Дзікі птах верабей
Міра Лукша
Выдавец:
Памер: 92с.
Беласток 1992
Вясна. За вокнамі высокае сонца. Я завешваю занавескі, каб не свяціла ў вочы бабы Катрынкі. Даю ёй шклянку з кампотам.
Ай, Лукашыку, як добра, што ты зайшоў, паміраць збіраюся... а тут нікога няма... Нават Мурка выйшла. Паміраю... цяжка паміраці, хоць нажылася ўдосталь. I радасці, і гора... Бабуля цяжка глытае напітак. Лукашыку, а камень яшчэ відзён?.. He ўлез пад зямлю? Ду-
мала, што псрадсмерцю... пасяджу на ім, паспавядаюся, а то... цяжка паміраць...
Можа, я збегаю па бацюшку?..
Што ж чалавек можа зрабіць для чалавека, калі грэх цяжкі, як камснь, на сэрцы ляжыць!
Бабка адкрыла вочы. Рансй мутныя, цяпер глядзелі на мяне прытомна і пранікнёна.
Скажу табе. Хай Бог мне прабачыць... за тое, што Надзейцы лёс я зніштожыла! Завязала канапляны вузел... у дзень шлюбу ў царкве... Разрэзала ножніцамі... гартаванымі... у свянцонай вадзе над Каменем, спаліла і рассыпала на ўвесь свет... I так яе долечка рассыпалася. Прабач мнс, Надзейка... за тос, што шчасця табе пашкадавала... Што Пранцішка на Камснь вадзіла, арнікай паіла... Так ён мнс да сэрца прыпаў, прыліп... I свет нс той стаў, і сонца не тое... Пранцішку!..
Катрынка схапіла маю руку, пацягнула да сябе. Сухая, жылістая, ушчаперылася ў мае пальцы.
Пранцішачку!.. Буду цябе чакаць на тым свсце... Надзейка ў небе, а мы разам... згарым разам... як нам там разам добра будзе!..
Я выдзер руку з халадзеючай Катрынчынай далоні, кінуўся ў дзверы, мала не вырваўшы іх з вушака.
...Гавораць, бабка Катрынка ўжо бсз памяці ляжыць.
А Камень халодны, амшэлы з паўночнага боку, амаль схаваны ўжо ў жывую зямлю... Колькі ўсяго ён памятас? Але не скажа... На тос ён і камень.
У ЗЯУРОВАЧЦЫ ПАВЕЧАРЭЛА...
У Зяўровачцы вечарэла. Людзі канчалі ўпраўляцца. Пад вясковым клубам пачала збірацца моладзь у пятніцу з цягніка спяшаліся вучні з сярэдніх школ з суседняга горада. Васьмікласнікам, як і ўсім вучням пачатковай школы ў Зяўровачцы, бацькі не дазвалялі лазіць па цёмных вулачках паслядваццатай, усёж часта выстойвалі яны пад святліцай, заходзілі па пяць разоў купіць пачку мятных гарошкаў ці цыгарэт «для бацькі» (махорку насілі ўсё болып адкрыта, прапахлыя танным дымам), не тоячыся перад настаўнікамі. Настаўнікаў у вёсцы жыло толькі чатырох, што тут прыжаніліся ў тутэйшых дзяўчат, рэшта даязджала цягнікому Гайнаўку, дзе мелі свае кватэры ў блоках і ў сярэдніх школах сваіх дзяцей, якія тут, у Зяўровачцы, закончылі пачатковую адукацыю. Настаўніцкія дзеці вучыліся па ліцэях, адна толькі Караліна хадзіла ў ссльскагаспадарчую школу, хаця Эдгар, яе бацька, статны сівы фізік, позна ажаніўшыся з настаўніцай па біялогіі, займеўшы дзяцей, захацеў выправіць іх на людзей, а тут дзеці простых сялян мелі пераскочыць яго Караліну?.. Караліну вельмі цягнула ў гэту вёску, з якой з палёгкай кожны падвячорак выязджаў стары настаўнік Эдгар, у дарозе на чыгуначную станцыю ледзь ахаланаючы ад дзіцячых крыкаў на перапынках і сляпой злосці на зацятае, тупое маўчанне і блуканне па столі вачэй вучняў, да якіх не
даходзілі простыя і ясныя правы фізікі. Ен ненавідзеў гэту дарогу. Дачку ён часта сустракаў, калі тая ехала з горада на вясковую дыскатэку ў Зяўровачку, з парай дзяўчат са свае школы. Сорамна было крычаць на яс пры чужых, і Эдгар пагрозліва глядзеў дачцэ ў нахабныя вочы, а адбываў усё дома, у суботу ці нядзелю, калі дзяўчына паяўлялася раніцай, сонная і змучаная.
