Унія. Дзяржаўнасць. Культура Філасофска-гістарычны аналіз Сямен Падокшын

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Філасофска-гістарычны аналіз
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 111с.
Мінск 1998
43.6 МБ
ды ўсіх існуючых у РП хрысціянскіх веравызнанняў. Аднак гэта не падыходзіла каталіцкаму Захаду, які настойваў на лакальнай уніі. Ідэю лакальнай уніі ладтрымала беларуска-ўкраінская праваслаўная іерархія, частка пануючага класа, не прадбачачы магчымых вынікаў свайго ўчынку.
На жаль, палітычныя захады дыпламатыі РП і ВКЛ таксама насілі ўтапічны характар. Гэта тычыцца вядомага праекта выбрання на каралеўскі прастол пасля смерці Стэфана Баторыя Фёдара Іанавіча і аб’яднання РП і Маскоўскай дзяржавы на канфедэратыўных пачатках. I справа тут не толькі ў тым, што перамогу атрымала магнацкая грулоўка, якая падтрымлівала будучага караля Жыгімонта III, а ў тым, што аб'яднанне дзвюх дзяржаў з розным палітычным ладам і менталітэтам практычна было немагчыма, a згода на гэтае аб’яднанне, якая сыходзіла з вуснаў маскоўскіх чыноўнікаў, была чыстай дэкларацыяй і дыпламатычнай гульнёй. Былі два рэальныя гістарычныя выхады: або РП здолее ўсімі магчымымі сродкамі захаваць сваю палітычную незалежнасць, а разам з гэтым захавае сваю адносную незалежнасць і ВКЛ, або яна падпадае пад уладу Маскоўскай дзяржавы. Ужо ў той час было ясна, што адолець Маскву Варшава і Вільня не змогуць. Нягледзячы на гэта, дыпламатыя РП, і перш за ўсё Леў Салега, накіроўвала свае намаганні на паляпшэнне адносін з Масквой, заключэнне "вечнага міру". У 1600 г. Л. Сапега прыбыў у Маскву з прапановай такога міру і, больш таго, стварэння канфедэрацыі дзвюх дзяржаў на падставе свабоды веравызнання, лражывання, заняцця дзяржаўных пасад, будавання каталіцкіх і праваслаўных храмаў (нагадаем, што гэта ў той час, калі ў РП разгортвалася уніяцкая кампанія і правы праваслаўнай царквы ўсё больш абмяжоўваліся). Аднак баярская дума гэтую прапанову адхіліла. Маскоўская дзяржава ў лерспектыве бачыла беларуска-ўкраінскія землі ў сваім складзе.
У пачатку XVII ст. дыпламатычныя ўтопіі ўрада РП былі дапоўнены палітычным авантурызмам. Урад РП пайшоў на повадзе ў пэўнай грулы магнатаў і шляхты, якія планавалі аб’яднаць РП з Маскоўскай дзяржавай пры дапамозе самазванцаў Ілжэдзмітрыя I і Ілжэдзмітрыя II. У жніўні 1610 г. баярская дума заключыла з Жыгімонтам III дагавор аб заняцці маскоўскага трона каралевічам Уладзіславам, які са згоды пэўнай часткі рускага грамадства быў афіцыйна абвешчаны царом Расіі. У верасні таго ж года беларускалітоўскае і польскае войска нават заняло Маскву. Але ж
гэта авантура не мела ніякіх шанцаў на поспех, і аб’яднання "на роўных" ніколі б не адбылося ні мірнымі, дыпламатычнымі, ні ваеннымі сродкамі: розныя палітычныя сістэмы і менталітэты былі непераадольнай перашкодай на гэтым шляху. Гісторыя дыктавала два верагодныя варыянты: або захаванне незалежнасці, або інкарларацыя ў склад Расійскай дзяржавы. Утварэнне канфедэрацыі або федэрацыі было ўтопіяй. Як рэлігійная талерантнасць была адзіна магчымай рэальнай альтэрнатывай царкоўнай уніі, так дзяржаўная незалежнасць Рэчы Паслалітай, Вялікага княства Літоўскага — адзінай альтэрнатывай інкарпарацыі ў склад Расійскай імперыі. Карацей кажучы, у тых гістарычных абставінах інтэграцыя была б не чым іншым, як інкарпарацыяй. I гісторыя пацвердзіла гэта.
