Дзікі птах верабей  Міра Лукша

Дзікі птах верабей

Міра Лукша
Выдавец:
Памер: 92с.
Беласток 1992
13.25 МБ
Пэўна, што цяжка цэлымі гадамі рук з мокрых пялюшак не вымаць, але ж гэта вядома, што калі дзеці ёсць, то і каханне ёсць у сям’і. Ёзік не быў кепскі бацька, грошы даваў, а нават падзарабіў нямала, бо на гармоніку заядла рэзаў і на вяселлі яго запрашалі, то і грош быў. Мне самой мама дужа дапамагала. Ёзік або на рабоце, або ў гасціне, а я з дзецьмі... Але калі ўжо прыйдзе то паб’емся, і шчыра пацалуемся. Адно ў мяне было каханне заўсёды свежае і новае. Як пойдзем разам на забаву, дзяцей матцы падкінуўшы уся зала наша! Я нават туфелькі скіну, так гойсаю! Юнакі захапляліся, з рук мяне не выпускалі. Столькі дзяцей нарадзіла, а сама гнуткая, як вярба, тоненькая ў стане, ножкі як віткі, лепшая ад не
адной дзеўкі... He заўважыла нават, як бабулькай стала. У 36 год, але ніхто не сказаў бы! Ёзік даволі хутка састарыўся, гарэлка робіць сваё. Праўда, п’янага яго з вуліцы рэдка падбіралі, але без кілішка ў дзень быў не да жыцця. Уцягнуўся. Заўсёды пляшку трымала я ў хаце, бо калі захочацца то лепш самой з ім выпіць, чым пускаць яго чорт ведае куды, не? Водка ж таксама для людзей, абы не піць замнога, не? Алкаголікам Ёзіка не назавеш не піў жа ніякіх дзікалонаў! Кабетак заўжды любіў, але мне казаў, што яму мяне хапае. Да дзяцей адносіўся добра, не біў, хаця занадта не цікавіўся, як там у іх у школе, і ў што я іх апрану, бо грошы даваў; усе гэтыя справы былі на маёй галаве.
Рыхтавала я гасціну свой сорак пяты дзень нараджэння. Сорак пяць гадоў чалавек мае раз у жыцці, як і васемнаццаць, не? Мая мама паехалі ў Беластоку купіць мяса і сустрэлі Ёзіка з кабетай майго болып-менш узросту, а мо і старэйшай. Сказаў маме, каб перадалі мне, што пераходзіць жыць да гэтай... У яе ёсць муж, але яны бяздзетныя, ну дык развядуцца, а Ёзік такі шчаслівы, што спаткаў жанчыну свайго жыцця. Мама аж плюнулі ёй у твар. Кабета выцерла вочы і сказала: «Скажыце вашай дачцэ, што і мне належыцца шчасце ў жыцці! Яна жанчына, зразумее. I Ёзік заслужыў на шчасце!»
Я думала, што памру. Уся вёска казала на мяне: «Зінка-пакінда». Знайшла я працу ў суседнім мястэчку, наняла пакойчык, забрала ад мамы двое наймалодшых. He магла жыць адзінока, прыняла аднаго чалавека. Добры быў умеў і зварыць што, і прыбраць у хаце, і рукі меў залатыя. Піў праз гэта ў яго былі хворыя вантробы,
і не жыў са сваёй жонкай. Думаў, пры мне перастане піць, але не ў гэтым жа ўзросце кідаць такую звычку, не?
Калі памёр (нядоўга мы былі шчаслівыя...), прыехаў мой Ёзік з кветкамі, хацеў зноў са мною жыці. Тая яго каханая Таня нарадзіла мёртвага хлопчыка. Усё хварэла нейкай брыдкай хваробай на скуры. Гаспадыня з яе таксама нікудышняя, што ні зварыць то спаскудзіць. Ёзік быў і за няньку, і за кухарку. Запытала я дзяцей, што мне рабіць. Усё ж я яго кахала, і столькі пражылі мы разам, не?.. Старэйшыя дзеці сказалі: «Не!», а малыя кідаліся яму на шыю. Быў у мяне пару дзён, але прыехала Таня і ўпала яму да ног, каб вярнуўся да яе. У маім доме такія сцэны! Выкінула яе, брыду, з хаты. Ну, аблаяла, не шкадуючы слоў, ад усялякіх. Што, не мела права? Тады Ёзік схапіўся: «Зінка! Як ты так можаш?! Гэта нешчаслівая кабета! Хворая! He магу я яе пакінуць!» Сабраўся ды паехаў з ёю...
