Унія. Дзяржаўнасць. Культура Філасофска-гістарычны аналіз Сямен Падокшын

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Філасофска-гістарычны аналіз
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 111с.
Мінск 1998
43.6 МБ
3 гісторыяй царкоўнай уніі знітавана праблема ўзнікнення, станаўлення і развіцця такой з’явы. як грамадска-палітычная апазіцыя. Упершыню ў грамадскім жыцці ВКЛ мы сустракаемся з моцным апазіцыйным рухам пачынаючы з часоў Ягайлы Альгердавіча (Кейстут, Вітаўт, Андрэй Полацкі, Свідрыгайла і інш.). Ён абумоўлены рознымі палітычнымі абставінамі, у тым ліку і барацьбой супраць рэлігійна-прававой дыскрымінацыі беларуска-ўкраінскіх феадалаў, за захаванне дзяржаўнага суверэнітэту ВКЛ. Бакі спачатку дзейнічалі галоўным чынам сілавымі сродкамі або метадам палітычнай інтрыгі. Разам з тым менавіта ў гэты перыяд у жыцці беларуска-ўкраінскага грамадства фарміруецца новы, цывілізаваны характар адносін паміж афіцыйнай уладай і палітычнай апазіцыяй. У рэшце рэшт да дзяржаўных дзеячаў ВКЛ, вялікіх князёў прыходзіць разуменне, што грамадскую стабільнасць немагчыма захаваць, спадзеючыся выключна на сілу, а тым больш на рэпрэсіі, што супярэчнасці паміж рознымі пластамі грамадства можна пераадолець толькі сродкамі дамовы, кампрамісу, якія грунтуюцца на дагаворнай, прававой падставе. Гэта лінія стала галоўнай у дзейнасці вялікакняжацкай улады.
Важным этапам у гісторыі беларуска-ўкраінска-літоўскага апазіцыйнага руху з’явілася Рэфармацыя, у выніку якой у другой палове XVI ст. ад пануючых — каталіцкага і праваслаўнага — веравызнанняў адышла значная частка феадальнага саслоўя, мяшчанства і якая высунула свае сацыяльна-палітычныя патрабаванні. Аднак ВКЛ не стала арэнай крывавых сутычак, як гэта было ў Германіі і Францыі. I адбылося гэта ў значнай ступені дзякуючы ўзважанай і дальнабачнай палітыцы афіцыйнай улады, якая канфлікт з рэфармацыйнай апазіцыяй, супярэчнасці паміж католікамі, пратэстантамі і праваслаўнымі вырашала ў асноўным сродкамі кампрамісу, грамадскага дагавора, выдаўшы шэраг прававых актаў, якія ўраўноўвалі ў правах праваслаўных, католікаў і пратэстантаў, усталёўвалі ў краіне рэлігійную цярпімасць. У другой палове XVI ст. у ВКП усталяваліся ў асноўным цывілізаваныя формы сацыяльна-палітычнага і рэлігійна-царкоўнага жыцця: розныя станы, грамадскія і канфесійныя суполкі, нарэшце, асобныя грамадзяне адстойвалі свае інтарэсы, свабоды галоўным чынам прававымі сродкамі, звяртаючыся да закону, судовых інстанцый, лабіруючы ва ўладзе прывілеі. 3 часоў Рэфармацыі і развіцця кнігадрукавання набывае папулярнасць публіцыстычная форма сацыяльнапалітычнай і рэлігійнай барацьбы. Улада ў гэты перыяд больш-менш паслядоўна прытрымліваецца прынцыпу вяршэнства закону.
Пасля ўвядзення царкоўнай уніі адносіны паміж пануючымі плынямі, афіцыйнай уладай і рэлігійна-палітычнай апазіцыяй істотна змяняюцца. Улада цалкам становіцца на бок уніятаў, выдаючы дэкрэты, якія супярэчаць існуючаму заканадаўству, Статуту 1588 г., парушаючы традыцыйныя прывілеі і правы праваслаўнай часткі беларуска-ўкраінска-літоўскага грамадства, праваслаўнай і пратэстанцкай царквы. Пры патуранні і заступніцтве ўлады Рэчы Паспалітай у адносінах да праваслаўных і пратэстанцкіх вернікаў практыкуецца адкрыты прымус, які ў рэшце рэшт даводзіць справу да эксцэсаў. I вінаваты перш за ўсе тут быў урад, які адмовіўся ад цывілізаваных адносін з антыуніяцкай апазіцыяй, адышоў ад палітыкі сацыяльнага кампрамісу, прынцыпаў рэлігійнага плюралізму, верацярпімасці, добраахвотнасці, палітыкі "над сутычкай" і цалкам стаў на пазіцыі аднаго з бакоў. Гэта была памылковая палітычная стратэгія, ад якой урад вымушаны быў часткова адмовіцца ўжо ў 30-я гг. XVII ст. (80, № 54, 55, с. 200—204).
