Дзікі птах верабей  Міра Лукша

Дзікі птах верабей

Міра Лукша
Выдавец:
Памер: 92с.
Беласток 1992
13.25 МБ
Вылезла я на бераг, аж сіняя, цэлая ў мокрым пяску. Як я малога не валакла і на галаве, і на шыі, пад пахай, перад сабой, а ўсё аглядаюся здаецца, татка нас гоніць!
Муж тры дні хаваўся. Нашу справу акрэслілі «сямейнайсваркай». Мама напісалімне: «Дочанька, пакутніца, вяртайся. Казала я табе не едзь». I я вярнулася на Беласточчыну.
Ад паўтара годзіка сыночка сама гадавала. Забілі Паўліка, калі яму было васемнаццаць з палавінаю. Бацька прыехаў на пахаванне.
-	Паглядзі, Васенька, кажу яму. Семнаццаць год я яго гадавала, сцерагла, і такога мне дуба смерць забрала. Чаму ты нас тады разам не ўтапіў!
БАБКА ТАХВІЛЯ
Даволі добра мне жывецца, панства дапамагае. Ці многа ўжо старому трэба?.. Абы крыху перакусіць, абы ў целедухтрымаўся. На мясазубыўжозастарыя. Пратэза, праўда, е, але сам рот так ужо зжаваўся, што штучныя зубкі сталі завелькі. Хіба, што толькі да труны пад падушачку хай уложаць чаго маюць зубы аддзельна па свеце валяцца, калі мне будзе пара ў пясок?..
Нахадзіўся чалавек па свеце за сваё жыццё. Натаптаўся. He адны чаравікі здзёр і галошы, гумоўцы, валенкі... Калісь то самі валенкі валялі, цяпер купныя не такія... Снегу з вачамі, ледзьве выкапаешся, але ў ногі цёпла! Ды і ногі цяпер не тыя, што я пра валенкі! Цяпер, калі б чалавек малады быў, то ніякімі аўтобусамі нікуды не дабіраўся б што прабегчы тых пару кіламетраў, чаго грошы выдаваць? A то самахода купляе, смуродзіць паветра, гатоў нават за патрэбай ехаць на машыне! Але кажды пан, і панаваць хоча перад людскімі вачыма. A чым вялікшы пан тым менш ходзіць, і жывот у яго ўсё большы і большы, настаяшчы, а калі ўжо няма як праз гэты жывот за рулём сядзець, то тады ў такога пана ўжо службовы кіроўца, а пан на заднім ужо сядзенні, два месцы займае. Але што праўда, то праўда жывот патрэбен, калі чалавек на пасадзе. Ты адразу бачыш які важны пан. Калі б і захацелі яго адтуль выкінуць, з-за гэтага стала, то цяжка важыць жа, бестыя, нямала! А ў каго жывот вялікі, у таго і голас найчасцей адпаведны. Колькі разоў мне прыходзілася стаяць перад такімі жыватамі! I да вайны, і пасля. Але калі навет ён цябе і аблае,
то ведаеш, што ты сам высока дайшоў! Голас такі грамаўладны! А цяпер нарабілася малых панкоў. Малыя ў іх самаходзікі, але ўсё ж кажды жывоціка наперад выпіхае. He тыя паны, што калісь! Цяпер, пакуль дойдзеш да найважнага, то пападрыпаеш ад століка да століка ўсялякіх паненак, што то не маюць ні на чым сесці, ні чым дыхаць, бо мораць сябе голадам, каб у модную анучку ўлезці, і толькі што каву п’юць і дыхаюць дымам з цыгарэтак. He кажу, што яны, гэтыя паненкі, непатрэбныя, не! Для ўлады патрэбная павага, і, каб уладу шанаваць і цаніць, трэба ведаць сваё месца. Калі б ты адразу трапіў да найважнага пана, ну проста з вуліцы, то не шанаваў бы ні яго часу, ні ўвагі. Заходзіш і кажаш, проста з мосту, чаго табе трэба, а ён адразу скажа «так» або «не», а можа шчэ й будзе тлумачыцца?! А табе і так, калі сваё адчакаеш і находзішся, куды трэба, дадуць тваю паперку ўздоўж і ўпоперак у пячатках і подпісах, і ведаеш, што ўверху сказалі «так» ці «не». Бач, бытта твая паперка па якойсьці вяровачцы да самога бога пайшла і назад вярнулася, а табе трэба толькі значкі купіць!..
Сабе я хату залатвяла. Адзін пакойчык цяпер маю, a нядаўна мела свой драўляны домік. Цяпер там блёкі будуюць. 3 мае хаткі не засталося ні трэскі, яблынькі выразалі... Праўда, дрэўцы былі ўжо павыкручваныя ад старасці, як і я сама, але вясною яшчэ заквіталі...

