Унія. Дзяржаўнасць. Культура Філасофска-гістарычны аналіз Сямен Падокшын

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Філасофска-гістарычны аналіз
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 111с.
Мінск 1998
43.6 МБ
Контррэфармацыя рашуча і катэгарычна адвергла прынцып рэлігійнай цярпімасці. У якасці альтэрнатывы рэнесансна-гуманістычнай, плюралістычнай мадэлі духоўнага, рэлігійна-царкоўнага жыцця яна прапанавала, а болыл дакладна, імкнулася навязаць грамадству старую ідэю уніі праваслаўнай і каталіцкай царквы. Як вядома, адпраўным пунктам еўрапейскай контррэфармацыі быў Трыдэнцкі сабор (1545—1563), які задаў ёй праграму. У 1569 г. у Вільню з’явіліся лершыя езуіты, якія разгарнулі спачатку тут, а потым па ўсёй тэрыторыі ВКЛ, Беларусі інтэнсіўную рэлігійна-ідэалагічную прапаганду і энергічную арганізацыйную дзейнасць (60). Яны засноўвалі свае калегіі, а ў 1579 г. і універсітэт у Вільні, друкарні, брацтвы, уваходзілі ў давер да знатных беларускіх праваслаўных і пратэстанцкіх па-
ноў і шляхты, ідэалагічна "апрацоўвалі" іх саміх, іх жонак, дзяцей, наладжвалі шматлюдныя пампезныя богаслужэнні ў касцёлах, дзе з казаннямі выступалі такія выдатныя езуіцкія прапаведнікі і пісьменнікі, як Пётр Скарга (дарэчы, першы рэктар Віленскага універсітэта), Станіслаў Варшавіцкі і інш. Вынікі не замарудзілі выявіцца. Ужо ў 70—80-я гг. XVI ст. у каталіцтва пераходзяць некаторыя буйныя беларускія і літоўскія паны-пратэстанты (Ян Хадкевіч, дзеці "айца" беларуска-літоўскай Рэфармацыі Мікалая Радзівіла Чорнага — Мікалай і Юрый), значная частка шляхты. У 1588 г. табар пратэстантызму пакідае Леў Сапега, які становіцца католікам і адным з ініцыятараў царкоўнай уніі.
Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста і кароткачасовага каралявання Генрыка Анжуйскага вялікім князем і каралём быў выбраны Стэфан Баторый (1574—1584). Ён з’яўляўся прававерным католікам, хоць і даволі талерантна адносіўся да іншых веравызнанняў. Менавіта пры Баторыі езуіты разгарнулі актыўную контррэфармацыйную рэлігійна-палітычную і асветніцка-выдавецкую дзейнасць. Як вядома, Баторый з’яўляўся фундатарам Віленскага універсітэта, які быў адкрыты на базе езуіцкай калегіі і атрымаў права надаваць вучоныя ступені бакалаўраў, магістраў і дактароў навук у галіне філасофіі і багаслоўя. Езуіцкая калегія была адкрыта ў Полацку (1579). Трэба адзначыць, што езуіцкая сістэма адукацыі была даволі высокай па свайму ўзроўню і глыбока прадуманай. У школы бесперашкодна прымалі не толькі католікаў, але і лраваслаўных, і пратэстантаў. Навучанне было бясплатнае. Даволі шырока выкладаліся свецкія навукі, галоўным чынам гуманітарныя. Пераходзіць у каталіцтва не прымушалі (хоць усё было разлічана на тое, каб гэта адбывалася), таму многія праваслаўныя і пратэстанцкія паны і шляхта аддавалі сваіх дзяцей у езуіцкія навучальныя ўстановы.
Езуіцкую сістэму адукацыі даволі высока ацэньваў адзін з лідэраў беларуска-ўкраінскага праваслаўя князь А. Курбскі. Разам з тым ён папярэджваў праваслаўных князёў, паноў і шляхту, што езуіцкая адукацыя і выхаванне тояць у сабе сур’ёзную пагрозу для будучага праваслаўнай веры і нацыянальнай культуры, паколькі ў апошніх аднімаецца галоўная апора — моладзь. Прароцтва Курбскага ў значнай ступені збылося. 3 прыходам контррэфармацыі, як вядома, пачаўся фарсіраваны лрацэс дэнацыяналізацыі беларускай і ўкраінскай моладзі, яе інтэграцыі ў каталіцкую, польскую культуру. Разам з тым неабходна падкрэсліць су-
пярэчлівасць гэтага працэсу: калі адрыў беларускай і ўкраінскай моладзі ад нацыянальнай культурнай глебы, галоўным чынам роднай мовы (выкладанне вялося пераважна на лацінскай і лольскай мовах), традыцыйнай рэлігіі, якая таксама ўсімі гістарычнымі каранямі была звязана з беларускай культурай, меў, бясспрэчна, негатыўныя вынікі, то далучэнне да агульнаеўрапейскай адукаванасці, навукі, філасофіі мела пазітыўнае значэнне.
