• Газеты, часопісы і г.д.
  • EGOізмы  Сяргей Абламейка

    EGOізмы

    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 224с.
    Вільня 2004
    33.79 МБ
    Удача расьпешчаная людзьмі. Яе ча- каюць усе, і таму яна такая пераборлівая.
    Бессаромнасьць, вядома, болып пась- пяховая за сарамлівасьць. 3 другога боку, ня кожнаму патрэбны бессаромны посьпех. Тут праблемы няма. Праблема ў тым, ці бывае посьпех сарамлівым?
    Як часта мы памыляемся адно ў ад- ным! I як цяжка глядзець на посьпех таго, у станоўчых якасьцях каго не сумняецца ніхто, а ты не сумняесься ў ягонай пры- роднай заганнасьці.
    Непрыстойныя і пасьпяховыя часам прыносяць праблемаў менш, чым напало- ву прыстойныя і напалову пасьпяховыя. Першыя бо не падманваюць надзеяў.
    Хацець — мала. Трэба яшчэ магчы. Але й гэтага мала. Трэба, каб і першае, і другое супалі ў часе і, адначасова, у іншых — якраз разышліся.
    I здольнасьці, i розум, i веда, i шанцу- нак — важныя для посьпеху ў жыцьці, але не галоўныя. Галоўнае тут, на жаль, — гатовасьць скінуць з дарогі перашко- ду. Ці то бервяно, ці то чалавека, няваж- на.
    Большасьці няўдачнікаў для посьпеху не хапае ўсяго аднае "драбязы" — цыніз- му.
    Адны людзі дамагаюцца посьпеху, іншыя сабе яго прыдумляюць. А ёсьць і такія, хто намагаецца прыдумаць пась- пяховае тлумачэньне сваёй няўдачы.
    Амаль заўсёды асуджаныя на няўдачу тыя, хто павольна думае.
    •	• •
    Пазіраць на посьпехі іншых некато- рым з нас лягчэй, чым самім паспраба- ваць ды прайграць.
    Тыя, хто забывае на сябе дзеля іншых
    — менш пасьпяховыя. Затое яны лепшыя і прыгажэйшыя.
    •	• •
    Параза канкурэнта паляпшае сон і апэ- тыт. Яна можа таксама дадаць вам нова- га сябра. Па няшчасьці.
    •	• •
    Радасьць за посьпех суседа прыносіць нам плён на нябёсах. Затое сам пасьпя- ховы можа вельмі хутка, яшчэ на зямлі, прынесьці нам нешта... адваротнае ра- дасьці.
    Аб посьпеху мараць няўдалыя. Астат- нія яго маюць.
    Няўдачы ня ўсіх людзей псуюць. Шмат каго яны робяць лепшымі, а некаторых — ратуюць.
    Наракаючы на няўдачу, не забудзь- цеся, што пройдзе час, і яна можа ака- зацца найвялікшым шанцункам.
    Большы посьпех чакае вас у тым вы- падку, калі вы не імкняцеся рэалізоўваць ідэі адразу пасьля іх прыходу ў галаву.
    Бывае, што посьпех хутчэй знойдзеш не на дарозе самасьцьвярджэньня, але на шляху самавырачэньня. Таму і назіраем мы вакол састарэлых эгаістаў, якія сьцьвярджаюць сябе нават у шараговых сытуацыях і ў пабытовай драбязе.
    Для посьпеху справы часта хапае сло- ва. Тлумачэньні бываюць лішнімі.
    Пакуль вы не зразумееце, што аточа- ныя колам пасьпяховае пасрэднасьці, вы асуджаныя на няпосьпех.
    Звычайна, калі мы разумеем, што ж трэба для посыіеху, нам самім ставацца пасьпяховымі ўжо позна...
    Раньні посьпех рана і закончыцца.
    Посьпеху бяз працы не бывае, а пра- цы бяз посьпеху — шмат.
    Той, хто ня любіць рызыкаваць, не даможацца вялікіх посьпехаў. Але й няў- дачнікам ня стане.
    Абмежаванасьць інтарэсаў і зацікаў- леньняў хутчэй прыводзяць да посьпеху, чым іх шырыня. У абмежаванасьці мэты больш дасягальныя.
    Для посьпеху чалавеку патрэбны мінімум прымітыўнасьці.
    Абмежаванасьць і прымітыўнасьць не зьяўляюцца падставамі для няпосьпеху.
    Самазадаволены ёлупень — ня самы рэдкі тып сярод тых, каму шанцуе.
    Калі нам пачынае здавацца, што мы больш вартыя і таленавітыя за іншых —
    гэта верная прыкмета таго, што мы трапілі ў паласу няўдач.
    • • •
    Стрымаць сябе ў патрэбны момант — часта палова посьпеху.
