Дзікі птах верабей
Міра Лукша
Выдавец:
Памер: 92с.
Беласток 1992
ДЗІКІ ПТАХ ВЕРАБЕЙ
Л. ГАЛУБОВІЧ
На грудку, на бур’яну, На пагосце вечным Чалавека памяну Словам чалавечым...
ДЗІКІ ПТАХ ВЕРАБЕЙ
Рэдактар
Сакрат Яновіч
Карэктар
Галіна Раманюк
Тэхнічны рэдактар
Юры Хмялеўскі
Графічная апрацоўка
Міраславы Лукшы
© Праграмная рада тыднёвіка „Ніва”
Друк
ORTHDRUK 15-762 Bialystok, ul. Antoniuk Fabryczny 13
ЛЕС
Рэдка бралі замуж хлопцы з нашае вёскі дзяўчат з Залесу. Часам ездзілі за трыццаць вёрст у сваты на Падляшша, каб не браць дзевак згэтуль. Нават калі якая прыгледзелася.бацькінедазвалялі. Такрасказвала маёй бабулі яе бабка Тэкля. Гаварылі, што ў гэтай пушчанскай вёсцы Залес людзі маюць вельмі памешаную кроў з ляснымілюдзьмі, якія, якмалпы, па дрэвахлазілі, мёдам і караедамі ўсялякімі харчаваліся, карэньчыкамі і зеллем. Усялякую, кажуць, нсчысць елі вужакоў ды саранчу, ваўком не грэбавалі. Валоў ды кароў не мелі, на від чалавека кідаліся ў гушчар альбо, калі каламі ці рагацінамі іх прыперлі, біліся да смерці. Людзі гаварылі, што дзікуноў гэтых выбілі з тысячу гадоў, як не больш, назад. Але не ўсіх: то якую дзеўку прыдушыў наш чалавек дзе ў нетры, што ягады збірала; то злавілі якую цікаўную, што падкралася да вёскі, а калі ўсе малойчыкі ёю нацешыліся (кусалася, як воўк!), выпускалі ў лес яшчэ болып здзічэлую... У нашыя лясы запускаліся, кажуць, і татары, пакідаючы абвуголеныя зрубы і трупы мужыкоў, а праз лета касавокіх дзіцянят.
Ужо сто гадоў таму назад, а можа і сто пяцьдзесят, у Залесе жылі ўжо людзі, як усе. Гаварылі па-нашаму, апраналіся ў кужаль і лапці, трымалі свіней і кароў. Свінні не такія, як цяпер, былі даўганогія, худазадыя, вёрткія гадаваліся не на бульбе і асыпцы, а на пушчанскіх пладах.
Нашы хлопцы часам бралі іх дзевак. Але якія з іх гаспадыні? Больш прывыклыя па лесе бегаць, чым за крос-
намі сядзець; хутчэй такая зайца за вушы зловіць, чым масла саб’е! Суханогія, простаплсчыя, на полі ламаліся, як сарваныя кветачкі. Нс накрычыш на такую, не стукнеш добра, бо бытта баіцца, хавас галаву перад тваім кулаком, а вочы, як у рысі, свсцяцца: толькі глядзі, як з кіпцюрамі кінецца!.. Чыстыя бабы, ахайныя, дзяцей добра няньчылі, зеллем умелі палячыць і чалавека, і жывёлу. Была такая ў нашай вёсцы пры памяці бабулінай бабкі. Ганнай яе звалі. Муж яе, Андрэй Капцюх, з рук бацькоў ледзь дзяўчыну вырваў, на руках насіў, песні складаў. Пярун яго забіў. А Ганна сама далы рады з гаспадаркай, і людзям дапамагала. А калі прыйшлося ёй памерці, убілі ёй кол асінавы ў грудзі, усёю вёскаю. A ці яна калі каго пакрыўдзіла, ці чыёй карове малако адняла? Нічагуткі такога не было. Кожны да яе хадзіў у хваробе і іншай бядзе. Дачушка Ганны, 12-гадовая Ксенька, уцякла тады ў лес і нідзе яе не знайшлі. He было яе ні ў дзядоў у Залесе, ні ў іншай вёсцы. Можа, звяры яе разарвалі, а, можа, дзс яшчэ жылі лясныя людзі? Бо ў Залесе былі ўжо нашыя, ліцьвіны, бо і нашу мову, рускую, перанялі...
