Унія. Дзяржаўнасць. Культура Філасофска-гістарычны аналіз Сямен Падокшын

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Філасофска-гістарычны аналіз
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 111с.
Мінск 1998
43.6 МБ
Даследчыкі аднадушна адзначаюць, што Кіеўская Русь была дзяржавай еўрапейскай і талерантнай (30, с.263— 266). Яе землі падтрымлівалі інтэнсіўныя гандлёвыя, палітычныя, культурныя, дынастычныя адносіны з Усходам і Захадам. Купцы і іншыя чужаземцы, якія жылі галоўным чынам у заходніх і паўднёва-заходніх гарадах, мелі права вызнаваць сваю веру. У Полацку, Смаленску, Кіеве, Ноўгарадзе Вялікім існавалі каталіцкія цэрквы і нават асобныя кварталы, дзе жылі іншаземцы. Падзел хрысціянскай царквы на ўсходнюю і заходнюю (1054) і ўзнікшыя ў гэтай сувязі супярэчнасці ў большай ступені закранулі паўночна-ўсходняе праваслаўе. На заходніх і паўднёва-заходніх землях Кіеўскай Русі, якія потым увайшлі ў склад ВКЛ, дамінавала верацярпімасць.
У выніку распаду Кіеўскай Русі пасля мангола-татарскага нашэсця азначыліся тры цэнтры, якія прэтэндавалі на дзяржаўную гегемонію: паўднёва-заходні (Галіч, Ула-
дзімір-Валынскі, Львоў), паўночна-заходні (Новагародак, Вільня, Полацк) і паўночна-заходні (Уладзімір, Суздаль, Цвер, Масква). Калі паўночна-ўсходнія княствы ў сваёй палітычнай дзейнасці абапіраліся галоўным чынам на манголататарскіх ханаў, то паўднёва-заходнія, заходнія і паўночна-заходнія землі былой Кіеўскай Русі арыентаваліся на падтрымку заходніх краін і заходняй царквы. Усё гэта не магло не ўплываць на менталітэт усходняга і заходняга праваслаўя. Між тым Кіеў стаў вельмі небяспечным для праваслаўных мітрапалітаў, таму яны часцей жывуць у паўночна-ўсходніх гарадах Русі (Уладзіміры, Цвяры). У 1300 г. пасля чарговага разграблення мангола-татарамі Кіева кіеўскі мітрапаліт пераносіць сваю рэзідэнцыю ва Уладзімір. Устрывожаны ўтварэннем Уладзімірскай мітраполіі, галіцка-валынскі князь дабіўся ад візантыйскага імператара і патрыярха ператварэння Галіцкай епіскапіі ў мітраполію (1302), але ж яна праіснавала нядоўга. Галіцкая мітраполія то адкрывалася, то закрывалася, і ў апошнім рашучая роля належыць уладзіміра-маскоўскім мітрапалітам, якія прыкладалі ўсе намаганні, каб падпарадкаваць сваёй уладзе паўднёва-заходнюю і заходнюю царкву.
У пачатку XIV ст. адбываецца гістарычная і нават лёсавызначальная падзея ў жыцці ўсходнеславянскіх зямель — узвышэнне маскоўскага князя, якога падтрымала праваслаўная царква. Справа ў тым, што сапернік Масквы цвярскі князь Міхаіл Яраславіч, які з’яўляўся адначасова і вялікім князем Уладзімірскім, г. зн. галоўным сярод рускіх князёў, дапусціў вялікую палітычную памылку: ён не прызнаў мітрапаліта Пятра, які быў пастаўлены Канстанцінопалем. Гэта выкарыстаў маскоўскі князь Юрый Данілавіч, які стаў на бок мітрапаліта. Апошні ператварыўся у палкага прыхільніка Юрыя і жыў часцей у Маскве, чым ва Уладзіміры. Хаўрус Масквы з главой праваслаўнай царквы адыграў істотную ролю ў яе перамозе над сапернікамі за палітычнае пяршынства. Саюз гэты ўмацаваўся пры Іване Данілавічу Каліце, які пры падтрымцы праваслаўнай царквы атрымаў у золатаардынскага хана ярлык на вялікае княжанне, перамогшы свайго галоўнага саперніка — цвярскога князя. У 1355 г. рашэннем канстанцінолальскага патрыяршага сінода рэзідэнцыя кіеўскіх мітрапалітаў была перанесена ва Уладзімір, фактычна ж мітрапаліт жыў у Маскве.