Спаткала я іншага. Нядрэнны, сам разводнік. Пераехала я жыць у Беласток, ды ён не хоча знаць маіх дзяцей. Пакуль што яны ў бабулі на вёсцы, канчаюць пачатковую школу. Пойдуць далей вучыцца, будуць жыць у інтэрнаце буду бліжэй іх. Знаёмыя мне кажуць: «Нашто табе гэты чалавек, жыла б спакойна з дзецьмі?!» А я не магу жыць адна. Каб Ёзік насміхаўся? Ці я горшая за іншых? Ці гэта мая віна, што ўсё маё жыццё развалілася? Нейк трэба чапляцца жыцця, не? А новае жыццё як пачаць? Застары ўжо чалавек, застары... He зменіш нічагуткі. Абы хоць дзецям удалося...
ГРОШЫ
Зінка доўгі час не выходзіла замуж. He тое, каб яе не бралі не, не таму, што брыдкая, ці ўрэдная, ці бедная, але не было калі памерла маці, і трэба было дапамагчы бацьку гадаваць малодшых. Хлопчыкі раслі добра, не хварэлі. Жыла іх жыццём, песціла, ездзіла на «вывядоўкі». Бацька не вельмі ўмеў паказаць, як ён любіць дзяцей, асабліва дачку. Ведаў, што ўсё ў хаце будзе зроблена, гаспадарка ўпраўлена, дзеці негалодныя, чыстыя. Крыху выпіваў, не так, каб замнога, ну, як і ў іншых з гэтым людзей. Грош пры ім не трымаўся, але дачцэ грошы даваў пасля зарплаты (працаваў у лесе) трэба ж было заплаціць падаткі, купіць штось для гаспадаркі. Зінцы даваў столькі, каб хапіла на сшыткі сынам ці абутак. Ды і нямнога трэба было, бо адзін насіў па другім, Зінка навучыла братоў ашчаднасці. Сама Зінка даношвала тое, што ўдалося ёй самой пашыць ці дастаць ад цётак.
Колік разглядаўся за якоюсь дзеўкай ці бабай, на падмогу дачцэ, дый не хацелася бегаць па чужых вядома ж, не стары яшчэ мужчына; але дзе цяпер знойдзеш свабодную бабу! Тады, калі яшчэ было з гэтым лягчэй, не прыдбаў, а цяпер што зробіш...
Зінка навучылася ў цёткі шыць. Шыла няблага хапала адной прымеркі, а ўсё выглядала прыгожа, з шыкам, з фантазіяй. Умела запрапанаваць, дарадзіць, перашыць. Гаварылі, што лепш шыла, чым мястовыя, ды і менш брала. Абшывала ўсю гміну, нават з-за рэчкі прыязджалі абсталяваць касцюмы. Шыла і «цяжкую» воп-
ратку не адно старэнькас паліто вывернула і пашыла, як новае.
Праўда, прыязджалі сваты, з гарэлкаю, з мацанкамі. I нябрыдкія хлопцы трапляліся, і нябедныя. Але дзе ж пакінеш бацькаву гаспадарку, братоў-сірот? Яшчэ трэба пачакаць пару год, каб яны сталі на ногі, а можа і бацька знойдзе сабе жонку, а тады і Зінка падумае...
Хлопец, з якім сябравала ў школе, які доўга яшчэ лісты пісаў з Прусаў, прывёз размаляваную Зоську паказаць, згуляць вяселле; з-пад белай сукенкі тырчаў жывоцік, і бацюшка крыва спаглядаў на вяночак маладой, а Зінцы засталося толькі ўсплакнуць пад вішняй,
Гаспадарыла, шыла. Стукнула Зінцы трыццаць пяць. Усё ж, паняй была на сваім. Збірала грошы грош па грошыку, ад усяго, што ўваліла ў бацькаву гаспадарку. Гэта ж быў і яе дом, ніхто тут нічога не дзяліў на «маё» і «тваё». Браты павыязджалі, рэдка каторы пісаў сястры. Бацька апусціўся, хаця Зінка над ім скакала, як над дзіцём.
А для каго мне цяпер жыць? Пайду і ўтаплюся! бурчаў п’яны бацька. А ты, старая скура, ідзі кудылень’ He знайшоўся на цябе ніякі аматар! Ідзі, не муляй воч, людзі пальцамі поруць!..
Знайшлася старэйшая ўдава, якую нараілі Коліку. Золька прывяла з сабой карову. Сама ў сына не была патрэбнай унукі ўжо былі вялікія. Колік з Золькай хутка запісаліся.
