Унія. Дзяржаўнасць. Культура Філасофска-гістарычны аналіз Сямен Падокшын

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Філасофска-гістарычны аналіз
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 111с.
Мінск 1998
43.6 МБ
Прыблізна ў 70—80-я гг. XVI ст. у грамадскай свядомасці ВКЛ болыл-меньш выразна акрэсліліся дзве глабальныя мадэлі рэлігійна-царкоўнага жыцця: плюралістычная, або рэнесансна-гуманістычная, і унітарная, або контррэфармацыйная.
Плюралістычная мадэль была вынікам не толькі Адраджэння і Рэфармацыі, але і развіцця айчыннай палітычнай і духоўнай культуры на працягу некалькіх стагоддзяў, усталявання ў ВКЛ канстытуцыйных свабод, якія гарантавалі праваслаўным і каталіцкім, а потым і пратэстанцкім магнатам, шляхце, мяшчанам роўныя (у межах свайго стану) юрыдычныя і рэлігійныя правы, усталёўвалі рэлігійную талерантнасць. Прынцыл верацярпімасці набывае легітымнасць у гады праўлення вялікага князя і караля Жыгімонта Аўгуста (1544—1572). У 1563 г. ён выдаў дэкрэт, які, зыходзячы з прынцыпу верацярпімасці, адмяняў усе абмежаванні Гарадзельскай пастановы 1413 г. і абвяшчаў поўную грамадзянскую роўнасць каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкай шляхты. У 1573 г. была прынята знакамітая Варшаўская дамова, якая абвяшчала роўнасць усіх хрысціянскіх веравызнанняў Рэчы Паспалітай. Яна цалкам увайшла ў Статут ВКЛ 1588 г. Другая палова XVI ст. сапраўды была "залатым векам" гісторыі ВКЛ. На жаль, гэта быў кароткі час адноснай духоўна-рэлігійнай свабоды, калі была зроблена спроба рэалізацыі ліберальна-дэмакратычнай (у яе канкрэтна-гістарычным выглядзе) мадэлі рэлігійна-палітычнага жыцця, падставай якой павінны з’яўляцца вяршэнства закона, інтэлектуальная свабода, рэлігійная талерантнасць, канфесійны плюралізм.
На паверхню грамадскага жыцця ВКЛ -ідэя лакальнай царкоўнай уніі выйшла пасля заключэння палітычнай Люблінскай уніі 1569 г. Контррэфармацыя, якая пачалася ў ВКЛ з 70-х гг. XVI ст., рашуча і катэгарычна адвергла прынцып рэлігійнай цярпімасці. У якасці альтэрнатывы рэнесанснагуманістычнай, плюралістычнай мадэлі духоўнага, рэлігійна-царкоўнага жыцця яна прапанавала ідэю уніі ў яе лакальным выглядзе, паколькі глабальны варыянт аказаўся нерэалыным. Як адзначалася, да ідэі царкоўнай уніі частка беларуска-ўкраінскага грамадства, перш за ўсё "вярхі", была адносна падрыхтаваная. Гэта і папулярнасць ідэі хрысціянскага адзінства, і спецыфічны, адметны ад маскоўскага, менталітэт беларуска-ўкраінскага праваслаўя, і масавы характар міжканфесійных шлюбаў, і сувязь ідэі уніі з ідэяй царкоўнай і дзяржаўнай незалежнасці, а таксама з
ідэяй інтэграцыі ў еўрапейскую культуру, і ўзрастаючая пагроза дзяржаўнаму існаванню ВКЛ з Усходу і інш. У сувязі з гэтым трэба пазбавіцца ад трактоўкі прыхільнікаў уніі як банальных здраднікаў, якія адмаўляліся ад сваіх рэлігійных і духоўна-культурных каранёў, кіруючыся сваімі амбіцыямі і карыслівымі палітычнымі і матэрыяльнымі інтарэсамі. Ідэя лакальнай уніі вельмі інтэнсіўна прапагандавалася палствам, заходняй царквой, езуіцкімі публіцыстамі.
Але ж мала хто ведаў, як гэта лакальная унія будзе рэалізоўвацца, уводзіцца ў жыццё. Многія спадзяваліся, што уніяцкія дзеячы, урад будуць кіравацца прынцыпам добраахвотнасці і прытрымлівацца існуючых у грамадстве лрывілеяў, якія былі нададзены вялікакняжацкай і каралеўскай уладай праваслаўным вернікам. Гэтую ілюзію падзяляў нават такі мудры і дасведчаны палітык, як Леў Сапега. Але ж рэальнае жыццё абвергла гэтыя спадзяванні.