Праблема аўтаноміі заходнеправаслаўнай царквы з’яўлялася вельмі важнай у агульнапалітычнай дзейнасці 24
вялікіх князёў літоўскіх. Гэта і не дзіўна, бо значную частку дзяржавы складалі беларуска-ўкраінскія землі з праваслаўным насельніцтвам. Каля 1320 г. вялікі князь Гедымін дабіўся адкрыцця новай мітраполіі з цэнтрам у Новагародку, у якую ўваходзілі Полацкая і Тураўская епархіі. Аднак у выніку намаганняў маскоўскага мітрапаліта яна хутка была закрыта.
Прыблізна з сярэдзіны XIV ст. пачынаецца сур’ёзнае палітычнае супрацьстаянне паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам. Абодва лідэры гэтых дзяржаў — вялікі князь літоўскі Альгерд Гедымінавіч і вялікі князь маскоўскі Дзмітрый Іванавіч — прэтэндавалі на ролю збіральнікаў "рускіх" зямель. Саюзнікамі Альгерда былі яго цесць, цвярскі князь Міхаіл Аляксандравіч (дзед Ягайлы), смаленскі князь, Ноўгарад Вялікі.
Альгерд прыклаў вялікія намаганні, каб перамясціць духоўна-адміністрацыйны цэнтр усходнеславянскага праваслаўя ў ВКЛ. У 1354 г. ён паспрабаваў пасадзіць на мітраполію ў Кіеве свайго сваяка Рамана. Яго сапернікам выступіў маскоўскі стаўленік Алексій. Урэшце Канстанцінопалем было прынята кампраміснае рашэнне: Алексій стаў мітрапалітам, а пад уладу Рамана апрача Полацкай і Тураўскай епархій аддаваліся Уладзіміра-Валынская, Луцкая, Холмская, Галіцкая і Перамышльская. Пасля далучэння да ВКЛ Чарнігава і Бранска Раман стаў і бранскім епіскапам.
У 1373 г. у ВКЛ з’явіўся пасланец канстанцінолальскага патрыярха іераманах Цыпрыян (Кіпрыян) Цамблак. Ён увайшоў у давер да Алыерда і са згоды Канстанцінопаля быў пастаўлены мітрапалітам "кіеўскім, галіцкім і ўсея Русі" (1375). Масква катэгарычна адвергла яго ў гэтай якасці. У 1378 г., пасля смерці маскоўскага мітрапаліта Алексія, Цыпрыян прыехаў у Маскву з мэтай аб’яднаць праваслаўныя цэрквы ВКЛ і Вялікага княства Маскоўскага. Але ж па загаду Дзімітрыя Іванавіча быў арыштаваны і высланы за межы Маскоўскай дзяржавы. Неўзабаве Цыпрыян Цамблак памірыўся з маскоўскім князем і стаў маскоўскім мітрапалітам.
3.	Уніяцкая дзейнасць вялікіх князёў.
Унія як ідэя палітычная і экуменічная
Каталіцтва пачало пранікаць у ВКЛ яшчэ да Крэўскай уніі. Пасля яе заключэння (1385) адбываецца масавае хрышчэнне літоўцаў і каталіцтва, як і праваслаўе, станов-
іцца дзяржаўным веравызнаннем. Нягледзячы на тое што ў асобе каталіцызму з’явіўся моцны канкурэнт, праваслаўная царква застаецца ў ВКЛ даволі ўплывовым царкоўнаідэалагічным і сацыяльна-палітычным інстытутам, за якім стаяла значная большасць прадстаўнікоў пануючага класа і простага народа — сялян, мяшчан. Моцнай падтрымкай праваслаўнага веравызнання ў ВКЛ з’яўлялася дамінуючая роля культуры славянскага этнасу, дзяржаўнае становішча беларускай мовы.
Зразумела, што сваім хаўруснікам заходняе праваслаўе заўсёды лічыла праваслаўе ўсходняе. Але натуральныя рэлігійна-царкоўныя сувязі паміж гэтымі галінамі адзінага веравызнання разбураліся наяўнымі дзяржаўнымі інтарэсамі і ўзрастаючым палітычным саперніцтвам паміж Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і Маскоўскай дзяржавай. Становішча праваслаўя пачало рэзка пагаршацца пасля Гарадзельскай пастановы 1413 г., згодна з якой на высокія дзяржаўныя пасады ў ВКЛ прызначаліся толькі асобы рымска-каталіцкага веравызнання (5, с.115— 118). Разам з тым вялікія князі як палітыкі разумелі, што бірэлігійнасць асноўнага насельніцтва ВКЛ тоіць у сабе пэўную сацыяльна-палітычную небяспеку. У гэтай сувязі ўзнікненне ідэі уніі было натуральнай з’явай. Калі ў 1396 г. Вільню наведаў маскоўскі мітрапаліт Цыпрыян Цамблак, паміж ім і Ягайлам адбылася размова аб неабходнасці уніі паміж праваслаўнай і рымска-каталіцкай цэрквамі. Кароль і мітрапаліт звярнуліся да канстанцінопальскага патрыярха, які падтрымаў гэтую ідэю, аднак адзначыў, што рэалізацыю яе трэба адкласці ў сувязі з вайной супраць турак.