Першыя дасягненні на ніве рэлігійна-культурнай інтэграцыі з Захадам адрадзілі ў ідэолагаў каталіцкай царквы, езуітаў, надзею на поспех — ва ўмовах новага часу і новых людзей — контррэфармацыйнай ідэі уніі. Абгрунтаванне новай ідэі ва ўмовах новай сітуацыі належыць перш за ўсё Пятру Скаргу, аўтару шырокавядомага сачынення "Аб адзінстве касцёла божага", выдадзенага ў 1577 г. у Вільні. Характэрна, што твор быў прысвечаны лідэру беларуска-ўкраінскага праваслаўя кіеўскаму ваяводзе князю Канстанціну Астрожскаму. У сваім трактаце Скарга заклікаў праваслаўных беларусаў і ўкраінцаў вярнуцца да рашэнняў Фларэнційскага сабора, згадзіцца з тымі "нязначнымі", на яго погляд, умовамі, якія прывядуць да згоды. У трактаце Скарга накідвае шырокую праграму палітычнакультурнай дзейнасці на "ўсходніх крэсах": раіць наладжваць супольныя сяброўскія сустрэчы каталіцкіх і праваслаўных святароў, паноў, шляхты, браць пад апеку беларускія і ўкраінскія школы, кнігавыдавецтвы, перакладаць на польскую або "рускую" мову карысныя кнігі і г. д. Асобную ролю ён адводзіў каталіцкім вучоным, прафесарам, якія павінны былі займацца апрацоўкай грамадскай думкі, "перакоўваць" свядомасць беларускіх і ўкраінскіх паноў і шляхгы, растлумачваць неабходнасць рэлігійнай згоды, уніі, шкоднасць "схізмы" або ўсходняга хрысціянства. У контррэфармацыйна-уніяцкай праграме Скаргі прысутнічала непрыкрытае трэціраванне праваслаўя і ўсходнеславянскай культуры наогул. Па прыкладу Скаргі ў 1586 г. рэктар Яраслаўскай езуіцкай калегіі, што на Галіччыне, Бенедыкт Гербест выдаў на польскай мове твор у абарону Фларэнційскай уніі пад назвай "Высновы веры касцёла рымскага і гісторыя грэчаскай няволі да уніі".
7.	Культурна-асветніцкая мабілізацыя праваслаўя
Сачыненне "Аб адзінстве касцёла божага" ў праваслаўным асяроддзі было ўспрынята як выклік. Аднак раўнацэнных Скаргу палемістаў сярод праваслаўных яшчэ не было, і князь Астрожскі звярнуўся да ўкраінскага шляхціца-пратэстанта Матавілы з просьбай даць годны адказ езуіцкаму ідэолагу. Атрымаўшы сачыненне Матавілы, Астрожскі даслаў яго на рэцэнзію Курбскаму. Апошні не ўхваліў яго, але адзначыў, што неабходна разгарнуць шырокую культурна-асветніцкую дзейнасць і антыуніяцкую прапаганду.
Карацей кажучы, экспансія каталіцкай царквы падсцёбнула праваслаўе. У Вільні, Заблудаве, Львове, Астрогу і іншых гарадах Беларусі і Украіны пачалі дзейнічаць праваслаўныя друкарні, дзе выходзяць эпахальныя для айчыннай культуры творы ("Евангелле вучыцельнае" (1569), "Псалтыр", "Часаслоў" (1570), "Апостал" (1574), ''Астрожская Біблія" (1581) і інш.). Ствараюцца брацтвы беларускіх і ўкраінскіх праваслаўных рамеснікаў і купцоў у Вільні (1584), Львове (1585), а пазней і ў іншых гарадах — Мінску, Брэсце, Магілёве і г.д. У пачатку 1586 г. антыахійскі патрыярх Іакім зацвердзіў статут Львоўскага брацтва, па узору якога складаліся статуты іншых брацтваў Беларусі і Украіны. Згодна гэтаму дакументу, міране атрымлівалі права кантраляваць сваіх епіскапаў. На сваіх пасяджэннях яны павінны былі чытаць і абмяркоўваць Святое Пісанне. Брацтвы адыгралі істотную ролю ў кансалідацыі беларускаўкраінскай супольнасці, абароне свабоды веравызнання, развіцці адукацыі, кнігадрукавання, культуры. Праваслаўе, сцвярджаў кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла, выстаяла перад націскам каталіцтва і уніі ў значнай ступені дзякуючы брацтвам (51, с. 71). Разам з тым епіскапы скардзіліся на тое, што беларускія і ўкраінскія месцічы "умешваюцца ў такія духоўныя справы, у якія ім Богам і ўладай умешвацца не дазваляецца" (46, с. 73).
