Унія. Дзяржаўнасць. Культура Філасофска-гістарычны аналіз Сямен Падокшын

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Філасофска-гістарычны аналіз
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 111с.
Мінск 1998
43.6 МБ
Рэлігійна-культурная і сацыяльна-палітычная сітуацыя, якая склалася ў краіне ў выніку ўвядзення царкоўнай уніі, набыла катастрафічны характар у гады вайны 1654 — 1667 гг. (75). Было паралізавана не толькі гасладарчае жыццё краіны, але і культурнае. Зачыняліся школьныя ўстановы, бо не было каму вучыць і вучыцца. Многія святары, інтэлігенты не ведалі, да каго падацца, якую абраць веру. Часцей за ўсё яны рабілі свой выбар у залежнасці ад сітуацыі. Наогул уся другая палова XVII ст. праходзіла пад знакам няўпэўненасці, нестабільнасці — эканамічнай, палітычнай, культурнай, канфесійнай. Абставіны выкарыстоўвала контррэфармацыя, якая актывізавала свае дзеянні ў напрамку каталіцызацыі і паланізацыі беларускага народа. Узрастае рэлігійная нецярпімасць, пра што сведчаць выгнанне з Рэчы Паспалітай сацыніян (1658), справы I. Тышкевіча, К. Лышчынскага і інш. Звужваецца сфера ўжывання беларускай мовы, прыходзіць у заняпад кірылічнае кнігадрукаванне, пануючае месца ў моўнай і кніжнай культуры краіны займае польская мова і лацініца. У 1696 г. сейм Рэчы Паспалітай прымае пастанову аб забароне ўжывання бе-
ларускай мовы ў афіцыйных дакументах. Разам з тым з канца XVII ст. пачынаецца новае адраджэнне уніяцтва.
Адным з істотных вынікаў вайны 1654 — 1667 гг. было масавае перасяленне беларусаў. У Маскоўскую дзяржаву было "выведзена" болей за 300 тысяч сялян, рамеснікаў, шляхты. Вялікая колькасць беларусаў была размешчана ў маскоўскім пасадзе, галоўным чынам высокакваліфікаваныя рамеснікі, кнігадрукары, настаўнікі, перакладчыкі, святары. Яны адыгралі вялікую ролю ў развіцці расійскага рамеснага майстэрства, мастацтва, кнігадрукавання, архітэктуры, асветы. Гэтая эміграцыя па сутнасці з’яўлялася першай масавай і катастрафічнай для беларускай культуры "ўцечкай мазгоў і талентаў". За межамі радзімы, у Расіі, апынуліся такія інтэлектуалы, як Сімяон Полацкі, Ян Белабоцкі, Ілля Капіевіч і многія, многія вядомыя і невядомыя беларускія інтэлігенты.
Вайна 1654 — 1667 гг. і непрадуманая неталерантная палітыка ўрада РП у значнай ступені падарвалі вытворчы і інтэлектуальны патэнцыял народа, садзейнічалі дэнацыяналізацыі і разбурэнню беларускай культуры. Нацыянальна-культурная дзейнасць на базе уніяцтва не здольна была папоўніць тых страт, якія панесла беларуская культура ў выніку рэлігійна-інтэлектуальнай нецярпімасці, канфесійнай дыскрымінацыі, праследаванняў іншаверцаў і іншадумцаў, карацей кажучы, у выніку адмовы ад рэнесансна-гуманістычнага прынцыпу талерантнасці.
Гістарычнымі абставінамі абумоўлены драматычны лёс Сімяона Полацкага (1629—1680). Выдатны паэт, мысліцель, асветнік не толькі наш нацыянальны гонар, але і наш боль. Ён адзін з першых знакамітых беларусаў, хто эмігрыраваў не толькі ў іншую краіну, але і ў іншую, хоць і роднасную, культуру. Як адзначалася, Сімяон Полацкі — асоба "на мяжы культур". Яго выбар абумоўлены не толькі аб’ектыўнымі абставінамі, канкрэтна-гістарычнай сітуацыяй на Беларусі ў другой палове XVII ст., але і тым, як склалася яго асабістае жыццё. Ён паходзіў са старажытнага полацкага купецкага роду Пятроўскіх-Сітніяновічаў. Пачатковую адукацыю атрымаў у праваслаўнай школе Полацка. Наступнымі эталамі яго навучання і выхавання былі Кіева-Магілянская акадэмія і Віленская езуіцкая акадэмія. Адны даследчыкі мяркуюць, што ў першай навучальнай установе Сімяон вучыўся з 1637 па 1651 г. (76, с. 9), другія — што гэта былі 40-я — пачатак 50-х гг. (23, с. 296— 297). Што тычыцца Віленскай акадэміі, то ў яе мурах Сімяон, па некаторых звестках, знаходзіўся прыблізна з 1651
па 1653—1654 гг. Гэтыя даты вельмі красамоўныя для высвятлення не толькі характару адукацыі юнака, але і яго жыццёвага выбару. На кіева-магілянскі перыяд жыцця Сімяона выпадае пік рэфарматарскай дзейнасці Пятра Магілы і яго паплечнікаў. Ідэя сінтэзу заходняй і ўсходняй культур, пагаднення існуючых у Рэчы Паспалітай хрысціянскіх веравызнанняў не магла не паўллываць на светалогляд маладога і здольнага беларуса, тым больш што сам Полацк з даўніх, яшчэ даскарынаўскіх часоў з’яўляўся ўвасабленнем гэтай ідэі.
