Унія. Дзяржаўнасць. Культура Філасофска-гістарычны аналіз Сямен Падокшын

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Філасофска-гістарычны аналіз
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 111с.
Мінск 1998
43.6 МБ
ідэю прымалі (М.Сматрыцкі, К. Транквіліён-Стаўравецкі, К.Саковіч, Сімяон Полацкі і інш.). Па прыкладу пратэстантаў праваслаўныя перакладаюць на народную мову біблейскія кнігі. На сродкі княгіні Настассі Гальшанскай архімандрыт Перасопніцкага манастыра Рыгор разам з пратапопам Міхаілам Васільевічам пераклалі з балгарскай на беларуска-ўкраінскую мову Чацвёраевангелле (1556—1561). Праз дваццаць гадоў евангеллі чатырох апосталаў надрукаваў часткова на царкоўна-славянскай, часткова на беларускай мове пратэстант Васіль Цяпінскі (1580).
У той жа час выходзяць прауніяцкія творы некаторых былых праваслаўных беларусаў, якія атрымалі адукацыю ў езуіцкіх навучальных установах. Так, Васіль Замаскі (дарэчы, ён знаходзіўся пры папскім легаце Антоніі Пасевіне, які ездзіў да Івана IV Грознага, пераконваючы апошняга прыняць унію) пераклаў з грэчаскага арыгінала на беларускую мову і надрукаваў у Вільні ў 1581 г. творы канстанцінопальскага патрыярха XV ст. Генадзя Схаларыя (прыхільніка уніі) "Аб Святым Духу", Тісторыя і апалогія Фларэнційскага сабора".
Сярод вучняў брацкіх школ з’яўляюцца першыя таленавітыя апаненты езуіцкіх палемістаў. У 1588 г. з астрожскай друкарні выходзяць два трактаты, накіраваныя супраць выданняў Васіля Замаскага, — "Вызнанне аб паходжанні Св. Духа" і Тісторыя аб разбойніцкім, або Фларэнційскім, саборы". У Астрогу ж былі выдадзены кнігі, накіраваныя супраць Скаргі і Гербеста, галоўных ідэолагаў уніі. Аўтарам антыскаргаўскага сачынення "Аб адзінай сапраўднай праваслаўнай веры" (1588) з’яўляўся святар Васіль.
У лютым 1582 г. лапа Грыгорый XIII выдаў булу, згодна якой уводзіўся ва ўжыванне новы каляндар (мінус 10 дзён), які атрымаў назву грыгарыянскага. Канстанцінопальскі патрыярх Іерэмія II назваў гэты ўчынак "новай схізмай" і рэкамендаваў праваслаўным Рэчы Паспалітай не падпарадкоўвацца папскай буле. Увядзенне новага, грыгарыянскага, календара стала прычынай вострай рэлігійна-царкоўнай налружанасці на беларуска-ўкраінскіх землях РП. Справа ў тым, што праваслаўныя і каталіцкія святы пачалі не суладаць, і калі, напрыклад, святкавалі католікі, не святкавалі праваслаўныя і наадварот. Гэта абурала рэлігійныя пачуцці і таго, і другога боку, правакавала канфлікты. Некаторыя каталіцкія біскупы спрабавалі вырашыць праблему "сілавым спосабам". На пачатку каталіцкіх Каляд 1583 г. львоўскі архібіскуп Ян Сулікоўскі загадаў
апячатаць усе праваслаўныя храмы ў горадзе (46, с. 267). Яго брат Войцех з узброенай аховай і натоўпам вернікаў урываліся ў праваслаўныя цэрквы ў час богаслужэння, выганялі малельнікаў, а цэрквы зачынялі на ключ. Гэтае, яшчэ перадуніяцкае, насілле выклікала абурэнне ў табары праваслаўных. Яны звярнуліся ў суд. Суд дабіўся пагаднення паміж бакамі. Каталіцкія біскупы далі абяцанне не парушаць рэлігійнай свабоды праваслаўных. Дзяржаўную мудрасць праявіў і Стэфан Баторый. Знаходзячыся ў Гародні, ён 8 верасня 1586 г. выдаў дэкрэт, які прадпісваў "усім грамадзянам, а асабліва дзяржаўным асобам, не рабіць людзям грэчаскай веры ў Вільні і ва ўсіх іншых гарадах ніякіх цяжкасцяў і перашкод у святкаванні па старажытнаму закону і звычаю іх свят" (30, с. 613). Рэлігійная талерантнасць яшчэ працягвала заставацца кіруючым прынцыпам дзяржаўнай палітыкі.
