Унія. Дзяржаўнасць. Культура Філасофска-гістарычны аналіз Сямен Падокшын

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Філасофска-гістарычны аналіз
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 111с.
Мінск 1998
43.6 МБ
Кароль, як адзначалася, стаў цалкам на бок уніятаў, пра што сведчыць яго грамата праваслаўным святарам і міранам ад 15 снежня 1596 г. (80, № 34, с. 147—150). Кампрамісу дасягнуць не ўдалося.
Фарсіраванае ўвядзенне уніі з’явілася вялікай палітычнай памылкай урада Рэчы Паспалітай. Урад павінен быў выступіць у якасці дзяржаўнага пасрэдніка паміж уніятамі і праваслаўнымі, прыкласці ўсе намаганні, каб дасягнуць пэўнай згоды. Але ён гэтага не зрабіў, і таму пасля афіцыйнага ўвядзення уніі пачалася грамадская канфрантацыя на мяжы грамадзянскай вайны. Разгарнулася вострая, доўгая, знясільная барацьба паміж прыхільнікамі і праціўнікамі уніі, якая ішла па трох напрамках: па напрамку канстытуцыйнаму, або прававому (на сейміках і сеймах, a таксама шляхам зваротаў, суплікацыяў, скарг да караля, апеляцый да судовых устаноў і г. д.); па напрамку публіцыстычна-палемічнаму, або ідэалагічнаму і багаслоўскафіласофскаму (уніяцкія і антыуніяцкія палемічныя творы, трактоўка багаслоўскіх, рэлігійна-філасофскіх, культурнапалітычных пытанняў і да т. п.); і, нарэшце, па напрамку неканстытуцыйнаму, або супрацьпраўнаму (стыхійныя выступленні, дзеянні, парушаючыя існуючае заканадаўства, бунты, пагромы).
Адна з характэрных асаблівацей гэтай барацьбы — стабільная падтрымка праваслаўных пратэстантамі, якія так-
сама выступалі за рэлігійную свабоду ў краіне. Найбольш яскравай праявай праваслаўна-пратэстанцкага хаўрусу з’яўляецца Віленская канфедэрацыя 1599 г., пад якой стаяць подпісы самых знатных і ўплывовых беларускіх і ўкраінскіх князёў, паноў, сенатараў, ваявод, кашталянаў, шляхціцаў (19, с. 188—196; 5, с. 380—382; 80, № 106, с. 300—307). Другой асаблівасцю з’яўляецца тое, што гэта барацьба адбывалася ў двухсэнсоўным прававым полі: з аднаго боку дзейнічалі Варшаўская канфедэрацыя 1573 г. і Статут ВКЛ 1588 г., якія замацоўвалі ў краіне прынцып рэлігійнай свабоды і абаранялі ўсе хрысціянскія веравызнанні (праваслаўнае, каталіцкае і пратэстанцкае) ад уціску і дыскрымінацыі; з другога — дзяржаўна-прававая падтрымка рашэнняў уніяцкага сабора ператварыла праваслаўе ў рэлігію гнаную, у якой, па сутнасці, адымалі права на легальнае існаванне. Тым самым прынцып рэлігійнай свабоды, які фармальна працягваў існаваць і якім абавязаны былі кіравацца дзяржаўныя ўлады, фактычна перакрэсліваўся. Павялічваюцца выпадкі непавагі да закону, узрастаюць неправавыя дзеянні шырокіх сацыяльных груповак — ад мяшчан, сялян, казакаў да шляхты, магнатаў, святароў. Сваімі неправавымі дзеяннямі ў адносінах да антыуніятаў улады РП ла сутнасці справакавалі грамадзянскую вайну, сялянскаказацкія паўстанні, г.зн. тое, што сучаснікамі трактавалася як "барацьба Русі супраць Русі".
Трэба адзначыць яшчэ адну характэрную рысу рэлігійна-палітычнай барацьбы канца XVI — XVII ст. — спробы дыскрэдытаваць свайго ідэйнага праціўніка, прадставіць яго агентам замежнай дзяржавы. Так, усходнія патрыярхі, грэчаскія святары і манахі абвяшчаліся уніяцкімі дзеячамі турэцкімі або маскоўскімі шпіёнамі. Урад пазітыўна рэагаваў на гэтыя беспадстаўныя абвінавачванні. Напрыклад, старшыня праваслаўнага антыуніяцкага сабора ў Берасці, канстанцінопальскі патрыяршы экзарх Нічыпар уладамі РП быў аб’яўлены турэцкім і маскоўскім агентам. Па прыгавору сенацкага суда ён быў пасаджаны ў Марыенбургскую крэпасць, дзе і памёр. Падабны лёс чакаў і александрыйскага экзарха, знакамітага грэчаскага вучонага Кірылу Лукарыса, але ён тайна знік з сабора і тым самым пазбег арышту.
