Дзікі птах верабей  Міра Лукша

Дзікі птах верабей

Міра Лукша
Выдавец:
Памер: 92с.
Беласток 1992
13.25 МБ
ён нарадзіўся, Тэклінай найстарэйшай унучцы ўжо тры годзікі было... Вось якое яно, гэтае новае пакаленне: зусім розныя дзяды і ўнукі. Трахім, які ніколі не мог даравацьбацькам, штодалі яму такое вясковае імя, быў ад малога добрым дзіцём, навучыўся дапамагаць маці ў «бабскай» рабоце і добра з гэтым спраўляўся. 1 пакуль нс навучыўся курыць папяросы (у 15 гадоў) і бсгаць па вясковых забавах, не мела Тэкля з ім ніякіх праблемаў. Ну, трошкі піў. Перадалі яму зямлю, стаў Трахім гаспадаром з канём, старым плугам, разваленым хлявом ды клуняй... Пачаў шукаць жонку.
Бацькі былі ўжо старэнькія. Як старыя вольхі над сажалкай, аж чорныя ад гадоў, што толькі ўжо глядзяць пакутлівымі вачыма ў чорную перад імі ваду у мінулыя гады. Але Тэкля старалася разумець сына: чаму ён так прагна глядзіць у тэлевізар. Свет іншы хоча пабачыць!..
...Прывёў Трахім дахаты Маньку, адзіную дзяўчыну ў ваколіцы, якая не паляцсла ў гарадскі вырай. Ці тут чакала свайго шчасця? Хтосьці і з яе сям ’і вымушаны быў застацца, кабзямлю неаддацьу чужыя рукі абоўаблогі. Паклікала Тэкля будучую нявестку ў сваю каморку, a тая заперлася:
Няма аб чым гаварыць! Або мяне хочаце, або не! Вы мнетутласкі не робіце! Такіх, як ваш Трахімка, сотнямі можна тут перабіраць, нават сярод багацеяў, не тое, каб ісці на гэты замурзаны хутар!..
Тэкля аперлася аб касяк дзвярэй:
Ой, дзіця, дзіця... Я ж хацела з табою паразмаўляць, як маці, перадаць усё, што мне свякруха і мамка гаварылі. Смерць мне ўжо ў вочы глядзіць. Ты тут будзеш
гаспадыняй і мацеркай. Табе псрадам усё, што тут нажыла...
А многа вы тут нажылі кучу дзяцей! Калі так гаспадарыць, з торбамі можна пайсці!
Калі табе тут не падабаецца вядзі яе, Трахім, адкуль прывёў!
Яна тут, мама, застанецца.
He дазваляю!..
Такці не, мы пажэнімся. Нс чапляйцеся да яе, мама, бо ворагам вам стану. Бацька згадзіўся, і вы мусіце!
Падалі «на калейку» у загс.
Тыдзень псрад вяселлем Тэклю пахавалі. Якое ж гэта вяселле без музыкі, без танцаў? Гасцей было шмат, але хутка раз’ехаліся.
Пачалі будавацца. Спачатку паставілі хлеў і клуню. Потым вялікую, двухпавярховую мураванку. Купілі трактар, капалку на бульбу, жняярку...
Бацька застаўся ў старым доме. Манька час ад часу пасылала сыноў, каб занеслі дзеду шклянку малака ці міску стравы, часам памыла яму пасцель (часцей, аднак, рабіла гэта суседка з-за хваінкі).
Купілі жніўны камбайн. Збудавалі сіласы і тры цяпліцы. Купілі грузавік. Вазілі цяпер гародніну прадаваць у горад.
Стары Іван памёр ранняй зімою. Зямля яшчэ не была зацвёрдай. На пахаванні было шмат людзей добры быў чалавек. Манька шчодра частавала ўсіх на мярлінах. Госці пасядзелі гадзінку, паўспаміналі старых. Манька ўвайшла ў пакой:
Ну, кансц гасцяваць. Час збірацца дахаты упраўляцца трэба.
НІНКА, АДНО ЖЫЦЦЁ
Нінка любіла, нарабіўшыся, паляжаць у халадку, пад старымі ліпамі ў невялікай вёсачцы, куды прыйшла пасля замужжа. He была «нсрабацяшчая», як некаторыя злосна пра яе гаварылі, чаму, не заўсёды ўправілася, усё зрабіла на полі і ў хацс, і сынок рос здаровы, дбала і пра свайго Косціка абед заўсёды яму смакаваў пад макаткай «Кажда жона тым се хлюбі, жэ готуе, цо монж любі». Хадзіла Нінка з Косцікам на ўсс сямейныя вяссллі і трызны, і ў нядзельку абос ў царкву хадзілі разам. Гаспадарка была невялічкая тры каровы, конь, пару авечак, кормнікаў, пару надворнікаў, куры ды гусі, хатка малснькая пад велізарнай ліпай, а ў хатцы як у шклянцы: чыста і ўтульна. Нінка вельмі любіла кветкі іх было поўна на ўсіх падваконніках; стаялі ў вялікіх вазонах, гаршках, абкручаных каляровай паперай. I падушак, падушачак было столькі іх горы ўзвышаліся над ложкамі, і сурвэтак вышываных і плеценых кручком, і макатак!.. Ціха ў Нінчынай хаце, спакойна, пахне свежым хлебам, сырам і майранкам.
