Дзікі птах верабей  Міра Лукша

Дзікі птах верабей

Міра Лукша
Выдавец:
Памер: 92с.
Беласток 1992
13.25 МБ
Пайшлі мы дадому. Ваня перад бацькамі на калені, што будзе са мной жаніцца. Сказаў, калі прыйдзе ў сваты са сваім дзядзькам Базылём. Прыходзяць тыя сваты, запіліся, дамовіліся, калі вяселле, што і як. Выбіраюцца мае бацькі ў агляды. Я ў хаце засталася за гаспадыню. A
тым часам прыбягае да мяне Колік Сашкоў: «Ідзем на танцы!» He, не пайду, пакуль што. Бацькі ж на аглядах. А калі пайду гуляць, то ўжо з Ванем...
Вяртаюцца бацькі. Мама ад парога лямантус: «Пагані ты яго, Манечка, мятлою!» А чаму? To ж ён мне так падабаецца, такі гожы, такі файны, так усе за ім бегаюць! I Верка, і Нінка, і Ірка... Кожная яго хоча! Ну, а я нетакая зноў красуня, каб харошча за іх, але раз ён бярэ, то і пайду. А мама расказвае: «Нам там гарэлкі не хапіла, спецыяльна яго выправілі, каб прынёс. А яго маці палец уверх падымае: «Глядзеце, каб нас не пракліналі. Можа я буду ў магіле, не чапайце маіх касцей. Мне тут многа веку не засталося. Ёнтакі, Ваня, нядобры, гультаіска. To ж я яго за дачку аддала ў Гсрманію. Ну, каб не наракалі на мяне, што я ўтаіла. Баюся, што з ім бяда жыць будзе. Я да дачкі прымака якога вазьму, а Ваня хай куды-лень ідзе, і ўсё. Я з ім жыць не буду. А вы не крыўдуйцеся, рабеце як хочаце.» Вярнуўся Ваня, расказвае мама, прынёс гарэлку, а сёстры, Кася і Нюся, давай з яго насміхацца. Сталі піць і спяваць: «На дварэ дожджык, a ў сенях слізко. Кланяўся Ваня да Мані нізко. Манюся рада, у далоні клешчэ: нагніся, Ваня, дам бусі ешчэ», ці: «А у гародзі пад вішэнькамі стаяло луожэчко з падушэнькамі. А у ложэчку Ванечка седзіць, з правае ручэнькі скрыпаньку дзержыць. Скрыпанька грае, аж прамаўляе. Дзе ж мая Манечка з другім гуляе. А я дай думаў Манечку браці, купіў ёй серпіка ня ўмее жаці! Павымахнула павыжэй себе: жала я ў баценька, буду і ў цебе! А у баценька жала пшаніцу, а ў цебе, гультаю, куколь, мятліцу!» аж насы панастаўлялі! I ўсё на яго: «гультай, гультай»! А ён смыком сястру ўдарыў, смяец-
ца.» Я ўсё кінула: «Мамо, прыходзіў Сашкоў, і казаў, каб я за яго выходзіла, і Косцік, і яго матка прасіла, каб я за іхняга Косціка пайшла, бо Ваня нічога не варты. Іду я з Колікам на забаву, і ўсё! He трэба мне пра Ваню думаць, калі так справы маюцца!»
Бягу я на забаву. У палове дарогі бачу: ідзе Ваня да нас, хату рыхтаваць да вяселля, з вузельчыкам з кельняй, дошачкай да тынку і рабочым адзеннем. Я яму адразу: нічога не будзе, ніякага вяселля! Чаму? Бо маці і сёстры так і так гаварылі. Усю праўду пра цябе, Ваня, сказалі, я ім веру. «А я сабе жыццё адбяру!» кінуў Ваня свой вузел на пясок, сам стаў як слуп. «Заб’юся, калі за мяне не пойдзеш!» Чаго табе, хлопча, трэба? Выбірай, якую хочаш, аж піпічаць за табою дзеўкі, а я хачу жыць спакойна. Ваня цягне мяне да нас дадому, а я рвуся ў іншы бок, на танцы.
Забава ў Піліпчае на «вялікай хаце» была. Ваня сваю торбу палажыў на печы, сам стаў на скрыпцы іграць, а я пайшла ў танцы. Думаю я ад яго ўцяку. Звочыў, выбег. Прашу: «Ваня, не пайду я з табою нікуды. Бацькі мне не даюць, ды і сама не хачу. I паважаю цябе, і люблю, але не хачу сабе лёсу завязваць. Ідзі ты сваёю дарогаю.» A Ваня пабялеў што сцяна. «Калі хочаш, кажа, мой труп будзеш бачыць!!!» Ну зусім адурэў! Жыві ты сабе хоць сто гадоў, я табе жыцця не шкадую...