Рэлігійна-палітычная апазіцыя XVI—XVII стст. адыграла пазітыўную ролю ў гісторыі сацыяльна-палітычнага і духоўнакультурнага развіцця беларуска-ўкраінска-літоўскага грамадства. У выніку грамадзянскага супрацьстаяння, барацьбы розных рэлігійных, сацыяльных, палітычных, інтэлектуальных тэндэнцый выпрацоўваліся аптымальныя механізмы грамадскага і індывідуальнага жыцця, фарміраваліся цывілізаваныя, ліберальна-дэмакратычныя лрынцыпы быцця чалавека. Адмова лічыцца з інтарэсамі і патрабаваннямі апазіцыйнага руху, які прадстаўляў значную частку грамадства, імкненне задушыць лраваслаўна-пратэстанцкую апазіцыю, а не дамовіцца з ёй, што было характэрна для ўрадавай палітыкі Рэчы Паспалітай пасля 1596 г., вельмі адмоўна паўплывалі на далейшы лёс краіны.
Недаацэнена ў беларускай гістарыяграфіі дзейнасць слаўнай плеяды беларускіх і ўкраінскіх праваслаўных святароў, настаўнікаў, вучоных, знітаваных са знакамітай Кіева-Магілянскай акадэміяй, — Пятра Магілы, Сільвестра Косава, Ісаі Казлоўскага, Інакенція Гізеля, Лазара Барановіча, Фамы Іеўлевіча, Антонія Радзівілоўскага і інш. Яны лрадстаўлялі альтэрнатыўны Брэсцкай царкоўнай уніі шлях духоўна-культурнай інтэграцыі з Захадам, які, у адрозненне ад Брэсцкага, грунтаваўся на добраахвотнасці, паступовасці, захаванні палітычнай незалежнасці, этнічнай і рэлігійнай адметнасці і свабоды. Ідучы па гэтаму шляху, яны зрабілі для беларуска-ўкраінскай культуры больш, чым уніяты. Гэты (назавём яго "кіева-магілянскім") шлях быў па сутнасці лрацягам у канкрэтна-гістарычных умовах той лініі, якая была высунута беларускім і ўкраінскім Адраджэннем, прапанавана яго выдатнымі прадстаўнікамі — Ф. Скарынам, М. Гусоўскім, В. Цяпінскім, С. Будным, Л. Салегам, Д. Зізаніем і інш. (52; 54; 82).
Гэтыя, як і іншыя, пытанні закранаюцца і разглядаюцца ў прапанаванай чытачу працы.
II.	ШЛЯХ ДА УНІІ
1.	Перадумовы уніі
Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. не пачыналася тайнай змовай беларускіх і ўкраінскіх праваслаўных епіскапаў або паездкай у Рым Іпація Пацея і Кірылы Цярлецкага. Яна таксама не з’яўлялася выключна вынікам папскай дыпламатыі, дзейнасці каталіцкай контррэфармацыі, езуіцкай прапаганды, палітычнага прымусу з боку ўрада Рэчы Паспалітай. Ідэя царкоўнай уніі вынікала з самой сутнасці грамадскага і духоўна-культурнага жыцця Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, была абумоўлена асаблівым характарам яго геапалітычнага становішча, барацьбой за захаванне дзяржаўнай незалежнасці.
Геапалітычнае становішча ВКЛ коратка фармулюецца наступным чынам: "паміж Усходам і Захадам". 3 духоўна-гістарычнага пункту гледжання — гэта існаванне на скрыжаванні дзвюх хрысціянскіх канфесій і культур — праваслаўнай і каталіцкай, усходнеі заходнееўрапейскай. 3 пункту гледжання дзяржаўна-палітычнага — гэта становішча паміж Рускай дзяржавай і Польшчай. Трэба адзначыць, што геапалітычнае становішча Беларусі паміж Усходам і Захадам, Польшчай і Расіяй уяўляе сабою стала дзейны фактар, які на працягу амаль усёй гісторыі ўплываў і ўплывае на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўнае, духоўна-культурнае жыццё беларускага народа, яго менталітэт. Без уліку гэтага фактара нельга правільна, адэкватна ацаніць многія гістарычныя падзеі і ў іх ліку гісторыю уніі, спасцігнуць сэнс той драматычнай і трагічнай барацьбы, якая разгарнулася вакол яе, зразумець яе далейшы лёс і вынікі.