Сёння ў Залесе мала хатаў стаіць. Цяпер толькі Шэшкаў чацвёра, адзінстары Тумель, Алік Прус прывёз жонку з Беластока маладую: думае будавацца толькі ён тут адзін малады; бабуля Балтуціха дажывае веку... Міцалёў двое дзяцей ходзіць у школу. Пурты ўсс перабраліся ў горад кватэры ў блоках дасталі. Савулі прадалі драўляную, яшчэ нестарую хату і лесу добры кавалак, a самі купілі пляц у Гайнаўцы, Дыкерты і Кястанісы яшчэ ў шасцідзесятыя гады выехалі, толькі Колік Кястаніс часам прыедзе, па пушчы паходзіць. За вёскай стаіць,
амаль урослая ў зямлю, хата Керкеляў, а каля яс з правага боку пакінутая клуня Эйсмантаў, добрая яшчэ, з цэментавымі слупамі, алс ніхто на яе не паквапіцца. Думалі вяртацца Эдзік Доўс і Андрэй Друць, алс раней маглі б узяць які крэдыт, каб што будаваць, а цяпср гэта ўжо немагчыма. Юрык Кішкель ужо ўзяў быў крэдыт у банку, думаў па-сучаснаму: лес гэта багаццс, трэба толькі паставіць тут які домік, і мяшчане прыедуць адпачываць, а грошыкі пакоцяцца Юрыку ў кішэнь. Але цяпср гэтых грошай не хапас нават на добры падмурак. Юрык разам з Андрэем Лукшам планавалі зрабіць з Залесу цэлую адпачынковую вёску. Пакуль што толькі зямля тут адпачывае. Калі б хоць дзеўкі былі ў якой-небудзь навакольнай вёсцы, то не шукалі б Вася Грыголец, Генік Міруць ці Сенік Нарвойш шчасця, пішучы ў «Пазнаёмімся», «Міртовую галінку» ці «Вянок» у «Ніве». Выйшлі ўжо з узросту, калі гойсаць можна па забавах. Якая дзеўка пойдзе цяпер жыць у лсс? Нс адпачываць, a жыць, працаваць, прадаўжаць род пушчанскіх людзей.
Есць яшчэ ў пушчы такія месцы, дзе лес расце сапраўды па-свойму. Жыве, памірае, жыве... Тут на струнах святла ад кронаў, на павуцінні між галінкамі блукаюць галасы тых, хто тут быў перад намі. Толькі трэба прыслухацца.
дом
I Колю я спаткаў выпадкова, хаця ўжо некалькі гадоў стараўся да яго дастацца. He таму, як некаторыя, што хацелі ў яго нешта «залатвіць», а проста так быў маім вельмі добрым сябрам у пачатковай школе. Сустракаліся мы яшчэ крыху; даволі часта да арміі, але пасля нашы дарогі неяк разышліся, хаця ішлі падобна. Ен рабіў кар’еру ў ваяводствс, я застаўся ў арміі. Скончыў афіцэрскую школу, пачаў служыць на Мазурах. Ажаніўся з прыемнай, добрай, працавітай, інтэлігентнай дзяўчынай. Мая Альжбста мела свае амбіцыі, але мы рашылі, што зоймецца домам і дзецьмі. Вышэйшую адукацыю закончыла амаль роўна са старэйшай дачкой, і то толькі для таго, каб не адстаць ад сучаснасці, а не для грошай, бо нам хапала маіх. Збудавалі мы сабе дом, вялікі каб маглі жыць усе разам, з сем’ямі дзяцей. Праўда, хацелася мнс вярнуцца і паставіць гэты дом на бацькаўшчыне, але айчынай Элі і маіх дзяцей былі ўжо Мазуры. А там што засталося поле, якое старэйшы брат збіраўся аддаць дзяржаве, разваленыя збудаванні... Ну, і прырода цудоўная лес навокал, балоты, рэчка, якая цяпер разлілася ў вадасховішча, нашы людзі... Я брату колькі разоў прапанаваў, каб гэты новы дом пачаць будаваць, вялікі, драўляны; недачу, а праўдзівы сялянскі дом, удасканалены і сучасны, каб маглі мы там жыць на старасць і дзецям пакінуць. He кватэру, a сялібу. Федзя спачатку згадзіўся: «Можа, давай мураванку? Доўга стаяць будзе... Але ты, Ягор, ты лепш падумай: ты цяпер велькі пан, нашто табе гэта поле, кусок
лссуды падмоклыя лонкі? Ты там маеш шыкоўную хату. Чаго табе сюды? Я зямлю здам, буду мець пару злоты, то і дажыву веку ў гэтай хатачцы. Хай прападзс гэта ўсё, ано здароўе з’ела! Ці ты рабіў, ці не нічога нс выдзярэш з гэтага дзярна! Ты падумай лспш, каб там у вас мнс блёк залатвіць ты там многа можаш! Чаго табе сюды? Хіба што прыехаць адпачыць летам пад грушаю? Але ж ты летам любіш ездзіць у цёплыя краі! Ну, але, што ж, ты мандрэйшы, а можа і цяпер такая чудная мода, на вёску вяртацца? Але ж не на нашу, прападзі яна, нс на наш футар на балота!» Потым Федзя паківаў галавою: «А рабі ты што хочаш, але я зямлю і так здам за рэнту. Калі вельмі ўжо хочаш, будуй што на гэтым участку, што мне пакінуць. Я мяшаць табе не буду. Відна, не масш куды падзеці грошай?!» Ну, і вось збіраюся я штосьці тут рабіці. I так задоўга чакаў!
