• Газеты, часопісы і г.д.
  • EGOізмы  Сяргей Абламейка

    EGOізмы

    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 224с.
    Вільня 2004
    33.79 МБ
    СЯРГЕЙ АБЛАМЕЙКА
    ЕбОІЗМЫ
    Vostraja Brama НАША HIBA 2004
    Vostraja Brama
    2004
    СЯРГЕЙ
    АБЛАМЕЙКА
    EC ОІЗМЫ
    Vostraja Brama НАШАНІВА Вільня 2004
    ISBN 9955-437-19-7
    UDK 882.6(437.l/.2)-8
    Ab-53
    Сяргей Абламейка.
    Egoiзlяы. Канстатацыі. — «Наша Ніва»
    (Бібліятэка «Вострая Брама», 6). — 2004. 224 с.
    Рэдактар Сяргей Дубавец
    Мастак Генадзь Мацур Макет Віктар Корзун
    © Сяргей Абламейка, 2004
    © Генадзь Мацур, 2004
    © «Наша Ніва», 2004
    Зьмест
    Васіль Быкаў. Прадмова, 7
    MODUS VIVENDI - ЛАД ЖЫЦЬЦЯ, 9
    FILUM VITAE - НІТКА ЖЫЦЬЦЯ, 65
    RATIO VIVENDI - СЭНС ЖЫЦЬЦЯ, 137
    VITA ARTIUM - МАСТАЦКАЕ ЖЫЦЬЦЁ, 161
    VITA PUBLIC A - ГРАМАДЗКАЕ ЖЫЦЬЦЁ, 183
    VITA ТАСІТА - МАЎКЛІВАЕ ЖЫЦЬЦЁ, 211
    ULTIMA RATIO - АПОШНІ АРГУМЭНТ, 217
    Індэкс паняткаў, 219
    Гэта — унівэрсальная кніга чалавечай (хрысьці- янскай, але ня толькі) маралі, побыту і жыцьцёвай мудрасьці, якая ахоплівае ці ня ўсе бакі людзкога існаваньня.
    Вядома, што наша грамадзтва шмат дзесяці- годзьдзяў было пазбаўлена маральных набыткаў, выхоўвалася ў звыродлівых умовах камуністыч- най псэўдадэмакратыі — па сутнасьці, амараль- ным чынам. Пільная неабходнасьць спасьціжэнь- ня чалавечага досьведу і боскай мудрасьці, воль- ных ад татальнай камунізацыі людзкой сьвядо- масьці, была відавочнай. Каб упісацца ў сучасны эўрапейскі маральны кантэкст, найперш трэба яго спасьцігнуць.
    Аўтар зрабіў вялікую справу, так ці інакш асэн- саваўшы шматзначную складанасьць чалавечага жыцьця, зь якога ён утварыў высновы — лякані- чныя і ёмістыя сэнтэнцыі, багатыя значэньнем і
    сэнсам. He зважаючы на ўяўную даступнасьць, кнігу трэба чытаць нетаропка, з роздумам, як бы ўпершыню асэнсоўваючы кожны паварот лёгікі прапанаванага афарызму. Тады ён адкрыецца вам ва ўсёй глыбіні свае мудрасьці.
    Добра, што сабраныя ў кнізе сэнтэнцыі ў баль- шыні сваёй пазбаўленыя спрошчанай павуча- льнасьці, сумнеўнай навуковасьці, выкладзеныя даступна для разуменьня, добрай беларускай мо- вай. У прамежках між імі яны як бы запрашаюць чытача да роздуму ў паўзах, часам, можа, не вык- лючаючы і нязгоды ў высновах ці фармулёўках. Тое пераважна там, дзе сэнс прэтэндуе на заліш- нюю катэгарычнасьць або ўнівэрсальнасьць сьцьверджаньня.
    Маральны пагляд аўтара, часам бязьлітасны да чалавечай экзыстэнцыі, можа нават шакаваць. Але ўвогуле тое абгрунтавана, калі мець на ўвазе перажыты грамадзтвам час і набыты ім досьвед. Пракляты той досьвед яшчэ доўга будзе аказваць свой уплыў на ўсе бакі нашага існаваньня. Філя- зофія і мараль — у тым не выключэньне.
    Прапанаваную аўтарам сыстэматызацыю кнігі трэба лічыць умоўнай. Улічваючы рознабаковасьць і ўнівэрсалізм зьместу, дамагацца дасканаласьці яе структуры, мабыць, было б залішнім клопатам. Нязробленае аўтарам можа зьдзейсьніць чытач ад- паведна ўласным паглядам і густам.
    Галоўнае, што гэтая кніга — добрая і патрэб- ная для нашага грамадзтва, якое спрадвеку імкнец- ца зразумець сусьвет. Але чалавеку ў гэтай бязь- мерна складанай справе найперш трэба зразумець сябе.
    Васіль Быкаў
    MODUS VIVENDI
    лад жыцьця
    ЖЫЦЬЦЁ
    Дзе б вы ні спыніліся, вы заўсёды ста- неце ў некага на дарозе.
