Дзікі птах верабей  Міра Лукша

Дзікі птах верабей

Міра Лукша
Выдавец:
Памер: 92с.
Беласток 1992
13.25 МБ
Давай я людзей пытаць, радзіцца, што рабіць... Але якасьці мне моцна забалела галава. Паехала я ў адно месца, ну, у Ворлю, да адной бабкі-шаптухі. Людзі ў людзей рады пытаюць, вядома. Адна жанчына так мнс параіла: «Вы, я ёй дывана дала, а яна мне так добра дапамагла...» Можа і мне што паможа? I яна мне пашаптала, голаў паваражыла. Кажу я ёй шчэ, што ў мяне такі муж, што ходзіць да каханкі, грошы з хаты гінуць, у хаце такія непрыемнасці, вядома, як гэта е. «Даражэнькая, вазьмі ты сівага лёну, спрадзі ты нітачку доўгую, о, на рест свайго мужа, але спрадзі навыварат, і прывязі да мяне».
А як гэта круціць верацёнка, каб навыварат?.. Але якасьці вымучыла. Завязала я тую нітку. Што ж яна будзе з ёю рабіць? А яна ўзяла нітачку, скруціла харашэнька, вузёлчык завязала, памалілася і кажа: «На. Гэта ўсё. Завязі дахаты і ўшый яе ў тое, што муж найбольш носіць на сабе. I яны так зойдуцца, што разыйдуцца».
Думаю, у што ўшыць. Зашыю ў летнік. Цыт, нядобра можа яго выкінуць. Але была ў яго такая душагрэйка, дый яшчэ пашыта з ватаю. Адпарола я палу і зашыла нітку ў тую вату. Думаю, няўжо гэта паможа?
I так было. Сайшліся абодва, мой і Сцяпан у тое Дунькі. Ідавайсварыцца. «Тычагосюды прыйшоў?!»«Таго, чаго і ты!» «А ты чаго?» «Он, там у Баброўніках угнаенне даюць, то я й прыйшоў. Дай мне, Дунька, мяшкі, я табе салетры прывязу.» «А я каробку прынёс, таго й прыйшоў.» Дунька бегае то да дзвярэй, то да вакна, нс ведае, што рабіць. А я та пад дзвярыма стаю, бабы мяне падгаварылі, я й паслухала. Але ў Дунькі ў той час былі склеп капалі, над ямай дошка ляжыць, падлогі няма. Запаліла я адну запалку, бачу яма. Думаю, стаю пад дзвярыма: а яны як адчыняць дзверы а там іх трое ж і як ламатнуць мяне ў гэты склеп, то мне капіца тут будзе, нс вылезу, дальбо! Стаю, трымаюся за клямку. Як будзе хто выходзіць, то, каб не ўпасці, я ўскочу дахаты. Стаю, слухаю, але нс вытрымала, не дастаяла. Чую: ужо мужчыны блізка дзвярэй. Давай я ўцякаць на двор. А на дварэ галалёдзіца, слізка, макро, схавацца няма дзс. Я за дзерава, на кучу камення. Ну амаль не раздзсрлася! I смсх, і страх... Хто першы выйдзс, пільную. Псршы выйшаў Сцяпан, і знік. Як у ваду ўпаў. I мой выйшаў, a кудэма пайшоў, гародамі ці вуліцай, не бачыла, як у паветры яго чэрці панеслі. Выбсгла Дунька на вуліцу, пакрычала, і пайшла на забаву. А на забавс як бы і нс лысенька, падыходзіць да мянс. «Ты, кажа, туды сваты паехалі, а туды дзяўчаты пайшлі... А дзе твас дзяўчаты?» «Мае дзяўчаты ўжо спяць. Mae дзяўчаты ўжо замужнія. А ты чаго тут пільнуеш?» «Трэба ісці дахаты, бо можа хто прыйшоў.» «Хто да це прыйшоў, як твае дзеці на забаве?» А Дунька кажа сяброўцы: «Ты, ідзем, бо туды прыехалі хлопцы. Ты сваёй скажы дачцэ, а я пайду гляну, што ў мяне ў хаце робіцца.»
А мой ужо ў нашай хаце быў. Ужо спаў, як я прыйшла. А Сцяпан вярнуўся, пэўна, да Дунькі.
Гаварылі мне бабы так: «Як спіць, вазьмі за мізіны палец, а ўсю праўду табе скажа». I праўда. Назаўтра раніцай устае, а я давай усё яму гаварыць. «А скуль ты ўсё ведаеш?» «Ты ж усё мне сам сказаў, самюткі. Ты п’яны ляжаў і ўсё сказаў, як Сцяпан хацеў ехаць па навозы, а ты каробачку меў несці». «Няўжо гэта я сказаў?!»