Пабег Ваня да нас, бацькоў распытаў, ці ў мяне іншага няма. Пераначаваў з маім братам у клуні, а праз два дні зноў прыходзіць, у парватай кашулі. Сваіх сясцёр і матку з хаты павыганяў, ледзьсваячка іх расцягнула. Пабіў ложак і крэслы. На цэлую вёску крычаў: «Я столькі ўсяго перажыў, і ў Германіі быў, і паранены быў, а яны, падлы,
не даюць узяць тую, што кахаю?! A то бяры багату, кавалёву дачку, a то тую, a то гэту!» I як засеў у нас, то за тыдзень кончыў хату, падлогі, столі паклаў, печ зрабіў, і давай мы вяселле рабіць.
Сёстры яго былі старэйшыя, то маці баялася, каб не засталісяў старых дзеўках, калі Ванястанс гаспадарыць. Узяла маці прымака да старэйшай дачкі, і той, праўда, апанаваў гаспадарку. Ваня прадаўусё, штояму матка надзяліла. Можна былобжыць, алс калі Ваня прадаўдраўніну нгі хату, хлявы і клуню, не было дзе і каровы трымаць. I павалокся па свеце мой муж ды траціў усе тыя грошы. А мяне яго маці і сёстры выганялі, прымак каменнем кідаў. Свякруха крычала: «Што, як байструка маеш, то нашу гаспадарку думаеш агірачыць?! He, так табе не будзе!» Муссла я стуль уступіць. Пайшла я да бацькоў. Вярнуўся Ваня, хацеў жыць з намі. Казаў: «Найлепш невучонаму на гаспадарцы». Але дзе там, з яго норавам! «Не дурны я прымаком быць, на коміне хату пабудую, а ў прымы не пайду!» маўляў.
Паехалі мы ў Прусы. I там жыцця нс было. Рабіць не рабіў, а да баб надга падкі. Пакінула я яго. 3 дзіцяці таксама толку не было ад бацькі пераняў характар. Выпіць і пабіцца любіў. Так і спляжылі яго сябры-п’яніцы на забаве.
Прабавала я даць сабе рады ў жыцці. Старэе чалавек, разумнее. Выйшла я шчэ раз замуж, за спакойнага, добрага чалавека. Ужо абое мы на пенсіі. Абоіх нас жыццё добра пачаставала, адзін другога разумеем. Чалавечыя сцежкі ой, крутыя.
Нядаўна я ў Гайнаўцы спаткала Ваню. Запрасіўся да мянс на гарбату. Адзін ён цяпер, нікога ў яго няма. Hi дзяцей, ні жонкі. Кажа: «Ах, Маня, каб можна жыццё начаць спачатку!» Вядома, другі раз гэтага не зробіш.
ДЗІКІ ПТАХ ВЕРАБЕЙ
Калі вы ўжо да мяне трапілі, то ведаеце, я людзей за дзверы не выкіну. А, можа, вы са Святым пісаннем? Аб Богу таксама можам паразмаўляць, бо калі хто Хрыста хваліць ад парога гэта ж чалавек божы. Цяпер то ўсялякія па вёсках ходзяць; нядаўна быў тут такі адзін, што на партрэты браў заказы, а некаторыя то пакрывала возяць бліскучыя, багатыя, адзежыну бліскатлівую, шпікулянты, рускія турысты... Калі хто з добрым словам... Суседзі кажуць: што ты так талкуеш з тымі сведкамі, ты ж задурны, ты ж невучоны, у якой веры ты нарадзіўся, у такой і памірай, а што кепска табе? Кажуць, што гэтыя з Бібліяй навучаны сваімі, ерэтыцкія ксёнжачкі носяць, але ж там нічога паганага няма, сам бачыў. Кажу: каб на каго што сказаць, то трэба добра яго ведаць. To і я размаўляю, хоць невучоны, кожнага ўгашчу, пачастую. Вось цяпер халаднік у мяне ёсць, малако, бульба яшчэ цёплая, кава, булка хлеба... Сядайце.
