Дзікі птах верабей  Міра Лукша

Дзікі птах верабей

Міра Лукша
Выдавец:
Памер: 92с.
Беласток 1992
13.25 МБ
Думалі раней: Вася скончыць школу, пойдзе працаваць механізатарам у сельскагаспадарчае «кулка», жывы грош будзе, гаспадарку падцягнуць, і будзе больш грошай на адукацыю Аліка. Цяпер, калі Вася быў дома, было больш рук да працы, але і больш ратоў да яды. Алік быў яшчэ ў шостым класе. Калі б Вася скончыў праз два гады школу, было б якраз добра паслаць малодшага ў які добры ліцэй ці ў Варшаву... А так Вася рабіў, як усе, на гаспадарцы, а на падатак грошы давай з прададзенага ўраджаю, а і самому есці ж трэба! Чалавек сваёй працы не лічыць. Гаспадарка стаяла кепска, але галоднымі не хадзілі: сабе якое свінчо два разы ў год закалолі, малако пілі ды бульбай заядалі і хлебам сваім.
Вася ніколі не прасіў бацькоў, каб яму нешта купілі новае. Меў адзін касцюм, які ў нядзелю апранаў ці на якое вяселле, а цэлымі днямі лазіў у ціку. Калі трэба было, маці выцягвала які грош з панчохі і давала на новыя чаравікі ці кашулю.
А Алік, можа, там не мае чаго есці? Трэба было б яму што паслаць, часта пагаварвала матка. I джынсы купіць, усе цяпер маладыя ходзяць у такіх нагавіцах. Ты, Вася, бачыш, калі б вучыўся, ужо быў бы на сваім, a
так толькі табе купляй і купляй, усё дзярэш. Во, бачыш, рукаў на вяселлі сінькаю запэцкаў, чаго ж ты цёрся аб сцены?! Напіўся, штобонак! Іты, Ёзік, які прыкладдаеш роднаму сыну?! Ледзь вас дацягнула дахаты!
Усе ў вёсцы пілі. Ды куды дзецца? Святліца тады ў Зяўровачцы развалена была, два тэлсвізары ў суседняй вёсцы. Пасля, калі ў іхнюю вёсачку правялі святло, і яны ‘ купілі тэлевізар. Але колькі ж будзеш у хаце?
3 равеснікаў мала хто вярнуўся ў вёску. Малодшыя выпырхнулі яшчэ хутчэй. Алік пайшоў далей вучыцца, у сталіцу. Нячаста бываў дома, хіба што каб грошай узяць ды харчоў. Стыпсндыя, хоцьдаволі вялікая (небагатыя бацькі), хутка працякала праз пальцы. На трэцім курсе Алік ажаніўся з аднакурсніцай-варшавянкай, пасля пачаў будавацца ў Пясэчне. Вася налёг на плуг.
Які ж наш Васілёк добры, калі цвярозы! I паслухмяны, і спакойны, і працавіты. Такое дзіця ад Бога, цсшылася маці.
Вася пасябраваў з Міколам і Хведарам. Старэйшыя ўжо кавалеры, якім нідзе ўжо не дастаць гаспадыні да хаты, сардэчнага сябра-жонкі на нялёгкае вясковае жыццё. Да іх «прычаліў» і Васілёк, якому набліжалася трыццатка. Хлопцы для жарту падалі яго дадзеныя ў «Пазнаёмімся» ў «Кур’еры Падляшскім», заплацілі за аб’яву.
Пачалі сыпацца лісты з усяе паўночна-усходняй Полынчы ад адзінокіх жанчын і дзяўчат, якія шукалі не толькі магчымасці выйсці замуж, але і духоўнай апоры ў іншым чалавеку, ад каталічак і праваслаўных, ад адукаваных і не. Наймалодшай было 20 гадоў, найстарэйшай 35. Вася на ўсе лісты шчыра адказаў. Прыйшлі прапа-
новы першых сустрэч. Асабліва адна дзяўчына спадабалася Васю настаўніца яго ўзросту, любіла і шанавала людзей і жывёл, кахала прыроду, і так, як і Вася, ад іншых патрабавала хоць кропельку ўвагі і пашаны для працавітага і сумленнага чалавека.
Вася дамовіўся на сустрэчу і не паехаў. Пабаяўся: не спадабаецца, можа. Няма ў што апрануцца, і як ён будзе весці сябе ў кавярні? Каб толькі не адчуць сябе, як той выкінуты яго інтэрнацкі сябра-кот. I зноў акажацца, што Вася добры толькі да работы ў полі і ў падхмеленай кампаніі?..
Вася не паехаў. Напісаў і Галіне, і іншым дзяўчатам, што выязджае далёка, а калі вернецца, напіша. Галіна замоўкла.
Вася ходзіць цяпер на Нарву з вудачкай, доўга там сядзіць, курыць. Гэта яго супакойвае, кажа. Але рыба чамусьці не бярэцца.