    • • •
    Сэнс і бессэнсоўнасьць жыцьця злуча- юцца ў боль па ім.
    Трагічнага ў нашым жыцьці значна болып, чым мы ад яго чакаем і гатовыя прыняць.
    Ведаць сваю будучыню ня дадзена ніко- му. Ствараць сваю будучыню — дадзена ўсім.
    Жыцьцё — гэта мастацтва лавіраваць сярод гаўна.
    Кажуць, палітыка — брудная справа. Ці разумеюць яны, што ўсё наша жыць- цё — палітыка?
    Мала хто хоча задаволіцца малым, але болыпасьці — давядзецца.
    Як добра магло б скласьціся нашае жыцьцё, калі б мы яшчэ дзецьмі ведалі, што людзі ня толькі памыляюцца, але й ня хочуць нічога ведаць аб гэтым.
    I якімі разумнымі мы былі б, калі б загадзя ведалі, што людзей ня толькі ня трэба клікаць пад свае сьцягі, але й самім нам ня трэба ўставаць пад чыесьці...
    Сутыкненьне інтарэсаў трэба было б назваць жыцьцём, а супадзеньне інтарэ- саў — сяброўствам ці каханьнем.
    Добра было б, калі б мы яшчэ ў мала- досьці разумелі, што да нас нікому няма
    справы. А калі й ёсьць, дык часьцей для таго, каб зрабіць сваю справу за наш кошт.
    Чым менш спадзявацца ад жыцьця, тым большым уявіцца тое, што ад яго атрымаем.
    У кожнага з нас — свае ўзьлёты. I ва ўсіх — адна памылка: мы чакаем вяр- шыні тады, калі стаім на ёй...
    Больш за ўсё мы памятаем і шкадуем аб тым, чаго хацелі, але гэтак і не атры- малі.
    Перш чым выказаць думку, добра па- думайце, ці сапраўды цікавіцца вашым меркаваньнем той, да каго вы зьвер- нецеся.
    Самае неабходнае ў жыцьці чалавека — спакой. Пры гэтым тыя, хто яго мае, усяляк імкнуцца яго пазбыцца.
    Чаму ён няшчасны, хай кожны запы- тае ў сябе.
    Гэта няпраўда, што існуе нейкая сусь- ветная энтрапія, якая ўраўнаважвае посьпехі і няўдачы кожнага. Але кожны асабіста павінен быць да гэтага гатовы.
    Нехта нечага ўсё жыцьцё хоча, а нех- та гэта ўсё жыцьцё робіць. Розьніца.
    Для пасьпяховага жыцьця трэба знач- на менш адукацыі, чым некаторыя ма- юць.
    Ня хочаце ісьці наперад — пойдзеце назад.
    Хаос вакол нас — уяўны. Насамрэч усё рухаецца наперад.
    Дабрыня да патрэбных людзей пры- носіць страты.
    Часьцей пытайце ў сябе, што заста- нецца па вас пасьля сьмерці. Гэта дапа- можа вам пазбавіцца ад некаторых жарсь- цяў і надасьць жыцьцю новы сэнс. Калі пасьля вас застануцца добрыя дзеці — гэта ня горшы варыянт.
    • • •
    Спыняцца і азірацца карысна. Бо пась- ля азіраньня можа аказацца, што "перад" стаў бокам альбо й задам.
    Ня ўсе ведаюць, куды ісьці. Таму тыя, хто ведае — карысныя для іншых. Бяда, што і першым, і другім уласьціва памы- ляцца: адзін не туды вядзе, другі не за тым ідзе.
    Чым хутчэй кожны зразумее, што ён — адзін, тым лепш і для яго, і для нава- кольных.
    Фатальнае спрацоўвае і дзейнічае ме- навіта там, дзе нам ня трэба і дзе мы яго менш за ўсё чакаем. Таму мы і называем яго фатальным.
    Умацоўвацца трэба не для таго, каб быць мацнейшым за ўсіх, але для таго, каб у патрэбным месцы і часе стаць мац- нейшым за астатніх.
    Хто хаваецца ў кусты, той там і за- стаецца.
    Праблемаў значна болып, чымся люд- зей, здольных іх вырашаць.
    Мары замінаюць будаваць рэчаіс- насьць.
    Той, хто не ўважае сябе больш вар- тым за іншых, лягчэй стрывае перамогу менш вартага.
    Перамагае ня той, хто мае рацыю, але той... хто перамагае.
    Нам заўсёды нечага не хапае, і менав- іта таму мы рухаемся наперад. Шукаем нястачу.
    Сыйшоўшы напаўдарозе з дыстанцыі, мы пазбаўляем сябе ня толькі радасьці перамогі, але й прыкрасьці паразы.
    He забывайце пра сябе. Асабліва тады, калі з усіх бакоў вас да гэтага заахво- чваюць тыя, хто не забывае пра сябе.
    He забывайце пра сябе і тады, калі з усіх бакоў навакольныя заклікаюць вас не забыцца пра іх.
