Дзікі птах верабей
Міра Лукша
Выдавец:
Памер: 92с.
Беласток 1992
Федзікавы рукі патрэбны ў гаспадарцы. Старэйшыя сёстры пайшлі вучыцца, брат у арміі. Дзе тут пхацца ў вялікія паны, хай вучацца больш здольныя ды вёрткія. Чаго мучыць сваю душу, скавытаць па начах, як гэты Рэкс пад месяцам на рэпіску?..
Прыехаў дахаты пад Вялікдзень і не вярнуўся больш у школу. Завялікі ўжо быў, каб яго біць. Маці накрычала, пабурчэў бацька, а Федзік пайшоў даць каровам, спакойна, упэўнена, што ён тут цяпер гаспадар, і ніхто не будзе гнаць яго ў Гайнаўку. Заўтра пойдзе ў пушчу, у «шасты», паглядзіць, што там робіцца...
Коля п’е, Збышак п’е... Старыя кавалеры, якім жонак тут не знайсці... Поле палыны зарастаюць і чартапалох, аблогі цягнуцца аж за Рабінку... У Рабінцы крыж калісь стаяў, змуршэў, і няма яго, зваліўся. Федзік яшчэ яго памятае, але хто там пад крыжам ляжаў хто яго ведае!.. За Федзікава жыццё шмат тут змянілася: і асфальт па-
клалі, і аўтобусы ходзяць, і людзей многа чужых наехала. Але ўсё, аднак, па-старому... Сумна: вясна араць, сеяць, садзіць; лета сенакосы, жніво; восень капанне... Зімой снег ляжыць амаль пад самую страху. Кажуць, што ёсць ваўкі ў пушчы, зноў развяліся. Ласёў бачыў, сарны, дзікі падходзяць амаль што пад клуні і бухтуюць. Сабакі па ўпаду брэшуць, сцерагуць палеткі сваіх гаспадароў, з надзеяй, што тыя не забудуць і прынясуць што цёплае ў місцы...
Федзік знайшоў адрас дзяўчыны ў часопісе. 3-пад Варшавы. Пісалі часта, амаль штодзень ездзіў на пошту ў Зяўровачку. Іза вучылася ў ліцэі. Сяброў у яе не было многа, а ад сэрца нікога. He змагла знайсці сабебратняй душы і дала свой адрас у каляровы часопіс, які выдаецца для вёскі, але які чытаюць не толькі тут. У такім выпадку ніколі не ведаеш, хто табе адкажа на ліст, але будзе гэта, напэўна, чалавек у нечым падобны да цябе, які шукае кантакту з іншым самотным чалавекам.
Дзяўчына пісала пра ўсё. Аб сваіх праблемах і маленькіх радасцях. Найцяжэй ёй жылося з тым, што была вельмі тоўстай. 3 такой поўнай дзяўчынай хто пойдзе на дыскатэку, хто пакажацца на вуліцы? Федзік пацяшаў, гаварыў аб іншых каштоўнасцях чалавечай душы. Хлопец стаў дарослым, дзякуючы гэтым лістам і думкам, якія ў ім даспявалі. Так прайшло тры гады. Адзін з лістоў прыйшоў з Аўстраліі. Іза паехала туды да сваёй цёткі. Напісала, каб Федзік не думаў аб ёй сур’ёзна (думак аб магчымай жаніцьбе ў лістах не было, хоць былі яны ўсё цяплейшыя), таму што Іза можа выйсці добра замуж за больш адпаведнага чалавека і ў больш адпаведную для яе краіну.
Федзік бадзяўся па пушчы некалькі дзён, сам галодны і з прагаладнеўшым сабакам, а пасля адправіў ліст, у якім пісаў аб вялікім сяброўстве, якое намнога мацнейшае ад розных каханняў, бо можа быць вечнае.
Іза вярнулася ў сваё мястэчка. Карэспандэнцыя працягвалася.
Федзік паслаў Ізе радасны ліст бяруць яго ў армію, у Варшаву, ад якой у мястэчка Ізы паўгадзіны язды на электрычцы. Запрашае Ізу на ваенную прысягу урэшце сустрэнуцца! Няхай толькі Іза не баіцца гэтай сустрэчы!
На прысягу дзяўчына не прыехала. Патэлефанаваў, паехаў да яе адразу пасля прысягі (далі яму водпуск на два дні).
He спалохаўся, калі дзверы адчыніла яму паненка кілаграмаў сто дваццаць. Нс бачыў у яе вачах чагосьці, напамінаючага іронію. Пазнаёміла Федзіка з бацькамі і цёцяй, правяла праз мяшчанскія пакоі да сябе, пасадзіла ў крэсла.
