Унія. Дзяржаўнасць. Культура Філасофска-гістарычны аналіз Сямен Падокшын

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Філасофска-гістарычны аналіз
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 111с.
Мінск 1998
43.6 МБ
Лёс уніі, магчыма, стаў бы больш удалым, калі б былі вытрыманы дзве ўмовы. Першая — унія ажыццяўлялася 78
паступова і добраахвотна, без дыскрымінацыі і прымусу, у сувязі з чым гэты працэс неабходна было расцягнуць на некалькі стагоддзяў, што ў рэшце рэшт і вымушаны былі зрабіць урад РП і уніяцкая царкоўная іерархія. Другая — уніяцтва павінна было стаць веравызнаннем не толькі дэмакратычных пластоў, але і беларускіх і ўкраінскіх магнатаў і шляхты, тады б яно зрабілася веравызнаннем нацыянальным. Між тым у канкрэтна-гістарычнай сітуацыі асноўная частка пануючага класа аддала перавагу каталіцтву ў яго чыстым выглядзе. Уніяцкая царква пазбавілася сацыяльнай эліты, якая ў гэты час з’яўлялася галоўным носьбітам і матэрыяльнай апорай нацыянальнай культуры. Магнацка-шляхецкая эліта паступова "эмігрыравала" ў іншую, польскую культуру, дэнацыяналізавалася, апалячвалася, a уніяцтва ў асноўным ператваралася, як адзначалі сучаснікі, у "хлопскую рэлігію". У сувязі з гэтым яно не змагло стаць нацыянальнай царквой.
Прымусовае ўвядзенне уніі дэстабілізавала не толькі рэлігійна-царкоўнае, але і ўсё грамадскае жыццё народа. Яно як ніколі раскалола грамадства на два табары — уніяцкі і антыуніяцкі, спарадзіла нябачную да гэтай пары канфрантацыю. Прычым канфрантацыя на рэлігійна-канфесійнай падставе нараджала і стымулявала канфрантацыю сацыяльна-класавую. Азлабленне, якое выклікаў у народзе рэлігійны прымус, даводзіла справу да эксцэсаў, чаго раней ніколі не наглядалася ў праваслаўных, законапаслухмяных і памяркоўных беларусаў. Уніяцкі гвалт разбураў стагоддзямі ўспешчанае прававое поле ВКЛ, лрывучаў людзей на насілле адказваць насіллем, а не прававым, законным спосабам вырашаць спрэчныя пытанні.
Інтэграцыя па контррэфармацыйнаму сцэнарыю, г. зн. інтэграцыя прымусовая, абумовіла пераход ва унію ў асноўным простага, "паспалітага" народа. Разам з гэтым адбываўся масавы пераход беларускіх магнатаў і шляхты ў каталіцтва, г.зн. пачаўся даволі актыўны працэс паланізацыі пануючага класа. Пануючы клас Беларусі паступова інтэграваўся ў польскую культуру, пазбаўляючыся ўласнай, нацыянальнай самасвядомасці, станавіўся прасякнутым чужымі інтарэсамі, імкненнямі, ідэаламі. Па сутнасці, нацыя раскалолася, а яе палітычны і інтэлектуальны лідэр — пануючы клас — паступова дэнацыяналізаваўся. Нацыянальная ідэя, якая сфарміравалася ў XVI ст., была страчана. Менавіта з гэтага вынікала праблема новага нацыянальнага Адраджэння, элементы якога намеціліся ў канцы XVIII — пачатку XIX ст.
5.	Ад канфрантацыі да кампрамісу. Адраджэнне праваслаўнай іерархіі
Антыуніяцкая барацьба, якая складалася з апеляцый да судовых інстанцый, сеймаў, пратэстаў і дэманстрацый шляхты і мяшчанства, дзейнасці брацтваў, літаратурнай палемікі, выступленняў казацтва і іншых сродкаў, ужо ў першых дзесяцігоддзях XVII ст. дала пэўныя плённыя вынікі. Пачынаецца неафіцыйнае адраджэнне праваслаўнай іерархіі, на што ўрад РП заплюшчвае вочы, паколькі не хоча ўступаць у канфлікт з казацтвам, якое яму было патрэбна як ваенная сіла ў барацьбе з Турцыяй, Швецыяй, Маскоўскай дзяржавай. На працягу 1607—1618 гг. быў прыняты шэраг пастаноў, якія пацвярджалі правы і прывілеі праваслаўнай царквы (25, с. 72). У жніўні 1617 г. у Кіева-Пячэрскую лаўру тайна з’ехаліся ўплывовыя прадстаўнікі праваслаўнай царквы, каб прасіць іерусалімскага патрыярха Феафана (ён па даручэнні канстанцінопальскага патрыярха і з дазволу ўраду РП праводзіў рэвізію праваслаўных манастыроў і цэркваў у некаторых гарадах Беларусі і Украіны) даць санкцыю на адраджэнне дэ-юрэ праваслаўнай іерархіі. Феафан справіў абрад хіратоніі, г.зн. блаславіў на пасады сем праваслаўных епіскапаў, сярод якіх полацкім епіскапам быў прызначаны Мялецій Сматрыцкі. Мітрапалітам быў абраны Іоў Барэцкі, былы рэктар Львоўскай і Кіеўскай брацкіх школ. Сход падтрымлівалі і ахоўвалі запарожскія казакі на чале са сваім гетманам Пятром Канашэвічам-Сагайдачным.
