Унія. Дзяржаўнасць. Культура Філасофска-гістарычны аналіз Сямен Падокшын

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Філасофска-гістарычны аналіз
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 111с.
Мінск 1998
43.6 МБ
Паміж вялікім князем маскоўскім і рускім мітрапалітам паступова складваецца сістэма адносін, якая атрымала назву "цэзарапапізму": вялікі князь маскоўскі непасрэдна і аднаасобна зацвярджаў у сане мітрапаліта, пераняўшы гэтую працэдуру ад візантыйскіх імператараў. Руская праваслаўная царква пастулова паладала ў залежнасць ад свецкай улады і па сутнасці станавілася дзяржаўнай. Першым мітрапалітам, якога афіцыйна зацвердзіў вялікі князь маскоўскі, быў Феадосій (1461—1464).
Фактычнае ператварэнне велікакняжацкай улады ў царскую звязана з дзейнасцю Івана III Васільевіча (1462— 1505). Калі ў 1470 г. канстанцінопальскі патрыярх, адмовіўшы маскоўскую кандыдатуру, лрызначыў мітрапалітам "усея Русі" беларуска-літоўскага стаўленіка Рыгора, Іван III загадаў не пускаць апошняга не толькі ў Маскву, але і ў Ноўгарад Вялікі. Ноўгарад Вялікі, таксама як і Пскоў, Цвер, імкнучыся захаваць сваю палітычную незалежнасць ад Масквы, як правіла, шукаў падтрымкі ў ВКЛ, і нярэдка наўгародскія архіепіскапы выказвалі сваю прыхільнасць не маскоўскім, а беларуска-ўкраінскім праваслаўным мітра-
палітам, што адбылося і на гэты раз. Іван III вырашыў па' кончыць з палітычнай і царкоўнай самастойнасцю Наўгародскай рэспублікі, што і зрабіў у тым жа 1470 г. У горад было ўведзена войска, вялікая колькасць жыхароў забіта, а іх маёмасць разрабавана, шматлікія баярскія роды пераселены ў Маскоўскую дзяржаву. (Практыку перасялення самадзяржаўная ўлада шырока выкарыстоўвала ў другой палове XVII ст. адносна беларусаў.)
Вялікую ролю ў станаўленні ідэалогіі і практыкі самадзяржаўя адыгралі такія з’явы, як вызваленне Масквы ад мангола-татарскага іга (1480), шлюб Івана III з пляменніцай апошняга візантыйскага імператара Зосяй Палеалог, увядзенне ў якасці рускага дзяржаўнага сімвала герба Візантыйскай імперыі — двухгаловага арла (1480). Іван III першы з маскоўскіх князёў называў сябе "самадзержцам", "гасударом, вялікім царом усея Русі". Яго сын Васіль III (1505—1583) загадаў тытулаваць сябе "Божай міласцю цар і вялікі князь". Менавіта ў яго княжанне склалася цвёрдае перакананне, што Масква з’яўляецца "трэцім Рымам", спадчынніцай Візантыйскай імперыі. Гэта знайшло адлюстраванне ў творы Дзмітрыя Герасімава "Повесть о белом клобуке", ананімных творах "Сказанме о Вавнлонском царстве", "Сказанне о велмкях князьях Владямнрсклх", "Посланне некоего Спярндона Саввы о мономаховом венце" (1523).
Тэарэтыкам самадзяржаўя з’яўляўся Іосіф Волацкі, дарэчы, беларус па паходжанню (сапраўднае прозвішча — Саня або Санін). У сваіх пасланнях да Івана III ён сцвярджае, што "царь убо властяю подобен вышнему богу" (78, с. 436), яму павінны падпарадкоўвацца не толькі свецкія, але і духоўныя. Іосіф Волацкі вучыў аб вяршэнстве свецкай улады над царкоўнай (67; 84). He здзіўляе, што першы рускі цар Іван Грозны (Жахлівы) лічыў "Асветнік” ("Просветятель") Іосіфа Волацкага сваёй настольнай кнігай, часта яго чытаў і пазычаў з яго асобныя цытаты для сваіх твораў (78, с. 437—438).
Аднак найбольш яскравае ўвасабленне імперская ідэя знайшла ў пасланнях прыхільніка Іосіфа Волацкага манаха пскоўскага Елізарава манастыра Філафея да Івана III, Васіля III, дзяка Мунехіна. Менавіта Філафею належаць добра вядомыя словы, з якімі ён звяртаўся да вялікага князя маскоўскага Васіля III: "Вся хрнстланская церковь снндошася в твое едяно: яко два Рмма падоша, а третпй стонт, а четвертому не бытн... едкн ты во всей поднебесной хрнстнаном царь". Гэта былі галоўныя тэзы
знакамітай вялікадзяржаўнай ідэалогіі "Масква — трэці Рым" (41).