Косцік Нінку ўзяў за жонку ў 1956 годзе, у сонечны, чэрвеньскі дзень. Расавала жыта, нясло мядовым і сасновым ветрам ад хваіны, калі фура ў чыстых, накрытых каляровымі дзяружкамі гнаянках везла Нінку і Косціка ў царкву. Пару разоў пераступілі вяселлю дарогу тады Нінка кідала назойлівай дзецярні цвёрдыя цукеркі, налівала юнакам самагонку... Нінка са шлюбу прыехала змучаная, з апухшымі ступнямі. Нешчаслівая і радасная, што гэта ўжо канец. Косцік маленькі, сухенькі,
рабы, сіплы, узяў Нінку хутка адразу пасля таго, як задаволеныя сваты напіліся дапавалу самагонкі вырабу Нінчынага бацькі. Вядома было Нінкі пасагам была толькі яе краса. Якраз з Прусаў прыехала, а хто не паласуецца на такую дзеўку!
Нінка, праўда, ні маці, ні сяброўцы не расказвала пра Франка, у якога без памяці закахалася. Вядома, адзінокая дзяўчына хутка паверыла салодкім словам чарнавокага аманта-трактарыста з «маёнтку». Паехаў Франак у Элк па пярсцёнак і знік. Чакала Цінка, чахла, плакала па начах, але нарачоны не даваў знаку жыцця. Можа, дзе яго забілі узяў з сабою столькі грошай! Нінка не дапускала да сябе думкі, што каханы могяепакінуць. Праз паўгода ўжо ўсе ведалі, што Франак жыве ў Піле і што жонка там у яго ёсць, і дзетак двое, і трэцяе ў дарозе. Нінка не магла знайсці сабе месца. Гатова была кінуцца ў возера, але толькі пасядзела пару гадзін на беразе, a пасля пайшла на вакзал і купіла бідет дахаты.
Косцік быў добры, можа, нават занадта мяккі. He ўмеў накрычаць нават на сабаку ці каня. Косцік усё рабіў уподбежку, але рабіў старанліва, дакладна. Кожную баразну дагледзеў, кожнае зярнятка. Косціка называлі ўсе «Жаўруковаю бядою». Сваю Нінку вельмі любіў не мог нацешыцца, што ў яго, бядоціка, такая жонка красуня, працавітая, спакойная. Чуў, што людзі гавораць, як гэта Нінка валачылася на Прусах, але хто такую хлусню плёў! аблезлыя старыя дзеўкі, якіх нават д’ябал не схацеў бы ўзяць! Нінка пра ўсё мужу расказала, а ён усё зразумеў. А што казалі пра брак дзявоцтва Нінкі не магло быць праўдай: посцілка пасля вялікіх намаганняў
Косцікааж прасякла,як быдобрага пеўня зарэзаў! Свякруха ўсім аб гэтым гаварыла.
Нарадзіўся Толік. Рос хутка, не хварэў. Нінка ўсе свае найлепшыя пачуцці пераліла на сына.
Нінка заўсёды з нейкай агідай і адчаем падыходзіла да т.зв. «гэтых» спраў. Пасля родаў доўга лячылася ездзіла да знахаркі ў Ворлю, па дахтарах, хадзіла да шаптухі Параскі... Людзі пачалі падсмехвацца.
Гарачая Нінка, але ці дагодзіць ёй «Жаўруковая бяда»? To ж ён нават мусе не дасць рады!
Бабы з суседняй вёскі, якім не падабалася тое, што Нінка свае, заўчасна пасівелыя, раней чорныя як дзёгаць, валасы памалявала нямецкай фарбай, і ходзіць маладзіцаю, з тонкай таліяй, а іх жываты, што насілі штогод па дзіцяці, вялікія, як гарбузы пад хвартухамі. Што ёй адно дзіця і такі муж, як Косцік, які не падыме рукі на жонку і піць многа нс п’с, і не трэба за ім бегаць і валачы дахаты дзе з-пад плота! I колькі такі Косцік з’ссць, і не гідзіцца нічым, што жонка дасць на стол, а і сам умее пірог спячы, так ад маці ўсяго навучыўся. Пры такім чалавеку рай, не жыццё! А што ён можа не такі здаровы колькі ж бабе трэба, калі дзеці вялікія! А гэта ўсё пендрыцца, ды і лечыцца. Што, можа, матку мае хворую? Пасля аднаго дзіцяці? Яшчэ ў Прусах, пэўна, чаго набралася, або і цяпер хто лечыць яе надта заўзята. Ходзіць жа да яе Аўксенцік, можа не? «Амерыканец» пры людзях яе скубаў, і што? Толькі пачырванела, бо ўсе бачылі.