Такім чынам, увядзенне уніі пачалося з рэпрэсій. У гарадах праваслаўных пазбаўлялі права займаць пасады ў магістраце, абмяжоўвалі магчымасць займацца гандлем, рамесніцкай дзейнасцю. Паны-католікі прымушалі сваіх праваслаўных сялян пераходзіць ва уніяцтва. Праваслаў-
ныя цэрквы або аддавалі уніяцкім святарам, або зачынялі, або аддавалі яўрэям-арандатарам, якія адчынялі іх за плату. У такіх умовах праваслаўныя па сутнасці былі пазбаўлены магчымасці хрысціць дзяцей, хаваць нябожчыкаў, адпраўляць богаслужэнне. Яны павінны былі звяртацца да уніяцкіх святароў. Усё гэта вельмі яскрава паказана ў творах беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў-палемістаў (3. Капысценскага, М. Сматрыцкага, А. Філіповіча і інш.), адлюстравана ў шматлікіх дакументах таго часу. Атрымаць права на праваслаўнае святарства можна было толькі за мяжой — у Малдавіі, Валахіі і інш. Пасля смерці Балабана (1607) і Капысценскага (1612) у праваслаўных не засталося ніводнай епархіі.
Яўнае грэбаванне дзейнымі законамі дэманстраваў галоўны архітэктар уніі Іпацій Пацей, які пасля смерці М. Рагозы стаў уніяцкім мітрапалітам (1599). Ён шырока выкарыстоўваў захоп праваслаўных храмаў, выганяў з цэркваў або арыштоўваў праваслаўных святароў, а на іх месца ставіў уніяцкіх лапоў. Ён захопліваў праваслаўныя манастыры з іх маёмасцю і нават спрабаваў захапіць цытадэль праваслаўя — Кіева-Пячэрскую лаўру. Пацей вёў жорсткую барацьбу супраць праваслаўных брацтваў, асабліва супраць Віленскага. Ён перадаў уніятам, насуперак існуючым прававым нормам, асноўны цэнтр беларускага праваслаўя — Траецкі манастыр у Вільні, які належаў Віленскаму праваслаўнаму брацтву, са школай, друкарняй і ўсёй маёмасцю. Як вядома, Віленскае праваслаўнае брацтва вымушана было побач заснаваць новы, Святадухаўскі, манастыр, які стаў апорай беларускага антыуніяцкага руху (1605). У рэшце рэшт Пацей дамогся таго, што уніятам былі перададзены ўсе віленскія праваслаўныя цэрквы, апрача Святадухаўскай (80, № 107, с. 307—311).
Паплечнікам Пацея быў Язэп (Іосіф) Вельямін Руцкі (1574 — 1637), які нарадзіўся непадалёку ад Новагародка ў маёнтку Рута. Як і Пацей, Руцкі з’яўляўся асобай "на мяжы" культур. Яго бацькі былі кальвіністамі. Вучыўся ў Новагародскай арыянскай школе, дзе яго настаўнікам быў вядомы педагог-сацыніянін Ян Ліцыній Намыслоўскі, потым у Віленскай кальвінісцкай школе. Вышэйшую адукацыю атрымаў за мяжой, спачатку ў Пражскім універсітэце, дзе перайшоў у каталіцтва, а потым у Вюрцбургскім універсітэце, дзе атрымаў вучоную ступень доктара філасофіі. Алынуўшыся ў Рыме, Руцкі паступае ў Грэчаскую калегію, якую апякалі езуіты і якая рыхтавала уніяцкіх місіянераў
для праваслаўнага Усходу. Там ён лрымае праваслаўе. Пасля вяртання ў 1601 г. на радзіму лёс зводзіць яго з уніяцкім мітрапалітам Пацеем. У 1602 г. па пратэкцыі апош'няга Руцкі прызначаецца рэктарам уніяцка-базіліянскай семінарыі ў Вільн' Ён становіцца бліжэйшым паплечнікам Пацея, а потым і спадчыннікам апошняга на мітрапаліцкай кафедры. У сваёй дзейнасці Руцкі ішоў па шляху ўсё большага збліжэння уніяцтва з каталіцтвам (3, с. 51, 75— 85; 36, т. 2, с. 74; 33, с. 54—71).
