Унія. Дзяржаўнасць. Культура Філасофска-гістарычны аналіз Сямен Падокшын

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Філасофска-гістарычны аналіз
Сямен Падокшын
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 111с.
Мінск 1998
43.6 МБ
таго часу пачалі быць два мітрапаліты, адзін у Кіеве, a другі ў Маскве" (11, с.144—145). У акружной грамаце з прычыны такога пастаўлення беларускія і ўкраінскія епіскалы спасылаліся на прэцэдэнт — пастанаўленне Клімента Смаляціча. Яны абвясцілі аб адрачэнні ад маскоўскага мітрапаліта. Патрыярх і Фоцій аддалі Цамблака анафеме. Кафедра беларуска-ўкраінскага мітрапаліта слачатку знаходзілася ў Кіеве, але пасля 1416 г., калі Кіеў у чарговы раз быў разрабаваны крымскімі татарамі, Цамблак перанёс сваю рэзідэнцыю ў Вільню і Новагародак.
У 1418 г. на чале вялікай дэлегацыі, у якую ўваходзілі не толькі прадстаўнікі ВКЛ, але Вялікага Ноўгарада, Малдавіі і інш., Рыгор Цамблак накіраваўся ў Канстанцу, дзе павінен быў адбыцца XVI Усяленскі сабор каталіцкай царквы. Мэта візіту, відаць, была вызначана загадзя з Ягайлам і Вітаўтам: дабіцца больш-менш шчыльнага хаўрусу паміж каталіцкай і праваслаўнай царквой. У сваіх дзвюх прамовах на саборы Цамблак заклікаў да аднаўлення былога адзінства хрысціянства. Ён прапанаваў склікаць спецыяльны сабор аб веры і ў свабоднай дыскусіі, кіруючыся ўзаемнай цярлімасцю, вырашыць усе спрэчныя пытанні. Вынікам павінен з’явіцца раўнапраўны саюз паміж каталіцкай і праваслаўнай царквой (24, с. 20—21). На думку даследчыкаў, Цамблак з’яўляўся першым аўтарам гуманістычнай мадэлі царкоўна-рэлігійнай згоды (8), уніі каталіцтва і праваслаўя ў агульнахрысціянскім маштабе. Аднак план Цамблака не быў ухвалены ні папам, ні большасцю праваслаўных епіскапаў. Ён вярнуўся ў Вільню і, па некаторых звестках, памёр у 1419 г. Па другіх — з’ехаў у праваслаўную Малдавію, дзе пад імем схімніка Гаўрылы займаўся асветніцкал дзейнасцю, а ў 1452 г. ва ўзросце 88 гадоў памёр. Ёсць дадзеныя аб кантактах з Рымам адносна уніі ў 1434 г. вялікага князя Свідрыгайлы Альгердавіча і праваслаўнага смаленскага епіскапа Герасіма (11, с. 133).
У шырокавядомым Ферара-Фларэнційскім саборы прыняў удзел кіеўскі мітрапаліт (ён жа мітрапаліт маскоўскі) Ісідар. 5 ліпеня 1439 г. ён сярод іншых падпісаў Фларэнційскую унію, якая лрадугледжвала стварэнне адзінай хрысціянскай царквы. Па дарозе ў Маскву Ісідар наведаў Вільню, дзе яго дзейнасць была ўхвалена. Але зусім інакш ён быў сустрэты ў Маскве. Там Ісідар быў абвешчаны ерэтыком і сасланы ў Чудаў манастыр. Але адтуль ён хутка збег у Новагародак да вялікага князя Казіміра, а потым пераехаў у Рым (78, с. 449—450).
У гады вялікага княжання Казіміра Ягайлавіча (1447— 1482) была прадпрынята новая, даволі ўдалая спроба ўтварэння праваслаўнай аўтакефаліі. У 1458 г. Казімір даў згоду на заснаванне асобнай праваслаўнай мітраполіі для ВКП. Намінальным мітрапалітам стаў Ісідар. Але паколькі ён быў вельмі стары, то застаўся ў Рыме, а кіраваць беларускаўкраінскай царквой прыслаў свайго вучня Рыгора (Грнгормя), які праз некаторы час быў пасвячоны ў сан мітрапаліта. Усе беларускія і ўкраінскія еліскапы, апрача чарнігаўскага і бранскага, ухвалілі гэтае прызначэнне. На думку A. В. Карташова, менавіта "отсюда начннается особая нсторня западнорусской церквн, п от Грнгорня ведет свое начало ряд незавмсммых от Москвы западнорусскмх мнтрополмтов" (30, с. 365). Адзіная ўсходнеславянская праваслаўная царква падзялілася на царкву маскоўскую, або рускую, і царкву літоўска-галіцкую, або беларуска-ўкраінскую, "которая с тех пор начннает жнть своей особенной жмзнью, прм своеобразных полмтнческнх н культурных условнях" (30, с.366). Казімір аддаў пад уладу Рыгора Кіеўскую мітраполію і ўсе 9 праваслаўных епархій. У Вялікім княстве — Полацкую, Смаленскую, Чарнігаўскую, Луцкую, Тураўскую, Уладзімірскую; у Польшчы — Галіцкую, Перамышльскую і Холмскую. Характэрна, што канстанцінопальскі латрыярх устаў на бок Рыгора і параіў Маскве прызнаць яго адзіным мітрапалітам. Аднак Іван III забараніў апошняму перасякаць межы Рускай дзяржавы.
