Дзікі птах верабей  Міра Лукша

Дзікі птах верабей

Міра Лукша
Выдавец:
Памер: 92с.
Беласток 1992
13.25 МБ
Ад перасохлага рову, ад застаўкі, парослай зялёным, дайшоў да Андрэя пах устаялай вады. Яшчэ яна не нагрэлася на сонцы, што нясмела падымала туман. Андрэй
канчаў жаваць скарынку. Хлеб ставаўся ў роце ўсё больш салодкім.
Раса хутка высыхала на траве, толькі нізам мільгацела, іскрылася. Андрэй скінуў чаравікі, цяжкія ад вільгаці. Папляваў у далоні і ўзяў першы ўзмах.
Ціўкнула-ужыкнула каса, хруснулі сцяблінкі, роўна ляглі набок. Штосьці ціўкнула-крыкнула перад Андрэем.
Гэта быў жаўрук. Ён тут схаваўся, сюды перанёс сваё гняздзечка з лугоў, што хацслі пагрэць на ранішнім кволым сонцы свае голыя выстрыжаныя ўлонні.
ЛІЗА ВЯРНУЛАСЯ
Ў КАТУХ
Лізіна Ліпа, састарэлы маліннік з бледнымі, чарвівымі ягадамі, перарослыя дзірваном здзічэлыя трускалкі, што выпаўзлі за пахілы счарнелы плот... Лізіна хата, якую яна пакідала трыццаць гадоў таму, тады свяцілася сасновай шалёўкай, ружавела смалістымі сучкамі, цяпер шэра-бурая, сцішана прысела паміж раскірэчаных яблыняў, з густымі, разгалістымі кронамі. Яблыні цяпер яшчэ ўвесну буялі квеценню, але завязкаў шмат прападала пасля майскіх замаразкаў, толькі на адной, ад зацішнага паўднёвага боку, спелі румяныя плады, якіх да восені ніхто не чапаў. За Лізіных часоў, як тая саранча, наляталі на іх падросткі, рвалі зялепухі разам з лісцём, кідалі палкамі і камянямі, ведаючы, што пакуль прыклыпае з каморкі старая Настуля, набяруць сабе поўна за пазухі і скоцяцца з паркана ў лапухі і толькі іх бачыў!.. Цяпер тыя жвавыя, кірпатыя хлопчыкі і рабыя дзяўчаткі выраслі з Катуха, як са сваіх выпаленых сонцам кашулек, і разбегліся па свеце. Час ад часу заглянуць сюды на сваіх машынах, пакруцяцца па зарослых крапівой і калючкамі падворках, пакураць ля каменя на раздарожжы, хто часам паляваць у кампаніі заедзе, бо звер у ваколіцы трапляецца. Мікола нядаўна пачаў прывозіць летам сваіх дзяцей і маленькую ўнучку, ад старэйшага, Міхала куды ж цяпер пасылаць летам малых, калі не на вёску; на вакацыі трэба сёння збіраць грошы цэлы год! А пакуль
у Катуху ёсць стары Костусь і хата, і вада, і лес ну дзецям проста рай!
I Ліза прыехала ў Катух. 3 малым Алікам выязджала тады ў Францыю, да другога мужа, што пасля работ у Германіі туды падаўся. Аліка і тры дочкі ўжо ад Хведара сённяпакінула ў Зяўровачцы; чамусьці не хацсла паказваць сваю вёску.
Сустрэліся падЛізінайЛіпай. Расцеяна цяпср, якпані, на выгане ні платоў, ні веснічак. Здаецца, тысяча пташак гудзе ў густым голлі, тысяча пчолак, лістота шуміць, як прыліў мора. Круглая крона Ліпы кідае абшырны, густы цень. Пад Ліпай лавачка ды хібкі столік. Сядзяць яны Ліза, Галя, Толік, Андрэй, Валік, нсйкія белатварыя, хаця за краем ценю шчыруе ліпнёвае сонца...
А як твая, Галачка, мама?
Ай, зайдзіце да нас. Хіба ж ужо не гневасцеся за гэты садок?..
Ах... Гэта ж такая справа... Ці вы пра тыя антонаўкі, ці што?
А іх даўно ўжо Васіль зрэзаў, замарнелі. Карані ім штось ці то пад’ела, ці вадзяны цёк падмыў... Сохнуць пачалі.
Праўда?
Гадоў ужо з дзесяць будзс.
А Тэкля? Ёй будзе ўжо за сто?
Ага. Памсрла летась, усе шкадавалі.
I як вам тут жылося? Я туды на гатовас прыехала, тугавата з мовай было. Цяпср то за Ярузельскага панаехала розных, дапамагалі мы ім усім, але яны хочуць усё мець адразу. Хведар падымаў Францыю з руінаў, а яны дай ды дай, мы маем права на вашу дапамогу! Быццам
мы вінаватыя, што яны голыя. To ж і ў вас цяпер дэмакратыя і свабода. He ўсё роўна, дзе грошы зарабляеш?.. Нашым працы не хапае...
