• Газеты, часопісы і г.д.
  • EGOізмы  Сяргей Абламейка

    EGOізмы

    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 224с.
    Вільня 2004
    33.79 МБ
    сейцам ці яшчэ якім зацятым героям, бе- ларусы выбіраюць самы просты і кароткі шлях “назвацца чалавекам”. Пры гэтым “людзьмі звацца” беларусы хочуць так моцна, што ў калябаранцкім запале не заўважаюць, як пераходзяць мяжу даз- воленага і пачынаюць зьнішчаць сваю тоеснасьць, а часам і проста нішчаць сябе. Гэта азначае і тое, што беларусаў вельмі проста прымусіць калябараваць і са сва- ёй уласнай дзяржавай, калі такая зьявіц- ца. А пра мову і мовы няма... Адзінае, што кожная новая замежная калябара- цыя памяншае шанцы беларусаў на сваю дзяржаву. Шкада, што можа і не давя- дзецца ўбачыць самакалябарацыі белару- саў... Добра было б паглядзець і пасьмя- яцца.
    Маралісцкі закід клясыку і роднаму народу: звацца лёгка, цяжэй быць...
    Ёсьць дурныя народы. Яны паўстаюць супраць захопнікаў і гінуць. Ёсьць разум- нейшыя. Яны аказваюць захопнікам ціхі супраціў. Напрыклад, не купляюць яго- ныя тавары альбо перастаўляюць ука- зальнікі на дарогах, як чэхі. А ёсьць і зусім мондрыя ад нараджэньня народы, як беларускі народ. Яму ўсё роўна, з кім
    калябараваць, то бок супрацоўнічаць, — са сваімі, з чужымі... Кожнаму чужому ён робіцца сваім, бо хоча “людзьмі звац- ца”.
    А паколькі быць цяжка, лягчэй звац- ца, дык таму толькі ў нас і можна звацца палякам, ня ведаючы польскай мовы, альбо расейцам — ня ведаючы расейскай. I гэта абнадзейвае. Бо звацца — яшчэ ня быць.
    Божа, Божа! Нашто ты спаслаў столькім людзям у Беларусі пакутлівае пачуцьцё несвоечасовасьці іхнага тален- ту? Усім гэтым прадстаўнікам урбаністыч- най культуры неіснуючага беларускага гораду — пісьменьнікам без чытачоў, жур- налістам без аўдыторыі, палітыкам бяз выбаршчыкаў, сьпевакам невядомых бе- ларускіх корчмаў і шынкоў, нацыяналь- ным бізнэсмэнам няіснай беларускай на- цыі... Ты не пакінуў бяз справы толькі ёйных няісных змагароў... Несвоечасо- вай Беларусі да часу — цуд.
    • • •
    Беларусы такія маўклівыя, відаць, таму, што ўсё жыцьцё іхнае начальства гаворыць зь імі на чужых мовах. I таму,
    каб зразумець “паночкаў”, трэба менш гаварыць, а болей услухоўвацца...
    Праблема беларусаў ня ў тым, што мала могуць, але ў тым, што мала хо- чуць. А хто мала хоча, той мала й мае.
    Беларусам не хапае да таго, як трэба.
    I ў сёньняшняй Беларусі мужыкі і шляхта адрозьніваюцца. Шляхта — болып хуткая і шырокая, а мужыкі — болып вузкія і працавітыя.
    •	• •
    Беларускі мужык + праваслаўе з кірылкаю = западноруснзм.
    Некаторыя нашыя змагары за грама- дзянскую супольнасьць і многія іх пама- гатыя зь ліку інтэлігенцыі не разумеюць, што грамадзкай маралі не бывае без ма- ралі асабістай.
    Некаторыя кажуць, што любяць Бе-
    ларусь і ня любяць беларусаў. Мне карціць сказаць інакш. Я люблю белару- саў і... не люблю беларусаў.
    Эўропа ў Беларусі загнаная пад спуд.
    •	• •
    У Беларусі час ідзе, а Беларусь у часе — не.
    •	• •
    Галоўнае правіла мудрага правіцеля, пісаў Вавэнарг, — кіравацца пануючымі настроямі. Вавэнарг не памыліўся, бо быў французам. Ён памыліўся б, каб быў бе- ларусам.
    Беларусь усё болей робіцца марай. He таму, што самая лепшая, але таму, што нязьдзейсьненая...
    VITA VICINORUM
    Улічваючы агульную гісторыю і сёнь- няшні стан рэчаў, расейцаў і палякаў бе- ларусы маглі б называць стрыечнымі бра- тамі, украінцаў — братамі роднымі, літоўцаў — сваякамі і колішнімі сусе- дзямі па камуналцы, а латышоў — свая- камі далёкімі. • • •
    Немцы маглі б больш дапамагаць бе- ларусам, каб ведалі якім прыкладам для перайманьня ў сярэднявечнай Беларусі яны былі.