А як жа, разьба і малюнкі гэтыя мае. He, у «Цэпэлію» не хачу аддаваць, я для іх нядобры. He маю я такое ручкі фабрычнае. А вы, мілыя, сюды так выпадкова трапілі, ці вас спецыяльна прыслалі? Напісаць што, пэўна, трэба, шукаеце розных такіх дзівакоў? А аб чым і што вы, мілыя, хочаце пісаць, так і адразу кажыце, тое я вам і скажу, а? Ну смехам-жартам. Вам мусіць пасаваць у вашую газету, не? Я там не ўмею махаць языком як крылом ветрака, але свае канцэпцыі ў мяне таксама ёсць, а не люблю я «пасаваць». Адзін да мяне такі малады
з камерай прыйшоў, са мноюхацеў фільмставіць. Кажа, двор мой яму падыходзіць, мой плот, маю даўбаніну павыносіў, паставіў a то на хлсўчыку, a то на слупках, узяў палавік, кажа: «Зраблю такі здымак, што бытта ў п растор, у гэтую вось далячынь па гэтым вось ходніку-пасяку вы поооойдзецс, пане Верабей, у неба-дарогу...» Ну, і я хадзіў, рабіў усё рыхтык, што гэты малады мастак хацеў, з вялікай цікавасці, як яму гэты фільм атрымаецца. Ну і гаварыў, што там, жыццё сваё чалавек перажыў, то не адно можа сказаць. Толькі што яму гэтае «не пасавала», у яго ж была «іншая канцэпцыя», кажа: «Пане Верабей, вы ж вы-аль-е-на-ва-ны! Ну такі дзікі птах.» Нутак, дзікіз мянептахВсрабей! Авы мнемоцна нафантазію ўплываецс, пане з камерай. А вось цяпер я буду рэзаць!!! Ну і рэзбіў я людзсй сваіх драўляных... А той лазіў з той машынкай. Ну і выйшаў я ў гэтым фільме карцінка сваё, голас сваё, мае драўляныя людзі і жывёлы хто на слупку, хто на куратніку, палавік проста ў нсба, а я той такі дзікі птах.
А з мяне Верабей звычайны. Адкуль гэта верабей лётае далёка ад хаты? Гэта свойская, хатняя птушка, але ж і не скажаш, што зусім хатняя. Кожны чалавек, як тая птушка; адна птушачка малюсенькая, другая болыпая, адзін пракорміцца чарвячком, іншы хоча быць коршакам драпежным, лётаць высока і шмат чаго мець у дзюбе.
Чаму ж вы да мянс прыйшлі як да «народнага мастака», a не да мяне самога, Вераб’я? Што, вылучаюся? Кожны чымсьці адметны. He пазнаеш чалавека от так сабе, у гасцях. Кабкагосапраўдызразумець.трэзім пажыць, перажыцьшто важнае вайну, вялікую радасць ці бяду, справу важную...
Ну што я, Верабей... Пачастую вас і пабласлаўлю на дарогу.
ВАСЯ-ВАСІЛЁК
Вася ад малога быў гаспадаром. Выганяў, засопшыся, нахабных курэй з агародчыка, бег, бліскаючы бруднымі, з рубцамі ад перарэзаў шклом голенькімі пяткамі, закрыць веснічнкі, каб не ўцёк баран, хадзіў следам за дзедам, калі той араў поле. Заўсёды замурзаны, з аблезлым ад сонца носам, задзёрлівым віхарком на галаве, у вечна падзертых сарочцы і штоніках. Ледзь дашаравалі яго, калі вялі першага верасня, хоць вельмі ж вырываўся, у зяўровацкую школу; не паспеў кролікаў накарміць, і ўвесь святочны ранак ёрзаўся на цвёрдай школьнай лаўцы, каб хутчэй бегчы дахаты.
Вучыўся не найгорш не быў апошні ў класе. Бацькі не гналі Васю сілай да працы, як некаторыя, але хлопец сам адразу пасля ўрокаў бег упраўляцца і ў поле, і там праводзіў час да цямна. Тады ў вёсцы нс было яшчэ элсктрычнасці і даводзілася сядаць за кніжкі пры газавай лямпе. Васілёк, ледзь абкалюжыўшыся пасля работы, чысціў шкло лямпы кавалкам «Газеты Беластоцкай», браў скарынку хлеба і сядаў за сшыткі. Калі «нічога не задалі» пісьмова, клаўся адразу спаць. Яму хапала прачытаць толькі перад урокамі.
Паўтараў толькі сёмы клас, гэта з-за матэматыкі і геаграфіі. Пасля восьмага пайшоў вучыцца ў прафесіянальную школу ў Беласток, але кінуў навуку пасля першага семестра не пераносіў гарадскога шуму і натоўпу чужых людзей. Калісь прынёс коціка ў інтэрнат, думаў гадаваць, але выхаваўца кацяня выкінуў. Праўда, кот не быў галоўнай праблемай Васі ў інтэрнацкім
жыцці; не любілі Васю і хлопцы, смяяліся з яго вясковага, беларускага акцэнту і скромнай вопраткі, і выхаваўца, які яго проста не любіў і спецыяльна прыніжаў пры калегах (не яго аднаго), а па-п’янаму ўмеў і ўдарыць. Васілёк вярнуўся дадому яшчэ перад першым бацькоўскім сходам і больш у школу не паехаў.
Ну, нічога, сказалі бацькі. Малодшага сына, які вучыўся вельмі добра, рашылі вывучыць «на пана», a Васілёк і так вярнуўся б на вёску.