EGOізмы  Сяргей Абламейка

EGOізмы

Сяргей Абламейка
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 224с.
Вільня 2004
33.79 МБ
Той, хто забывае пра няўстойлівасьць і дачаснасьць усяго, у тым ліку і свайго становішча, заўсёды плаціць за гэта. I добра, калі толькі стратай становішча...
Інтарэс некаторых людзей да нас тлу- мачыцца іх карысьлівым жаданьнем "пакласьці нас сабе ў кішэню". У адказ няма іншага выйсьця, як пацікавіцца і імі з той жа мэтай.
Бяз нашых фантазіяў нам застава- лася б толькі сумная рэчаіснасьць. Але ставімся мы да іх па-рознаму. Адны з нас хаваюцца ў летуценьнях ад рэчаіс- насьці, а іншыя ўсяляк намагаюцца скараціць адлегласьць паміж марамі і рэальнасьцю. • • •
Шмат хто ведае, як ня трэба. Значна менш тых, хто ведае, як трэба. I яшчэ менш тых, хто так робіць.
Людзі, якія заўсёды прапускаюць не- кага наперад, могуць выклікаць усе па- чуцьці, апрача аднаго, — павагі таго, каго прапускаюць.
Мала хто з нас, хочучы, думае яшчэ і пра тое — а ці можа?
Як часта, спазнаўшы шмат людзей, мы, урэшце, кажам сабе, што лепш бы мы іх і ня ведалі...
Як ні дзіўна, але зь людзьмі, да якіх нас вабіць, мы лягчэй разьвітваемся, чым сустракаемся...
Іншым разам мы дазваляем падкупіць нас за наш жа кошт.
Мы часта думаем, што нас не разуме- юць, але аказваецца, што не разумеем мы.
Калі людзі хочуць, каб пра іх гаварылі, — гаварыце. Але думайце пры гэтым пра сябе.
Авантурысты прыцягваюць нашую ўвагу, бо могуць наважыцца на тое, на што мы ня здатныя.
Сьмяяцца зь людзей трэба. Лепш за ўсё ў душы.
Чалавек чалавеку... супернік. I гэта яшчэ ня горшы варыянт.
Перш чым вырашаць праблемы, на- вучыся спачатку іх не ствараць.
Чалавеку, які цэлае жыцьцё нешта ўдае, можа не застацца, чаго ўдаваць.
Людзі, якія перакананыя, што могуць зрабіць значна лепш, пераважна гэтага ня робяць.
Як часта, баронячы іншых, мы ба- ронім найперш сябе!
Як рэдка мы робім паслугу, нічога не чакаючы ўзамен!
Недвухсэнсоўныя ўчынкі не заўсёды сьведчаць пра празрыстасьць намераў.
Ня ўсе людзі ўмеюць. Горш, што нека- торыя ня хочуць.
Шмат хто з нас ня меў бы праблемаў, калі б памятаў запавет продкаў не пля- ваць у калодзеж, зь якога п'е.
Колькі б усяго чалавек ня меў, заўсё- ды будзе тое, чаго ён ня мае і хоча.
•	• •
Людзей збліжаюць ня іх вартасьці, але іх недахопы. А людзі з заганамі інтуітыўна адчуваюць і знаходзяць адно аднаго.
Чым менш ведае чалавек, тым больш ён катэгарычны, і тым больш ён цыры- монны.
Увага наўпрост залежыць ад жадань- ня. Чым больш жаданьня, тым менш увагі.
Менш праблемаў мае той, хто іх менш
стварае. Затое той, хто стварае іх больш, не абавязкова і больш іх мае. Бо частку іх ён стварйе навакольным.
Нельга забараніць чалавеку чыніць сабе шкоду. Ніхто так ня шкодзіць чала- веку, як ён сам.
Той, хто ня можа даць рады сабе, ня дасьць яе і іншым.
Бывае, мы прызнаемся іншым людзям у тым, у чым доўгі час не наважваліся прызнацца сабе.
Мы шчыра спадзяемся на дапамогу, забываючы, што рэдка хто не спрабуе выкарыстаць нас у сваіх інтарэсах.
Людзям вакол вас не цікава, кім вы сябе ўважаеце. Ім важна, кім вы ёсьць.
Чым менш зь сябе чалавек уяўляе, тым болыпым ён хоча сябе ўяўляць. На жаль.
Чалавек створаны, каб аб кімсьці кла- паціцца. Ёсьць дзеці — дбае пра іх, няма — дбае пра сябе.
Сваю агульнасьць людзі часта выяў- ляюць у драбязе.