Неафіцыйнае аднаўленне праваслаўнай іерархіі выклікала пратэст уніятаў, і ўрад РП вымушаны быў адрэагаваць адпаведным чынам. Універсалам караля і вялікага князя Жыгімонта III Сматрыцкі і Барэцкі абвінавачваліся ў пасобніцтве "ворагу хрысціянскай веры'' турэцкаму султану, яны падлягалі арышту і суду. "Быццам бы Іерусалімскі латрыярх" Феафан абвяшчаўся турэцкім шпіёнам (гэта ўжо стала тыповым абвінавачваннем), і быў аддадзены загад яго затрымаць. Аднак казакі выратавалі патрыярха, пераправіўшы яго за мяжу. Галоўнымі "падбухторшчыкамі слакою" абвяшчаліся праваслаўныя віленскія мяшчане і магістрацкія чыноўнікі, якія "пасылалі свае пасланні да гэтага ашуканца", г.зн. Феафана (80, № 48, с. 190—191). Пастаўленых Феафанам епіскапаў уніяцкі мітрапаліт Руцкі аддаў анафеме. Уніяцкія епіскапы катэгарычна адмовіліся пусціць іх у гарады (нагадаем вядомы канфлікт на гэтай глебе
паміж Кунцэвічам і Сматрыцкім). Рымскі папа таксама звяртаўся да караля з просьбай пакараць "рускіх ілжэепіскапаў", якія "ўзбуджаюць мецяжы".
Жорсткая палітычная лінія уніяцкай царквы і ўрада абвастрыла канфрантацыю, пагоршыла адносіны ўрада з беларускімі гараджанамі, асабліва жыхарамі ўсходніх гарадоў (Віцебска, Магілёва, Оршы), казацтвам, ладштурхнула праваслаўную іерархію на шчыльныя кантакты з Масквой. Казакі прама абвясцілі, што не пойдуць на вайну з Турцыяй, калі ўрад не прызнае праваслаўнай іерархіі. Станоўчую ролю ў абароне правоў праваслаўнага насельніцтва адыгрывала "благодетельная констнтуцнонная свобода" (31, т. 2, с. 278), аб чым сведчыць скарга праваслаўнай шляхты Беларусі і Украіны Варшаўскаму сейму 1623 г., аўтарам якой, як мяркуюць вучоныя, з’яўляўся М. Сматрыцкі. Між іншым у скарзе гаварылася: "Мы мспытываем велмчайшме беззаконмя н жестокне прнтеснення, н ннкто в нашем отечестве не нзьявляет желання нам помочь. Нас лншнлм прав, лншмлн свобод м вольностей"; "Наш русскнй народ прнсоеднняется к польскому народу как равный к равному, как свободный к свободному! Но в чем же он свободен, еслм в вере своей порабоіцен?"; "любнма н сладостна нам отчмзна наша, но еіце сладостней ее вольностм!"; "м эту свободу, купленную кровью русского народа греческого веромсповедання, унмчтожают, отнммают у нас н, лншая нас прав, заменяют рабством"; "в подтвержденне того, что это — мстлнная правда, мы можем перечнслнть воеводства, поветы н города, в которых творнтся этот невыноснмый пронзвол... В Лмтве — это Внльно, Ммнск, Новогрудок, Гродно, Слонлм, Брест, Браслав, Кобрнн, Каменец н другне; на Подляшье — Бельск, Брянск, Дрогнчмн м т.д. В Полесье — Пннск, Овруч, Мозырь м т.д. ... На Белой Русн — это Полоцк, Внтебск, Мстнслав, Орша, Могмлев, Дмсна н т.д." (5, с. 393--403; 80, № 115, с. 333—343).
На сейме 1623 г. праваслаўная шляхта пры падтрымцы пратэстантаў і часткі католікаў дабілася адмены антыправаслаўных указаў, незаконных маёмасных захопаў.