    Небясьпекі бываюць гэткія нечаканыя і вычварныя, што нават асьцярожныя і прадбачлівыя людзі здагадваюцца пра іх, калі ўжо позна.
    Як лёгка радзіць і як цяжка парадзіць!
    Пляны бываюць зьдзяйсьняльныя і не. I гэта залежыць не ад плянаў, але ад таго, хто іх выконвае.
    Пачуцьцё бясьпекі часьцей за ўсё пад- манлівае і таму — небясьпечнае.
    Калі вам нехта сеў на галаву — ад- моўцеся ўдаваць фатэль.
    Прыкра, але мы патрэбныя тады, калі патрэбныя.
    Паміраюць усе бяз розьніцы. Затое жывуць — з розьніцай.
    Выйсьці знаходзяцца з усіх сыту- ацыяў. Проста знойдзенае выйсьце не ад- наўляе страчаных магчымасьцяў.
    Калі вас выкарыстоўвае мярзотнік, значыць, вы дазваляеце яму гэта рабіць.
    *
    • • •
    Мы моцна памыляемся, калі ня хочам назваць сёньняшні дзень жыцьцём, а даз- валяем гэтак звацца толькі ўчору і заў- тру.
    Праспаўшы час прыняцьця рашэнь- няў, мы вымушаныя прымаць лекі.
    Як часта мы не разумеем, ад каго сап- раўды залежыць наш лёс, і як проста тлу- мачацца многія складанасьці нашага жыцьця!
    • • •
    He чакайце, што вас убачыць той, хто бачыць толькі сябе. Гэта ж датычыць і вашых праблемаў.
    • • •
    Толькі самыя імпэтныя ды адчайныя паддаюцца імгненнаму інтарэсу на шко- ду інтарэсу сталаму. Але адвярніся ад нас фартуна, пакінь нас наш анёл-апякун, здарся з намі бяда, — і што тады той доў- гатрывалы інтарэс? Мы ўсё жыцьцё пась- ля будзем успамінаць інтарэс імгненны і тое, як удала мы яму паддаліся. Чалавек жыве сёньня і марнуе сябе сёньня ж. Шчасьлівы той, хто знайшоў балянс паміж імгненным і вечным.
    Незайздросная доля таго, хто сваю долю паставіў у залежнасьць ад чужой апініі.
    Бывае, мы вельмі добра робім зь пер- шага разу, і псуем пасьля, пачынаючы папраўляць.
    Як часта мы шкадуем аб тым, што некалі рабілі, не шкадуючы сілаў!
    Як часта жыцьцё сутыкае нас з цыні- чнымі асобамі, якія паводзяцца з намі паводле старога прынцыпу: "I б'юць, і плакаць не даюць..."
    Недаробленае — можна дарабіць, a вось нязробленае — часта пачынаць ужо няма сэнсу.
    Як горача мы, бывае, чакаем падтры- мкі ад таго, хто, як і мы, разумее прад- мет нашага абурэньня ці асуджэньня. I як наіўна пасьля зьдзіўляемся, калі за- мест падтрымкі чуем кан'юнктурную пахвальбу таму, што крытыкуем. Разу- мець і гаварыць аб гэтым — розныя рэчы.
    Мы псуем сабе жыцьцё не тады, калі крочым па ім, але тады, калі выбіраем свой шлях.
    Як часта мы шкадуем рэчы і не шка- дуем дзеля іх сябе!
    Цяжэй дапамагчы таму, хто сам віна- ваты.
    Адзін робіць сабе імя і грошы, а другі робіць сабе тое самае на ім.
    Падзеі, часам, ня трэба аналізаваць. У іх трэба браць удзел.
    Віну нельга выкупіць. Зробленае ёсьць зробленае. Лепш да віны справу не даводзіць.
    Мы заўжды не гатовыя да расплаты.
    Дэманстраваць свае пачуцьці — нера- зумна.
    Цяжка і сказаць, што лепш: зада- вальненьне ці незадаволенасьць. I тое, і тое маюць свае перавагі... • • •
    Цяжка быць ва ўсім вінаватым. Яшчэ цяжэй ня быць вінаватым у кожнай з праблемаў свайго жыцьця.
    Кожны з нас дасягае ў жыцьці кропкі, адкуль ёсьць шмат шляхоў: наперад і на- зад, да добрага і злога, да ўдачы і пара- зы... I многія, замест таго, каб вырашыць, куды пайсьці, шукаюць, дзе там пры- сесьці.
    Сказаць "не магу" значна прасьцей, чым зрабіць.
    Спадзявацца можна ня толькі на сябе. А вось пакладацца трэба толькі на сябе.
    • • •
    Ніхто ня можа быць гатовым да ўся- го, а здараецца якраз усё.
    Як выжыць не за кошт іншых у сыту- ацыі, дзе ўсе выжыць ня могуць?
    • • •
    Як часта мы імкнемся ў залатую клет- ку, а трапіўшы туды, пачынаем тужыць па волі. Калі ж дзьверы раптам адчыняюцца, мы разумеем, што з клеткі ня хочам...