У Віленскі універсітэт Сімяон Полацкі трапіў у даволі спрыяльны перыяд, калі тут выкладанне этыкі і рыторыкі вялося на падставе курсаў лекцый гуманістычна арыентаваных выкладчыкаў — М.-К. Сарбеўскага, Л. Залускага, С. Лауксміна і інш. У гады, калі ў Віленскім універсітэце вучыўся Сімяон Полацкі, палітычна-прававыя навукі тут выкладаў А. Алізароўскі, аўтар знакамітай працы "Пра палітычную супольнасць людзей" (Гданьск, 1651). Даследчыкі мяркуюць, што менавіта ў віленскі перыяд Сімяон Полацкі прымае уніяцтва і становіцца членам базіліянскага ордэна (76, с. 8). Можна таксама здагадвацца, што ўсе свае надзеі і планы ў гэты перыяд малады палачанін звязваў з уніяцтвам, а не з праваслаўем. На думку A. Н. Рабінсона, "не следует счнтать случайным тот факт, что Слмеону, получнвшему православное н католнческое восплтанме, прншлось склоннться к компромнссному между ннмн унматству... Уннатское вероясповеданне, очевндно, представлялось Сммеону едлнственно прмемлемой формой сблнження западноевропейскмх п восточноевропейскнх траднцнй н культур" (70, с. 49).
Вайна крута памяняла не толькі намеры, але і ўсё жыццё і далейшы лёс 25-гадовага Сімяона. Яго родны горад Полацк капітуляваў 30 чэрвеня 1654 г., у жніўні палі Магілёў, Гомель, Мсціслаў, у верасні — Смаленск, у лістападзе — Віцебск, Жлобін, Рэчыца, Чачэрск, Свіслач, Стрэшын і іншыя гарады. У ліпені — жніўні рускай арміяй пры падтрымцы казацкіх атрадаў былі ўзяты Мінск, Клецк, Ляхавічы, Мір, Новагародак, Стаўбцы, Ліда, Слонім і інш. У пачатку жніўня 1655 г. пала сталіца ВКЛ — Вільня. За ёй — Коўна, Гародня. Маскоўскія войскі занялі амаль усю Беларусь, за выключэннем Старога Быхава, Слуцка, Берасця і некаторых іншых мясцін.
Несумненна, што ўсё гэта зрабіла на Сімяона вялікае ўражанне. Больш таго, некаторы час ён знаходзіўся ў шоку. 94
Трэба было нешта рабіць. I ў гэтай сітуацыі малады Самойла Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітніяновіч паказаў сябе дальнабачным прагматыкам. Магчыма, з Вільні ён ціха вярнуўся ў родны Полацк і з’явіўся ў Богаяўленскі праваслаўны манастыр, дзе ігуменам быў яго настаўнік па Кіева-Магілянскай акадэміі Ігнат Іеўлевіч. Апошні хуценька пастрыг свайго вучня ў манахі (менавіта пасля гэтага ён стаў называцца Сімяонам) і прызначыў дыдаскалам невялікай брацкай школы пры манастыры (76, с. 9). Гэта адбылося 8 чэрвеня 1656 г. Уражвае, як хутка і грунтоўна зарыентаваўся малады настаўнік. He прайшло і месяца, як Сімяон са сваімі выхаванцамі ("отрокамі") прыбыў у Віцебск, дзе паднёс рускаму цару свае віншавальныя вершы ("віцебскія метры"). Ён вітаў Аляксея Міхайлавіча як вызваліцеля беларускага народа (69, с. 348). У сувязі з прыбыццём цара ў Полацк Сімяон у сааўтарстве з Ігнатам Іеўлевічам і Філафеем Утчыцкім напісаў новы цыкл вершаў ("полацкія метры"), якія яго вучні дэкламавалі 5 ліпеня 1656 г. Гэты цыкл вершаў насіў даволі выразную назву: "Метры на прмшествме во град отчмстый Полоцк... царя н велмкого князя Алексея Ммхайловнча, всея Велнкмя м Малыя п Белыя Россмм самодержцы" (68, с. 76; 65, с. 29—38). У 1660 г. Сімяон з "отрокамі" наведаў Маскву, дзе цару была прадстаўлена яго вершаваная "Декламацыя". Упершыню ён назваў Аляксея Міхайлавіча "царом-Сонцам" (76, с. 13).