ГАНДЗЯ
...Ну і ўзялі нас на работы ў Германію. 3 нашых тут была Ліда Зубрыцкая з Баб’яй Гары. Сярод нас была таксама старэйшая ўжо дзеўка Дуська. А мне тады было васемнаццаць... А ў тае Дусі быў хлопец, немец. Як яго бралі на фронт, яна яго фотакартачку з’ела, каб і ёй, і яму нс было капут, калі б даведаліся. А Дуська зацяжарыла з ім...
Ну, мы ездзілі пасля работы самаходам на кухню. На павароце закінула нас, і я паляцсла на Дусю. Як Дуська на мяне накінецца, як за косы не схопіць, з нагамі на мяне, дзярэ, крычыць: «Ты курка!..» А я баранюся... «Якая якурка, я ж дзіця яшчэ! крычу. Гэта ты, нямецкая курка, трыбухатая ходзіш!»
Калі мы даехалі да сталоўкі, Дуська пабегла паскардзіцца да оберлейтнанта. Я ўзяла з сабою канку супу (для хворай сяброўкі), а Дуська, раз’юшаная, прэ за мною, лаецца, таўчэ мяне каленам у задніцу!..
Заехалі мы дахаты. Прыходзіць да мяне Яніна і кажа, што кліча мяне оберлейтнант. Іду, ледзь жывая. Дуся па-нямецку шварголіць, расказвае. Пытаюцца і мяне, Яся заступаецца, аж плача, я таксама... Наканец, обер надзеў шапку, зашпіліў пасачак пад барадою, узяў ружжо на плячо, усім сказаў, каб пачакалі, а мяне вывеў на сметнік. Адыйшоў на чатыры крокі, мерыцца ў маю голаў... Стрэліў! Порахам, дымам мне забіла дых, я, падаючы, чую: нічога не баліць, пэўна, жыць ужо не жыву...
Дзяўчаты вокнамі глядзелі, баяліся, а цяпер прыбеглі. Зацягнулі мяне на ложак. Чатыры дні я не магла прыйсці
ў сябе. Прыдзе ранкам немсц, будзіць на работу, крычыць аўфштэен, анцэль, аўстрэтэн... а я прыпаднімуся з ложка і падаю назад. Тады ён кажа: гэй шляфэн, і мяне не чапае...
Неўзабаве і рускія прыйшлі. Пакуль нас вызвалілі, немцы Дусю, яшчэ да родаў, вывезлі кудысь, і я аб ёй не чула болей нічагуткі.
Нядаўна я іду па Гайнаўцы, каля могільніка, а перада мною якаясь жанчына. Я яе дагнала, а проці нас ідзе хлопец, беленькі, прыгожы, вельмі хораша адзеты. Усміхаецца нам і пытае па-нямецку, якая дарога вядзе ў горад (бо тут якраз скрыжаванне дарог). Кажу: налева. Направа нахвальд, у лес, значыць. А як дайсці да бангофа? Я яму: так і так. Падзякаваў малады турыст, усміхнуўся і пайшоў. А жанчына стаіць, перапалоханая. Ох, Божа мой, кажа, каб нс вы, як ён загаварыў па-свойму, то я б у лес з перапалоху ўцякла. А адкуль вы ведаеце гэтую мову, кажа.
Ведаю. Я сорак год якраз як па-нямецку не загаварыла. А, глянь, як я спакойна размаўляла. Спакойна. Ад мае смерці ў Германіі так мне сэрца і змарнавалася, а яшчэ столькі мучэння я прайшла, а як спакойна гавару...
УСЁ ЦЯПЕР ДАРАГОЕ
Кася з Колікам пазнаёміліся на забавс ў «доме студэнта». Спакойны бландзін-акулярнік, у шэрым касцюміку «пад канцік». Вучыўся на фізіка. На гэты факультэт лягчэй было трапіць. Колік у ліцэі вучыўся нядрэнна, a вядома, калі цябе бацькі паслалі ў ліцэй, які не дае ніякай прафесіі, значыць, хочуць мець вучонага ў сям’і: няхай хоць адзін лягчэйшы хлеб есць! У хаце засталіся яшчэ два хлопцы і дзяўчына будзе каму гаспадарыць на вёсцы.
Касі вясёлай, вёрткай, прыгожанькай смугляначцы з філалогіі Колік спадабаўся. Быў такі разважлівы, не сорамна з ім было паказацца ў кампаніі. Хоць не кідаўся ў вочы залішне, ці то па прычыне неасаблівай мужчынскай красы і скромнай вопраткі, ці невялікай дасціпнасці, вёў сябе на адлаведным узроўні, многа чаго ведаў, не выскокваў з дурным словам, танчыў някепска, і, хоць грашамі «не смярдзеў», умеў грош прыхаваць, не скупячыся аднак купіць дзяўчыне падарунак, з добрым густам.