    Густ і мера ня надта любілі старую Расею, а новая — ня надта любіць іх.
    Стыль расейцаў — нізкі, а беларусы сёньня эклектыкі.
    На мяжы другога і трэцяга тысяча- годзьдзяў расейцы раптам зразумелі, што іх савецкае мінулае і яго мастацтва — таксама клясыка...
    Раней у Расеі казалі “пзвольте”, а за- раз кажуць “па жнзнн”...
    ЭЎРОПА
    Цывілізаваныя краіны адрозьніваюцца ад нецывілізаваных адсутнасьцю правінцыі.
    Адны цікавяцца гісторыяй з мэтай “за- стацца ў ёй”, а іншых цікавіць іх асабі- стая гісторыя, зь якой яны хочуць мець як мага менш клопату і праблемаў. Другіх больш на Захадзе.
    Чым далей на ўсход, тым больш пляс- катыя дахі. А на Далёкім Усходзе ў іх нават куты загінаюцца ўгару.
    Сапраўдныя эўропацэнтрысты памята- юць, што мудрасьць ёсьць і на Ўсходзе, a на Далёкім Усходзе — ёсьць Кітай.
    •	• •
    Часам здаецца, што Эўропа яшчэ
    толькі мае спазнаць тое, што Ўсход ужо спазнаў.
    Цікава глядзець на японца з электра- гітарай...
    ЭМІГРАЦЫЯ
    •	• •
    Эміграцыю, галоўнае, каб нехта пачаў. Астатнім стане зайздросна...
    •	• •
    Трагедыя палітычных эмігрантаў у тым, што яны спадзяюцца праз год-два вярнуцца, але атрымоўваецца, што ад'- яжджаюць назаўсёды. Бо на Радзіме нічо- га не мяняецца...
    На эміграцыі хочацца дадому, а ўдо- ма — на эміграцыю.
    "Мы яшчэ прыедзем, і вам давядзец- ца вывучыць нашую мову..."
    Добра, што цэлы народ ня можа эміг-
    раваць, і што на радзіме заўсёды нехта застаецца...
    БЕДНАСЬЦЬ I БАГАЦЬЦЕ
    Хоць і кажуць, што беднасьць — не загана, але й тое, што яна спараджае за- ганы — праўда. • • •
    Дабрабыт, напісаў некалі Вавэнарг, надае асаблівую праніклівасьць здарова- му сэнсу. Я зь ім пагаджуся, але дадам, што, на жаль, здаровы сэнс асабліва аб- вастраецца пасьля страты дабрабыту. • • •
    Багацьце і перасычанасьць клічуць да жыцьця гурманства. Амараў ядуць тыя, каму катлета ўжо ў горла ня лезе.
    Той, каму не стае хлеба, ня дбае пра прыправу да мяса.
    ХАЛУЙСТВА
    Халуйства дапамагае выгадаваць у сабе будучага гаспадара. На жаль ці на шчасьце.
    Якая розьніца паміж халуйствам і ка- лябарацыяй? Хіба, халуйства — генэтычнае, а калябаранцтва — сьвядомае, разумовае, бо дазваляе гаспадара выбраць. Зрэшты, гаспадар усё роўна прыходзіць сам.
    Служыць можа ня толькі халуй. Га- лоўнае — інтэнцыя. Жаданьне халуя — дагадзіць. Жаданьне годнага — рэалі- заваць свае перакананьні і спадзевы праз службу.
    Шукаеш свайго халуя? Паглядзі ў лю- стра.
    • • •
    Халуй павінен ведаць, што ёсьць улас- насьцю не гаспадара, але ягонага стано- вішча ці пасады — наступнаму можна й не спадабацца.
    ПРЫМУС
    Нават і няўступлівыя саступаюць. Бывае, несьвядома, але часьцей — пад прымусам.
    Адсутнасьць прымусу азначала б для чалавечай цывілізацыі катастрофу. Пры- мус у розных яго формах — фактар праг- рэсу. Супраць прымусу могуць выступаць тыя, хто не разумее ягонае ролі ў стрым- ваньні нізкага і злога.
    Прымус можа спарадзіць даскана- ласьць, а можа — і хаос.
    У разумных грамадзтвах прымус па- вінен быць мяккім, гнуткім і закамуфля- ваным.
    Прымус неадрыўны ад свабоды — ён, бывае, яе забясьпечвае.
    КАМПРАМІС
    Кожны станоўчы вынік — плён камп- рамісу. Бескампрамісная — няўдача.
    Ставаючы на дарогу кампрамісаў, трэ- ба памятаць, што другая яе палова назы- ваецца шляхам згодніцтва.