4.	Антыуніяцкая апазіцыя і яе роля ў сацыяльна-палітычным і рэлігійна-культурным жыцці Беларусі і Украіны першай паловы XVII ст.
3 фармальна-юрыдычнага пункту гледжання унія, якая прадугледжвала паглынанне беларуска-ўкраінскага праваслаўя, была быццам бы законнай, паколькі абаліралася на афіцыйныя царкоўныя і дзяржаўныя пастановы. Разам з тым гэтыя пастановы супярэчылі існуючым прававым дакументам, шматлікім прывілеям, якія былі нададзены праваслаўю на працягу шматвяковай гісторыі вялікакняжацкай уладай і галоўным чынам ''беларускай канстытуцыяй" — Статутам ВКЛ 1588 г., дзе свабода ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў была замацавана ў якасці асноватворнай прававой нормы. Таму апеляцыя да закону, да судовых інстанцый, да ўрадавых устаноў з’яўлялася адным з самых пашыраных спосабаў барацьбы антыуніяцкай апазіцыі. Магчымасць гэтай барацьбы значна павялічвалася дзякуючы т.зв. шляхецкай дэмакратыі, г.зн. існаванню ў палітычным ладзе РП шырокаразгалінаванай сістэмы прадстаўнічых органаў — сеймікаў і сеймаў, дзе шляхецкія праваслаўныя і пратэстанцкія паслы (дэпутаты) уздымалі свой голас у абарону рэлігійнай свабоды, правоў і прывілеяў праваслаўнага насельніцтва, супраць узрастаючай дыскрымінацыі па рэлігійнай адзнацы.
Пасля смерці князя К.К. Астрожскага (1608), пераходу ў каталіцтва значнай часткі ланства рэальнай апорай праваслаўя становіцца казацтва. Як вядома, яно было галоў-
най ваеннай сілай, якая абараняла паўднёвыя рубяжы РП ад турэцкай агрэсіі і набегаў крымскіх татар. Значную ролю казацтва адыгрывала ў войнах з Маскоўскай дзяржавай. Адной з умоў адданасці казакаў уладзе РП была свабода праваслаўнага веравызнання. 3 увядзеннем уніі і пачаткам палітыкі дыскрымінацыі праваслаўя казакі, галоўным чынам нерэестравыя, сваю барацьбу супраць польскага засілля вядуць пад сцягам абароны праваслаўя. Урады РП, ВКП надавалі вялікае значэнне нармалізацыі адносін з казакамі, пра што сведчыць ліст Л. Сапегі да Я. Кунцэвіча ад 12.03.1622 г. (60, с. 76). Менавіта казакі з’яўляліся адной з галоўных сіл, якая вымусіла ўрад Рэчы Паспалітай у канцы 20-х — пачатку 30-х гг. XVII ст. пайсці на значныя ўступкі праваслаўным. Разам з тым нельга ідэалізаваць казацкі рух, бо разам з пазітыўнымі, рэлігійна-вызваленчымі момантамі ён змяшчаў у сабе і моманты дзяржаўнаразбуральныя, анархічна-бунтарскія.