Звычайна пры брацтвах асноўваліся школы (Вільня, Брэст, Львоў, Астрог, Кіеў, Магілёў і г. д.), друкарні, шпіталі. 3 брацкага асяроддзя выходзяць выдатныя настаўнікі і палемісты беларускага, украінскага або грэчаскага паходжання (Кірыл Лукарыс, Герасім Сматрыцкі, Стэфан Зізаній, Мялецій Сматрыцкі, Лаўрэнцій Зізаній, Памва Бярында і інш.). З’яўляюцца першыя падручнікі славянскай (царкоўнаславянскай) і роднай мовы: ананімныя "Кграматыка словенскага языка" (Вільня, 1586) і "Адельфотес" (Львоў, 1591),
"Грамматіка словенска", "Азбука" і "Лексіс" (Вільна, 1596) Лаўрэнція Зізанія, Трамматіка славенскня правшіьное смнтагма" Мялеція Сматрыцкага (Евью, 1619), "Лекснкон славяноросскій" (Кіеў, 1627; Куцейна, 1653) Памвы Бярынды і інш. Адукацыя ў брацкіх школах была бясплатная. Па ўзору заходніх школ вывучаліся "сем вольных мастацтваў", або "навук вызваленых" (граматыка, рыторыка, дыялектыка, або логіка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка). Апрача царкоўнаславянскай і роднай вывучаліся грэчаская, лацінская і польская мовы. Што тычыцца беларускай і ўкраінскай літаратурнай мовы, то яна вывучалася перш за ўсё па літаратурных, юрыдычных, рэлігійных і іншых помніках. Вялікае значэнне ў брацкіх школах надавалася рыторыцы і гамілетыцы, або мастацтву пропаведзі-казання. Дзякуючы гэтым дысцыплінам рыхтаваліся будучыя палемісты, так патрэбныя праваслаўю ў ідэйнай барацьбе з каталіцка-уніяцкай экспансіяй. Праваслаўнымі прапаведнікамі і палемістамі ўлічваўся вопыт не толькі грэчаскай і старажытнарускай, але і лацінскай, і польскай школы красамоўства (М. Сматрыцкі, С. Полацкі і інш.).
А.Ул.Карташоў справядліва сцвярджае, што многія святары, настаўнікі, пісьменнікі-палемісты, якія былі звязаны з брацтвамі, адчувалі даволі істотны ўплыў пратэстанцкіх і нават каталіцкіх ідэй. "Заіднтнмкн православня, — піша ён, — должны былм пнсать полемнческне сочнненмя на лольском н даже латннском языках. Для этого онм постепенно самм погружалмсь в богословскую лнтературу на латмнском языке. Она была в обычае не только у рнмо-католнков, но м у протестантскмх богословов. ГІоэтому православные школьнмкн пз этого латннского арсенала заммствовалм аргументы у протестантов протнв католнков н наоборот. Через это м самм незаметно усванвалн множество западнобогословскмх, чуждых Востоку мненнй. Так, напрммер, Стефан Змзанмй м кн. Острожскмй небезупречны по частн протестантства, а Лаврентнй Змзанмй п Кмрнлл Транквнлнон — католмчества" (30, с. 608). Уплыў рэфармацыйных ідэй на праваслаўе пераканаўча паказалі Я. Д. Ісаевіч, В. М. Нічык, М. В. Дзмітрыеў (18; 27; 51).
Такім чынам, фармаваўся тып беларускага і ўкраінскага праваслаўнага інтэлектуала "на мяжы культур". Тып, які не толькі "адмаўляў" багаслоўскія палажэнні іншых хрысціянскіх канфесій, але і "інтэграваў", засвойваў іх, ажыццяўляючы, па сутнасці, тэарэтычна уніяцкую ідэю. I не дзіўна пагэтаму, што некаторыя з іх у рэшце рэшт гэту