Мы амаль ня можам уплываць на сым- патыі-антыпатыі да сваёй пэрсоны. Гэтак ёсьць таму, што яны ў болыпай ступені — асабістая справа таго, каму мы пада- баемся ці не падабаемся, чым нашая.
Некаторым памочнікам хочацца ска- заць: ведаеш, ёсьць людзі, якія сапраўды хочуць дапамагчы...
Адна з самых распаўсюджаных памы- лак — нашае няўменьне схаваць ад люд- зей тое, што мы іх разумеем.
Бывае, каб зьвярнуць на сябе ўвагу нейкага чалавека, трэба перастаць зьвяр- таць на яго ўвагу.
Як ні дзіўна, прымітыўныя рэчы зай- маюць ня толькі прымітыўных людзей.
Болыпасьць людзей — троху дзеці. Ад гэтага вельмі цяжка тым, хто зусім да- рослы.
Нашае зьдзіўленьне часта ня мае ме- жаў, бо ня мае межаў нахабства таго, хто нас дзівіць.
Празьмерная дабрыня не прыносіць жаданых вынікаў празьмерна добрым.
Людзі стаюцца ахвярамі ня толькі свайго невуцтва, але й сваёй адука- ванасьці. • • •
Выслухоўваць людзей да канца — у нашых інтарэсах.
Людзі розныя нагэтулькі, што ім ніколі так і ня стаць аднолькавымі. I
здольнасьцям нашым ня суджана зраў- нацца, і кожнае пакаленьне непазьбежна народзіць сваіх талентаў і сваіх дурняў.
•	• •
Памыляецца ня толькі той, хто ня дзя- куе за параду, але й той, хто дае такому параду другі раз.
Людзі, якія ня маюць уласнага жыць- ця, пачынаюць цікавіцца чужым.
Мы думаем, часам, што людзям ціка- вая наша асоба, а яны цікавяцца тым, што мы маем або можам ім даць.
Чым менш будзем ад людзей чакаць, тым больш атрымаем.
•	• •
Найбольш нахабная істота — чалавек. Нягледзячы на ўсё ім зробленае, ён усё адно чакае лепшага.
Большасьць людзей задавальняецца тым, што побач. Людзі не заўважаюць,
як зь цягам часу іх жаданьні, мары і пам- кненьні перастаюць выходзіць за межы таго, што можна акрэсьліць словам ’на- вакольнае".
Адзін дае, а другі паказвае, што дае.
Дасягненьне матэрыяльных выгодаў робіць чалавека дробязным і няўступ- лівым, што да мізэрных адзнакаў ягона- га посьпеху.
•	• •
Фальшывыя ня толькі не заўважаюць свайго фальшу, але й думаюць, што яго не заўважаюць іншыя.
Дробныя людзі звычайна не ўздыма- юцца вышэй за дробную помсту.
Актуальнасьць думак антычных і ся- рэднявечных мысьляроў і маралістаў но- вага часу дазваляе меркаваць, што людзі зь іх цнотамі й заганамі ня зьменяцца ніколі. Мяняюцца хіба што суадносіны паміж гэтымі апошнімі.
Кожны з нас ёсьць закладнікам каго- небудзь ці чаго-небудзь, але большасьць — сябе.
Памыляецца той, хто на падставе ад- носінаў да яго іншага чалавека робіць высновы аб тым чалавеку.
Ня ўсе тыя, хто мае права, маюць яшчэ й маральнае права.
Увага некаторых людзей да нас часта тлумачыцца ня іхным інтарэсам да на- шай асобы, але іхным інтарэсам да сваёй асобы.
Людзі, якія аднойчы вырашылі, што дзеля дасягненьня сваіх мэтаў ня будуць лічыцца зь іншымі людзьмі, у пэўны мо- мант ня будуць лічыцца і зь іх жыцьцямі.
Людзі — канібалы. Яны не ядуць сабе падобных, яны іх "зьядаюць".
Адны з нас дапамагаюць, каб дапамаг- чы, іншыя — каб самасьцьвердзіцца.
Людзям уласьціва сваю нерашучасьць выдаваць пасьля за сумленнасьць і прыс- тойнасьць.
Купіць можна ня толькі ўсё, але і ўсіх. Зьбірайце грошы.
Ня ўсе разумеюцць, што аб людзях трэба меркаваць ня толькі па іх учын- ках, але й паводле іх дасягненьняў.
Мы думаем, што людзям дастаткова нашых пачуцьцяў да іх, а яны чакаюць ад нас словаў, якімі гэтыя пачуцьці вы- казваюцца...
Ня толькі мы чакаем ад людзей больш, чым яны могуць нам даць. Таго ж самага людзі чакаюць і ад нас.
