Унія. Дзяржаўнасць. Культура Філасофска-гістарычны аналіз Сямен Падокшын

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Філасофска-гістарычны аналіз
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 111с.
Мінск 1998
43.6 МБ
ятычная ідэя не існавала ў тым выглядзе, у якім яна існуе ў нашы дні. Ідэя дзяржаўнай і нацыянальна-культурнай незалежнасці выяўлялася ў намаганнях да захавання адноснай беларуска-ўкраінскай аўтаноміі і рэлігійнай свабоды ў складзе Рэчы Паспалітай. Між тым урад Рэчы Паспалітай у часы Сімяона Полацкага істотна скампраметаваў сябе адмовай ад палітыкі рэлігійнай свабоды, прымусовым увядзеннем уніі, дыскрымінацыяй праваслаўя, пагаршэннем адносін з украінскім казацтвам і г. д. Менавіта ў гэты гістарычна акрэслены перыяд першай паловы XVII ст. у беларуска-ўкраінскім праваслаўным грамадстве склалася ілюзія адносна палітыкі расійскага самадзяржаўя. Многія праваслаўныя святары і месцічы ўсходніх ваяводстваў спадзяваліся, што рускі цар і дзяржава дапамогуць адрадзіць рэлігійную свабоду, абараніць беларусаў і ўкраінцаў ад несправядлівай палітыкі ўрада Рэчы Паспалітай. Дастаткова ўспомніць А. Філіповіча, які ў пачатку 40-х гг. XVII ст., страціўшы ўсякую надзею на прававое вырашэнне пытання веры ў дзяржаўных інстанцыях Рэчы Паспалітай, прыходзіць да высновы, што толькі “цар масковскмй збудует мм церков" (81, с. 101).
Вайна 1654 — 1667 гг. у значнай ступені развеяла міф аб вызваленчай ролі рускага самадзяржаўя, разбурыла вобраз цара-вызваліцеля. Украінскія гетманы, нашчадкі Багдана Хмяльніцкага, імкнуцца вярнуць сваю радзіму пад уладу Рэчы Паспалітай, насельніцтва Беларусі пачынае больш лрыхільна адносіцца да уніі і каталіцтва. Аднак на працягу другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст. русафільскія настроі ў беларуска-ўкраінскім грамадстве, асабліва сярод праваслаўнага насельніцтва, былі даволі моцныя. Як вядома, гэтыя настроі істотна змяніліся пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і асабліва пасля русіфікатарскай палітыкі расійскага самадзяржаўя ў XIX ст. Але ўсяго гэтага Сімяон Полацкі прадбачыць не мог. Аўтарытэт рускага цара і Расіі ў яго вачах быў даволі высокі. Больш таго, паэт шчыра спадзяваўся, што сваёй дзейнасцю, сваімі вершамі, сваімі думкамі ён гуманізуе, асвеціць расійскі абсалютызм, укараніць у свядомасць цара, расійскай знаці, народа павагу і любоў да ведаў, да мастацтва, да чалавека, да закона, да стваральнай дзейнасці ў імя "агульнага дабра". I ў гэтым напрамку яму многае ўдалося зрабіць. Сімяон Полацкі стаў першым расійскім асветнікам, ён адыграў вялікую ролю ў развіцці грамадзянскай самасвядомасці рускага народа, пашырэнні і распаўсюджанні ў Расійскай
I
імперыі школьнай справы, кнігадрукавання і наогул высокай духоўнай культуры.
Аднак для беларускай нацыянальнай культуры Сімяон Полацкі быў першай вялікай стратай. Яго творчая спадчына, канешне, належыць не толькі рускаму, але і беларускаму народу. Ён сцвярджаў як агульначалавечыя і агульнаславянскія, так і нацыянальныя маральныя, эстэтычныя, палітычныя і наогул духоўныя каштоўнасці. Але разам з тым паэт і мысліцель аддаў многа інтэлектуальных, творчых сіл дзеля выпрацоўкі і абгрунтавання чужых, неўласцівых свайму народу каштоўнасцей і паняццяў і перш за ўсё ідэі расійскага самадзяржаўя. Ён павінен быў таіць многія свае перакананні, прыстасоўвацца да маскоўскага менталітэту. У Маскве Сімяон Полацкі вымушаны быў адмовіцца ад роднай мовы, на якой складаў свае першыя вершы, і лерайсці на сучасную яму расійскую літаратурную мову.