Чаго ты сюды прыехаў! Я табе гаварыла, каб ты не думаў сур’ёзна! і дадала брыдкае слова, якое пачуць можна пад піўной будкай, а якое цяжка перакласці нейтральна.
Федзіку занялодух. Потым доўга гаварыў абтым, чым было для яго іх сяброўства. Іза мусіла зрабіць гарбату і прынесці кавалак цётчынага пірага (цётцы ўсё ж хацелася дагадзіць госцю, хоць бацькі Ізы бурчэлі на яе, каб не была мілай для гэтага галадранца, што захацеў сягнуць па іх адзіную дачушку і маёнтак).
Пад вечар, калі Федзіку здавалася, што пераканаў Ізу ў тым, што грэхам было б разарваць усе ніткі, якія іх вязалі столькі гадоў, у пакой уварваліся Ізіны сябры тры
п’яныя хлопцы і не больш прытомная дзяўчына. Іза нават іх з Федзікам не пазнаёміла. З’явіліся на стале бутэрброды, бацька прынёс віно. Іза не звяртала ўвагу на Федзіка, які заціх у сваім куточку. Уціснулася на калені аднаму са сваіх добрых сяброў, амаль не прыдушыўшы яго сваімі багатымі грудзьмі. Бацька данёс каньяк. Федзік не піў, думаў, не азываўся на п’яныя зачэпкі.
Іза правяла Федзіка да таксі. Па дарозе на чыгуначны вакзал маўчалі.
Тэлефанаваў потым Ізе некалькі разоў, але яе бацька казаў, што дачкі няма дома. Раз нават заехаў у Прушкаў і пакінуў на тэлевізары ў Ізіным пакоі запіску, каб чакала пісьма.
Хацеў адаслаць ёй усе лісты і здымкі ў пасылцы, перавязанай чырвонай стужкай, але ж было б гэта як жэст істэрычнай паненкі. Ліст пісаў доўга, амаль тыдзень. Ліст быў доўгі, пісаны густа, клетка ў клетачку, без абзацаў. Укінуў яго ў паштовую скрынку, па дарозе на суботнюю забаву ў Зяўровачцы.
Танцаваў цэлы вечар з дзяўчынай, якую прыкмеціў пад сцяной. Ніхто яе не браў у танцы, пэўна таму, што не была апранутая ва ўніформу моладзі «цюхі» з рынку на вуліцы Бэма ў Беластоку ці «Пэвэксу». Крыся збянтэжана слухала, што каштоўнасць душы чалавечай не ў тым, што ён носіць на спіне...
Федзік правёў гаманлівую грамадку дзяўчат на цягнік у Гайнаўку, а сам памалу пайшоў дахаты, у бок пушчы, што сінім берагам урэзвалася ў ружавеючае ўсходняе неба.
ХТО МЯНЕ
TAK НАВУЧЫУ?
...Мала з тым, што калісь мы не мелі як вучыцца, але мы пааставаліся сіратамі маленькімі... Наша мама не была здаровая, а нас пяцёра было. I няма чым карміці. Было кепска калі я ў шэсць год за нянечку пайшла! Сёння дзіцяці не пакінуць самога ў шэсць год, каб яно само сябе паглядзела, а я ўжо служыла! Добра памятаю: на Будах была ў тае Наталлі, што яна была з Баб’яй Гары, з Зубрыцкіх, у Ляха. Яны былі багатыя, але яны былі добрыя. Наталля вельмі добрая была. Папрацавала я тыдзень у Ляхаў. Прыйшлі мама, паглядзеці, ці быць мне тут далей, ці не забраці мяне, бо я ж маленькая. Я сяджу на ложку. Падушкі ў адным месцы, у куточку, a мне дзіця дадуць у калені. Я памалу малое палажу, сама злезу, і панашу яго па хаце... Прышлі мая мамка паглядзеці. Стары Лях кажа: «Нічога, што яна маленькая, добра, што яна мне хоць пялюшку падасць! Няхай будзе ў нас, не скрыўдзім дзіцяці». I я правяла маю мамку дарожкай праз балота на жалезны семяноўскі мост. 3 гэтага боку быў такі лясочак. Я стаяла ў корчыках, пакуль мамка за мост не пайшлі. Мама ідуць і плачуць, а я там так плачу! Вярнулася я на падворак Ляхаў. Загароджаны ён не штыкетамі, а дошкамі высокімі, адна ў адну... Там такая шопка была, дзе зімовая павозка стаяла, шыткі, то я як туды забілася то плакала да змяркання, пакуль Наталля мяне не знайшла. Ой, такая Наталля
добрая была... I як яны ідуць сюды, на Бабігару, то Наталля сваю дзяўчынку нясе, а я, дзе суха, то бягу, а дзе трэба праз кладачку псрайсці, то Ясько мяне на руках перанясе. I прывядуць мяне да мамы, а калі ідуць назад забяруць.