Кася прывыкла да таго, што Колік заўсёды быў пад рукою, каб дзе разам «выскачыць», калі нават у яго было дазарэзу мала часу, пазычыць кніжку ці пару злотых, запрасіць на начлег дваюраднага брата, які на пару дзён заехаў у сталіцу... Пасядзець, пагутарыць, выпаліць разам цыгарэту, падскочыць у краму...
Коліку цяжка прыйшлося слова «кахаю», хоць кахаў Касю ад псршай хвіліны. Касю раней пакінуў хлопец з
Варшавы. Караль з’ехаў за мяжу, абяцаў забраць нарачоную ды, пэўна, забыўся. Цяпер быў Колік.
Знаёмства з Колікам цягнулася даволі доўга. Усе ведалі, што яны «ходзяць». Набліжаўся канец вучобы. А, як кажуць, калі на студыях не знойдзеш сабе мужа, дык кажы што прапала, замуж не трапіш. Кася за паўгода да дыплома рашыла сказаць Коліку «так». Тым больш, што Колік дамовіўся ўжо наконт працы ў ліцэі ў ваяводскім горадзе. Магла б горш трапіць зашылася б дзесьці ў вёсцы і свету не пабачыла б! А так і замуж паспее, і ў горадзе будзе жыць, і муж непітушчы, спакойны і нябрыдкі, да таго ж таксама праваслаўны, бацькі багатыя, пачцівыя, нявестку на руках будуць насіць, ужо цяпер засыпаюць падарункамі...
Два месяцы да дыплома Кася бліжэй пазнаёмілася з Зэнкам. Зянон канчаў факультэт замежнага гандлю. Вучыўся ўжо даволі доўга, выкарыстоўваючы ўсе легальныя і нелегальныя магчымасці прадоўжвання студыяў. Аб’ездзіў усю Еўропу, быў некалькі разоў у Індакітаі, Афрыцы, працаваў год у Чыкага. Якраз вярнуўся з Мексікі. Касю ведаў ужо даўно, час ад часу шапнуў ёй на вушка камплімент, як і кожнай дзяўчыне. Кася прывыкла да неабавязваючых да нічога камплімснтаў пасля гарачых слоў і абяцанак Караля, які яе кінуў, як непатрэбную рэч, не слухала ўсур’ёз салодкія словы франтаў, а і быў ужо Колік, як будучая апора ў жыцці. Зэнэк запрасіў Касю да сябе на кватэру паказаць ёй памяткі з Мексікі. Падараваў ёй понча, якое Кася паспешна апранула ў ваннай. Пілі гарбату, танчылі пры народнай мексіканскай музыцы, смяяліся. Понча аказалася надзетым на голае цела.
На другі дзень пайшлі запісацца на чаргу ў загс.
Маці Зэнка ніколі не даравала Касі, што яна праваслаўная. Зэнэк быў атэістам. Кася пахрысціла дзяцей у царкве. Калі нявестка была ў бальніцы, свякруха павяла малых на каталіцкае «першае прычашчэнне». Потым пайшла ў шпіталь наведаць Касю.
Міленькая, скажы, дзе ты трымаеш золата і доларавую кніжку, a то памрэш тут нам і не знойдзем!..
Калі Кася вярнулася дадому, не знайшла амаль нічога свайго, толькі галодных два дні дзяцсй, зачыненых у хаце. Зэнэк выбраўся з сябрамі на трампінг у Швецыю, свякруха пасхала ў Ольштын да дачкі...
...Кася жыве ў прыгожай, прасторнай кватэры. У яе ёсць муж, які амаль не начуе дома і нс дае ні залатоўкі на дом, двое дзетак, добра выхаваных і апранутых, як лялькі, ёсць у Касі цікавая праца, аўтамашына, сябры і знаёмыя. Праўда, здароўя не мае, ды хто яго сёння мае!
Час ад часу едзе Кася з дзецьмі да сваіх бацькоў у вёску, паказацца, якая яна пані, ды ўзяць трохі мяса і яек. Вядома, усё цяпер дарагое.
Сустрэліся мы ўсе і Колік, і Кася, і нскалькі іншых асоб з нашага класа на «вялікай хаце» у Вацка-Ваські, у Зяўровачцы. Стол аж гнуўся ад вяндлін і пітва. He часта мы так сустракаемся.
Добра мне жывецца, спакойна, усміхнуўся праз пляшкі да Касі Колік. Я табе ўжо даўно прабачыў. У кожнага сваё права да свайго шчасця. Кожны выбірае, дзелепш. Я шчаслівы, у мяне добрая жонка, дзеці здаровыя, добра вучацца. He сварымся. Лепш не трэба. Можа, нам разам было б, аднак, лепш?.. Бог гэта ведае...