Па сутнасці эміграцыя Сімяона Полацкага была эміграцыяй не толькі ў іншую краіну, але і ў іншую, хоць і блізкую культуру. Ён паклаў пачатак гэтаму згубнаму для беларускай нацыянальнай культуры працэсу. Як вядома, працэс культурнай эміграцыі набыў масавы харакгар у XVIII — XIX стст., калі інтэлектуальна-творчыя сілы беларускага народа з прычыны адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці і неадэкватнай самасвядомасці "эмігрыравалі" або ў польскую, або ў рускую культуру.
9.	Гістарычны лёс уніяцтва (другая палова XVII — XX ст.)
Нягледзячы на тое што частка зямель ВКЛ ла Андрусаўскаму міру адышла да Маскоўскай дзяржавы, яно захавала сваю адносную незалежнасць у складзе Рэчы Паспалітай. Пасля вайны уніяцтва, нягледзячы на спробы расійскага ўрада абмежаваць яго ўплыў, умацоўвае свае лазіцыі і ўжо ў наступным XVIII ст. становіцца самай масавай царквой на Беларусі. Значную ролю ў кансалідацыі уніяцкага руху адыграў Замойскі сабор (жнівень 1720 г.), ён жа сваімі пастановамі фарсіраваў працэс лацінізацыі беларуска-ўкраінскай уніяцкай царквы (80, № 91, с. 262— 264). Па-ранейшаму унізацыя беларуска-ўкраінскага насельніцтва суправаджалася дыскрымінацыяй праваслаўя.
Між тым генеральнай палітычнай лініяй самадзяржаўя працягвала заставацца інкарпарацыя беларускіх і ўкраінскіх 98
зямель у склад Расійскай імперыі. Як ні парадаксальна, у гэтай палітыцы расійскім урадам была разыграна "дысідэнцкая карта". Кацярына II, царыца дзяржавы, дзе праваслаўе з’яўлялася лануючай рэлігіяй і аб ураўноўванні яго з іншымі веравызнаннямі не магло быць і гаворкі, запатрабавала ад сейма Рэчы Паспалітай зраўняць правы католікаў з правамі дысідэнтаў, або іншаверцаў (праваслаўных, кальвіністаў, лютэран), г.зн. вярнуцца да лалітычнага прынцыпу, які быў зафіксаваны Варшаўскай канфедэрацыяй 1573 г. і Статутам ВКЛ 1588 г. Сейм Рэчы Паспалітай адмовіўся.
У 1767 г. расійскай дыпламатыяй было інспіравана стварэнне т. зв. Слуцкай канфедэрацыі праваслаўных, да якой далучыліся кальвіністы і лютэране. Для яе падтрымкі накіроўвалася 40-тысячнае войска. Была створана канфедэрацыя пратэстантаў у Таруні, якую падтрымала Прусія. У процівагу Слуцкай і Таруньскай у Бары (на Падоллі) арганізавалася канфедэрацыя каталіцкай шляхты ВКЛ. Аднак хутка расійскае войска апынулася ў Варшаве і сейм Рэчы Паспалітай у 1767 г. вымушаны быў прыняць пастанову аб свабодзе веравызнання. Акрамя таго, была падпісана Варшаўская дамова, якая прадугледжвала ўмяшанне Расіі ў абарону праваслаўных. Між тым барацьба шляхецкіх груповак працягвалася. У рэшце рэшт яна скончылася паражэннем барскіх канфедэратаў. Галоўную ролю тут адыграла рускае войска пад кіраўніцтвам A. В. Суворава. 5 жніўня 1772 г. у Санкт-Пецярбургу паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй было падпісана пагадненне, якое ўвайшло ў гісторыю як першы падзел Рэчы Паспалітай. Да Расійскай імперыі былі далучаны Інфлянцкае і Мсціслаўскае ваяводствы, большая частка Полацкага і ўсходнія землі Мінскага ваяводства з гарадамі Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем. Збылося прароцтва тых антыуніяцкіх публіцыстаў, якія пісалі, што рэлігійная неталерантнасць разбурыць Рэч Паспалітую.
Як сведчаць даследчыкі, на далучаных у 1772 г. да Расійскай імперыі беларускіх землях налічвалася каля 100 тыс. рыма-католікаў, 300 тыс. праваслаўных і 800 тыс. уніятаў. Напрыканцы XVIII ст. каля 80% сельскага насельніцтва Беларусі было уніяцкім (24, с. 90—91).