    Хто знае далікатна дагадзіць, улесь- ціць, — той ведае жыцьцё. Але гэтая веда не абавязкова вядзе да посьпеху. Яна можа быць і вынікам няўдачы.
    Кароткі розум — доўгі язык. Гэта аба- вязкова. Затое зусім неабавязкова: доўгі язык — кароткі сьпіс удачаў і посьпехаў.
    Добра было б яшчэ зь дзяцінства ве- даць, што нашыя посьпехі разам з намі могуць узрадаваць толькі нашых свая- коў... • • •
    У адным толькі выпадку наш посьпех можа ўзрадаваць ня толькі нас і нашых сваякоў — калі ён можа разглядацца і як посьпех усяго народу ці краіны.
    ПЕРАМОГА
    Пераможцы звычайна са зьдзіўлень- нем даведваюцца, колькі ў іх было саюзь- нікаў і паплечнікаў у часе барацьбы...
    Шмат хто з нас далучаецца да спра- вы. Некаторыя ж далучаюцца і да гонару за яе.
    За прысвойваньне чужых грошай са- дзяць у турму, а за прысвойваньне чужых заслугаў — не.
    Ня толькі дробным людзям уласьціва перабольшваць свае перамогі.
    Перамагае не заўсёды мацнейшы. На- зіральнікаў жа цікавіць не мацнейшы, але пераможца.
    Змогшы сябе, чалавек набывае сама- павагу. Пры гэтым ня важна, у якой спра- ве ці галіне яму выпала сябе змагчы: у
    творчасьці, здароўі ці крадзяжы. Сама- павага, пакліканая перамогай, ува ўсіх выпадках — аднолькавая.
    Сьцеражыся баязьліўцаў. Яны напа- даюць першыя і з-за гэтага часта выйг- раюць.
    ШЧАСЬЦЕ
    Калі б!на зямлі было шчасьце, дык навошта тады быў бы рай?
    Усе ідуць да шчасьця. Ня ўсе да яго даходзяць.
    Шчасьце не пазбаўляе нас ад жадань- няў.
    Пакінь думкі аб няшчасьці, калі ты здаровы і жывы.
    Каб жаданьні супадалі з магчы-
    масьцямі! Ці было б тады ў людзей шчась- це? I ці ня ёсьць шчасьце тым, чым ёсьць, менавіта таму, што яно ў кожным пэрса- нальным выпадку больш жаданае, чым магчымае, болып нечаканае, чым заслу- жанае?
    Якім шчасьлівым бывае чалавек, калі ня ведае...
    РАЦЫЯ
    Mae рацыю той, хто зразумеў, што яна нікому не патрэбная.
    У сьвеце шмат хто ня мае рацыі. I нар- мальна жыве...
    Неразумна даводзіць людзям іхную нярацыю. Думаць пра вас ад гэтага лепш ня стануць.
    Большасьць людзей блытае перакана- насьць у сваёй рацыі... з рацыяй.
    Праблемы прыходзяць за памылкамі. А за рацыяй, адпаведна, павінны былі б прыходзіць удача і посьпех. У жыцьці ж бывае, што выявіць сваю рацыю, вельмі часта, — памыліцца. Пра сваю трэба, прынамсі да часу, маўчаць.
    і
    Людзі, якія ніколі ня маюць рацыі, раздражняюць гэтаксама, як і тыя, што яе заўсёды маюць. Альбо прывыклі мець.
    • • •
    Калі вы апэлюеце да паважных рэчаў перад чалавекам, ад якога неяк залежы- це, мусіце ведаць, што амаль заўсёды аб- салютная, на вашую думку, рацыя будзе для яго непераканаўчаю. Вашыя праб- лемы — гэта толькі вашыя праблемы.
    Праўда, справядлівасьць — гэта ра- цыя. Але сьвет чалавечых імкненьняў — ірацыянальны, і калі ёсьць у ім нейкая рацыя, дык яна заўсёды ня наша...
    Як камічна, бывае, некаторыя з нас адкідаюць развагі аб рацыі-нярацыі. Пась- пець бы ўгнацца за моцным! I далучыцца.
    Ёсьць нейкі мінімальны ўзровень, па- чынаючы зь якога чалавека можна зьмяніць. Ніжэй яго — зьмены немаг- чымыя. Мяжа, празь якую праходзіць гэты ўзровень, — хаця б аднакратнае прызнаньне сваёй нярацыі.
    Трэба прызнаць, што чалавечая рацыя — бліжэй да рэальнай выгады, чым да абстрактнай справядлівасьці.
    Чужая рацыя не прымаецца намі не таму, што — рацыя ці нярацыя, але таму, што — чужая.
    Некаторыя людзі заўсёды маюць ра- цыю толькі таму, што ў той момант яны так думаюць.
    Чаму тыя, хто мае права, думаюць, што яны яшчэ й маюць рацыю?
