Дзікі птах верабей
Міра Лукша
Выдавец:
Памер: 92с.
Беласток 1992
Лілька ўваходзіла ў гэты летні цень і бляск, запах і цішыню, убірала ў сябе пах кропу, ліпаў, васількоў, жыта у валасы, у далоні, у лёгкія, і адчувала сябе ў гэтыя спакойныя летнія дні як стройны сланечнік, што паварочвае сваю светлую галаву за сонцам, грэецца і пільна спее, чакаючы можа птушыных дзюбак, можа вуснаў чалавека, а найхутчэй чорнай раллі і новага жыцця ўглыб і ўвысь. Лілька завязвала гэтыя падспелыя вялікія галовы клетчатымі старымі хусцінамі бабы Фрузы, каб
нслакоміліся вераб’іішпакі, і такую ж хусцінку-касынку накідала на сваю светлую галоўку.
Як жа я рада буслам! пляснула ў далоні баба Фруза. Але, каб ты всдала, што тут было ўвесну! Прыляцела адна пара, пачалі класці гняздо. Яна ссла на яйкі. I тут прыляцела яшчэ двое. Давай іх тыя зганяць з гнязда. Яечкі скаціліся, пабіліся. Старыя буслы, о, як ваявалі, пер’ем падушку можна было набіць, толькі што моцна крывавае было. Зноў бусліха знесла яечка, выгрэлі малога. Пачалі яго бацькі карміць-гадаваць. I зноў тыя наляцелі. I, бачыш, цяпср на нашым гняздзе адна сядзіць, здаецца, бусліха. Бсз мужа, без дзстак жыве. А, можа, гэта муж?.. Пасядзіць, паклякоча, пабядуе, палётае крыху, паходзіць, паесць, пап’е, і зноў на гняздо. Чаго тут пільнаваць! Гавораць, верныя яны, буслы, і потым ужо пары не шукаюць, калі каторае памрэ. I да смсрці так яму жыць адзінока? Цікава, ці ён зноў да мяне на клуню прыляціць...
Бабця, з людзьмі так не бывае.
А як жа ж? To ж чалавск з сабою ўсё раўняс. Звер не скажа ж, што любіць, а бачыш, як жывёлкі сваіх гадуюць, з дзюбкі кормяць, песцяць, хіба што зязюля...
Бабця, гэта толькі ў казках ды кніжках так пра каханне пішуць. А як было з маёй мамай? Я ніколі кахаць не буду! Толькі вы ў мяне, бабця, такія добрыя, каханыя... А я, вось, ніколі нс закахаюся! А, можа, я і не вартая? Як жа мне можа трапіцца такое шчасце, што іншыя нявартыя? Пакахаеш, неўшануюць, патопчуць, апаганяць...
А Янак? Хлопец добры, працавіты, вучоны... Наш хлопец, хоць гадаваны далёка. Усе бачаць, вачэй з цябс
не зводзіць. Даў вам Бог сустрэцца, дзеткі, то і не змарнуйце шчасця.
-Не!.. Нічогаміж намі няма, і небудзе! Баб, мнезаўтра ў Варшаву трэба, справы там маю. He пагневаецеся, што пакіну вас, на крышку толькі, бабця? Я патэлефаную пані Крысі, загляне...
Янак... Адкуль бабці ведаць, які ён цудоўны, каханы... Ну і што, што так яно і ёсць? Ён паедзе ў свой Уроцлаў, а яна да сябе дадому. Праўда, не на канец жа свету... Гэтая слодыч, якая так ахапляе Лільку, гэта толькі мана! Нельга ж кахаць так моцна, аж да болю!..
Янак Лільку на другі дзень убачыў на прыпынку чакала паўднёвага аўтобуса. А былі ж дамовіліся сустрэцца ўвечары?.. Ля парэпанае лаўкі стаяў яе малінавы наплечнік з металёвымі трубкамі. Лілька неспакойна адкінула валасы на спіну, страсянула нябачны пыл з джынсаў. Усім целам павярнулася ў бок, адкуль меў паявіцца аўтобус. Быццам Янка і не было, а стаяў жа побач, з яс нецярплівай і спалоханай далонню ў сваёй, узмакрэлай і беднай.
Лілька, дзе я цяпер знайду?
Знайшоў цяпер, знойдзеш і там. А, можа, лепш не шукай.
Дай, калі ласка, свой тэлефон, адрас... Я цябе прашу... He можам жа так! Я... Я мушу табе...
Вось бачыш ці сустрэнемся мы яшчэ, ці не усё залежыць ад лёсу. Да пабачэння, Янак, мне пара.