Далейшае развіццё тэорыі самадзяржаўя знітавана з імем мітрапаліта Макарыя (1542—1563). Ён зрабіў моцны ўплыў на светапогляд маладога Івана IV, переконваючы апошняга ў высокай годнасці царскай улады. Ён ініціяваў першапачатковую рэфарматарскую дзейнасць цара (першы Земскі сабор 1550 г., Судзебнік і інш.). Ён жа ўсклаў на галаву Івана IV царскую карону. У сваёй прамове на вянчанні цара Макарый працытаваў Іосіфа Волацкага: "Слышнте царле н разумейте, яко от Бога дана быть держава Вам н снла от Вышняга, вас бо Господь в Себе место мзбра на землн". Як вядома, Іван IV своеасабліва інтэрпрэтаваў гэтае лавучанне мітрапаліта, узяўшы з яго ідэю неабмежаванасці сваёй улады і лраігнараваўшы ідэю справядлівасці I любові ў адносінах да сваіх падданых. У 1551 г. Макарый склікаў царкоўны сабор, які атрымаў назву "Стоглавого". На ім мітрапаліт абвясціў маскоўскага цара апекуном усяго праваслаўнага хрысціянства (г.зн. і беларуска-ўкраінскага). Макарый імкнуўся ўстанавіць кантроль улады і царквы над культурай. Пад яго кіраўніцтвам былі створаны грандыёзны кнігазбор старажытнарускіх помнікаў жыційнага, рытарычнага, царкоўна-павучальнага і гістарычнага зместу пад назвай "Велнкне Макарневскне ЧетьнМмнел" (1552), "Сводная Кормчая" (кананічныя царкоўныя сачыненні), "Ніканаўскі летапіс", "Степенная Кніга" (генеалогія рускіх вялікіх князёў). У апошняй Макарый змясціў легенду пра наведванне Кіеўскай Русі апосталам Андрэем, які, на думку мітрапаліта, блаславіў самадзяржаўную ўладу і царкоўную іерархію. Тут жа была змешчана выдуманая гісторыя пра перадачу царскіх рэгаліяў ад візантыйскага імператара Канстанціна вялікаму кіеўскаму князю Уладзіміру Манамаху. "Но русскмй патрнотмзм, — іранічна заўважае Карташоў, — не успоконлся на этнх теормях, представлявшнх русскую царскую власть заммствованной в позднейшее время у греков. Наравне с этнмм была прндумана басня об нсконном н кровном промсхожденмм русской длнастнл от древнерлмскнх кесарей" (30, с. 439). (Адзначым, што ў гэты ж самы час беларускія летапісцы і гісторыкі таксама стваралі міф пра паходжанне вялікіх князёў літоўскіх ад старажытнарымскіх патрыцыяў.) Яшчэ ў пасланні Спірыдона-Савы, якое было напісана пры Васілю III, бацьку Івана IV, сцвярджалася, быццам бы радавод рускіх князёў бярэ пачатак ад роднага брата рымскага
імператара Аўгуста—Пруса. Тое ж самае было напісана і ў "Стеленной Кннге".
Ідэю "маскоўскі цар—нашчадак улады візантыйскіх імператараў" вельмі энергічна прапагандавалі праваслаўныя святары грэчаскіх і славянскіх краін, якія апынуліся пад уладай турак. Гэта зразумела: канстанцінопальскі патрыярх, грэчаская, балгарская, сербская цэрквы матэрыяльна залежалі ад маскоўскага самадзяржаўя. У 1556 г. у Маскву за міласцінай, або, як тады гаварылі беларусы, ялмужнай, прыехаў мітрапаліт Іаасаф. Ён быў прыхільна сустрэты і атрымаў болыл, чым прасіў. Стаўшы канстанцінопальскім патрыярхам у 1562 г., Іаасаф прыслаў у Mac­Key саборную грамату, якой Івану IV надавалася права "бытм н зватнся царём законно н благочестмво". У пасланні патрыярха маскоўскі ўладар аб’яўляўся "царем м государем православных хрнстман всей вселенной от Востока до Запада н до океана" (30, с. 440—441).