Відна, не хапас, калі едуць на захад! злосна скрывіўся Толік.
Нашым, кажу, французам. Толькі працы нельга баяцца...
Ліза, а ты памятаеш, як ты выязджала? 3 Катуха? Вось а мы ў Катуху засталіся. I не ўцяклі, хоць дзяцей выпусцілі. На волю. Працаваць-та можна, калі масш надзею на лепшае!
Акалі ж, якнецяпер? Камуністаўпрагналі. Мала вам дапамагаў свабодны свет?!
Што ты кажаш «вам»! Мнс ўсё роўна, хто пры ўладзе, абы быў сумленны і разумны чалавек. Выбраць такіх, якія змогуць паставіць край на ногі... пыхнуў жоўтым дымам «папулярнай» Андрэй.
Гм. Колькі ж можна пра гэта. Я выязджала усё пра тое, што вайна ўсё разваліла, што яшчэ трэба пацярпець, што адбудуем... Ледзь вырвешся з гэтага Катуха, каб хоць дзеці пажылі ў нармальным свеце. А за табой ляцяць жабрачыя лісты, як камянём у сэрца: голыя мы, босыя, галодныя! Колькі ж можна вас апранаць! Ад сораму не магла сюды сабрацца, і страшна было. А як жа мне хацелася вырвацца хоць на дзень з таго Парыжа, пахадзіць па грудах над Нарвай, пасядзець пад Ліпай... I дочкам паказаць зямлю, што ўва Францыі нарадзіліся. Там іх айчына. Я і Хведар тутэйшыя, з катухоўскіх. A Алік на ўсё забыўся. Польскай мовы яшчэ не ведаў, толькі што гаварыў «па-просту». Толькі мы прыехалі, кажа мнс: «Мама, чаму яны на мяне кажуць: «паляк», мы
ж рускія!» Панабіваў тады малым французам насы, і псрасталі заводзіцца, зачапаць. А потым загаварыў толькі па-французску, дзеці ж хутка вучацца. Яму прасцсй было забыць Катух... Ліза аперла галаву аб шурпатую кару Ліпы.
А што, лягчэй жыць без успамінаў, Ліза?
Галя, нармальны чалавск хоча жыць так, як яму лепш. Нашто ж яму непатрэбны, можа, малаважны багаж?
Валянцін стукнуў у кілішак Лізы, які ўсё поўны трымала ў руцэ.
Кіньце, сябры. Хай кожны думае, што хоча. Галоцікі засталіся, хітрэйшыя ўцяклі, ну і што? Калі б кожны шукаў толькі свае «Францыі», то тут была б камяністая аблога, і ні чалавечага духу. Хадзіў бы ты па лесе, і Бога прасіў, каб наша слова пачуць! Можа, засталіся адны нсдарэкі, дзівакі, можа праклятыя лёсам... Ліза, ты кабета ў парадку, ты ад губоў сабс адымала, дапамагала, хоць, кажаш, забыцца хацела. Брат твой Антось усё прапіў, як бачыш, хоць мог быць гаспадар! I прыемна табе такое бачыць? Можа і не трэба было табе ехаць... Хіба што так вось, нагой ступіць на наш пясок з васільковага «пэжо» і глянуць на Ліпу. Ліпа стаіць, як стаяла, і ўсіх нас перастаіць. Ехала ты, Ліза, схала па асфальце з Парыжа аж да Катуха, во бачыш, асфальт нават у нас ужо ёсць, ехала... Ну і што, вылечылася, так? Всрнешся дадому, і ўсё!..
Кінуўся ветрык ад пушчы, прабег па муравс, сыпнуў гарачым пяском людзям у вочы. Трывожна варухнуўся ліпавы ліст.
Загудзеў у голлі Ліпы вецер, як блізкае мора.
ЗМЕСТ
Лес	5
Дом 	8
На хутары	11
Нінка, адно жыццё 	14
Федзік	 19
Хто мяне так навучыў?	23
Каму шчасце? 	26
Грошы	29
Душагрэйка	34
На вялікай хаце	37
Вера	41
Бабка Тахвіля 	43
Сірата		45
Ёсць час ліпаў і слёз 	48
Ваняды Маня	50
Дзікі птах всрабей	54
Вася-Васілёк	56
Гандзя	60
Усё цяпер дарагое 	62
Дзетачка мая	65
Празяблы хлопчык 	67
Сланечнік	71
Камень 	  76
У Зяўровачцы павечарэла	81
Клінок	85
Ліза вярнулася ў Катух 	88