I на той раз... Стала яму, мусіць, сорамна, ці што? Кінуў ён хадзіць да Дунькі. I стала ў хаце спакайней. Але быў яму кароткі век. Захварэў. Яна яго чымсьці яшчэ напаіла, казаў, якогасьці піва дала, і зусім знямог. Папіў, і сох, сох і высах.
А на гарышчы тая душагрэйка з ніткаю вісіць на жэрдцы. Мышы ўжо палавіну яе з’елі.
НА ВЯЛІКАЙ ХАЦЕ
На вялікай хаце востра пахне ад столі, пацягнутай белай фарбай. Валя калісь доўга дабівалася, каб Сашык наканец падбіў бэлькі пліткай. A то перад Калядамі або Вялікаднем трэ было тую глінку разрабляці, сіньку дабаўляці, і бяліць, хай яго нагла, пэндзлсм з рачное травы, аж трашчала ў патыліцы, бяліць... Сашык і сцены хаты патынкаваў, a то ўсё тамі шпалерамі клеіш, клеіш, тую муку разрабляеш, бо клею ў краме няма, а і то ўсё тая папсра аттапырваецца, шальпаціць... Сашык шпахлёўкай выгладзіў, на хаце ружовай эмульсійнай фарбай пацягнуў. I памыці можна, калі запэцкаецца. Падлогу нову паклалі ў кухні, бо Валя ўжо выскрабла яе да такое тонкасці, што, здаецца, ано сучкі засталіся. На вялікай хаце масніцы як новыя былі, бо туды мала хто заходзіў, то Валя трохі іх дзеркачом пашаравала і можна было дошкі маляваць на «светлы арэх». Купілі сценку «пушчу», перанеслі крышталі з каморкі, дзе яны тухлі ў павуцінні і шэрай пакавай паперы. Спачатку прынеслі туды і тэлевізар, але зачаста лезлі сюды глядзець фільм, і вытурылі яго ў спальню...
Цяпер сядзяць тут усе і Сашык, і Валя, Ёзік, Зоська, Колік, Жэнька, Зіна. На бліскучым шкле на стале стаяць гарэлка, талеркі з каўбасай, гурочкі...
-	На, Патрык, келбаскі! падае ежу Зоська малому, што качаецца на дыване з велізарным плюшавым мішкам, прывезеным з Менску.
-	Патрык, ідзь на кухне, a то запэцкаш дыван! праганяе яго бабуля.
Валя даўно сушыла галаву Сашыку, каб якую вілу ставіў, калі яшчэ е з чаго. Як вада грошы, таннеюць. Што мае мэбля гніць у гэтых сценах? У каморцы не ступіш, усё застаўлена. «Высокі полыск» любіць святло, a то ўсё патухне. А Сашык кажа Валі:
-He! Наштонамвіла?! Мы восьітутсвойвекдажывем. Ганка то і глядзі, як за гарадскога пойдзе, там у Беластоку круціцца ля яе Эдзік, а ў таго хата свая на Сланэчным Стоку. Як добра пойдзе, то возьме Ганку. А калі ў яго хата свая, то нашто яму наша «пушча»? Пэўна, кватэра ў яго завалена ўсякім дабром, бо то і студыі пакончыў, і бацька ў яго дырэктар...
Ды бедныя яны, тыя са школамі. Пакуль школу кончыць, бацьку на каркеві вісіць, стыпсндыяй жа не пракорміцца.
Эдзё з багатых. I штогод за мяжой сядзіць.
Думаеш, такі тваю Гандзю возьме! Такі будзе потым табе вочы пароць: а твой бацька ў гнаеві, бруду з-пад пазуроў на выдзер, а каля мяне за сталом сядзе? Ты як думаеш? Во, хіба што выпіць любіць, тады з такім то можна паразмаўляць пры бутэльцы.
Ды і цяпер, Ёзік, скажаш: я табе паўпарсючка прыпру, то будзь ты мондры, такі паўпанак адразу змякне. Кожны добра з’есці любіць, ну не?
Такі, што распанеў, думаеш, такі галодны? Ды ў таго твайго Эдзіка тры лядоўнікі бітком набіты, жары не нажарэшся! Сапсуецца свайму сабацы нс дасць, бо сабачка есці не будзе! На сметнік выкіне.
Ты, гэта амаль так, як у Нараўцы перад вайною ў аднаго жыда не з’есць, а беднаму не дасць, служанка вылье ў рышток...
Ну, я яго памятаю! Такі з барадою, купец, забралі яго фашысты ў Асвенцім.
Дзе ты яго знаці мог! Колькі табс было, ты з трыццаць каторага?
3 дваццаць восьмага. Паспеў і вайну паглядзець, паспрабаваць яе смакаты.
Ну і бачыў ты вайну: з-пад спадніцы маці. He то, што я, у партызанах...
Тут Валя ўносіць свежы, гарачы, бухаючы парай бігос.
Ну, хлопцы, кідайце плянтаголіць! Налягайце на страву!
Валя выцірае рукі ў фартух, прысядае на беражку канапы.
