• Газеты, часопісы і г.д.
  • Унія. Дзяржаўнасць. Культура Філасофска-гістарычны аналіз Сямен Падокшын

    Унія. Дзяржаўнасць. Культура

    Філасофска-гістарычны аналіз
    Сямен Падокшын

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 111с.
    Мінск 1998
    43.6 МБ
    Астрожскі і Скумін-Тышкевіч імкнуліся умацаваць брацкі рух, які з’яўляўся асноўным апанентам уніятаў. Так, у 1591—1592 гг. яны хадайнічалі перад каралём аб наданні пэўных прывілеяў Львоўскаму брацтву, аб зацвярджэнні статутаў Мінскага, Берасцейскага, Крычаўскага, Аршанскага брацтваў і г. д.
    Астрожскі амаль што да 1595 г. не ведаў пра тайныя дамовы епіскапаў-уніятаў і пра тое, што ідэю лакальнай уніі падтрымліваў яго сваяк Пацей. Таму ў 1593 г. ён рэкамендаваў апошняга на пасаду Уладзімірскага ўладыкі. У тым жа годзе ён у лісце да Пацея выклаў сваё разуменне царкоўнага пагаднення. Па-лершае, ён адзначыў, што пагадненне павінна быць усеагульным і ахопліваць маскоўскую праваслаўную царкву. Прычым праваслаўная царква павінна захаваць усе свае абрады, храмы, вернікаў. Па-другое, усе — і праваслаўныя, і католікі — павінны мець роўныя лравы не толькі ў царкоўным, але і палітычным жыцці. Гэтую еднасць, далей, павінны адобрыць патрыярхі — і Канстанцінопальскі, і Маскоўскі. I нарэшце, аб’яднанне, на думку Астрожскага, павінна адбыцца адначасова з развіццём школьнай справы, свабодных навук, багаслоўскай адукацыі, карацей кажучы, з культурным уздымам (71, с. 991—1007). Гэта быў адметны ад існуючага план уніі. Пацей як прагматычны палітычны і царкоўны дзеяч не без
    падставы палічыў яго ўтопіяй і не азнаёміў з ім чарговы царкоўны сабор, які адбыўся ў 1593 г. у Берасці.
    Да канца 1594 г. прыхільнікамі уніі ўжо былі, акрамя вышэйпамянённых епіскапаў, епіскап Полацкі і Віцебскі Грыгорый; архімандрыт Кобрынскі (потым епіскап Пінскі і Тураўскі) Іона Гогаль, а таксама і мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і "ўсея Русі" Міхаіл Рагоза (80, № 9, с. 88—90). У канцы гэтага ж года епіскапамі-уніятамі былі выпрацаваны умовы лакальнай уніі — артыкулы, якія былі прадстаўлены спачатку мітрапаліту Рагозе, а потым каралю. Спасылаючыся на "вялікае нядбайства" праваслаўных патрыярхаў, епіскапы згаджаліся на "злучэнне веры" і прызнанне адзіным вярхоўным пастырам рымскага папу. Умовамі згоды былі: 1) захаванне праваслаўных абрадаў; 2) непарушнасць належачых праваслаўным цэркваў, манастыроў і іншай маёмасці; 3) стары каляндар; 4) месцы ў радзе для епіскапаў-уніятаў; 5) абарона ад улады патрыярхаў; 6) забарона грэчаскім манахам перасякаць межы ВКЛ; 7) скасаванне прывілеяў, якія былі наданы брацтвам; 8) абранне Кіеўскага мітрапаліта епіскапамі з блаславення рымскага папы; пасвячэнне абранага епіскапа Кіеўскім мітрапалітам; 9) апрабацыя ўсіх гэтых артыкулаў універсалам караля на лацінскай і рускай (беларуска-ўкраінскай) мовах; 10) наданне уніяцкім святарам тых жа прывілеяў, што маюць рыма-католікі. "Падпісанты" былі папярэджаны мітрапалітам, каб справа уніі пакуль заставалася тайнай і пра яе не ведалі шырокія колы праваслаўнага святарства, а таксама беларускія і ўкраінскія паны, шляхта. У той жа час, даўшы згоду на унію, Рагоза накіроўвае ліст да Новагародскага ваяводы Фёдара Скуміна-Тышкевіча, крывадушна запэўніваючы апошняга, што без яго адабрэння ён ніколі не згодзіцца на аб’яднанне цэркваў.