На першым этапе, ласля далучэння беларускіх і ўкраінскіх зямель да Расіі, урадавая палітыка ў дачыненні да уніятаў была надта талерантнай. Указамі Кацярыны II ад 1772 г. як католікам, так і уніятам была нададзена "нічым
не абмежаваная" свабода веравызнання пры ўмове, што яны не будуць схіляць да сваёй веры праваслаўных. Аднак у рэальным жыцці гэта свабода абмяжоўвалася, урад, праваслаўныя іерархі рабілі ўсё, каб вярнуць уніятаў да "рэлігіі продкаў". На гэтай ніве добра "папрацаваў" беларускі архіепіскап Георгій Каніскі (1717 — 1795). На працягу 1781 — 1783 гг. у лраваслаўе перайшло да 200 тыс. былых уніятаў. Пасля другога падзелу РП (1793) пачынаецца больш рашучы наступ на уніяцтва. Па ініцыятыве Кацярыны II Сінодам была распрацавана праграма паступовай ліквідацыі уніі. Навукова абгрунтаваць гэтую праграму павінна была праца стацкага саветніка Н. Бантыш-Каменскага "Нсторнческое мзвестме о возннкшей в Польше уннн" (1794). Былі зроблены вялікія адміністратыўна-царкоўныя намаганні ў гэтым напрамку, але не заўсёды яны давалі жаданыя вынікі: асноўная частка уніятаў моцна трымалася свайго веравызнання. Вось як апісвае сітуацыю ў Сененскім павеце царскі чыноўнік Г. I. Дабрынін: "Всех церквей уннатскнх во всем Сенненском уезде трндцать трн, которых всех мы посетмлн. Ко всякой церквм собмралн прнхожан... чмталн нм повеленмя, предпнсання, спрашнвая о свободном расположенмп нх к перемене веры... Увеіцевалн нх чрез духовного депутата м не обрелн нн еднной душм, желаюіцей отстать от унматской м прнстать к Грекоросмйской церквн" (80, № 150, с. 414—415). Тым не менш пры Кацярыне II у праваслаўе былі пераведзены да 1,5 млн беларускіх і ўкраінскіх уніятаў, але столькі ж пажадалі застацца ў сваёй веры.
Адміністратыўна-царкоўны прымус у адносінах да уніятаў аслабіўся пры Паўлу I і Аляксандры I. Пачынаецца нават працэс вяртання праваслаўных неафітаў да уніі. Разам з тым многія уніяты пераходзяць у каталіцтва. У рымска-каталіцкую веру лрымушаюць пераходзіць сваіх сялян многія паны. "Як гэта ні парадаксальна, — сцвярджае Ул. Сосна, — але акаталічванне беларусаў найбольшага размаху набыло менавіта пасля ўваходжання нашых зямель у склад Расійскай імлерыі, і ішло яно за кошт уніятаў" (24, с. 101).
Пасля паўстання 1830 — 1831 гг., у якім лрымала ўдзел каталіцкае і уніяцкае святарства, урадам быў узяты курс на скасаванне уніяцтва як веравызнання і далучэння яго адэптаў да праваслаўнай царквы. 12 лютага 1839 г. на уніяцкім саборы ў Полацку лад націскам царскага ўрада быў падпісаны акт аб "добраахвотным" далучэнні уніятаў
да праваслаўнай царквы (80, № 167, с. 487—490). На яго паставе Сінодам быў выдадзены ўказ "О прннятнн грекоунматской церквм в полное н совершенное обіценне святых православно-кафолнческмх восточныя церквм н в нераздельный состав церквм Всеросснйской". Сінадальны акт быў ухвалены Мікалаем I. Уніяцкія епархіі былі ліквідаваны, але пераход уніятаў у праваслаўе расцягнуўся да 50-х гг. XIX ст.
Працэс лераходу ў праваслаўе быў вельмі цяжкі для простага народа, які за некалькі стагоддзяў ужо зжыўся з уніяй і лічыў яе "верай бацькоў". Частка уніяцкага святарства адмаўляецца ад сваёй веры і пераходзіць на пазіцыі самадзяржаўя і афіцыйнага праваслаўя (В. Лужынскі, I. Сямашка, А. Зубко). 3 яе выйшлі тэарэтыкі плыні, вядомай пад назвай "заходнерусізму". Ідэолагам гэтай плыні з’яўляўся вядомы гісторык, прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі М. Каяловіч. Кіраўнікі паўстання 1863—1864 гг. на Беларусі, прынамсі К. Каліноўскі, супрацьпастаўлялі уніяцтва, або "сваю мужыцкую веру", праваслаўю, веры, на іх погляд, расійскіх памешчыкаў і царскіх чыноўнікаў.