Унія. Дзяржаўнасць. Культура Філасофска-гістарычны аналіз Сямен Падокшын

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Філасофска-гістарычны аналіз
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 111с.
Мінск 1998
43.6 МБ
10.	Каралеўскі універсал ад 24 верасня 1595 г. Місія ў Рым
Тым не менш правячыя колы Рэчы Паспалітай не на жарт былі спалоханы настроем Астрожскага, за якім стаяла вялікая грамадская і ваенная сіла. У 1595 г. на радзе, якую склікаў кароль і на якой прысутнічалі міністры, сенатары, папскі нунцый Маласпіна, думкі падзяляліся: адны (у тым ліку і папскі нунцый) раілі ў імя грамадзянскага міру і спакою не спяшацца са справай уніі, другія — дзейнічаць рашуча. Перамагла партыя "рашучых дзеянняў", і двум епіскапам — Пацею і Цярлецкаму — было загадана ў хуткім часе адправіцца ў Рым да папы.
24 верасня 1595 г. кароль выдаў універсал, у якім афіцыйна абвяшчаў, што прыняў рашэнне аб уніі каталіцкай і праваслаўнай царквы ў імя Рэчы Паспалітай, агульнага дабра яе грамадзян. Каралеўскі універсал узрушыў беларуска-ўкраінскае грамадства, узняў яго "на дыбкі". Аднак аб’ектам нападкаў стаў не кароль, а праваслаўны епіскапат, які быў ініцыятарам уніі. Ва ўлётцы за подпісам Астрожскага мітрапаліт называўся "Юдам-здраднікам".
Як адзначалася, на карысць царкоўнай уніі епіскапамі, мітрапалітам, каралём прыводзілася шмат аргументаў экуменічнага і гуманістычнага характару, і многія з іх тэарэтычна былі даволі пераканаўчымі (80, № 15, 16, 17, 18, с. 103—111). Аднак палітычны сэнс уніі не падкрэсліваўся, і пра яго даведацца можна было толькі з канфідэнцыяльных крыніц. Такой крыніцай з’яўляўся ліст Жыгімонта III да папы ад 24 лютага 1596 г. На думку караля, царкоўная унія павінна ахаваць свядомасць праваслаўных Рэчы Паспалітай ад уплыву маскоўскага праваслаўя. У перспектыве, лічыў Жыгімонт III, да уніі трэба далучыць і Маскоўскую дзяржаву. Унія патрэбна і таму, што неабходна вызваліць праваслаўных вернікаў Рэчы Паспалітай ад улады грэчаскага патрыярха, які, на думку караля, з’яўляецца тайным агентам турак. Уніяцкаму мітрапаліту, раіў папу Жыгімонт III, трэба надаць статус патрыярха. He цяжка заўважыць, што для караля, урада царкоўная унія — у першую чаргу акцыя палітычная і вельмі цесна знітавана з знешняй палітыкай РП, яе адносінамі з Маскоўскай дзяржавай і Асманскай імперыяй.
15 лістапада 1595 г. Іпацій Пацей і Кірыл Цярлецкі прыбылі ў Рым і перадалі ў лапскую канцылярыю шэраг дакументаў, абапіраючыся на якія рымскі першасвятар мог прыняць рашэнне аб уніі: 1) дамову епіскапаў ад 01.12.1594 г.;
2) артыкулы ад 01.6.1595 г.; 3) саборнае пасланне папу ад 12.6.1595г. і 4) лісты караля і каталіцкіх біскупаў. Праз 6 тыдняў, 23.12.1595 г., адбылася аўдыенцыя ў папы, да якога пасля фармальнай цырымоніі звярнуўся з прамовай Іпацій Пацей. Ад свайго імя і ад імя епіскапаў-уніятаў ён згадзіўся на ўключэнне ў вызнанне веры наступных палажэнняў: Св. Дух зыходзіць і ад Бацькі, і ад Сына (фмлмокве); прычашчэнне як на прэсным, так і на кіслым хлебе; дагмат аб чысцілішчы; пяршынства царкоўнай улады рымскага папы; згода з усімі пастановамі Трыдэнцкага сабора; эксклюзіўнае права царквы тлумачыць Св. Пісанне; сем таінстваў (хрышчэнне, мірапамазанне, еўхарысція, пакаянне, елеасвяшчэнне, інстытут святарства, шлюб) і ўсе каталіцкія абрады, карыснасць індульгенцый; пяршынства рымскай царквы над усімі іншымі; асуджэнне схізмы і ерэсяў; актыўная прапаганда "ісцінай веры" і інш.