Між тым справы расійскай арміі ў Беларусі пагаршаліся. Войска Рэчы Паспалітай адваёўвала адзін за другім беларускія гарады. Быў адваяваны родны горад Сімяона Полацк. "Полнтмческое содержанне м назначенне стмхов Сммеона, чмтавшнхся лублнчно в Вмтебске н Полоцке, было таково, что с переходом Белоруссмн обратно в состав Речн Посполмтой поэт оказался достаточно скомпрометмрованным. Он эмнгрнровал в Россню, где стал первым прлдворным лнтератором-профессмоналом", — піша Н. А. Рабінсон (70, с. 37). На яго думку, Сімяон прыехаў у Маскву ў 1664 г. "самовольно" (70, с. 43; 64, с. 13). Аднак Л.У. Званарова і Ул.М. Конан лічаць, што Сімяон Полацкі "прыняў запрашэнне пераехаць у Маскву" (23, с. 299). Ва ўсякім разе, апынуўшыся ў расійскай сталіцы, беларускі эмігрант не адразу там уладкаваўся. Толькі ў 1665 г. ён прызначаецца кіраўніком школы пры Спаскім манастыры, у якой пад’ячыя Прыказа тайных спраў вывучалі замежныя мовы. Сімяон выкладаў латынь па граматыцы партугальца Альвараса, якая з’яўлялася галоўным падручнікам
у Кіева-Магілянскай акадэміі, беларускіх і ўкраінскіх брацкіх, каталіцкіх, пратэстанцкіх і уніяцкіх школах.
Мы не маем намеру падрабязна асвятляць жыццё і светапогляд паэта. Гэта ўжо грунтоўна зроблена рускімі, беларускімі і ўкраінскімі вучонымі. Нас цікавяць лытанні: якімі абставінамі быў абумоўлены выбар полацкага інтэлектуала; наколькі гэты выбар быў вымушаны, а наколькі ён быў свабодны; у якой ступені гэты выбар стаў тыповым і якія наступствы ён меў для беларускай культуры? На наш погляд, усе гэтыя пытанні даўно стаяць перад даследчыкамі.
Наша меркаванне такое. Сімяона не задавальняла памяркоўнае "уніяцтва" Магілы і яго атачэння, і ў рэшце рэшт ён схіліўся да той мадэлі рэлігійна-культурнага сінтэзу, якая была прапанавана на Брэсцкім уніяцкім саборы ў 1596 г. Карацей кажучы, Сімяон абсалютна добраахвотна стаў на бок уніі. Тым больш што перад яго вачыма быў прыклад такіх аўтарытэтных на Беларусі і Украіне царкоўных і культурных дзеячаў, як М. Сматрыцкі, К. Транквіліён-Стаўравецкі, К. Саковіч і інш.
Аднак уражанні ад "перамог расійскай зброі" ў Беларусі, прарасійскія настроі значнай часткі праваслаўных святароў і насельніцтва ўсходніх беларускіх ваяводстваў на першым этапе вайны, а таксама яго полацкіх сяброў і настаўнікаў, далучэнне Левабярэжнай Украіны да Рускай дзяржавы, незадавальненне сацыяльна-рэлігійнай палітыкай урада Рэчы Паслалітай, яго ўяўленні аб моцы і магчымасцях рускага цара карэнным чынам змянілі не толькі намеры Сімяона Полацкага, але і істотна паўплывалі на яго светапогляд. 3 уніята ён ператварыўся ў адданага прыхільніка праваслаўя і расійскага самадзяржаўя, а хутка зрабіўся і іх ідэолагам. Нельга лічыць, што выбар гэты Сімяон зрабіў выключна пад прымусам абставін. Ён правільна зразумеў, што свае незвычайныя творчыя здольнасці, свой талент ён зможа рэалізаваць толькі пры наяўнасці магутнага і багатага мецэната. У тых абставінах такімі мецэнатамі маглі з’яўляцца толькі рускі цар, маскоўскае баярства, і менавіта на іх зрабіў стаўку прадбачлівы палачанін. Такім чынам, выбар Сімяона быў як вымушаным, так і добраахвотным. У драматычнай дылеме, якую яму прапанавала жыццё, — патрыятызм або кар’ера — ён выбраў алошняе. Так рабілі да і пасля яго многія знакамітыя і вядомыя людзі, і асуджаць Сімяона, кідаць ў яго каменні можа толькі той, хто ''сам без граху”. Справа ў тым, што ў часы Сімяона Полацкага беларуская нацыянальна-патры96