    •	• •
    Кажуць, сутыкненьне законных інта- рэсаў можна разьвязаць з дапамогаю кам- прамісу. Хіба — не. Які тут кампраміс, калі ўжо — сутыкненьне? Далей — пера- мога і параза. Кампраміс можа дапамаг- чы законным інтарэсам не сутыкнуцца. Але паколькі ў жыцьці інтарэсы сутыка- юцца ўсё роўна і аб'ектыўна, кампраміс — гэта значыць, узаемная саступка — часта апынаецца непатрэбным. У жыцьці саступае альбо прайграе адзін.
    •	• •
    Кампраміс дапамагае лавіраваць паміж амбітнымі людзьмі.
    Але, калі ёсьць сіла — скінь з дарогі амбітнага. Хай вучыцца кампрамісу.
    Кампраміс амаль заўсёды патрэбны, але вельмі часта — несвоечасовы.
    •	• •
    Саступаць трэба так, каб пасьля не шкадаваць.
    ДАБРАЧЫННАСЬЦЬ
    Ці ёсьць межы дабрадзейнасьці? Ёсьць, і розныя. У адным выпадку, гэта памер вашага сэрца, у другім — памер кішэні...
    СВАБОДА I НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ • • •
    Самая небясьпечная залежнасьць — залежнасьць ад уласных жаданьняў.
    Незалежнасьць — гэта ўсьвядомленая залежнасьць.
    Залежаць — больш камфортна.
    Прайграюць тыя, хто спадзяецца на іншых.
    Нам ня дадзена быць незалежнымі. Але дадзена да незалежнасьці імкнуцца.
    Чалавек мог бы быць сапраўды неза- лежным, калі б ня быў створаны Ства- ральнікам.
    Калі нехта не залежыць ад вас, зна- чыць, вы залежыце ад яго.
    За падкрэсьлена незалежным выгля- дам амаль заўсёды хаваецца ўнутраная залежнасьць. • • •
    Усе мы лічым сябе незалежнымі і кіру- емся толькі сваімі поглядамі. Пры гэтым мы забываем, што фармуемся пад уплы- вам іншых людзей.
    Свабода — гэта магчымасьць выбару, а незалежнасьць — права выбару.
    VITA TACITA маўклівае жыцьцё
    212
    213
    214
    215
    1984-2002
    ULTIMA RATIO
    апошні аргумэнт
    Уведаўшы людзей, зразумеўшы іх і зьненавідзеўшы іх праз гэта, не застаецца больш нічога, як іх любіць...
    Індэкс паняткаў
    адвольнае 157 амбіцыя 100 афарызм 1 73 багацьце 205 балбатня 54 беднасьць 205 вера 137 ветлівасьць 94 ворагі 30 гасьціннасьць 94 годнасьць 93 гонар 93 грамадзтва 183 грошы 191
    грэх 137
    густ 178 дабрачыннасьць 209 дабро 143 дурнота 88 жанчына 102 жыцьцё 9
    зайздрасьць 112 здрада 50 зло 143
    інтэлект 154 кампраміс 208 карысьлівасьць 131 каханьне 32 кнігі 180
    крывадушнасьць 122 крыўда 56 культура 180 літаратура 164 людзі 65 лянота 107 маладосьць 22 мана 121 мараліст 173 мастацтва 164 маўчаньне 54 мера 178
    надзея 155 наіў 51 недасканаласьць 118 незалежнасьць 209 нікчэмнасьць 133 няўдача 36
    няўдзячнасьць 116 падступнасьць 125 палітыка 194 памылка 57 пахвальба 134 перамога 45 подласьць 125 помста 60
    посьпех 36
    праўда 52 праца 191 прыгажосьць 156 прымус 207 прэтэнзія 110 расчараваньне 61 рацыя 47
    розум 85
    самаацэнка 99 самаўпэўненасьць 126 свабода 209 сіла 29
    сквапнасьць 128 слабасьць 29 славалюбства 134 словы 177 снабізм 135 справа 189 справядлівасьць 52 старасьць 22 сусьвет 152 сьвет 152 сьмеласьць 95 сьмерць 62 сябры 30 сям’я 146 талент 161 удзячнасьць 116 упартасьць 129 упэўненасьць 126 халуйства 206 час 148 шчасьце 46 эгаізм 95 эміграцыя 204 Эўропа 203
    Vostraja Brama
    У 1999-2004 r. выйшлі з друку кнігі:
    0. Адам Глёбус. Постскрыптум.
    Кантамінацыі
    1.	Васіль Быкаў. Пахаджане.
    Прыпавесьці
    2.	Славамір Адамовіч. Плавільшчыкі расы.
    Выбраныя вершы
    3.	Аляксандар Лукашук. У фіялетавай ночы вугал крыла.
    Дакумэнтальная проза
    4.	Зьміцер Бартосік. Чорны пісталет. Апавяданьні з уласнага жыцьця
    5.	Адам Глёбус. Браслаўская стыгмата.
    Апавяданьні
    6.	Сяргей Абламейка.