I я прыехаў з жонкай. Паездзіў і ў Беласток, і ў Гайнаўку... На Музей трэба будзс што даць, і то нямала, бо трэці будынак дабудавацьтрэба, а грошай мала. Майсеня казаў, што калі б кожны беларус у Польшчы, і малы і стары, даў толькі адну тысячу злотых, хапіла б на трэці будынак, уласцівы музей. Нас чацвёра: я, Альжбета (хоць не беларуска, але ж яна мая жонка і маці маіх дзяцей-беларусаў!), двое дзяцей. I трэба даць за нябожчыкаў маму і тату. I за сястры^ку нашу, Ірэнку, памершую ў дзяцінствс. Ад усіх нас цаглінкі купіцьтраба гэта ж будуецца наш помнік, на нашай зямлі, і стаяць ён будзедоўга, ніхто ўнасяго не забярэ. I то неадну тысячу ад кожнага трэба даць! Столькі ўжо людзі ўлажылі, з цэлага свету, а я дам толькі па тысячы ад душы?! Кажу Федзю: «Давай дамо пару соцень тысяч ад нашай сям’і,
яна ж тут жыве з трыста гадоў (выводзімся з-над Нёмна). I ты хоць тысячу дай!» Федзя раскрычаўся: «Сам сабе плаці за нябожчыкаў! Калі хочаш сабе хату будаваць, то будуй, выдавай мільёны. Знайшоў сабе ідэю якісь музей! Панавешваюць старых ручнікоў, панастаўляюць сохаў ды баронаў, ёсць чым хваліцца! I будзе тое стаяць, месца марнаваць, а такія дзівакі, як і ты, будуць хадзіць і насміхацца: »Во як гаспадарылі калісь, не дзіва, што ў лапцях хадзілі!" Няма чым ганарыцца, пане! Калі, зрэшты, хочаш, на тышчу. Або і дзве. He пашкадую, хаця бядняк быў цэлае жыццё. Іншая справа ты ты пан, у цябе свае фанабэрыі!"
I Колю я спаткаў выпадкова. На паляванні ён быў. Я хадзіў па пушчы са сваім Рэксам. Выцалаваліся мы з Колем Божа мой, столькі гадоў! Запрасіў ён мяне да сябе ў Бсласток, паказаў кабінет, хату, жонку. Добра жыве, заможна, і не набраўся рысаў мяшчанскіх. Свой хлопец. He забыў простай мовы, ахвотна дапамагае нашым, калі папросяць...
Давай, Коля, кажу я яму пры чарцы, збудуем сабе помнік! Ці ты даў што ўжо на Беларускі музей у Гайнаўцы? Я вось збіраюся. I сорамна мне, што так позна падумаў...
«Наш хлопец» паглядзеў на мяне і паціснуў плячыма.
НА ХУТАРЫ
He хацела Тэкля Маньку мець за нявестку. Ой, як не хацела! Як ніколі. Пяцёра старэйшых сыноў пажанілася з дзяўчатымі добрымі, не наракала. Праўда, потым у сем’ях па-рознаму бывала, але мацярынскае сэрца ўжо не балела. I дачку аддала замуж, за хлопца, пра якога дрэнная слава даходзіла аж на іхні хутар. Але калі пабраўся шлюбам, пасталеў, стаў такім чалавекам, што кожны пазайздросціць Тэклі такога зяця. 1 наймалодшы, Трахім, знайшоў сабе дзяўчыну, з суседняй вёскі. I пра яе нічога кепскага не скажаш, дзеўка як деўка: і нябрыдкая, і здаровая, і рук за пазухай не трымае. Але Тэкля сказала Трахіму: «Не!»
Тэкля кожную будучую нявестку вяла ў сваю каморку і там размаўляла з ёю шчыра выпытвала, сама адкрывалася перад дзяўчынай і нейкім старым спосабам выманвала ўсе сакрэты, раіла.
Прывёў Трахім сваю Маньку ў адну нядзелю пасля абедні. Тэкля вярнулася з царквы. Хоць далекавата было і сама ўжо нядужая, хадзіла Тэкля ў царкву амаль у кожную нядзелю і на святы, ды й бацюшка ахвотна да яе заходзіў, калі было яму па дарозе, бо, як казаў, рэдка цяпер спаткаеш людзей з чыстай душой ягняці. I Іван мужык Тэклі, быў добры і набожны чалавек... Маладыя ў царкву рэдка заходзілі, але, відаць, такі цяпер ужо час. Тэкля ўсіх сямёра вучыла ад малога закону божаму, вадзіла іх у царкву. Але ўсе неяк адбіліся, хоць кожны адчуваў сябе праваслаўным, «рускім», нават тыя сыны, што ў вялікія гарады павыязджалі. А наймалодшы? Калі