Істотнай прыладай барацьбы антыуніяцкай апазіцыі было "слова", літаратурная палеміка, якую вялі ў асноўным праваслаўныя святары "сярэдняга звяна", "дыдаскалы" брацкіх школ, вучоныя-манахі. У 1597 г. П. Скарга выдаў працу "Берестейскнй собор н оборона его". У ёй апраўдвалася унія, дыскрэдытавалася праваслаўная вера, усходнеславянская культура. Брэсцкі праваслаўны сабор, на думку аўтара, нелегітымны, паколькі яго большую частку складалі міране. Скаргу адказаў, як мяркуюць, пад псеўданімам Хрыстафора Філалета валынскі шляхціц Марцін Бранеўскі, чалавек з вучонага асяроддзя К. Астрожскага. У сваім творы "Апокрнснс, албо одповедь на кнмжкм о соборе Берестейском..." Філалет сцвярджаў, што яшчэ за апостальскія часы міране, свецкія людзі мелі права разам з духоўнымі вырашаць царкоўныя справы. Унію аўтар трактаваў як духоўнае насілле над беларускім і ўкраінскім народамі, ён папярэджваў каталіцкіх "сенатараў і доблеснае рыцарства", што, замахваючыся на свабоду праваслаўных, яны могуць страціць і сваю ўласную свабоду (60, с. 34—42). Філалету адказаў I. Пацей, выдаўшы свой твор "Антнрнзнс, ллм апологля прсгжв Хрмстофора Фнлалета" (Вільня, 1599). Так быў пакладзены пачатак палеміцы. У 1606 г. у Львове было выдадзена праваслаўнае сачыненне "Перастрога" (лапярэджанне), у якім апісвалася гісторыя падрыхтоўкі і правядзення уніі. Сулраць уніі выступіў манах Афонскага манастыра, таленавіты ўкраінскі пісьменнік Іван Вішанскі, які ў пасланнях да князя Астрожскага, Львоўска-
га брацтва, епіскапаў-уніятаў адвяргаў не толькі унію, але і наогул заходнюю асвету, філасофію, "лацінства" і раіў праваслаўным вернікам абмяжоўвацца толькі богаслужэбнымі кнігамі і Свяшчэнным Пісаннем.
Гэтай аскетычна-нігілістычнай лініі ў праваслаўі супрацьстаяла лінія, прадстаўнікамі якой былі святары і "дыдаскалы" брацкіх школ. Яны таксама негатыўна ставіліся да уніі, аднак не адмаўлялі заходняй культуры, адукаванасці, філасофіі, што ў той час насіла назву "лацінства". Адным з найбольш выдатных лрадстаўнікоў гэтага накірунку з'яўляўся Мялецій Сматрыцкі, аўтар шматлікіх антыуніяцкіх і уніяцкіх твораў, сярод якіх самым вядомым лічыцца "Фрынас (Трэнас), або Плач усходняй царквы" (1610).
Апорай антыуніяцкай апазіцыі з’яўляліся манастыры. У 1615 г. жонкай мазырскага маршалка Гальшкай Гулевіч быў заснаваны Богаяўленскі манастыр, які належаў Кіеўскаму брацтву, а пры ім школа. Першым ігуменам манастыра быў Ісая Капінскі, а першым рэктарам школы — Іоў Барэцкі. Сярод праваслаўных манастыроў вылучаліся таксама Свята-Духаўскі ў Вільні, Пачаеўская лаўра, КіеваПячэрская лаўра, якую ў рэшце рэшт удалося адстаяць ад уніятаў, і інш. Пры гэтых манастырах існавалі школы і друкарні, тут працавалі такія выдатныя царкоўныя і культурныя дзеячы, пісьменнікі-палемісты, аўтары школьных падручнікаў, як Кірыл Транквіліён-Стаўравецкі, аўтар "Вучыцельнага евангелля", "Зярцала"; Памва Бярында, аўтар "Лексікона царкоўна-славянскай мовы"; Захарый Калысценскі, з 1624 г. архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры, аўтар "Палінодзіі" (зварота на стары шлях), "Кнігі аб веры адзінай"; аўтар шэрагу твораў архімандрыт Свята-Духаўскага Віленскага манастыра Лявонцій Карповіч і інш. У праваслаўных манастырах у першыя дзесяцігоддзі XVI ст. складвалася новая іерархія, якая не толькі вяла антыуніяцкую барацьбу, але і пачала арганізацыйную і культурнаасветніцкую лерабудову беларуска-ўкраінскай праваслаўнай царквы.