СІРАТА
Данка вучылася вельмі добра. Маці не магла нацешыцца: ніколі з дачкою не было ніякіх праблем. Праўду гаворачы, Нінка не мела замнога часу, каб займацца адзінай дачкой любіла выходзіць замуж. He хацела быць адзінокай. Бацька Данкі памёр, калі дзяўчынцы было дзесяцьгадоў. Другі бацька, калі ёй было васемнаццаць, паехаў у Канаду і не вярнуўся. Маці хутка пайшла за маладзейшага на 13 гадоў трактарыста. Забіўся ён, вяртаючыся зрання з забавы. He пражылі разам нават трох гадоў. Ну, добра жылі! Нінка таксама часам выпіла з мужам: чаго ж мае ён валачыцца і піць з чужымі! На 41-ым годзе жыцця Нінка выйшла замуж чацвёрты раз. На гэты раз муж быў старэйшы на 25 гадоў. Яго ўнукі былі равеснікамі Данкі. Осіп ноччу затхнуўся і без крыку памёр. Лекар сказаў, што гэта сэрца. Нінку ўзяў брат багатага суседа, маляр з Беластока, равеснік Нінкі, разводнік. Біў яе, але Нінцы не было з ім хіба кепска. Дзяцей не было ў Сяргея.
А Данка вучылася ў далёкай Варшаве. Грошай не прасіла працавала ў студэнцкім кааператыве, вучыла багатых дзяцей англійскай мове, а час ад часу прысылаў ёй крыху долараў айчым з Канады.
Колькі тых айчымаў было! Кожны, апрача Сяргея, хацеў, каб гэтая мілая, прыгожая, дасціпная дзяўчына называла яго бацькам.
Данка даволі рэдка прыязджала да маці ў Беласток. Хацелася б паехаць у вёску, але маці прадала ўсё, што мела і сваю бацькаўшчыну, і ўсе спадчыны і не Дан-
чыны былі ўжо ні хата на ўзгорку, ні стары садок, ні лугі над Нарвай. Там цяпер гаспадарылі чужыя людзі. A дзядзькі, з якімі маці ўжо даўно паспела перасварыцца, мелі свае справы, свае беды. I Данка жыла сваім жыццём, быццам з іншага свету. Прысылала толькі паштоўкі: часта ездзіла за мяжу на танныя студэнцкія экскурсіі, зарабляла грошы, поўзаючы па палях Даніі, Германіі ці Францыі. Хлопцы яе не цікавілі, асабліва як «матэрыял на мужа». Усе любілі культурную, ахайную, працавітую, да таго ж прыгожую чарнявую дзяўчыну, і не адзін еурапеец слаў ёй частыя лісты са шлюбнымі прапановамі. Кожнаму адказвала: «Яшчэ не».
Маці пачала сардэчна запрашаць дачку ў госці: разам з ёю паяўляліся ў хаце пах экзотыкі, тавары з назвамі замежных фірмаў, радасны жывы смех. Муж маці, Сяргей, проста прападаў за Данкай. Дзяўчына бачыла яго радасныя п’яныя вочы, яго захапленне прыгодай, ачараванне багаццем і парыў да іншага жыцця.
Мама, вось табе пярсцёнак, а табе, Сяргей, шпілька ў галыптук, з дыяменцікам. Маленькія, бо маленькія, але з самога Амстэрдама...
Дануся, давай паедзем усе разам у свет? Награбем грошай, паставім сабе палац. Мацерка будзе, як каралева, сядзець на троне, у белых пальчатках. Закажам блазнаў маляваных, выдурняцца будуць перад Нінкай, а мы загуляем... Як у гэтай казцы будзе цікава і смешна!..
Данка скончыла сваю англістыку. Айчым прыслаў ёй запрашэнне ў Канаду. Хутка за Данкай падаўся і Сяргей за мяжой чакала яго праца: добрых маляроў патрабуюць усюды.
Напісаў Нінцы адразу, што не вернецца. Яшчэ не такі ён стары, каб у сорак гадоў не пачаць новага жыцця. Жонка можа таксама пачынаць усё яшчэ раз, яшчэ ж «на ходзе, ды і дужа прывыкша да змен». Дадаў: «Лепшая цвёрдая дарожка, чым раз’езджаныя каляіны». Нінка зразумела.
Нінка зразумела па-свойму. Калі Данка праз тры месяцы паявілася ў Беластоку, як заўсёды радасная і пахучая подыхам далёкага, маці ўдарыла яе ў твар. Біла аберуч, не ашчаджаючы. Першы раз у жыцці. Тады дачка таксама ўдарыла яе.
ЁСЦЬ ЧАС ЛІПАЎ
I СЛЁЗ
Спі, брацік.