He чапай мяне, тата, не ўспамінай мне, што я дачка настаўніка! Я маю права так паводзіць сябе, як хачу. Дома буду сядзець, калі буду такая старая, як ты... I так не маеце са мною бяды! Караліна вяла разувалася са стаптаных туфляў у вітальні, бразгала дзвярыма ў ванную, напускала поўную ванну вады і мокла гадзіну, гартаючы каляровыя часопісы. Маці моўчкі рыхтавала сняданак, сядалі за стол. Ганна шмат размаўляла з бацькамі сваіх вучняў пра тое, як пазбегчы вынікаў «канфлікту пакаленняў», як асцярожна даходзіць да душы маладога чалавека, каб мець удзел у яе станаўленні, але нічога не навязаўшы і не паламаўшы, сама, аднак, з вялікімі цяжкасцямі магла весці размову з дачкой. Малодшы сын, Патрык, быў болып даступны, не меў праблем у кантактах ні з бацькамі, ні з сястрой, хаця тады, калі дзеці былі малыя, панавала між імі зайздрасць за бацькоўскія да іх пачуцці. Цяпер дзяліліся відэакасетамі, мяняліся вопраткай, размаўлялі, але, калі паяўляўся нехта з бацькоў, моўклі, не глядзелі яму ў вочы.
Маеш да нас якую справу? кідала тады ў паветра Караліна, і не чакала адказу...
Сёння ў Зяўровачцы зноў вечарэла. Людзі канчалі ўпраўляцца. Стараліся хутка ўсё парабіць, памыцца
крыху і бегчы пад святліцу. Штораз радзей туды заходзілі ўсс разам. Стаяла гэта святліца дваццаць гадоў, пабудаваная раней грамадскім пачынам, на хвалі паслявасннай адбудовы краіны, і гніла. Знайшлося пару шалёных асоб, даў начальнік гміны драўніну, і святліца пасвятлела. Пару год нс зачыняліся тут дзвсры, алс якасьці ўсё заглухла. Можа, тыя шалёныя пасталелі? Праўда, ключы ад дзвярэй у хлопцаў ёсць, і калі ўжо всльмі хочацца патанчыць, нават і штотыдзень можна дыскатэку рабіць, абы дазвол з гміны быў, але ўсё ж не тое, каб было што ўспамінаць. Дыскатэка не сапраўдная вясковая забава, з аркестрай, з півам, як у найлепшыя часы, з «чыкалядным вальсам»!.. Такіх забаў можна б пашукаць у суседніх гмінах, хоць бы ў Гарадку (ды і там ужо не тое...). Селяніну цяпер не да танцаў. «Тут плакаць трэ, не гуляць» кажа Вася Скоблікаў. I п’е. Кожны п’е, бо што ж зробіш, калі баба не дагледзіць. А адкуль тую бабу ўзяць?! Нап’ецца Вася, гатоў разнесці хату, на мацеру руку падымае, але калі цвярозы добры такі, хоць да раны прыкладай. Раз так выпіў, аж плакаў, а потым схапіў калок і па вяргінях, па вяргінях матчыных! усё пабіў! Крычаў: «Нашто нешчасліваму прыгожае?! Хай пропадам прападзе!» Знішчыў такі кветнік, найхарошчы ў вёсцы!..
У Зяўровачцы сёння свята. «Грамада» аж з Віцебска прыехала! Праўда, аб’ява віссла толькі дзень, на сцянс ў злеўні малака, каля «жалезнай» крамы, на пошце і счарнелых дзвярах святліцы, нядаўна яшчэ смалістажоўтых. Першыя на канцэрт паявіліся бабулькі, каб заняць месцы на крэслах, што асабіста выцср з пылу сухой анучкай «грамадоўскі» бубнач-украінец. Прый-
шоў і Коля Адрыголец, алс не кінуў ні залатоўкі на новы «спшэнт», бо стары сыпаўся не менш, чым струхлелыя падлогі сцэны.
Hi маю грошэй сабе на піво, то ім буду грошы кідаць?! Паслухаць то магу! і затупаў казака.
Разварушыліся зяўроваччанскія людзі.
Аж плакаці хочэццэ так даўно да нас ніхто з канцэртом ні прыяжджаў! Эх, «Лявоніху» б нам ешчэ раз пэрад сьмэрцю пабачыць, пачуць! уздыхнула баба Юлька.
Ляцяць над Зяўровачкай гукі музыкі, здалёк сапе чыгунка... Пад святліцу, на мураўку, якая густа зарасла даўней вытаптаны падворак, усё заязджаюць машыны.