Спецыфічнае духоўна-культурнае становішча ВКЛ, у лрыватнасці Беларусі, на працягу многіх стагоддзяў вымагала вырашэння шэрагу важных для існавання народа, грамадства, дзяржавы праблем. У першую чаргу гэта праблема мірнага суіснавання праваслаўнага, каталіцкага, a
потым і пратэстанцкага супольніцтваў, карацей кажучы, праблема рэлігійнай згоды. На працягу XIII—XVI стст. вялікакняжацкі ўрад у цэлым даволі паспяхова вырашаў гэту праблему серыяй грамат, прывілеяў і іншых прававых актаў, усталёўваючы ў краіне адносную рэлігійную цярпімасць. Па-другое, гэта праблема ўзгаднення, сінтэзу дзвюх культур, на скрыжаванні якіх знаходзілася Беларусь, — усходнееўрапейскай, падставай якой з’яўлялася грэка-візантыйская цывілізацыя, і заходнееўрапейскай, у аснове якой ляжала лацінская духоўная традыцыя. 3 цягам часу перад беларускім грамадствам узнікае трэцяя, не менш важная культурна-гістарычная праблема — лраблема захавання духоўна-культурнай ідэнтычнасці, абароны нацыянальнай беларускай культуры ад пагрозы яе растварэння ў польскай, а потым і ў рускай культуры.
Што датычыць геапалітычнага становішча "паміж Польшчай і Рускай дзяржавай", то яно абумоўлівала неабходнасць непарыўнай, шматвяковай барацьбы ВКЛ, Беларусі за сваю незалежнасць, дзяржаўны суверэнітэт.
Адным са сродкаў захавання дзяржаўнай і духоўнакультурнай незалежнасці з’яўлялася імкненне да стварэння самастойнай царквы, якое на працягу шматвяковай гісторыі мела некалькі мадыфікацый. Найбольш значнымі з іх былі ідэя незалежнай беларуска-ўкраінскай праваслаўнай мітраполіі і ідэя уніі праваслаўнай I каталіцкай царквы. Пэўным колам у Заходняй Еўропе, Польшчы, ВКЛ здавалася, што шляхам глабальнага царкоўнага кампрамісу, рэлігійнай згоды паміж усходняй і заходняй царквой магчыма вырашыць лраблему супрацьстаяння Захаду і Усходу, Рэчы Паслалітай і Рускай дзяржавы. Для шэрагу грамадскіх і царкоўных дзеячаў царкоўная унія з’яўлялася таксама сродкам інтэграцыі Беларусі ў Заходнюю Еўролу.
2.	Пачатак дзяржаўна-царкоўнага саперніцтва паміж Вільняй і Масквой
Ужо першыя вялікія кіеўскія князі разумелі, што незалежная царква ўмацоўвае суверэнітэт дзяржавы. Таму на мітрапаліцкі прастол яны імкнуліся пасадзіць не прызначанага з Канстанцінопаля грэка, а свайго — кіеўскага, смаленскага, полацкага — святара. Пазней гэтак жа паводзілі сябе вялікія князі літоўскія і маскоўскія. Як вядома, першым мітрапалітам-славянінам быў Іларыён (1051), адзін з
найбольш адукаваных людзей свайго часу, аўтар знакамітага "Слова пра Закон і Боскую ласку". Другім шырокавядомым тутэйшым мітрапалітам быў Клімент Смаляціч (1147), "кніжнік і філосаф, якога ў рускай зямлі яшчэ не было", як адзначае летапіс. Характэрна, што Клімента, як выразніка мясцовай, заходнеправаслаўнай царкоўнай аўтаноміі, падтрымліваў вялікі кіеўскі князь Ізяслаў, у той час як супраць яго кандыдатуры выступіў уладзіміра-суздальскі князь, заснавальнік Масквы Юрый Даўгарукі. Барацьба, якая разгарнулася вакол кандыдатуры Клімента Смаляціча, сведчыла пра ўзнікненне супярэчнасці ў арганізацыйна-царкоўнай арыентацыі заходняй і ўсходняй часткі Кіеўскай Русі.
Першую спробу стварыць асобную мітраполію на ўсходніх крэсах Кіеўскай Русі зрабіў суздальскі князь Андрэй Багалюбскі (1155). Ён абвясціў епіскапам Растоўскім і Суздальскім папа Фёдара, аднак канстанцінопальскі патрыярх не прызнаў новай мітраполіі. Супраць таксама выступілі паўднёвазаходнія князі і епіскапы. Дарэчы, гэта быў той самы Фёдар, або Федарэц, раскольніцтва і некананічнасць дзеянняў якога выкрываў беларускі епіскап Кірыла Тураўскі. Паступова Паўночна-Усходняя Русь пачынае лічыць сябе адметнай ад Русі Паўднёва-Заходняй, а Суздаль, Уладзімір, Растоў Вялікі, а потым і Масква пачынаюць супрацьпастаўляць сябе Кіеву. Яскравым сведчаннем гэтага з’яўляецца паход Андрэя Багаслоўскага ў 1171 г. на Кіеў, у выніку чаго "маці гарадоў рускіх" была падвергнута страшэннаму разграбленню, прычым асабліва пацярпелі цэрквы і манастыры.