Спакавала Зінка свае манаткі, узяла швейную машыну-старога «зінгера», ашчадныя кніжкі і паехала да цёткі ў мястэчка. Праз тыдзень пазнаёмілі яе з удаўцом, яе равеснікам, бацькам 15-цігадовага Валіка. Вася быў до-
бры, спакойны чалавек. Працавіты, але няўмелы. За што ні браўся з найбольшай ахвотай усё разлазілася ў яго пальцах. Зінка рашыла паставіць гаспадарку Васі на ногі. Пабудавалі новыя хлявы, прыкупілі зямлі, давялі водаправод. Паставілі мураванку. У 1970 годзе нарадзілася дачушка, Анютка. Валік вучыўся ў прафесіянальнай школе, пасля пайшоў у тэхнікум. Зінку спачатку называў цёцяй Зінай, а потым, пакрысе мамай. 3 бацькам Валіку ніколі так добра не гаварылася, як з Зінкай. I любіў сваю маленькую сястрычку, для якой сама маці мела ўсё менш часу: a то будаванне, a то поле, a то шыццё... Грошы ўвальваліся, як у прорву, вядома, гаспадарка, алеЗінка, як заўсёды, прыхавала грош: расце ж Анютка, будзе на пасаг. He будзе дзяўчына перад замужжам, як маці, кожную залатоўку ціснуць, дастане гатовае. А Зінка назбірала ўжо нямала: 20 мільёнаў, 25 мільёнаў...
Праўда, гэтыя мільёны з дня ў дзень пачалі траціць вартасць. Але, усё ж, грошы гэта грошы! Самой так многа ўжо не трэба, калі старым каля 60-ці. Але маладыя патрабуюцьіапрануцца, ізагуляць. Праўда, Валіку ўжо стукнула трыццаць сем, але якасьці жонкі не прыдбаў. A кавалер заўсёды маладзейшы, чым яго жанатыя равеснікі. Анютка хутка, у 18 гадоў, пайшла замуж за хлопца з суседняй вёскі.
У хаце стала пуста. Вася цэлымі днямі прападаў. Калі вяртаўся падпіты, Зінка падымала крык: мала што лянівы ды слімак, а яшчэ на старасць распіўся! Каб нс Зінка, то гною тут было б да каленаў! A то не ўшануе ні яе працы, ні часу, ні грошай! А можа дзе па бабах лазіць?!
Хай лепей на сябе паглядзіць спасся на яе харчах, што ледзь трыбух валачэ, а цвіка не мае часу ўбіць!..
Валік ужо даўно хацеў купіць сабе аўтамашыну. 3 «таксоўкай» хутчэй дзеўку знойдзеш. Усе іначай на цябе глядзяць. А так якая сюды за яго пойдзе? Яму ўжо ж пад сорак, хата як хата, але, усё ж, не віла, ды і мачыха тут пані, не аддасць руля ў чужыя рукі. Якая жанчына тут вытрымае? Нават Анютка як найхутчэй уцякла з-пад яе крылаў. Але якраз у маці ёсць грошы. He толькі каса цэлае гаспадаркі, а мільёны на кніжачцы! Пасаг Анюткі. Анютка ж яе родная дачка. На днях гэтыя грошы прападуць, трапяць у рукі толькі Анюце!
Мам, пазычце мне 40 мільёнаў, на таксоўку. Палова таксоўкі будзе ваша і Анюціна, а палова мая. Самаходы даражэюць кожны дзень, а пасля аказіі можа не быць!
Падумала Зінка. Праўда, што цяпер гэтыя грошы вартыя? Сорак гадоў іх збірала, хай хоць будзе з іх карысць. Таксоўка дзецям прыдасца. I Валік як родны, а Анюце не будзе крыўдна палавіна таксоўкі будзе ж яе?..
Мам, калі баіцеся, спішам дагавор, колькі я ў вас пазычыў, і калі мне ўсё аддаць...
Ты што, Валік! Свае ж мы людзі, сям’я, палічымся. To ж устыд такое спісваць!
Зінка выбрала ўсе свае ашчаднасці. Валік купіў машыну і знік.
He трэба было яму верыць! папракалі Зіну суседзі. Будзеш верыць усім, то табе на галаву залезуць!
Калі б не верыць людзям, то не трэба ўжо і жыць! Зіна выцерла слёзы. Я ж нічога не страціла, апрача ашчаднасці. Сама не даела, не адзелася, як чалавек, a
іншым дала, грош зберагла, і што на старасць мне давялося страціць веру ў чалавека! Што там грошы!
Паўгода таму ў Зінкі быў інсульт. Пахавалі яе ціха, на новым, няўтульным Зяўровацкім могільніку, парослым ядлоўцам і невысокім сасоннікам-самасеем. Помнік хутка зрабіў гайнаўскі майстар, са штучнага мармуру, такія ўсе ў ваколіцы заказваюць на магілкі для сваіх блізкіх.
ДУШАГРЭЙКА
Быў у мяне добры мужык. Ай такі добры! Што і ну, пятнаццаць год да бабы чужое хадзіў. Дзеці ў мянс быді ўжо дарослыя... Ну, што рабіць. Каханка лепшая была, чым родная жонка. Нашыя палеткі разам былі, наш уперадзе. Як ідзем, то ён у вочы кажа, падумайце: «Паветра мне тое пахне, дзе яна ходзіць!»