А для каго хварбу накладае на голаў? Для сваёй «Бяды»? траслася над прылаўкам у краме Саперчыкава.
А што, трэба ж свайму чалавеку таксама падабацца! запярэчыў Павал. Ці ў пійсят гадоў мае баба палохаць людзей? А хто што кепскас кажа на Нінку? To ж пажондна кабета. Ці каму што благос зрабіла? Калі што было не так, то чаго тое да самай смсрці выгаварваць? Хай кожны свайго пільнуе!..
Толіку было ўжо за трыццаць. Добры быў хлопец, паслухмяны. 3 красы ўдаўся ў маці высокі, стройны, чарнявы; ды дзе цяпер знойдзе жонку на вёсцы? Крыху зачапіўся быў у Гайнаўцы. Добра зарабляў, у добрых людзей наняў кватэру, але вярнуўся жыць да бацькоў,усё ж лягчэй і танней жыць разам. I маці есці наварыць, і памые, і сябры ёсць яшчэ з пачатковай школы, свае хлопцы.
Толік не піў многа, і гэта цешыла маці. Найбольш шкадабыло, штоўнучачкамнепацешышся. Ужодумала Нінка, што Толік будзе жаніцца пару месяцаў жыў на кватэры з адной дзяўчынай з-пад Чаромхі; Нінцы гэта не падабалася чаму ж не запісацца і не жыць па-божаму? Але што зробіш маладыя паспрачаліся, Гандзя знайшла лепшага хлопца, з Беластока.
Мама, скажы мне праўду, гавораць, што я не татаў сын! запытаўся аднойчы Толік.
А хто ж такое дурное табе нагаварыў?! неспакойна затупала ля пліты Нінка.
Ці важна хто?! Усе гавораць. Мне ўжо жыць надаела! Толькі вып’ем і пачынаецца: а то з кім твая маці ў карчэ хадзіла, а то з кім за клунішча бегала, a то каго дзе з кім злапалі на ягадах!.. А ты, можа, прывезла мяне ў трыбуху яшчэ з Прусаў, што? Хопіць мучыць і мяне, і бацьку. У чым табе Косцік вінаваты?
Так, ён не вінаваты, што мяне такую ўзяў! Відна, такая наша доля, Толіку. Усё, што людзі брэшуць, усё хлусня. Каму ты верыць хочаш ім, ці роднай мацеры?
Ну не магу на цябе глядзець! Кажы, што хочаш, а я, во, вушы заткнуў. Праз цябе цэлае жыццё такі ўстыд! Як малы быў, то біўся, калі на цябе брахалі, а цяпер што?..
Толік, дзецятко!.. Ты мне павер, у маім жыцці не было нічога такога, каб ты праз мяне плакаў...
He буду я цябе слухаць! Як ты магла так крыўдзіць майго бацьку, на смех людзям! Цэлы час з чужымі качалася, калі ён сох!
Толік, ты што?! Гэта ж грэх такое выдумоўваць...
Я столькі год перажываў, і годзе! Утапіцца лепш такой к., чым жыць на белым свеце! Толік схапіў шапку і выбег.
Нінка не ўтапілася і не павесілася. Запакавала пару сукенак, асенняе паліто, пару ботаў, узяла крыху грошай і паехала ў свет.
Гавораць, што Нінка жыве недзе на Шлёнску, працуе прыбіральшчыцай у прадшколлі, наймае маленькі пакойчык. Лістоў дахаты не піша, толькі яе старэйшая, адзіная сястра-удава дастала картачку ад Ніны з пажаданнямі ўсяго добрага нановы 1990 год.
фЕДЗІК
Школы ў горадзе не кончыў, плакаў па начах у інтэрнаце і падчас практыкі на фабрыцы, а пілавінкі са станка вінаваты былі ў тым, што яго вочы чырванелі. Федзікава сэрца трапятала, калі даходзіў пах мокрае мяты на далёкім ветры з-над Нарвы, пах сытага торфу, сітніку і трысця на падрэчках. Хутка бег са станцыі, у бок, дзе ў цемнаце, пад гарызонтам, над якім удзень сінеў зубчаты бераг Белавежскай пушчы, глыбока пабрэхвалі сабакі. Пазнаваў голас сваіх, якія нудна адклікаліся ад суседскіх ці сумна падвывалі на полі, прывязаныя да слупка, пільнуючы жыта ці рэпу ад дзікаў.