Пасля ўвядзення уніі, асабліва з пачаткам уніяцкага прымусу, наглядаецца бачнае збліжэнне беларуска-ўкраінскай праваслаўнай царквы з маскоўскай. Пачалася эміграцыя праваслаўных вернікаў, на Маскву пачалі арыентавацца многія беларускія і ўкраінскія праваслаўныя святары (вядомая місія ў Маскву Лаўрэнція Зізанія, а потым і Афанасія Філіповіча і інш.). Некаторыя кіеўскія мітрапаліты мелі намер перайсці пад уладу маскоўскага патрыярха і нават
цара (Іоў Барэцкі, Ісая Капінскі). Да Масквы ўсё часцей звяртаюцца позіркі казацтва. Урад РП не змог абараніць ні маёмасці, ні рэлігійных правоў праваслаўных і пратэстантаў, таму што стаяў не "над бойкай", а падтрымліваў і па сутнасці лічыў дзяржаўнымі канфесіямі каталіцтва і уніяцтва, таму што адмовіўся ад палітыкі верацярпімасці, хоць гэта афіцыйна і было зафіксавана ў дзяржаўных дакументах. Унія, якая ставіла адной са сваіх мэт адрыў заходняга праваслаўя ад усходняга, у рэшце рэшт прывяла да адваротнага эфекту: яна кінула яго ў абдымкі Масквы, вымусіла многіх беларускіх і ўкраінскіх святароў служыць інтарэсам маскоўскай праваслаўнай царквы і расійскага самадзяржаўя.
Такім чынам, хоць пэўная частка беларуска-ўкраінскага грамадства падтрымала ідэю уніі, яго большасць, і ў першую чаргу праваслаўная, катэгарычна адвергла яе. Вельмі рашуча супраць уніі была настроена значная частка праваслаўнага святарства, беларускія і ўкраінскія мяшчане, асабліва ўсходніх рэгіёнаў (Полацк, Віцебск, Магілёў, Орша), запарожскае казацтва, якое ў асноўным складалася з выхадцаў з Украіны і Беларусі, значная частка шляхты, сяляне. Нягледзячы на тое што унія мела пэўныя, даволі істотныя і арганічныя духоўна-культурныя карані ў жыцці беларускага і ўкраінскага народаў, яе контррэфармацыйны, берасцейскі варыянт, які рыхтаваўся ў адноснай тайне ад шырокай грамадскасці, меў яўна акрэсленую палітычную дамінанту. Ён, па сутнасці, прадугледжваў знікненне праваслаўя як самастойнага рэлігійнага веравызнання ў межах Рэчы Паспалітай, падпарадкаванне ўсяго рэлігійна-царкоўнага жыцця беларусаў і ўкраінцаў рымскаму першасвятару — папе; разрыў традыцыйных, тысячагадовых духоўна-культурных сувязей з Рускай дзяржавай, візантыйскай культурай, што было раўназначна як "рэзаць па жывому". Ен парушаў зыходны ментальны прынцып культуры беларускага і ўкраінскага народаў "паміж Захадам і Усходам", арыентуючы яе далейшае развіццё выключна ў заходнім накірунку. I нарэшце, ён прадугледжваў дэкрэтыўнае, адміністратыўна-каманднае ўвядзенне уніі, якое ў сітуацыі адмовы большай часткі грамадства яе прыняць ператваралася ў лрымус, гвалт, насілле, што перакрэслівала асноватворны прынцып натуральнага, цывілізаванага і нават хрысціянскага жыцця — прынцып духоўнай свабоды.