Клімент VIII блаславіў ідэю уніі і яе творцаў. У гэты ж дзень быў складзены пратакол аб цырымоніі, якая адбылася, а ў студзені 1596 г. папа паставіў свой подпіс лад дакументам аб царкоўнай уніі. Папа ўнёс лэўныя карэктывы ва уніяцкі дагавор, у прыватнасці, ён пакінуў нязменнымі абрады усходняй царквы, праваслаўны сімвал веры (зыходжанне Св. Духа толькі ад Бацькі і інш.).
Рымская дамова выклікала адпаведную рэакцыю і ўзбудзіла новую хвалю антыуніяцкага пратэсту. У адрас Варшаўскага сейма, які праходзіў у сакавіку — маі 1596 г., сталі паступаць шматлікія пратэсты земскіх паслоў з патрабаваннем пазбаўлення ўлады епіскапаў-уніятаў. У іх адзначалася, што унія ёсць акт грубага парушэння свабоды веравызнання, якая прадугледжвалася Варшаўскай канфедэрацыяй 1573 г. Праваслаўных падтрымала пратэстанцкая шляхта. Да антыуніяцкага табару далучыліся два праваслаўныя епіскапы — Балабан і Капысценскі. 3 такімі ж патрабаваннямі звярталіся да сейма мяшчане Вільні і іншых беларускіх і ўкраінскіх гарадоў.
Трэба адзначыць, што першапачаткова антыуніяцкая барацьба ішла ў законных, лрававых межах. Дзеячы антыуніяцкага руху карысталіся сродкамі вуснай і пісьмовай прапаганды, звярталіся да ваяводаў, сеймаў, караля, судовых інстанцый. Ніякіх эксцэсаў не было зафіксавана. Справа ў тым, што прававая свядомасць беларуска-ўкраінскага грамадства была даволі высокай. Міжсацыяльныя сувязі ў ВКЛ, як вядома, падтрымліваліся ў асноўным сродкамі права, аб чым сведчаць шматлікія прывілеі, ус-
тавы, вялікакняжацкія граматы і, нарэшце, Статуты 1529, 1566, 1588 гг.
На шлях парушэння дзеючых прававых норм, і ў першую чаргу на шлях парушэння свабоды веравызнання, якая была зафіксавана ў існуючых прававых дакументах, першым устаў сам урад. Менавіта каралеўская ўлада "з падачы" палскага двара, каталіцкіх і лраваслаўных іерархаў уводзіла унію адміністратыўнымі, загаднымі, прымусовымі сродкамі, не ўлічваючы грамадскай думкі і грамадскага настрою, у парушэнне законаў і прававых норм. Як убачым далей, беззаконне "вярхоў" адпаведна выклікала беззаконне "нізоў".
III. БРЭСЦКАЯ ЦАРКОЎНАЯ УНІЯ: УВЯДЗЕННЕ I ВЫНІКІ
1.	Уніяцкі і праваслаўны саборы.
Напрамкі міжканфесійнай барацьбы і першыя вынікі уніі
Уніяцкі сабор у Берасці, які сабраўся па ўказу караля і мітрапаліта (80, № 26, 27, с. 133—135), адкрыўся 6 кастрычніка 1596 г. На саборы прысутнічалі папскія паслы, прадстаўнікі караля, мітрапаліт, пяць з сямі епіскапаў, прадстаўнікі каталіцкай царквы, езуіты, у тым ліку Пётр Скарга, дзяржаўныя дзеячы — ваявода Мікалай Крыштаф Радзівіл, канцлер ВКЛ Леў Сапега і іншыя духоўныя і свецкія асобы. Два епіскапы — Гедэон Балабан (епіскап Львоўскі) і Міхаіл Капысценскі (епіскап Перамышльскі) унію не падтрымалі. Аднак амаль пад усімі дакументамі, якія абгрунтоўвалі і санкцыяніравалі унію, іх подпісы стаялі, так што фармальна унію падтрымаў увесь беларусжа-ўкраінскі епіскапат. Уніяцкі сабор ухваліў рымскую дамову Пацея і Цярлецкага, і, такім чынам, унія была прынята.