Голасна цікае гадзіннік. Столькі часу вісіць ён у цёмным кутку спальні супакоены прысутнасцю дома тоўстага жоўтага павука і паху святаянніку. Акунуў свой шэпт у цішыню: Тык-тык-тык-так -і-так-спакойна. Памаленьку ад-мер-ва-ю час сон-ны час воль-ны час ляціць муха ка-ля ву-ха тык-тык-тык спі бра-цік цік-так-так!
За вакном азваліся гусі. Зноў кагосьці нясе!..
Нашы гусі. Тоўсты гусак выцягвае крывую шыю, адчувае сябе гаспадаром на падворку. Калі я іду па дровы, мінаю яго здалёк! Уцякаю заплоццем, губляючы па дарозе палены... He, гэта было даўно. Тады я была такая малая, як ты. Хадзіла з паабіванымі, пацарапанымі на платах каленцамі, з вялікімі, як слівы, сінякамі, з травою ў валасах, з вялікай галушкай таўканіцы ў руцэ... Пахлатады святаянкай і алешнікам на грэблі. Хітрыавёс шаптаў ліслівасці, шлючы паклоны выблекламу жыту. A па небе паўзлі пузатыя, каўтунястыя твары, гаварылі штосьці да сябе, крывіліся, хмурылі лысыя вачыска, з-за якіх выглядала перапалоханас сонейка...
Сонца, калі быў поўдзень, замірала на хвіліну на Ліпе. Тады я раптам адчула, што мой жывот курчыцца, што ў мяне штосьці моцна баліць, у сярэдзіне. Мне вельмі ха-
целася ўзлезці на вершаліну Ліпы і ўваткнуць палец у сонца, як у жоўтае масла, і палізаць.
А Ліпу зрэзалі. Нядаўна. Я плакала, а ты смяяўся, бо здзіўлялі цябе такія вялікія слёзы ў вачах чалавека, які стаў дарослым.
А я хадзіла між павыкручванымі галінкамі Ліпы, патрэсканай перунамі, шукала слядоў лапак вясёлых шпакоў...
Калісьці навучыла я шпака свістаць песеньку. Бывала, выйду, прасвішчу некалькі пачатковых тактаў, а шпак кончыць. Заўсёды канчатак крышку фальшывіў, кожны раз інакш, жартаўнік. Вось ды быў шпак!
А старая Ліпа ляжала. I сонца не было. Пахла сонцам, балела сонцам, а яго не было!.. Я глянула ўверх. На бясхмарным небе вісела вялікае, круглае, з ашалелым беражком навокал. Іншае, да болю чужое.
А бабулька паклікала мянс есці. Я праглынула слязу. Я адчула, што палізала сонца м а ё сонца было ўва мне!
А ты сказаў: «Ужо пара. Ужо час». Ты ўжо ведаеш, што гэта час. У цябе ёсць ручны гадзіннік. 3 секунднікам. Ціхенька цікае. Дазваляе думаць, што ты яго, час, п р ы р у ч ы ў .
ВАНЯ ДЫ МАНЯ
Закончылася вайна, і я прыйшла з нямецкіх работ дахаты. Адна з псршых, якія вярнуліся. I пачалося новае, нармальнае жыццё. Для нас, маладых работа на сваім, каханнс, забавы. Іграў Лукша, то і танцавалі. Вайну стараліся забыцца.
Я з Ванькам. А сяброўкі толькі забягаюць: «0, з ёю танцуе, кінуў Ірку, кінуў Верку!» Кожная хоча з ім хоць пасядзець, не то што патанцаваць! Ваня такі прыемны быў, такі залётны хлопец, з твару бы тая дзеўчынка, тыя шчокі чырвоныя!.. I мянс выбраў!
Ідзем з забавы, а Пеця Васільчыкаў пераступае нам дарогу і кажа так: «Ваня, я табе штось скажу, пастой! Ты будзеш яе браць?! Яна бедная, яна так і сяк, цяпер з Германіі прыехала, а чорт яе ведае, што там вычаўпала! Ты вазьмі лепш нашу Зінку. 3 намі табе будзе добра, мы дружынаю табе дапаможам...» А Ваня яму: «Ці тут мне багацця трэба? Я вазьму такую, што кахаю. Я з багаццем жыць не буду!» Тым часам мы з Волькай Баранкавай перадам пайшлі ды пайшлі. Ваня да нас дабег: «Ведаеш, Маня, так і так на цябе кажуць, не дапускаюць, каб я цябе ўзяў...» А ідзі ты сабе хоць да Юлькі, выбірай сабе адну. Хоць ты мне і падабаешся, то не люблю я, каб то з адною, то з другою заводзіўся ды дражніўся!