    Сіла перамагае рацыю.
    ЗДРАДА
    Падставаю здрады можа быць баязьлі- васьць, а можа — і сьмеласьць, пры гэ- тым у абодвух выпадках не абыйдзецца без эгаізму.
    Калі нехта запабегліва зазірае вам у вочы, ён можа вас здрадзіць.
    Здраднік бывае верны толькі адной сваёй звычцы — здраджваць.
    Людзі часта па-ханжаску ставяцца да тых, хто здраджвае мужу ці жонцы. Такіх асуджаюць пераважна таму, што самі гэ- тага адно хочуць, а тыя, каго судзяць, — гэта робяць.
    Здраднік радзімы, справы ці жонкі — чалавек рашучы. Рашучасьць — вартая павагі якасьць. Затое вынік здрады, як і яе матывы, павагі не выклікае.
    У пачатку здрадніцтва часта ляжыць
    факт першай здрады, у якім здраднік пасьля цэлае жыцьцё ня хоча прызнац- ца, і ўсе далейшыя здрады — толькі апраўданьне ці хаваньне першай.
    НАІЎ
    Наіўны той, хто не разумее, што яго- ныя прэтэнзіі да бліжняга не прымаюц- ца з той самай прычыны, зь якой і ўзьніка- юць.
    Наіўныя таму і наіўныя, што не разу- меюць гэтага ў патрэбны момант.
    Калі ведаць, што большасьць жадань- няў — ня споўніцца, дык чалавек будзе выглядаць яшчэ большым наіўцам.
    Наіўная шчырасьць і дабрыня вельмі часта бываюць прычынаю кепскага ха- рактару. Зрабіўшы людзям добрую рэч, мы злуемся і крыўдуем, калі яны гэтага не дацэньваюць, бо забываем, што нас аб гэтым і не прасілі.
    Той, хто і ў пяцьдзесят гадоў наіўны, як у дваццаць, — напэўна, такі самы бед- ны, як тады.
    • • •
    Добрая і чыстая рэч, — наіўнасьць, дапамагае людзям фармавацца — і пачы- нае помсьціць тым зь іх, хто не зразумеў яе ўрокаў і пад старасьць.
    Калі я сустракаю чалавека, які кажа, што ўсё зразумеў, я думаю, колькі яму, беднаму, яшчэ належыць зразумець...
    ПРАЎДА I СПРАВЯДЛІВАСЬЦЬ
    Праўда не заўсёды на нашым баку. Але ў тым, што яна павінна там быць, мы перакананыя з моманту, як пачалі сябе ўсьведамляць.
    Самым справядлівым мы называем тое, што пасуе менавіта нам.
    Справядлівасьць — рэч настолькі рэд-
    кая, што мы часта ня можам яе знансьці нават сярод сваякоў. Што ж шукаць яе сярод чужых?
    Справядлівасьць можна шукаць, але нельга знайсьці.
    Ёсьць выпадкі, калі трэба казаць толькі частку праўды. He дагаворваць — ня хлусіць.
    У нашым сьвеце праўды значна менш, чым няпраўды. Таму й людзей, якія шука- юць праўды, непараўнана менш, чым тых, хто яе не шукае... А можа й наадварот.
    • • •
    Парада праўдалюбцам: не шукайце таго, што патрэбна толькі вам.
    Праўду можа ўспрыняць і вытрываць толькі моцны розумам і духам. Падтры- мліваць у ілжывай думцы трэба слабога.
    Мала шанцаў на посьпех у таго, хто заўсёды на баку праўды.
    МАЎЧАНЬНЕ I БАЛБАТНЯ
    Гаварыць — ня значыць расказваць. Ня ўсе гэта разумеюць.
    Калі вам часам здаецца, што маў- чаньне — золата, вы памыляецеся. Маў- чаньне — заўсёды золата.
    Мы наракаем на доўгі язык, а мусілі б — на дурную галаву...
    Самы карысны замок — на вуснах.
    Памылкова думаць, што ў адным ча- лавеку могуць спалучацца розум і балбат- лівасьць.
    Амаль заўсёды лепш не дагаварыць нешта важнае, чым сказаць залішняе.
    •	• •
    Журналісты — гэта аматары паплят- карыць на тэму сваіх зацікаўленьняў.
    Дайце зайздросьліваму плеткару інфармацыю — і вы народзіце паклёпні- ка і інтрыгана. Пазбаўце яго інфармацыі — і ён ператворыцца ў кволага, абыяка- вага і безабароннага хвалька і хлуса.
    Давяраеш людзям ці не давяраеш, га- лоўнае — менш гавары.
    Маўчаньне мае, пераважна, дзьве пры- чыны — розум таго, хто маўчыць, альбо яго дурноту. У першым выпадку чалавек маўчыць, бо ўжо ня мае што сказаць. У другім — яшчэ ня мае.