За Лількай шафёр зачыніў з ціхім сыкам аўтаматычныя дзверы аўтобуса. Лілька, не азіраючыся, пачала праціскацца ў тыл машыны паміж соннымі пасажырамі і іх набітымі торбамі.
Янак чакаў, калі дзяўчына адвернецца, хоць разок гляне на яго. He мог устаяць дрыжалі ногі. Божа, каб дзеякіслуп цідрэва... У роце адчуваў млявасць, як перад двойкай на экзамене, якая вось-вось спаўзе з-пад самапіскі прафесара, і нічога ўжо не зменіш. Нічога ўжо не зменіш?! Што ж здарылася? Чаму ж не паспеў сказаць Лільцы пра ўсё? He можа быць, каб яны так разышліся!
Лілька за шыбай аўтобуса паглыбілася ў кніжку. Гэта былі вершы, але яна не разумела слоў. Радкі былі напісаны складна і гладка, у галаве ў іх рытме білася, тахкала жылка. Але потым дзяўчына супакоілася, закалыхалася разам з незваротлівым старым аўтобусам, які крута закідаў задам на рэзкіх паваротах.
Бзыкалі з-пад колаў каменьчыкі жвіру, пахла пераспелым сухім жытам, васількамі і пылам. Цераз адкрыты люк у даху машыны ўрывалася паветра, прапахлае бензінам.
Потым пайшоў рэдкі цёплы дождж. Лілька шукала на небе вясёлку, круцячы галавой то ў той, то ў гэты бок, a тая ўзнікла на міг на гарызонце спераду аўтобуса. Мала і бачыла яе за спінамі спадарожнікаў.
0, ёсць вясёлка, падумала Лілька і зачыніла кніжку.
Толькі цяпер павярнула сваю светлую галаву ў той бок,адкуль ехала дадому.
КАМЕНЬ
Сказалі мне, што бабка Катрынка ўжовельмі знядужала. Прабабка ўжо яна, 90 ёй мінула, праўнукі дарослыя. Бабка дагэтуль старалася ўсім дапамагчы ці то дасць грош з пенсіі, ці то звяжа за акулярамі рукавічкі ды шкарпэткі... А цяпер кажуць, што з лыжачкі яе кормяць, і то цяжка, і ўставаць ужо не можа. Сядзіць найчасцей, абапертая на ўзбітыя падушкі. Сядзіць цэлымі днямі адна-аднюсенька, усе на рабоце: хто ў полі, хто ў школе... Калі б хоць чытаць умела, то што-лень прачытала б. Алс не даў лёс у школу хадзіць. Такая была доля ад малога рабіць, бо есці не далі б. Хто думаў сірату ў школу пасылаць!.. Вечарам бабуля глядзіць фільмы, усе праграмы, нават нейкую нямецкую (талерку вялізную паставілі на даху хаты!). Што ж, калі слых ужо не той!..
Калі малой была, дзяцей любіла, хоць болыпыя заўжды білі яе. А хто ж будзе бараніць залатушную, худую, вашавітую сіротку! Заўжды горшая, брыдчэйшая, непатрэбная... А калі хто пахваліў малую і хацеў хоць пагладзіцьпа галоўцы, заўжды, нават ноччу, павязанай хустачкай, яна кідалася назад, як цюцік ад узнятага калка.
Неяквырасла. Мачыха са здзіўленнем заўважыла, што з брыдкай шкарлупіны вылупілася здаровае, чыстае птушаня. Праўда, была крышку хударлявая, але прыгожая, ціхенькая, паслухмяная...
Хутка выдалі замуж старэйшую сястру, хворую сухотамі, але чырвоную, здаровую, так што чужыя не ведалі, колькі ёй жыцця засталося. Пакінула двухгадовага хлоп76
чыка, Езічка. Сказалі свае Катрынцы: ідзі за ўдаўца, добры чалавек, нябедны на хутары, ды сястрыное дзіцяня пашкадуй, a то чужая яго змарнуе... I гаспадарка добрая: конь, каровы аж тры, козы, авечкі... Такое шчасце, можа, ужо не трапіцца!
Кастэнты быў добры. Цягавіты. Крыху хворы быў час ад часу мучылі яго страшэнныя болі галавы. У бежанстве ўдарыў яго конь, і мала не забіў. Неяк вылізаўся, адгайкаўся. 3 розумам усё добра, але, калі находзіў боль, Кастэнты падаў, дзе стаяў, і крычаў, схапіўшыся аберуч за чэрап. Катрынцы ніхто аб гэтым не сказаў. I вельмі спалохалася яна, калі на наступную ноч пасля вяселля Кастэнты ўпаў ніцма па падлогу, схапіўшыся за галаву, і крычаў немым голасам. Бедная шаснаццацігадовая жонка расплакалася, а потым пачала пяшчотна гладзіць галаву мужа і супакойваць яго.