8.	Карэнны пералом у дзяржаўнай палітыцы: курс на лакальную царкоўную унію
12 снежня 1586 г., лрастудзіўшыся на паляванні, памёр вялікі князь і кароль Стэфан Баторый. Зноў паўстала пытанне абрання караля. Прэтэндэнтамі былі аўстрыйскі эрцгерцаг Максіміліян, маскоўскі цар Фёдар Іванавіч і шведскі лрынц Жыгімонт, сын роднай сястры нябожчыка польскага караля Жыгімонта Аўгуста. Дзякуючы падтрымцы праваслаўнай партыі і перш за ўсе князя К. Астрожскага перамог шведскі прынц, стаўшы вялікім князем і каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазай (1587—1632). На конвакацыйным сейме 1587 г., які вызначаўся адносна кандыдатуры на каралеўскі трон, пратэстанцкія магнаты і шляхта ўнеслі прапанову: будучы кароль абавязаны выдаць закон, які дае кожнаму права ў судовым парадку абараняць свабоду веравызнання. Гэтую прапанову падтрымала праваслаўная шляхта і свецкія дэпутаты рымска-каталіцкага веравызнання. Каталіцкае святарства дэманстратыўна пакінула сейм. Аднак прапанова была прынята, і такім чынам прынцып рэлігійнай талерантнасці быў яшчэ больш замацаваны ў грамадскім жыцці РП.
Аднак гэта былі апошнія гады трыумфу айчыннага лібералізму, "залатога веку" ў гісторыі ВКЛ. Контррэфармацыя захоплівала адну пазіцыю за другой, усё настойлівей выціскала рэлігійную цярпімасць з усіх сфер грамадскага
жыцця. У працессе станаўлення ідэі уніі праваслаўнай і каталіцкай царквы вельмі важную ролю адыграла пазіцыя ўплывовых свецкіх праваслаўных колаў і перш за ўсё лідэра праваслаўнай партыі князя Канстанціна Астрожскага і яго інтэлектуальнага акружэння. Некаторы час, на першым этапе, Астрожскі таксама схіляўся да ідэі царкоўнай уніі, аб чым сведчыць яго перапіска з Іпаціем Пацеем (71, с. 991—993, 1007). Але князь быў прыхільнікам фларэнційскага варыянта, ідэі ўсеагульнай, універсальнай уніі з усёй усходняй царквой, у тым ліку і маскоўскай. Астрожскі разлічваў, што унія з заходняй царквой дапаможа духоўнакультурнаму аднаўленню і адраджэнню заходняга праваслаўя, зробіць яго жыццяздольнай, уплывовай канфесіяй у межах Рэчы Паспалітай. Гэтая пазіцыя кіеўскага ваяводы была вядомая як у праваслаўных, так і ў каталіцкіх колах, прынамсі яе ведалі Скарга і Пасевін, а таксама Пацей, сваяк Астрожскага.
Аднак на працягу 80-х гг. XVI ст. стала ясна, што Масква катэгарычна адвяргае ўсялякі царкоўны хаўрус. У гэтым цвёрда пераканаўся папскі легат Антоній Пасевін у сваіх гутарках з рускім царом Іванам IV. У сувязі з такімі абставінамі папскай канцылярыяй, каталіцкай царквой, езуітамі, праваслаўным епіскапатам быў узяты некалькі іншы курс — курс на лакальную унію заходняй і ўсходняй царквы Рэчы Паспалітай. Аднак такой уніі Астрожскі і яго прыхільнікі прыняць не маглі і не хацелі. Князь перапыняе ўсякую дзейнасць у гэтым напрамку, больш таго, з сярэдзіны 80-х гг. XVI ст. ён пачынае адмоўна ставіцца да уніяцкай ідэі. Ідэолагі уніяцтва, улічваючы рэзкую змену пазіцыі Астрожскага, пачалі дзейнічаць употай ад яго. Гэтую дзейнасць узначаліў луцкі каталіцкі біскуп Бернард Маціеўскі. Яго падтрымаў у той час брэсцкі суддзя, а потым епіскап, пазней адзін з самых таленавітых і энергічных уніяцкіх дзеячаў Адам (Іпацій) Пацей (1541 — 1613).
Пацей з’яўляўся тыповай фігурай "на мяжы культур". Нарадзіўся ён у знатнай праваслаўнай беларускай сям’і, адукацыю атрымаў у Нясвіжскай кальвінісцкай школе, a лотым у Кракаўскім універсітэце. З’яўляючыся пратэстантам, служыў пры двары князёў Радзівілаў. Ажаніўшыся, стаў сваяком князя Астрожскага. Каля 1574 г. зноў перайшоў у праваслаўе. На працягу 1580 — 1589 гг. займаў пасаду брэсцкага земскага суддзі. 3 1589 г. — кашталян і пан-радца, або сенатар, Рэчы Паспалітай. Прыблізна з 1588 г. Пацей становіцца тайным прыхільнікам уніі. 3 1593 г.