Усе гэтыя падзеі не маглі не паўплываць на палітычны светапогляд Івана IV. Сваю ўладу, уладу маскоўскага цара, ён лічыў не толькі боскай, але і абсалютнай, нікім і нічым не абмежаванай — ні саслоўнымі прадстаўнічымі інстытутамі, ні правам, ні мараллю. Пра гэта ён, як вядома, катэгарычна сцвярджаў у сваіх пасланнях да князя Андрэя Курбскага. На думку маскоўскага самадзержца, яго падданыя "от Бога павмнные ему рабы". "...В лмце Нвана IV, — адзначае Карташоў, — представмтелм церквн воспнталм власть московского государя до такой высоты н абсолютнзма... что в случае какого-лмбо столкновенмя носнтелей высшей церковной влас™ с государямн первые не былн гарантнрованы от катастроф самых неожнданных" (30, с.441).
I катастрофа хутка адбылася — пасля смерці мітрапаліта Макарыя (1563). Першай ахвярай гэтай катастрофы стала радавітае рускае баярства, якое не замахвалася на ўладу маскоўскага цара, але ж хацела, ла прыкладу сваіх беларускіх, украінскіх і літоўскіх "братоў па класу", захаваць за сабой "права голасу". У пэўнай ступені палітычным узорам для іх з’яўлялася Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, дзе з даўніх часоў існаваў канстытуцыйны лад, прадстаўнічыя органы ўлады, кароль, які абавязаны быў падларадкоўвацца закону. Для некаторых рускіх арыстакратаў (А. Курбскага і інш.) ВКЛ з’яўлялася не толькі лэўным палітычным эталонам, але і месцам, дзе можна было схавацца ад самавольства самадзяржаўнай улады, усё больш набываючай рысы тыраніі. Дыктатарс-
кую палітыку Івана IV падтрымаў "сярэдні клас" — рускае дваранства, а таксама "народныя масы" — пасадскія людзі, сяляне, якія ўжо даўно забыліся пра дэмакратычныя традыцыі сваіх продкаў і самасвядомасць якіх грунтавалася на ідэі "моцнай рукі", самадзяржаўя. Значную ролю ва ўсталяванні ў краіне неабмежаванай самадзяржаўнай улады адыграў незвычайны талент Івана IV як палітыка-дэмагога.
5 снежня 1564 г. цар з сям’ёй, дзяржаўнай скарбніцай і аховай пакінуў Маскву і праз некаторы час з Аляксандраўскай Слабады, што каля Уладзіміра, накіраваў мітрапаліту грамату, у якой абвінавачваў баяраў у здрадзе, a праваслаўных святароў у тым, што яны абараняюць здраднікаў. У грамаце, адрасаванай "праваслаўнаму хрысціянству Масквы", цар сцвярджаў, што на народ ён не крыўдзіцца. Дэпутацыі ад станаў, якія прасілі яго не пакідаць трон, цар паставіў умову: не перашкаджаць яму ў барацьбе са здрадніцкай баярскай апазіцыяй. Хутка ён абвясціў аб увядзенні апрычніны — новай паліцэйска-рэпрэсіўнай сістэмы кіравання. Многія знатныя баярскія роды былі вынішчаны і баярская апазіцыя задаўлена. У краіне ўсталяваўся самадзяржаўна-тыранічны рэжым.
Аднак знайшліся і такія, хто выступіў супраць тыраніі маскоўскага цара. Адмоўна да апрычнінага тэрору аднёсся Афанасій, стаўшы маскоўскім мітрапалітам пасля смерці Макарыя. Але хутка ён пазбавіўся сваёй пасады, хоць і захаваў жыццё. Інакш склаўся лёс яго пераемніка мітрапаліта Філіпа (1566—1568). Ён паходзіў з баярскага роду Колычавых, які Іван IV амаль што цалкам вынішчыў. У сакавіку 1568 г. у час службы ва Успенскім саборы мітрапаліт адкрыта абвінаваціў цара ў бязлітаснасці. Праз некаторы час там жа ён адмовіўся блаславіць цара-тырана. Іван IV дабіўся звяржэння мітрапаліта Філіпа. Апошні быў . сасланы ў Цвярскі манастыр, дзе ў хуткім часе яго ўласнаручна задушыў Малюта Скуратаў (лістапад 1568). Наступныя мітрапаліты не рызыкавалі ўмешвацца ў справы цара. Свайго апагея апрычніна дасягнула ў канцы 60— 70-х гг. Страшэннаму спусташэнню быў ладвергнуты Ноўгарад Вялікі, палітычны лад якога набліжаўся да палітычнага ладу ВКЛ.