Валюня, выпі чарку, a то ўсё на той кухні ды кухні, свету ні бачыш!
Вой, сэрца. Задыхалася, запыхалася. Як дасць жар ад пліты, аж дух займае, гатова ўпасці...
А ты выйдзі на свежаепаветра! Кіньты, усяго на сталс ўдосталь!
А дзе там! Дзе той Алік, няхай скочыць у склеп, там грыбочкі, маслючкі, ну!.. Дзе там свежае паветра... Цэлае лета надыхалася, бегаючы то за снапамі, то за бульбай...
Цяпер то баба і набегаецца! За машынамі. Глянь ты, гадоў дваццаць-трыццацьтаму то ад сярпа спіны не адагне, а малое ў цянёчку пад ляшкам...
I далей ідзе гутарка. Жэнька, прыехаўшая ў госці да Кастэнтавых, загледзелася ў чарку. Успомнілася, як трыццаць гадоў таму сядзела з Сашыкам, які прыехаў з Прусаў, у Куце на жэрдцы. Змяркалася. Дзьмухала мок-
рым ветрам ад бярэзіны. Сашык выняў яе здымак і падраў у кусочкі.
-	Гэта канец з намі, Жэня. Я цябе так кахаў! Пасля таго, што тут вычаўпаеш, усё кончана!..
Валя, найлепшая сяброўка Жэнькі, паслала ў Элк пісьмо Сашыку. Што было ў гэтым лісце, Жэнька дадумалася. Сашык, яе першае каханне, не вярнуўся да яе. He адрадзілася і вялікае сяброўства дзяўчат. Жэнька выйшла замуж у далёкі польскі горад. Добры, працавіты чалавек ёй трапіўся, сумленны, разумны. I дзецідобрыя, павывучваліся, працуюць. У Зяўровачку далёка было ехаць. Спачатку сэрца рэзала тое, што Валя стала жонкай Сашыка. Пасля ўсё прыціхла. Новае, іншае жыццё. Новыя, іншыя словы.
Многа, многа могуць яны сабе сказаць, калі збяруцца на вялікай хаце драўлянага Сашыкавага дома. I ўсё
ВЕРА
Вялікае каханне ў нас было, сыночак нарадзіўся. Ды ўсю любоў чорт узяў, разыйшліся мы сваімі дарогамі, адна я з Паўлікам засталася. Як на аліменты падала, то муж прыехаў, пачаў прасіцца: хадзі, Веранька, паедзем у Прусы, пачнём новае жыццё.
Паверыла, малога ўзяла, паехалі мы ў Мазуры. А Васька сабака вялікі на бабы быў. Кажу яму: чаго ты мяне сюды валок, каб я тут праз цябе пакутавала?! Цягаўся тут з адною, то я ёй так надала па скабах! Марысяю, як прыйшла па ваду на возера за лоб, гадаўку, і пад ваду! Тады мой міленькі рашыў адпомсціць. Гаворыць так сваяку: звясці жонку ма'ю трэба, забіць, утапіць, заразу! Прыбягае сваяк да мяне, так і так, кажа, а я яму: ты што, Ваня, ён цяпер такі добранькі стаў для мяне, Юда гэты.
А ў нас дроў не было. Хадзілі мы пад цагельню красці драбінкі, на дровы. Злавіў нас стражнік, хацеў весці ў міліцыю, але прасілі, каб адпусціў, пашкадаваў. Тады я кажу Васю:
-	Васька, не сорам табе гэта, каб твая жонка хадзіла красці?
Вера, коціку, паедзем лодкай у лес, Паўліка вазьмі цеплыня, няхай дзіця падыхае. Бачыў я ў лесе за каленам (возера каленам выгіналася пад лес) сухастоіны.
Адплылі мы ў возера з кіламетр. Муж аглянуўся, міна яму апала, пабялеў. Кінуў вёслы на ваду, закалаціў лодкаю, набраў вады, а сам скочыў і паплыў. Я дзіця між каленяў, схапіла дошку, на якой мы сядзелі.
-	Аяяй! я завішчала, а хтось на беразе азваўся, алс было гэта толькі рэха.
Давай я ваду выбоўтваць з лодкі, дошкаю, Паўлікаваю шапачкай. Я на Нарве навучылася плаваць, часта лодкаю мы сена вазілі... А сыночак мой, яму паўтара годзіка, шчабеча, смяецца... Выліла я трохі вады, дошкаю вяслую, пот вочы залівае.
Забілася я лодкаю ў чарот, цягну за трысцё, a сцябліны доўгія, не канчаюцца, значыць, глыбока тут... Да берага метры ўжо толькі два, гразка, бераг стромкі. Пасадзіла я сыночка на галаву, прашу: Паўлічку, трымайся маме за коскі, а маленькі шчабеча, смяецца. Я трымаю лодку адною рукою, а яна цяжэзная, другою ямкі грабу ў муле, туды і ногі стаўляю.