Ой, добра мне ў іх было. Стары Лях не хацеў, каб мяне бралі з сабою памагла б яму свіней пасці. «То яшчэ дзіця, яеяшчэтрэба глядзеці, хопіць, штояна ўнасдзіця пільнуе» кажа Ясько... Калысачку нізенька павесяць, я накармлю малое, пакалышу, і пакалыхваю, пакалыхваю, каб яно добра спала, і мнетады спакой, адпачываю.
I была я на Медзвядзях, у Хведара нябожчыка, у Касі, хіба з тры гады, і ў іншых... He ведаю, ці гэта памятае твой, Зінко, папа. Мала каму цяпер па 80 год, як нам ці больш... 3 рання выпраўлялі мяне яшчэ свіней пасці. Дзеці іхнія спяць, яна варыць есці, а я пад хваінаю плачу: «Татачку, забярыце мянс ў неба!..» Кругом холадна, у ножкі холадна, дзіця ж босае... А як яшчэ пабягуць свіне ў семяноўскія хваіны, думаю, што не вернуцца, і што будзе, калі я іх не найду!.. 3 шасці год служыла не было чаго есці ў хаце, a то хоць людзі пракормяць. А так хочацца, каб малака далі шкляначку, хлеба кусочак нянечцы... He было такое моды. He дадуць. Такі быў час...
I том мы не вучаны ні капелькі. Калі ўжо большанькія былі, то хоць крышку больш зарабілі, і так ужо з нас не збыткавалі. Як у якія людзі пападзеш. Памятаю, ужо я большая была, ужо ў Хведара не служыла. Пайшла я да іх з сястрою бульбу капаць. А Хведар кажа: «Сястра няхай цяпер ідзе дахаты, а ты заставайся начаваці. Наскрабеш бульбы, натрэш, будзеш самы рагі есці з бабкі». To такі цэнны ражок з бляхі! Калі я ў іх служыла, то
ніколі мне яго не далі. Бабкі дадуць, калі дзеці пакідаюць, абгрызуць. Думаў, што я нічога не ведаю. He, кажу, не хачу я тут начаваць, не хачу я вашых рагоў есці, бо баюся, каб днёўкі не адлічылі за тыя рагі! Я так яму сказала, Зінко. А Хведар як адрэжа: «Хтоцябе так н а в у ч ы ў ?!» «Ніхто не навучыў, бо ніхто не ведае, як я, якія дарагія вашы рагі!» А хіба лет за тры ў іх была, бо блізка да мамы, калі пусцяць дахаты. 0!
Дзе ж нам было вучыцца, калі галодныя мы былі! A мамка пойдуць рабіці, за пуд жыта тры ці чатыры дні жалі жытка сярпом. За пуд, бо мала хто наймаў. За тры пуды перабраных адрэзаных наскоў ад бульбы два дні бульбу гартаць. Нас пяцёра вазьмі накармі, мама шостая. Дзіця так цяпер не вырасла б. Нс сла б так. Каб яно хацела хоць хлеба ці бульбы. Нам не марылася, каб яшчэ было акрашана! Абы хоць бульба і хлеб, і мы шчаслівыя! Нам не было калі вучыцца, мы пухлі з голаду. Ступні як падушачкі мелі...
Ах, дзе там да навукі нам было! Жыццё нас вучыла! I каждыпакрыўдзіцьцябе, боты горшы, бяднейшы, пісаці не навучаны... Вось якія нашы універсітэты былі!..
КАМУ ШЧАСЦЕ?
He ўмею жыць адзінока, ну не магу. Цэлае жыццё была з Ёзікам, з нашымі дзецьмі. Замуж пайшла ў 16 гадоў. 3 Ёзікам пазнаёмілася на працы. Тыдзень прайшоў і я сказала бацькам, што замуж іду. Смяртэльна закахалася. Прыбегла з працы і да цёткі Юлькі, схапіла гармонік і як урэжу польку! I спяваю, і плачу!.. Зараз і згулялі вяселле.
Кацярына нарадзілася, у наступным годзе Ясё. I так пайшло... Вядома, кахаліся, і ўсе нашы дзеці плод нашага шалёнага кахання. За Ясем была Ганка. Потым двое Юрка і Мірэк. Затым Андрэйка. Пасля Юлітка. Апошнія Тамаш і Пеця. Нарадзілася яшчэ Зося, але маленькая памерла я ўжо немаладая была і пэўна гэта пашкодзіла. Найстарэйшая дачушка Каські старэйшая за маіх наймалодшых, а яны ж дзядзькі яе!