2.	Станаўленне царкоўна-арганізацыйнай і культурна-асветніцкай структуры уніяцкай царквы
Сцвярджаючыся ў Беларусі і на Ўкраіне, уніяцкая царква выкарыстоўвала як сілавыя, супрацьзаконныя метады і сродкі, так і прававыя, звяртаючыся да судовых і ўрадавых інстанцый. Перавагу над праваслаўем ёй надавала тая акалічнасць, што на яе баку выступалі моцная царкоўна-ідэалагічная машына каталіцтва і каралеўская ўлада, якая спрыяла распаўсюджванню уніяцтва, абмяжоўваючы і ігнаруючы правы праваслаўя, зафіксаваныя ў існуючым заканадаўстве. Разам з тым адбываўся інтэнсіўны працэс стварэння царкоўна-арганізацыйнай і культурна-асветніцкай структуры уніяцтва. Вялікая роля ў гэтым належыць Пацею і асабліва Язэпу Руцкому. У 1617 г. заснаваны ордэн базіліянаў, задачай якога было выхаванне уніяцкіх функцыянераў — святароў, настаўнікаў, місіянераў і ў першую чаргу маладых вернікаў-уніятаў. Арганізацыйнае станаўленне базіліянскага ордэна і пашырэнне яго ўплыву звязана з імем Руцкога, які становіцца яго генералам. Пашыраецца уніяцкая сістэма адукацыі, якая будавалася па прыкладу езуіцкай. Адкрываюцца школы, для членаў і прыхільнікаў базіліянскага ордэна папскім дваром выдзяляецца значная колькасць стыпендый у каталіцкіх навучальных установах Вільні, Прагі, Рыма, Вены. Прыняўшы манаства, Руцкі ў хуткім часе становіцца архімандрытам Віленскага Свята-Траецкага манастыра — рэзідэнцыі беларускіх базіліянаў-уніятаў. Намаганнямі Пацея і Руцкога і пры падтрымцы ўлады уніяты выціскаюць праваслаўных з Лаўрышаўскага (пад Новагародкам), Успенскага (у Мінску) і іншых манастыроў. Стаўшы мітрапалітам (1613) пасля смерці Пацея, Руцкі многа зрабіў для стварэння матэрыяльнай базы уніятаў, усімі спосабамі набываючы маёмасць, адні-
маючы або адсуджваючы яе ў праваслаўных (80, № 108; 109, с. 312—314). Дзякуючы яго намаганням ствараецца разгалінаваная нізавая структура уніяцкай царквы — шматлікія прыходы. З’яўляюцца таленавітыя уніяцкія святары, настаўнікі, пісьменнікі — Леў Крэўза, Ілля Марахоўскі, Язафат Кунцэвіч, Якуб Суша і інш. Менавіта пры Руцкім адбываецца далейшая лацінізацыя уніяцкага царкоўнага і свецкага жыцця, у першую чаргу уніяцкай моладзі.
Разам з тым менавіта пры Руцкім узмацняецца прымус у адносінах да праваслаўных, які справакаваў шэраг эксцэсаў, перш за ўсё ў Магілёве (1618) і Віцебску (1623). Насілле, якое павялічвалася і ўжо выходзіла з-пад кантролю уніяцкіх іерархаў і ўлады, асабліва Віцебская трагедыя 1623 г., казацка-сялянскія выступленні, вымусіла і першых і другіх перагледзець сваю тактыку дзеянняў. Руцкі на працягу 1624 — 1629 гг. выступаў з шэрагам ініцыятыў, накіраваных на дасягненне кампрамісу паміж праваслаўнымі і уніятамі. Але ж гэтыя ініцыятывы не былі падмацаваныя канкрэтнымі ўступкамі на карысць праваслаўных (33, с. 68—69), таму яны не далі плёну. Паляпшэнне становішча праваслаўнай царквы ў Беларусі і на Украіне, якое адбылося на пачатку 30-х гг. XVII ст., знітавана не з дзейнасцю "апостала яднання", як яго называюць некаторыя даследчыкі, а з дзейнасцю саміх праваслаўных, якія ў той сацыяльна-палітычнай сітуацыі вымусілі ўрад Рэчы Паспалітай і, у прыватнасці, новага караля Уладзіслава IV пайсці на даволі сур’ёзныя ўступкі праваслаўнай грамадскасці.
3.	Праект палітычна-канфесійнай інтэграцыі з Масквой
Кіраўніцтва Рэчы Паспалітай, урад ВКЛ разумелі, што адносіны з Маскоўскай дзяржавай з’яўляюцца праблемай "нумар адзін" у знешняй палітыцы, што ад вырашэння гэтай праблемы залежыць лёс краіны і народа. Як вядома, дзеля гэтага выкарыстоўваліся розныя сродкі — і ваенныя, і дыпламатычныя, і рэлігійна-царкоўныя. У канцы XVI — пачатку XVII ст. пасля заканчэння Лівонскай вайны кіраўніцтва РП паспрабавала зрабіць акцэнт на унію і дыпламатыю. Была зроблена слроба далучыць Маскоўскую дзяржаву да царкоўнай уніі (місія А. Пасевіна), але, як адзначалася, яна скончылася безвынікова. Гэтую ж ідэю выношваў К. Астрожскі, але хутка зразумеў яе утапічнасць і выбраў адзіна магчымую ў той час пазіцыю — пазіцыю рэлігійнай свабо-