    У пачатку 1595 г. епіскап Луцкі Кірыл Цярлецкі на сейме ў Кракаве тайна сустрэўся з папскім нунцыем і каталіцкімі біскупамі. Вынікам сустрэчы была дамова аб уніі. У той жа час львоўскі епіскап Гедэон Балабан сабраў у сваёй рэзідэнцыі некаторых праваслаўных архімандрытаў, сярод якіх быў і настаяцель Кіева-Пячэрскай лаўры Мікіфар Тур, і лераканаў іх даць пісьмовую згоду на унію. Усё гэта адбывалася ўпотай не толькі ад шырокіх колаў праваслаўных, святароў, свецкай праваслаўнай супольнасці, але і ад беларускага і ўкраінскага праваслаўных лідэраў — Скуміна-Тышкевіча і Астрожскага. Дарэчы, Скумін-Тышкевіч
    некаторы час таксама вагаўея адносна уніі, што зафіксавана ў яго лісце да Балабана ад 10 мая 1595 г. (30, с. 639).
    У чэрвені 1595 г. ад імя еліскапаў-уніятаў было накіравана папу Кліменту VIII "Саборнае пасланне", якое даставіць у Рым было даручана Іпацію Пацею і Кірылу Цярлецкаму. Пасланне змяшчала ўмовы уніі, якія ў асноўным ужо былі выпрацаваны епіскапамі ў канцы 1594 г. Пад ім стаялі подлісы вядучых праваслаўных іерархаў Рэчы Паспалітай: акрамя Пацея і Цярлецкага, — еліскапа Полацкага Грыгорыя, Перамышльскага — Міхаіла Капысценскага, Львоўскага — Гедэона Балабана, Холмскага — Дзіянісія Зібруйскага, Пінскага — Лявонція Пяльчыцкага, архімандрыта Кобрынскага Іоны Гогаля. У пасланні епіскапы згаджаліся на аб’яднанне цэркваў на падставе наступных умоў: каб 1) верыць, што Св. Дух зыходзіць з аднаго, а не з двух пачаткаў; 2) былі захаваны ўсе абрады і цырымоніі ўсходняй царквы, якія павінны адбывацца на "нашай мове"; 3) прычашчэнне і хрышчэнне рабіць без усякіх змен; 4) не ўзбуджаліся спрэчкі наконт чысцілішча, а новы каляндар ухваліць з улікам нязменнасці святкавання Вялікадня і іншых свят; 5) не прымушалі да свят і цырымоній, якіх няма ва ўсходняй царкве; 6) захоўвалася права святароў на шлюб; 7) царкоўныя пасады мелі права займаць людзі "рускай" грэчаскай веры; 8) еліскапы прызначаліся мітрапалітам, а не папам, а мітрапаліт — епіскапамі, але каб метрапаліт атрымліваў грамату на мітраполію з рук рымскага папы; 9) мітрапаліт I епіскапы-уніяты мелі месца ў радзе (сенаце), як і каталіцкія біскупы; 10) абавязкова атрымліваць дэкрэты аб адкрыцці генеральнага сейма і правінцыяльных сеймікаў; 11) былі пазбаўлены сілы пастановы ўсходніх іерархаў, не мелі права выконваць пастырскія абавязкі тыя святары, якія адмаўляюцца падпарадкоўвацца епіскапам-уніятам, не дапускаліся ў краіну грэчаскія святары і манахі; 12) уніяцкія святары не мелі права пераходзіць у каталіцтва. Епіскапы-уніяты патрабавалі таксама, каб уніяцкія храмы не ператвараліся ў каталіцкія; засталіся функцыяніраваць толькі тыя калегіі і духоўныя брацтвы, якія згодныя прыняць унію і падпарадкоўвацца мітрапаліту або мясцоваму епіскапу; каб ствараліся школы грэчаскай і славенскай (царкоўнаславянскай) мовы, друкарні, прычым пад наглядам мітрапаліта і епіскапаў, без дазволу якіх нічога не павінна выдавацца (30, с. 641—642).
    "Саборнае пасланне", як і ўмовы уніі 1594 г., сведчыла, што, нягледзячы на значныя ўступкі каталіцтву, уніяц-
    кая царква імкнулася захавацьпэўную нацыянальную, праваслаўную афарбоўку. У той жа час яны сведчылі, што уніяты аддаюць сябе пад уладу рымскага папы, што яны жорстка ставяцца як да айчыннай, так і да замежнай праваслаўнай царквы, што яны маюць намер манапалізаваць духоўнае жыццё краіны, устанавіць царкоўную цэнзуру, адмовіцца ад рэлігійнай талерантнасці.
    9.	Першая хваля антыуніяцкага пратэсту.
    Хаўрус праваслаўных з пратэстантамі
    Рана ці лозна ўсякае патаемнае становіцца відавочным. Чуткі пра унію і яе ўмовы сталі даходзіць да шырокіх колаў грамадства, адданых праваслаўю святароў, паноў, шляхты, мяшчан. За гады Адраджэння, Рэфармацыі, узрастаючага брацкага руху, развіцця свецкай культуры беларускае і ўкраінскае грамадства, у тым ліку і яго значная праваслаўная частка, адвыклі ад дыктату епіскапаў, прызвычаіліся жыць ва ўмовах талерантнасці, адноснай рэлігійнай свабоды і вяршэнства юрыдычнага закону. Унію яны ўспрынялі як замах на іх права свабоднага рэлігійнага выбару, на іх традыцыйную веру, "веру бацькоў", як замах на іх духоўную свабоду і грамадзянскія правы.