Царкоўная палітыка Вітаўта, як і іншых вялікіх князёў, вынікала з яго агульнадзяржаўнай дзейнасці. Імкненне да царкоўнай аўтаноміі і уніі з'яўлялася часткай яго ўнутранай і знешняй лалітыкі, яго супрацьстаяння і барацьбы за гегемонію з Маскоўскай дзяржавай. Яшчэ да Грунвальда Вітаўт звярнуўся да канстанцінопальскага патрыярха з просьбай прызначыць мітрапалітам "усея Русі" полацкага епіскапа Феадосія і рэзідэнцыяй яго зрабіць Кіеў. Аднак візантыйскі імператар і патрыярх падтрымалі Маскву, і мітрапалітам быў пастаўлены грэк Фоцій. У пачатку 1414 г. адбыўся сход беларуска-ўкраінскіх еліскапаў, якія звярнуліся да вялікага князя са скаргай на мітрапаліта Фоція, у выніку чаго Вітаўт адмовіўся ад апошняга і вылучыў на мітрапаліцкі прастол свайго кандыдата — Рыгора Цамблака, пляменніка былога мітрапаліта Цыпрыяна (78, с.
175—180). Ён быў выдатным царкоўным і культурным дзеячам Балгарыі, Малдавіі, Сербіі, таленавітым лісьменнікам, якога пазбавіла радзімы і вымусіла вандраваць турэцкая дэспатыя. Восенню 1414 г. на саборы праваслаўных царкоўных іерархаў ВКЛ, які быў скліканы па ініцыятыве вялікага князя, Рыгор Цамблак быў выбраны мітрапалітам. Ён накіраваўся ў Канстанцінопаль для пастаўлення, але яго апярэдзіў маскоўскі стаўленік Фоцій.
У пачатку 1415 г. Вітаўт зноў склікае сабор, на якім пераконвае беларускіх і ўкраінскіх епіскапаў без санкцыі патрыярха паставіць Цамблака на мітраполію. 15 лістапада 1415 г. на саборы ў Новагародку гэта было зроблена. Вось як апавядае пра гэтую з’яву Густынскі летапіс: "У год 6923 (1415) Вітаўт, вялікі князь літоўскі, бачачы, што святая Сафія, стольная царква мітрапаліта, не мае гаспадара, як асірацелая ўдава, сваёй красы пазбаўлена, і ва ўсёй Кіеўскай мітраполіі няма парадку, а мітрапаліты, прыйшоўшы з Масквы, толькі пра тое клапоцяцца, каб, што каштоўнае ў Сафіі знайшоўшы, сабе ўзяць, а таксама даніну ў святароў і іншых хрысціян сабраўшы, у маскоўскую зямлю з сабою вынесці, шкадаваў з-за гэтага, а яшчэ падумаў і лра тое, каб не змяншалася багацце зямлі Рускай і загадаў усім епіскапам і святарскаму кліру сабрацца на з’езд. I калі сабраліся, паводле яго волі (у Новагародку), усе еліскапы: Ісая Чарнігаўскі, Феадосій Полацкі, Дыяніс Луцкі, Герасім Уладзімірскі, Харытон Холмскі, Яўфімій Тураўскі і іншыя святары і шмат баяраў, сказаў ім Вітаўт: "Пастаўце сабе мітрапаліта ў маёй дзяржаве, у Кіеве, па даўнім звычаі, бо хоць я і іншай веры, але шкадую, што так залусцела і забяднела ў маёй дзяржаве ваша Кіеўская мітраполія, бо маскоўскія мітрапаліты клапоцяцца не пра вас, a пра прыбыткі ад вас. Калі ж не захочаце тут паставіць сабе мітрапаліта, то пасля той, хто пойдзе за мітрапаліта ў Маскву, выносячы казну з маёй дзяржавы ў іншую краіну, смерцю згіне". Яны ж, усе епіскапы, увесь святы сабор і ўсе баяры, бачачы дабрачыннае жаданне князя і падпарадкуючыся яго волі, аднадушна абралі на мітраполію высокашаноўнага мужа Грыгора Цамблака. Вітаўт жа ласлаў ад усіх епіскапаў і ад сябе свяцейшаму патрыярху Калісту грамату з просьбаю блаславіць ласвячэнне іншага мітрапаліта Кіеву, а таксама апісаў прычыны, чаму не хоча мітралалітаў маскоўскіх. Свяцейшы ж патрыярх ... блаславіў Грыгора (Цамблака) на мітраполію Кіеўскую, яго і пасвяцілі, па блаславенні патрыяршым, 15 лістапада. I з