Аднак справу сапсавала забойства восенню 1623 г. у Віцебску полацкага уніяцкага епіскапа Язафата Кунцэвіча. Канфлікт паміж уніяцкім епіскапам і праваслаўнымі яго епархіі наспяваў даўно. Як вядома, Кунцэвіч і Сматрыцкі прэтэндавалі на адну і тую ж Полацкую епархію. Кунцэвіч са сваімі прыхільнікамі сілай захопліваў праваслаўныя прыходы, закрываў праваслаўныя цэрквы, нават загадваў раз-
бураць шалашы за гарадскімі межамі, дзе адбывалася служба праваслаўных святароў. У гэтай канфрантацыі кароль, урад РП і ВКЛ былі на баку уніяцкага епіскапа (80, № 46, 47, с. 188—190; № 111, с. 317—325). Асаблівую пазіцыю займаў канцлер ВКЛ Леў Сапега. Афіцыйна ён выконваў волю караля, аднак у лрыватных лістах папярэджваў Кунцэвіча, што яго бескампрамісная, фанатычная рэлігійная палітыка тоіць вялікую небяспеку для грамадства (60, с. 70— 80; 80, № 113, 114, с. 327—333). Сапега быццам бы "ў ваду глядзеў". 12 лістапада 1623 г. Кунцэвіч быў забіты ўзбуджаным натоўпам, а цела яго кінута ў Дзвіну (80, № 116, 117, с. 343—359). Пасля забойства Кунцэвіча рэпрэсіі абрушыліся не толькі на Віцебск, але і на праваслаўных наогул. Было забаронена будаваць новыя цэрквы, аднаўляць старыя. У лісце да караля Жыгімонта III папа Урбан VIII пісаў: "Жестокость убнйц не должна остаться ненаказанною. Там, где столь жестокое злодеянне требует бмчей мідення Божмя, да проклят будет тот, кто удержнт меч свой от кровм. Н так, державный король, ты не должен удержаться от меча п огня. Пусть ересь чувствует, что жестокнм преступнмкам нет поіцады. В столь гнусном преступлення строгость должна заступнть место мнлосердля" (80, № 118, с. 360). Праваслаўе аказалася на мяжы абсалютнай забароны, але яго зноў выратавала казацтва, якое цвёрда папярэдзіла, што не дапусціць закрыцця праваслаўных цэркваў.
У гэтай сітуацыі актуальнай становіцца ідэя далучэння да Маскоўскай дзяржавы. У 1625 г. праваслаўны мітрапаліт Іоў Барэцкі (1619 — 1631) са згоды пэўнай часткі войска запарожскага тайна прапанаваў Маскоўскаму ўраду прыняць Украіну пад уладу рускага цара, але ўрад Міхаіла Раманава не рашыўся на новую вайну з РП. Мітрапаліт Ісая Калінскі (1631 — 1633) заклікаў да ўзброенай барацьбы з уніяй, лічыў неабходным звярнуцца да маскоўскага цара з чалабітнай, каб той абвясціў праваслаўных РП сваімі падданымі (25, с. 73).
Частка праваслаўнага святарства разупэўніваецца ў барацьбе і па тых або іншых прычынах прымае унію (М. Сматрыцкі, Касіян Саковіч, К. Транквіліён-Стаўравецкі і інш.). Як адзначалася, перадумовы гэтага пераходу не зводзіліся да адчаю і расчаравання ў барацьбе. Існавалі болыл істотныя прычыны: сувязі царкоўных дзеячаў і вучоных з заходняй культурай, менталітэт "на мяжы Захаду і Усходу" і наогул характар заходняга лраваслаўя, якое не было тоесным праваслаўю ўсходне-маскоўскаму.
Разам з тым існавала уплывовая групоўка праваслаўных свецкіх феадалаў і святароў, якія не прытрымліваліся прамаскоўскай арыентацыі, але адмаўлялі і шлях уніі. Прадстаўнікі гэтай групоўкі былі лаяльныя да ўрада і лічылі сябе грамадзянамі РП. Аднак яны патрабавалі легалізацыі праваслаўнай царквы, вяртання належнай ёй маёмасці і прывілеяў, захавання роўных правоў за ўсімі хрысціянскімі веравызнаннямі ў адпаведнасці з існуючымі канстытуцыйнымі нормамі. Прадстаўнікі гэтай групоўкі імкнуліся таксама захаваць лаяльныя адносіны з маскоўскім праваслаўем і наогул з Рускай дзяржавай (50, с. 125). Вядучым ідэолагам гэтага напрамку з’яўляўся Пётр Магіла, выдатнымі прадстаўнікамі — Сільвестар Косаў, Ісая Казлоўскі, Інакенцій Гізэль, Лазар Барановіч, Іанікій Галятоўскі, Антоній Радзівілоўскі і інш., а цэнтрам — Кіева-Магілянская акадэмія.