    90 прадстаўнікоў ад кіеўскай, галіцкай, валынскай і падольскай шляхты, сабраўшыся ў Любліне, падалі ў Трыбунальскі суд скаргу аб злачыннай змове епіскапаў. У Вільні праваслаўныя святары, мяшчане і братчыкі звярнуліся да ваяводы кальвініста Крыштафа Радзівіла з просьбай устаць у іх абарону. Настаўнік брацкай школы і праваслаўны святар Стэфан Зізаній з царкоўнага амбона заклікаў не падларадкоўвацца уніяцкім епіскапам і супрацьстаяць уніі. Праваслаўныя віленскія святары ўнеслі пратэстацыю ў гарадскія судзебныя кнігі.
    Свой голас супраць тайнай змовы епіскапаў узвысілі Скумін-Тышкевіч і Астрожскі. Пацей прыклаў шмат намаганняў, каб далучыць да справы уніі князя Астрожскага (у лістах, асабістых сустрэчах), але князь заставаўся нелахісным і не згаджаўся на лакальную унію. У чэрвені 1595 г. Астрожскі звярнуўся з акружным пасланнем да ўсіх праваслаўных Рэчы Паспалітай, у якім пераконваў аднаверцаў заставацца адданымі "веры бацькоў". Ён называў мітрапаліта і епіскапаў-уніятаў фальшывымі пастырамі, здраднікамі ("мнммые пастыры нашн, мнтрополнт з епнс-
    копы в волкн претвортнася"), якія "славою света сего прелстнвшмся н тмою сластолюбня помрачнвшнся... едмныя мстмнныя веры святыя Восточныя церквн отвергшеся, святейшмх патрыархов, пастырей нашнх н учшелей вселенскнх отступмлм н ко заладным прнложншася". Князь заклікаў усіх праваслаўных аб’яднацца ў барацьбе супраць уніі (4, № 56, 63, 70, 71; 80, № 13, с. 97—102). Антыуніяцкага націску не вытрымаў львоўскі епіскап Гедэон Балабан. Ён прыехаў да князя ў Астрог і запэўніў яго, што адмаўляецца ад уніі. Астрожскі вымусіў Балабана пацвердзіць гэта пісьмова. Скумін-Тышкевіч і Астрожскі звярнуліся да караля, патрабуючы склікання царкоўнага сабора. Аднак Жыгімонт III, баючыся буйнай антыуніяцкай дэманстрацыі, палічыў яго скліканне немэтазгодным. У серыі грамат ён пераконваў праваслаўных святароў, ды і самога Астрожскага, прыняць унію.
    У гэты перыяд усталёўваецца хаўрус праваслаўных з пратэстантамі. Гэты хаўрус быў не толькі натуральным, але і неабходным. Па-першае, у праваслаўных і пратэстантаў Рэчы Паспалітай былі агульныя палітычныя і рэлігійныя мэты, якія вынікалі з неабходнасці абароны ад каталіцкай экспансіі. Па-другое, праваслаўныя і пратэстанты Беларусі і Украіны былі даволі шчыльна звязаны паміж сабою сваяцкімі сувязямі. Многія пратэстанцкія паны і шляхта мелі праваслаўных жонак і наадварот. Прынамсі, мінскі ваявода пратэстант Ян Абрамовіч быў жанаты з праваслаўнай Ганнай Валовіч. Менавіта ён параіў князю Астрожскаму ўвайсці ў кантакт з пратэстантамі. 3 гэтай мэтай Астрожскі адправіў свайго ласла Каспера Лушкоўскага ў Тарунь на пратэстанцкі з’езд. Пасол вёз сакрэтную пісьмовую інструкцыю, у якой гаварылася, што праваслаўныя і пратэстанты павінны як мага хутчэй аб'яднацца ў справе абароны сваёй рэлігійнай свабоды. Прычым Астрожскі не выключаў магчымасці дабівацца сваіх мэт узброенымі сродкамі. Апрача іншага, інструкцыя змяшчала адкрытую абразу асобы караля Жыгімонта III: ён абвінавачваўся ў парушэнні прысягі (захоўваць усе правы і свабоды), якую ён даў станам Рэчы Паспалітай пры сваім абранні (71, с. 643—658). Хутка Астрожскі звярнуўся да канцлера ВКП Льва Сапегі з прапановай склікання царкоўнага сабора. Аднак апошні ўжо быў знаёмы з сакрэтнай інструкцыяй князя, якую перахапілі каралеўскія "спецслужбы". Ад імя караля і ад свайго Сапега выказаў абурэнне інструкцыяй і даў зразумець Астрожскаму, што ў абставінах, якія склаліся, скліканне сабора немагчыма.