Людзі ня хочуць станавіцца разумнымі з той самай прычыны, зь якой яны ня хочуць здавацца дурнямі.
• • •
Розум варты таго, каб яго губляць. Ня вартаю звычайна бывае падстава, дзеля якой яго губляюць.
• • •
Колькасьць назапашаных ведаў не аба- вязкова робіць чалавека разумным. Ду- рань-эрудыт — ня рэдкасьць.
Ці сумяшчальныя розум і весялосьць? Рэдка. Значна лепш сумяшчаюцца розум і сьмех.
Шкада, што жыцьцёвы розум вельмі часта — плён заганы.
Прыкра, вядома, залежаць ад дурня. Але ў нашым сьвеце калі нешта ад неча- га і залежыць, дык гэта разумнае ад дур- нога.
Аднабокасьць зацікаўленьняў — вер- ная прыкмета абмежаванага розуму.
• • •
Толькі разумны можа зразумець, што людзі ня думаюць так, як ён.
Каб пераняць ад іншага чалавека не- шта разумнае, трэба самому ня быць дур- нем.
Можна, вядома, разважаць, што ўсе людзі розныя, што ўсе маюць права... A можна сказаць і так: людзі падзяляюцца на ўпартых і... разумных.
Важна быць разумным, але яшчэ важ- ней разумна паводзіцца.
Ня можа лічыцца разумным той, хто не зразумеў, што людзі маюць права быць дурнямі.
ДУРНОТА
Ня ўсім людзям патрэбны розум. Боль- шасьць зь іх цалкам задавальняецца сва- ёй дурнотай.
Дурнота зьяўляецца ня толькі адной з падставаў людзкое разнастайнасьці, але й падставай замацаваньня гэтай разнастайнасьці ў законах і канстыту- цыях. • • •
Дурняў ня больш, чым людзей.
Дурні бываюць двух тыпаў — упар- тыя і не. Як ні дзіўна, зайздросьціць трэ- ба першым: яны ніколі так і не даведа- юцца, што яны — дурні.
Розьніца паміж рэфлексіяй дурнога і разумнага палягае на тым, што ў першым выпадку ў ёй абавязкова прысутнічае бес- падстаўнае.
Разумны назаве сябе дурнем дзесяць разоў, дурань — ні разу.
Менавіта зробленая другі раз адна і тая ж памылка паказвае, што ты — ду- рань.
Дурні патрэбныя для таго, каб іншая частка чалавецтва адчувала сябе разум- най.
Ёсьць адна рэч на зямлі, зь якой па- гадзіцца вельмі цяжка, — гэта шанцунак дурняў.
Паколькі дурнота на зямлі невыкара- няльная і ўвесь час самааднаўляецца, трэ- ба зрабіць выснову, што яна, як і розум, — таямніца нябёсаў. Другі доказ прых- ільнасьці нябёсаў да дурняў — іх нязь- менны шанцунак. • • •
У падмурку суцэльнага адмаўленьня могуць ляжаць трагедыя, боль, зьняве- ранасьць, але часьцей — дурнота.
Некаторыя з нас імкнуцца да разум- ных кампаніяў. Такія не разумеюць, што іншым разам лепш стаяць побач з самаў- пэўненым дурнем і адчуваць сябе знаў- цам жыцьця.
Кажуць, неразумна даводзіць дурню, што ён дурань. Здаецца, дурню ўвогуле неразумна што-кольвечы даводзіць...
Ёсьць дурныя пытаньні і пытаньні дурняў. Калі часта ставіць першыя, можна ператварыцца ў аўтара другіх.
У момант, калі дурнота захоча стацца разумнаю, яна перастане быць дурнотай.
Тупасьць таму і тупая, што ня хоча завастрыцца.
Дурняў не гадуюць. Ім дазваляюць такімі быць.
Толькі дурні жывуць і ня ведаюць, чаму яны жывуць кепска.
Дурня цяжэй зьдзівіць.
За любоўна датрыманымі звычкамі дурань хавае ўнутраную пустэчу.
Бясспрэчна, што дурні — таксама людзі. Але бясспрэчна і тое, што празь іх разумныя маюць значна больш праб- лемаў, чым маглі б мець. • • •
Дурні пачынаюць думаць пра будучы- ню тады, калі яна наступае.
Менавіта ідыёты часьцяком пытаю- цца: "Што я — ідыёт?”
Дурню звычайна, апрача розуму, не хапае сьціпласьці.
Толькі дурні чакаюць, пакуль наваколь- ныя прызнаюць іхныя заслугі. Разумныя прымушаюць свае заслугі прызнаць.