Караліна прысела на плоцс. Каля яе гайнаўскі хлопсц. He раз з ім пратанчыла цэлую ноч. Праўда, пра яго сур’ёзна думаць нельга мянясдзевак як пальчаткі, бо і грошы мае. А дзе ж ён працуе?.. Цяпер нямодна пытацца пра такія справы. Сёння ён нейкі неспакойны, быццам кудысьці спяшаецца...
Ідзем, пройдземся, прапануе кавалер несумненна прыемны шпацыр у бок дыхаючага блізкай восенню ўзлеску. Потым Караліна пойдзе да сяброўкі спаць. Людзі паслухаюць музыку, хто паскача, хто вып’е за вуглом з Васем кропельку самагонкі ад Мальвінкі, хто хутчэй пойдзе паспаць яшчэ крышку перад першай змснай...
А раніцай у царкве заўважаць, што прапалі тры старыя іконы і келіх, а цудоўнай работы зяўровацкага каваля клямка ад варот памазана нейкай поскуддзю.
Зноў абрабаваліЗяўровачку. Бяднее яна. Божа мой, як бяднее.
КЛІНОК
Андрэй ішоў з касой на плячы, нагостранай што брытва. Кляпаў яе быў на цямочку дзед Іван, лёкатам адбівалася рэха ад сцяны сіняватага, зацягнутага радзеючым туманам лесу. Андрэй навінуў на мускулістую, гарачую спіну выпалавелую кашулю, босай нагой уступіўся ў старыя, з прытаптанымі пятамі чаравікі (ці памяталі яны тыя мілыя часы, як тупалі на «людовых забавах» у вясковай святліцы?), прыхапіў скарынку хлеба.
Пакуль раса, скасіць трэба клінок. Няма чаго гнаць туды касілку ці кароў весці там пашы для адной ледзьве будзе, а можа і не. Трава ўзбуялая, як на першы пакос, каленастая ледзь угрызешся. Добра, што луг роўны, вясной добра разбілі крацінас куп’ё, камяні ўжо не трапляюцца, голля ды каранёў няма, зямля дагледжаная касьба лёгка пойдзе, можа толькі раз-два прыдзецца мянташкаю праехацца па вастрыю касы.
Андрэй любіў хадзіць у Кут, на клінок. Сярод роўна парэзаных у квадраты і прастакутнікі, высушаных на пачатку шасцідзесятых гадоў, потым «камасаваных» лугоў і палеткаў, клінок, аброслы старымі кучаравымі алешынамі, нізам падбітымі рослай крапівой, дурнап’янам, лапухамі і дзіваннай, быў відзён здалёк, хоць быў невялікі, сотак з пяць. Зімой на цаліку снегу вырысоўвалася кучка чорных дрэваў, шальпацелі сухія стрымбулі гострай травы, сітніку, трысця, бурыя лісткі быльнягу. Андрэй ніколі не выкошваў зелля пад алешынамі на крапіве жылі вусені, з якіх вырасталі цудоўныя,
каляровыя матылі. Андрэй бачыў у тэлевізары фільм пра іх жыццё, прыгледзеўся крапіве пад дрэвамі на клінку: праўда. Вясною раскідаў чорнае кратавінне, прыходзіў часта потым, чакаў, калі прыдзецца касіць. Чакаў, калі зацвітуць усе кветкі, усе траўкі толькі на клінку захаваліся такія духмяныя зялінкі, сыпучыя залатым, казытлівым пылком, далікатныя, трапяткія вяхоткі і гронкі, якіх імя не ведаў. Ну, травы, травінкі, іначай не скажаш. Дзед Іван таксама не ведаў іх назваў, ды і нашто яму. Казаў Іван: «Трава е на тое, каб яе скаціна ела». Вядома, такой карове болып да смаку трава лясная, духмяная, сакавітая; яна зімой у катуху такую травінку знойдзе, пысай выбярэ, пасмакуе, аж вочы завядзе, задумаецца, бытта засне, але хто яе ведае, карову...
Высушылі балоты, перааралі зямлю аж да глею, паварочалі торф і пасеялі новую траву, з найлепшага, чыстага, карыснага насення.
Баба Люба сушыла пад бэлькаю рознае зелле, але Андрэй пазнае толькі зверабой-дзіравец-святаянку, кацанкі, што залоцяцца на сухім узлеску ды духмяны палогі лясны чабарок. 1 ганарыстую дзіванну з атласовымі жоўтымі пялёсткамі, і конскі шчавух з чырвонымі мяцёлкамі. I злосную гарупу-свірэпу, і таболкі з плоскімі торбачкамі зярнятак. I грэчачку, і рамонак, і павой-бярозку, што ўецца ў бульбс. Чартапалох, чарнобыль, палын. Асот. I валошку-васілёк, і куколь, і аўсюка, шкоднікаў збажыны...