Пацей — епіскап Уладзімірскі і Брэсцкі. "І/Іпатнй Потей, — сцаярджае А. Ул. Карташоў, — есть лмчный творец уннм" (30, с. 621).
У 1588 г. першы раз за 600 гадоў існавання ўсходнеславянскай праваслаўнай царквы ВКЛ наведаў канстанцінолальскі патрыярх Іерэмія II. Прыехаў ён сюды "не ад добрага жыцця", а па неабходнасці: грэчаская царква, якая знаходзілася пад турэцкай уладай, адчувала вялікую патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе, "ялмужне", як гаварылі на Беларусі. Праз Польшчу, праз Берасце ён прыбыў у сталіцу ВКЛ Вільню, дзе быў сустрэты вялікім натоўпам праваслаўных вернікаў. У гэты перыяд у Беларусі і на Украіне даволі пэўна вызначыліся дзве тэндэнцыі ў праваслаўнацаркоўным асяроддзі: аўтакефальна-брацкая, якая адвяргала унію і ў той жа час імкнулася да незалежнасці ад Канстанцінопаля і Масквы, і уніяцка-епіскапская, якая яўна і тайна імкнулася да уніі з каталіцкай царквой. Канстанцінопальскі патрыярх падтрымаў праваслаўны брацкі рух Беларусі і Украіны. У прыватнасці, ён блаславіў віленскае Свята-Траецкае брацтва, яго статут, школу, друкарню, аўтаномію (адносную незалежнасць ад епіскапскай улады). Іерэмія выступіў у абарону Львоўскага брацтва перад львоўскім праваслаўным епіскапам Гедэонам Балабанам. Па сутнасці, ён узяў беларускія і украінскія брацтвы пад сваю абарону, абмяжоўваючы самавольства праваслаўных уладык.
У 1589 г. Іерэмія прыбыў у Маскву, дзе быў сустрэты з вялікай помпай і атрымаў вельмі багатую "ялмужну". Пад націскам маскоўскіх баяр і царкоўных іерархаў Іерэмія абвясціў аб утварэнні рускага патрыяршаства. Першым рускім патрыярхам стаў іоў (1589 — 1605).
Утварэнне маскоўскага патрыяршаства падштурхнула да дзейнасці прыхільнікаў уніі. У 1589 г. з блаславення таго ж Іерэміі мітрапалітам заходняй праваслаўнай царквы становіцца архімандрыт мінскага Вазнясенскага манастыра, беларускі шляхціц па паходжанню, Міхаіл Васільевіч Рагоза, пры якім была падрыхтавана і прынята Брэсцкая царкоўная унія. Між тым канфлікт паміж праваслаўнымі іерархамі, якія імкнуліся да уніі, і брацтвамі (куды ўваходзілі не толькі святары, але і міране), якія яе адвяргалі, нарастаў. Каб яго аслабіць, Рагоза аднавіў лрактыку склікання царкоўных сабораў, дзе побач з святарамі лрысутнічалі міране — шляхта, мяшчане. На саборах абмяркоўваліся пытанні аздараўлення праваслаўя, узмацнення царкоўнай
дысцыпліны, пашырэння адукацыі і кнігавыдавецтва. Разам з тым епіскапы рыхтавалі унію. Тайным прыхільнікам уніі з’яўляўся і мітрапаліт Рагоза. У 1590 г. на царкоўным саборы ў Берасці чатыры праваслаўныя епіскапы: Луцкі — Кірыл Цярлецкі, Львоўскі — Гедэон Балабан, Пінскі — Лявонцій Пяльчыцкі і Холмскі — Дзіянісій Збіруйскі — падпісалі тайную дамову аб згодзе на унію. Іх падтрымаў прысутны на саборы Берасцейскі кашталян Іпацій Пацей, тады яшчэ свецкая асоба.
Аднак у антыуніяцкім праваслаўным асяроддзі пра гэта яшчэ не ведалі. Правадырамі антыуніяцкай праваслаўнай партыі з’яўляліся Кіеўскі ваявода князь Канстанцін Астрожскі і Новагародскі ваявода Фёдар Скумін-Тышкевіч. Фёдар Скумін-Тышкевіч з’яўляўся не толькі багатым і знатным беларускім магнатам, буйным дзяржаўным і палітычным дзеячам ВКП, але і высокаадукаваным, рэнесансна арыентаваным чалавекам, мецэнатам. Менавіта яму прысвяціў Беняш Будны свой пераклад твора Цыцэрона "Пра старасць". У прадмове Будны адзначаў, што ў жыцці Скуміна-Тышкевіча кнігі і навука займаюць "не апошняе месца".