Адмова ад плюралістычнай, ліберальна-дэмакратычнай мадэлі развіцця і курс на прымусовую уніфікацыю рэлігійна-царкоўнага жыцця грамадства быў вялікай гістарычнай памылкай урада Рэчы Паспалітай. Унія не толькі не кансалідавала, а, наадварот, дэстабілізавала грамадства. Больш таго, той рэлігійны і сацыяльна-палітычны прымус, які шырока практыкаваўся пры ўвядзенні уніі, адштурхнуў ад урада Рэчы Паспалітай значную частку праваслаўнага насельніцтва, асабліва ўсходніх ваяводстваў, казацтва, дапамог Рускай дзяржаве ў яе экспансіі на Захад. У рэшце рэшт царкоўная унія выклікала грамадзянскі канфлікт такой моцы, які садзейнічаў разбурэнню дзяржавы.
Вышэйсказанае не сведчыць, што Брэсцкая царкоўная унія як гістарычная з’ява лавінна ацэньвацца толькі са знакам "мінус". Яшчэ раз нагадаем пра супярэчлівасць і гістарычную эвалюцыю уніяцкага руху на Беларусі, якія грунтоўна прааналізаваны ў працы С. Марозавай (44). На першым этапе гісторыі айчыннага уніяцтва (1596 — 30-я гады XVII ст.), з аднаго боку, шырока выкарыстоўваўся рэлігійны прымус, з другога — дзякуючы I. Пацею, I. Руцкаму, А. Сяляве і іншым уніяцкім дзеячам адбываецца працэс станаўлення царкоўна-арганізацыйнай і культурнаасветніцкай структуры уніяцтва. 3 цягам часу уніяцкая ідэя набывае папулярнасць. Уніяты ў другім-трэцім пакаленні лічаць сваю веру роднай, спадчыннай, "ад бацькоў, дзядоў". У канцы XVII — 90-я гг. XVIII ст. уніяцтва становіцца масавым веравызнаннем, якое ахоплівае да 80% беларускага сялянства, частку мяшчан, дробнай і сярэдняй шлях-
ты. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай дамінантным зноў становіцца прымус, які праяўляецца ў самай разнастайнай форме. Але ж гэта ўжо прымус у адносінах да уніі, якая рэальна прэтэндуе на ролю нацыянальнай царквы. У рэшце рэшт расійскае самадзяржаўе ў хаўрусе з праваслаўнай царквой і уніяцкімі іерархамі паспяхова "вырашылі уніяцкае пытанне", пазбавіўшы гэта веравызнанне права на існаванне. Унія стала ахвярай той неталерантнасці, якую яна практыкавала ў першы перыяд сваёй гісторыі ў адносінах да праваслаўя.
Прымусовае ўвядзенне уніі ў 1596 г. і яе скасаванне ў 1839 г. — гэта дзве катастрофы ў гісторыі беларускага народа, яго духоўна-рэлігійнага жыцця, акты знешняга ўмяшання — спачатку з Захаду, а потым з Усходу — у натуральна абумоўлены працэс гістарычнага развіцця, умяшання ў цывілізаваную супольнасць, якая паспяхова на працягу некалькіх стагоддзяў інтэгравалася ў еўрапейскую культуру на падставе рэлігійнага плюралізму і верацярпімасці, прайшла праз эпоху ўласнага Адраджэння, стварыла сваю нацыянальную культуру з шэдэўрамі сусветнага значэння — Бібліяй Скарыны, Статутамі ВКЛ і інш. Як прымусовае ўвядзенне уніі, так і яе скасаванне аказалі разбуральнае ўздзеянне на менталітэт беларускага народа, яго самасвядомасць.