Трэба адзначыць, што са з’яўленнем на маскоўскім троне Івана III, выдатнага дзеяча, аднаго з галоўных архітэктараў расійскай вялікадзяржаўнай палітыкі, адносіны паміж Вільняй і Масквой рэзка пагоршыліся. Пры Іване III Масква ўсё больш набірае моцы і пачынае цясніць свайго саперніка, у той час як ВКЛ пад націскам з Усходу паступова страчвае свае пазіцыі. Адчуўшы моц вялікага князя маскоўскага, да яго пачынаюць перабягаць праваслаўныя князі, уладанні якіх знаходзіліся на мяжы з Маскоўскай дзяржавай і раней уваходзілі ў склад ВКЛ, — Бельскія, Мажайскія, Шамякі, Масальскія і іншыя са сваімі вотчынамі — Чарнігавам, Старадубам, Гомелем, Любічам, Рыльскам, Ноўгарад-Северскім і інш. У 1492—1494 гг. адбылася першая адкрытая вайна паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ, у выніку якой да першай адышлі Вяземскае княства і землі ў басейне верхняй Акі. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзіяў на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цвер, Разань, прызнала ўсе ад’езды ўдзельных князёў. Спробай палелшыць адносіны
паміж Вільняй і Масквой з’яўляўся шлюб вялікага князя літоўскага Аляксандра Казіміравіча з дачкой Івана III — Алёнай, але ж і гэта не прыпыніла экспансіі Маскоўскай дзяржавы, якая выкарыстоўвала ў гэтым нават крымскіх татар (11, с.159—164).
Пасля смерці Рыгора (1473) беларуска-ўкраінскім мітрапалітам стаў смаленскі епіскап Місаіл (1475—1480), які з'яўляўся прыхільнікам уніі. Місаіла актыўна падтрымлівалі дзве найбольш уплывовыя праваслаўныя ўстановы ВКЛ — Кіева-Пячэрская лаўра і Віленскі Свята-Траецкі манастыр, а таксама пэўная колькасць знатных праваслаўных свецкіх асоб, якія былі параднёныя з каталіцкімі фаміліямі. Ад іх імя папу Сіксту IV у 1476 г. была накіравана пісьмовая просьба аб мэтазгоднасці і неабходнасці аб’яднання цэркваў.
3 1480 г. у ВКЛ усталявалася даволі дэмакратычная працэдура стаўлення праваслаўных мітрапалітаў: са згоды вялікага князя яны выбіраліся саборам, а патрыяршае пасвячэнне атрымлівалі на месцы ад патрыяршага экзарха. Гэта ўжо быў пэўны крок да аўтакефаліі. Беларускаўкраінскія мітрапаліты жылі галоўным чынам у Вільні, але фармальна іхняй рэзідэнцыяй лічылася Кіева-Пячэрская лаўра. У канцы XV ст. зноў была зроблена спроба рэалізацыі уніяцкай ідэі, ініцыятарам якой выступае беларускаўкраінскі мітрапаліт, смаленскі епіскап Іосіф (1497—1501). Ён уступіў у кантакт з рымскім папам Аляксандрам VI. Пры гэтым рымска-каталіцкі бок вызначае шэраг дагматычных адрозненняў, якія першкаджаюць аб’яднанню: праваслаўныя 1) не вызнаюць, што Святы Дух зыходзіць і ад Сына (фнллокве); 2) прычашчаюцца квасным хлебам; 3) карыстаюцца не толькі вінаградным, але і ягадным віном; 4) пад абодвума відамі прычашчаюць усіх, нават немаўлят; 5) не прызнаюць чысцілішча; 6) не прызнаюць пяршынства рымскага папы.
4.	Стакаўленне вялікадзяржаўнай ідэалогіі.