8 кастрычніка 1596 г. у "Саборнай грамаце" мітрапаліта Міхаіла Рагозы і епіскапаў была выкладзена асноўная ідэя Берасцейскай уніі. Коратка змест яе ў наступным. У хрысціянскай царкве лавінен быць "еднн господарь н шафар", які б "о порядку н о всем добром всех абмышлял". Такім гаспадаром "от часов апостольскіх" з’яўляўся папа рымскі, "еднны потомок Петра святого". Гэта вынікае "з Соборов н правнл святых Отец", аб гэтым сведчаць і "нашм Словенскме пнсма з Греческмх з стародавна преложоные". Гэтага ж правіла прытрымліваліся "Цармгородскме патрмархове, от которых н сня страна Руская веру святую прмняла". Хоць грэчаскія патрыярхі "многократне отступовалі" ад згоды, на Фларэнційскім саборы 1438 г. канстанцінопальскі патрыярх Іосіф і цэсар, або імператар, Іаан Палеалог прызналі вяршэнства рымскага першасвятара. Прызнаў прыярытэт папы і мітрапаліт "усея Русі" Ісідар, а таксама польскі кароль, вялікія князі і іншыя гаспадары, у выніку чаго духавенства "обряду Греческого п Руского" атрымала
ўсе вольнасці і прывілеі, "которых церквн католмческме Рлмскле ужнвають". Але ж хутка ад "соеднненля церковного" канстанцінопальскія патрыярхі "отступнлн, м за такнй свой грех отступленья н разорванья едлностм церковной в моц поганьскую Турецкую впалн". Па гэтай прычыне в "краех Рускнх ... много брыдкага святокупства наступмло, лж ся ересн розсеялн п всю праве Русь опановалл". Дзеля "спасення своего н стада словесного нам от Бога врученого" неабходна аднавіць царкоўнае адзінства лад патранатам рымскага папы. Менавіта з гэтай місіяй накіраваліся ў Рым Іпацій Пацей і Кірыл Цярлецкі, якія атрымалі санкцыю рымскага першасвятара на згоду пры ўмове захавання "обрядов м церемоннй церквей восточных греческнх н Рускнх". Гэтую згоду і ўхваліў Берасцейскі сабор (80, № 29, с. 137—139). На саборы былі адлучаны ад царквы Гедэон Балабан, Міхаіл Капысценскі, архімандрыт Кіева-Пячэрскай Лаўры Мікіфар Тур, 9 архімандрытаў, 16 пратапопаў і ўсе іншыя святары, якія не прынялі уніі. Каралю была накіравана просьба адхіліць ад царкоўных пасад усіх тых, хто адмовіўся далучыцца да уніі.
Паралельна з уніяцкім саборам адкрыўся праваслаўны. На саборы побач з праваслаўнымі прысутнічалі і пратэстанты. Прычым маршалкам (старшынёй) свецкай супольнасці сабора быў абраны пратэстант Дзем’ян Гулевіч. Паколькі па загаду ўладаў усе цэрквы Брэста былі зачынены, удзельнікі сабраліся ў прыватным доме пратэстанцкага пана Райскага. На саборы прысутнічаў К. Астрожскі з сынам Аляксандрам. Князь прыбыў на сабор з узброеным атрадам і нават з гарматай. Сярод удзельнікаў сабора былі два патрыяршыя экзархі: Канстанцінопальскі — Нічыпар (Нікіфар) і Александрыйскі — Кірыл Лукарыс, a таксама епіскапы Балабан, Капысценскі і іншыя праваслаўныя святары (больш за 100 чалавек). Шмат было і свецкіх асоб — ваявод, кашталянаў, шляхты, якія прадстаўлялі свае ваяводствы і паветы. Старшынстваваў на агульных пасяджэннях патрыяршы экзарх Нічыпар.
Удзельнікі сабораў спрабавалі дамовіцца паміж сабой, але безвынікова. Пётр Скарга меў нават канфідэнцыяльную размову з К. Астрожскім і яго сынам (79, с. 196—216). На прапанову уніятаў далучыцца да царкоўнага альянса праваслаўнымі быў даны наступны адказ: мы не супраць уніі з рымскай царквою, але пры ўмове, што 1) да гэтага хаўрусу далучыцца ўся усходняя царква; 2) унію блаславяць усходнія патрыярхі; 3) не будуць парушацца існую-
чыя прававыя акты; 4) паміж праваслаўнымі і католікамі будуць узгоднены ўсе супярэчнасці адносна догматаў і абрадаў. He цяжка заўважыць, што гэта была уніяцкая праграма, у свой час прапанаваная Астрожскім, г.зн. лраграма універсальнай уніі.
' Праваслаўны сабор адмяніў рэпрэсіўныя пастановы мітрапаліта Рагозы адносна Віленскага брацтва і яго святароў С. Зізанія, Васіля і Герасіма. Былі пазбаўлены сана ўсе епіскапы-уніяты (80, № 30, с. 139—140). Свецкая частка праваслаўнага сабора — шляхта, мяшчане — прынялі рашэнне не падпарадкоўвацца "пастырам-адступнікам". Сабор звярнуўся да караля з просьбай санкцыяніраваць яго рашэнне аб імпічменце уніяцкіх епіскапаў, а на іх месца пасадзіць новых, абраных праваслаўнымі. Ключавымі аргументамі праваслаўнага сабора з’яўляліся: унія рыхтавалася тайна ад народа, групай здраднікаў-архірэяў; яна супярэчыць існуючым прававым актам, з’яўляецца замахам на рэлігійную свабоду; таму праваслаўныя маюць права супраціўляцца яе ўвядзенню ўсімі сродкамі.