Адзначаючы пазітыўныя моманты ў дзейнасці уніяцкай царквы, перш за ўсё трэба звярнуць увагу на яе здабыткі ў галіне культуры, адукацыі, кнігадрукавання, архіўна-бібліятэчнай справы, развіцці мастацтва, што пераканаўча паказалі ў сваіх працах беларускія даследчыкі. I тут узнікае заканамернае пытанне: у якой ступені гэтая дзейнасць была нацыянальна афарбаванай, садзейнічала развіццю беларускай культуры, беларускай мовы і наогул нацыянальнай беларускай самасвядомасці? Шэраг сучасных даследчыкаў, на наш погляд, аб’ектыўна і правільна падкрэсліваюць, што ва уніяцкім руху існавалі дзве тэндэнцыі: лацінізацыі-паланізацыі і беларусізацыі рэлігійна-царкоўнага жыцця. Гэтыя дзве тэндэнцыі акрэслена выяўляліся ў культурнай спадчыне уніяцтва. Ва уніяцкіх школах, якія засноўваліся на тэрыторыі Беларусі, побач з лацінскай і польскай вывучаліся грэчаская, царкоўнаславянская і беларуская мовы. На гэтых жа мовах друкаваліся уніяцкія кнігі. Гіры уніяцкіх манастырах ствараліся багатыя кнігасховішчы, бібліятэкі, дзе канцэнтраваліся выданні па розных галінах ведаў і на розных мовах (44, с. 19—20, 33—37). Даследчыкамі адзначаюцца
наватарства, самабытнасць, дэмакратызм уніяцкага мастацтва (іканапісу, архітэктуры, музыкі, скульптуры, прыкладнога мастацтва^ніжнай графікі), з якім знітавана ўзнікненне арыгінальнага стылю — "віленскага барока" (12). Значны ўклад унесла уніяцтва ў развіццё беларускай мовы, выкарыстоўваючы яе ў царкоўных казаннях, школьным навучанні, папулярнай рэлігійнай і палемічнай літаратуры (43, с. 104—114). Уніяцтва дало культуры, літаратуры Беларусі шэраг таленавітых пісьменнікаў, і сярод іх Іпація Пацея, творы якога напісаны на бліскучай і сакавітай беларускай мове XVI ст. (62; 63; 64). Уніяцтву належыць пэўная заслуга ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, станаўленні ідэі беларускага Адраджэння. У яго лоне, таксама як і ў лоне каталіцтва і праваслаўя, выхоўваліся першыя носьбіты гэтай ідэі — прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, чыноўніцтва, вучні, студэнты. К. Каліноўскі, як вядома, лічыў уніяцтва "верай нашых дзядоў і прадзедаў", а уніяцкую царкву — царквой нацыянальнай (29, "Мужыцкая праўда" № 6).
Адным з мала распрацаваных пытанняў гісторыі айчыннага уніяцкага руху з’яўляецца пытанне хаўрусу праваслаўных і пратэстанцкіх вернікаў у іх барацьбе за царкоўнарэлігійную свабоду, усталявання ў краіне верацярпімасці; супрацьстаяння гэтых канфесій прымусовай і гістарычна немэтазгоднай уніфікацыі грамадска-рэлігійнага жыцця. Гэтая праблема толькі часткова закраналася ў беларускай гістарыяграфіі (57, с. 47—48; 7, с. 381—383).
3 праблемай царкоўнай уніі знітавана праблема нацыянальнай царквы. На гэты конт існуюць розныя меркаванні (69, с. 34—37). Сярод іх і такое, што гаворыць пра нацыянальную царкву бессэнсоўна: хрысціянская царква таго або іншага народа, той або іншай краіны не мае нацыянальнасці і можа з’яўляцца толькі аўтакефальнай. Меркаванне гэта, на наш погляд, спрэчнае. На думку аўтарытэтнага праваслаўнага багаслова, гісторыка, філосафа протаіерэя Іаана Мейендорфа, "этнмческмй фактор в большой степенм заменнл регнональный м террпторнальный прннцмп церковной структуры, м на эту эволюцню следует смотреть как на обммріценне церквн" (45, с. 117). Як вядома, усе знакамітыя рускія царкоўныя гісторыкі пісалі гісторыю менавіта "рускай царквы" (Макарнй. Нстормя русской церквм; Голубмнскмй Е. Е. Нсторня русской церквн; Карташев A. В. Очеркм по нсторнм русской церквм; і інш.), г. зн. праваслаўнай царквы Расіі, якая з’яўлялася носьбітам рускай нацыянальна-палі-
тычнай ідэалогіі, "рускай ідэі". Гэтае ж самае можна сказаць пра балгарскую праваслаўную царкву, польскую каталіцкую царкву і інш. У гэтым плане зусім правамернай з'яўляецца пастаноўка праблемы нацыянальнай беларускай царквы, на статус якой на працягу многіх стагоддзяў прэтэндавалі праваслаўная, каталіцкая, пратэстанцкая і уніяцкая цэрквы. Дарэчы, праблема гэта закранаецца ў шэрагу публікацый апошніх гадоў, у тым ліку ў артыкулах Леаніда Лыча і Івана Чароты (39).
Уніяцкая ідэя, якую ўзялі на ўзбраенне ў другой палове XVI ст. правячыя колы Рэчы Паспалітай, мела, як адзначалася, не толькі экуменічныя, але і палітычныя мэты. Адна з іх зводзілася да таго, што царкоўная унія павінна была з’явіцца сродкам інтэграцыі Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай. На думку некаторых дзяржаўных дзеячаў ВКЛ, перш за ўсё Льва Сапегі, гэта інтэграцыя павінна адбыцца як на палітычнай (канфедэрацыя, адзіны кіраўнік пры захаванні кожнай з дзяржаў сваёй адметнасці, "вечны мір" і інш.), так і на рэлігійна-царкоўнай падставе (унія альбо верацярпімасць). Меркавалася, што палітычная і царкоўная інтэграцыя зможа прадухіліць інкарларацыю. Як вядома, наступная гісторыя прадэманстравала ўтапічнасць гэтых спадзяванняў.