На жаль, пры даследаванні гісторыі царкоўнай уніі гэтай праблеме не надаецца належнай увагі. Між тым без яе высвятлення мы не зразумеем не толькі гісторыі уніяцтва ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, але і наогул складаных і супярэчлівых лалітычных і духоўна-культурных адносін паміж ВКЛ, Полывчай і Рускай дзяржавай на працягу
многіх стагоддзяў. Самадзяржаўна-вялікадзяржаўная ідэалогія вызначала гістарычную практыку Расіі, яе ўнутраную і знешнюю палітыку, у тым ліку і адносіны з ВКЛ, а потым і Рэччу Паспалітай. Усе войны, якія вяла Руская дзяржава супраць ВКЛ і Рэчы Паслалітай, уся яе рэлігійна-царкоўная палітыка, у тым ліку адносіны да уніі, яе культурныя сувязі з Захадам і г. д. былі абумоўлены прынцыпамі гэтай ідэалогіі. Яе падставай былі наступныя палажэнні: 1) самадзяржаўе з’яўляецца адзінай аптымальнай палітычнай сістэмай улады; 2) рускі цар — адзіным уладаром "усея Вялікія, Малыя і Белыя Русі"; 3) рускае праваслаўе з’яўляецца адзінай праўдзівай рэлігіяй.
Трэба адзначыць, што самадзяржаўе не з’яўляецца нейкай "няправільнай" формай палітычнай улады. На пэўным этапе гістарычнага развіцця, у пэўных умовах геапалітычнага існавання народа самадзяржаў’е з’яўляецца аптымальнай палітычнай сістэмай, якая дае магчымасць народу, нацыі выжыць, самазахавацца. Менавіта самадзяржаўная форма ўлады дала магчымасць выжыць і самазахавацца рускаму народу ў перыяд т.зв. мангола-татарскага іга, атрымаць перамогу ў ваенна-палітычным саперніцтве з ВКЛ, а потым і Рэччу Паспалітай, супрацьстаяць іншым знешнім сілам, стварыць моцную шматнацыянальную дзяржаву — імперыю і г. д.Аднак, зрабіўшы свой палітычны выбар на карысць самадзяржаўя, пайшоўшы па маскоўскаму, а не наўгародскаму шляху, рускі народ захаваў агульнае, дзяржаўнае, але страціў асобнае, індывідуальнае. Галоўным чынам ён страціў сваю асабістую свабоду, якая была цалкам і поўнасцю падларадкавана дзяржаўным інтарэсам.
Руская самадзяржаўна-вялікадзяржаўная ідэалогія была падрыхтавана папярэднім палітычным развіццём усходнеславянскага рэгіёна, яго шматвекавымі палітычнымі, царкоўнымі, культурнымі сувязямі з Візантыйскай імперыяй. Галоўную ролю ў яе сцвярджэнні адыграла праваслаўная царква, ідэолагі якой пераносілі на палітычную сістэму спачатку Кіеўскай Русі, а потым і Маскоўскага вялікага княства візантыйскія паняцці. Так, у аповесці пра Барыса і Глеба (XI в.) кіеўскі князь Уладзімір называўся аўтакратарам, або самадзержцам. У Мсціслаўскім евангеллі (XII ст.) князі называюцца кесарамі, або царамі.
Пасля Фларэнційскай уніі (1439) і асабліва падзення Канстанцінопаля (4453) на маскоўскага вялікага князя пачынаюць глядзець як на спадчынніка візантыйскага імпе-
ратара, галоўную надзею і апору праваслаўя. Прыняцце патрыярхам і іншымі канстанцінопальскімі іерархамі Фларэнційскай уніі (якую Масква, як адзначалася, катэгарычна адвергла, а беларускія і ўкраінскія еліскапы ўхвалілі) паслужыла зачэпкай для абвінавачвання грэчаскага праваслаўя ў недасканаласці. Месца грэкаў у праваслаўным свеце, сцвярджалі маскоўскія ідэолагі, павінен заняць рускі народ, бо рускае праваслаўе больш дасканалае і сапраўднае, чым грэчаскае. Істотным чынам на фарміраванне новай ідэалогіі паўплываў крах Візантыйскай імперыі. Вялікі князь маскоўскі лачаў трактавацца як пераемнік палітычнай улады не толькі вялікіх князёў кіеўскіх, але і візантыйскіх імператараў. Ідэі гэтай ідэалогіі ўжо змяшчаліся ў творы суздальскага манаха Сімяона "Слово нзбрано..." Сцвярджаючы сваё права пераемніцы ўлады візантыйскага імператара, Масква абапіралася на новую версію гісторыясофскай канцэлцыі "чатырох царстваў", якая грунтавалася на прароцтве старазаветнага Данілы. Гэта версія ўзнікла ў XIV ст. у асяроддзі балгарскага цара Аляксандра і сербскага — Стэфана Душана, якія лічылі сябе нашчадкамі Рымскага, а болыв сцісла, Візантыйскага царства. Аднак калі Балгарыя і Сербія былі захоплены туркамі, гэтая ідэя была перанесена ў Маскву паўднёваславянскімі манахамі і з энтузіязмам падтрымана маскоўскімі ідэолагамі.