Жылі добра. Нарадзілася чацвёра дзяцей. Людзі дзівіліся Катрынка маленькая, сухенькая, а вынасіла трох дужманых хлопцаў і здаравяцкую дзяўчынку. Дзеці ўдаліся ў Кастэнтага крутаплечыя, разважлівыя, кампанейскія. Катрынка, як Катрынка, як заўсёды, крыху баялася людзей, але тут, на хутарах, не было іх шмат. Усе суседзі як сваякі. Гадоў трыста назад нейкі Мелеш выдзер у пушчы добры кавалак чарназёму, збіў хату. Урадзіла зямля, урадзіла сям’я. Усе навакольныя вёскі патомкі Мелеша, хаця, можа, у кожнага толькі ўжо па кроплі Меляшовае крыві. Чулі, што жонка Мелеша, Прузына, чарамі займалася і вылечыла аздараўляючым зеллем якогась караля ці князя. Гавораць, што гэты ўрослы камень за клуняй Кастэнтага выкацілі на памяць аб гэтым здарэнні, і штосьці на ім выкавалі.
Алетады, каліпрыйшла на хутаржыць Катрынка, надпіс быў ужо заглыблены ў зямлі і нельга было ўжо яго прачытаць. А цяпер толькі вяршок каменя відаць, заўсёды халодны, нават у найгарачэйшыя дні. Любіла Катрынка на гэтым камені пасядзець, адпачыць.
Над светам праляталі ночы і дні, зімы і вёсны. Зямля радзіла, адпачывала, разрывалі яе бомбы і плуг дзёр яе пладавітую скуру... Кастэнтага не ўзялі на вайну. Дапамагаў партызанам, а потым іх вёску спалілі, як усе пушчанскія вёсачкі, і да канца вайны бадзяліся яны з дзецьмі і адной каровай. Але вярнуліся на свой хутар, дзе за абвугленымі рэшткамі клуні тырчэў халодны Прузынін Камень, які ўсё больш урастаў у зямлю.
Па-суседску жылі Калітнікі. У іх вайна многа забрала: трох сыноў дарослых, аднаго падшпарка і дзеўку (прапалі дзесьці на работах у Германіі), бацьку нагу адрэзалі пасля ранення, дзеда кантузіла. Адна дачка вярнулася з Германіі, Надзейка, і яна была ўсёй іхняй надзеяй.
Катрынка пасябравала з Надзейкай. Дзяўчына, вёрткая весялушка, прыліпла да гэтай сур’ёзнай, лагоднай жанчыны. He мела перад ёю ніякіх таямніц, прасіла парад у розных справах.
Да Надзейкі сваталася многа хлопцаў. Найболып спадабаўся ёй Пранцішак. Паўгода «гулялі», хаця Пранцішак намагаўся, каб хутчэй ісці пад вянец. Бедны быў зямлі нямнога, ды і тая зарасла лазой недзе пад Міхаловам, але здаровы, высокі, сінявокі прыгожы, як васілёк у збожжы. Катрынка раіла Надзі: «Не спяшайся. Калі кахае, пачакае. Будзеце яшчэ разам усё жыццё. Толькі не паддайся яму, a то як усе мужыкі, возьме сваё ды пойдзе».
Надзейка з Пранцішкам і Катрынкай часта сядалі на халодным камені на загуменні. Гутарылі. Пранцішак скручваў махорку, курыў. Збіраліся да вяселля. Катрынка, як вопытная жанчына, псрасцерагала, раіла. Часам да поўначы працягваліся размовы Катрынкі з маладымі.
Пранцішак проста насіў жонку на руках. Мінула некалькі гадоў, нарадзіліся дзеці, а яны як рансй, хадзілі пад ручку ці то на луг, ці то ў поле...
Здарылася гэта, калі старэйшаму сыну споўнілася тры гады. Пранцішак страшна пабіў Надзейку. Пасля гэта паўтаралася часта. Крычаў, што ўсе трое дзяцсй не яго. Біў посуд і вокны, рубаў лаву, ганяў жонку з паленам. Рэха крыкаў і плачу Надзейкі адбівалася ад сцяны лесу, што акружаў іх хутар.
Надзейка развялася з мужам. Засталася на гаспадарцы з малымі дзецьмі, хворай маці, глухім дзедам і бязногім бацькам. Памерла ў 1978 годзе, пры сенаванні...
Я наведаў хворую бабу Катрынку. Заўсёды называў яе «бабай», як усс навакольныя дзеці называюць старэйшых жанчын. Колькі памятаю, яна заўсёды была маленькая, сухенькая бабулька з сарамлівай усмешкай і добрымі вачыма.