EGOізмы  Сяргей Абламейка

EGOізмы

Сяргей Абламейка
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 224с.
Вільня 2004
33.79 МБ
Мы — няўдзячныя. Мы ня любім ля- ноту якраз за тое, што яна любіць нас.
ПРЭТЭНЗІЯ
Прэтэнзія не ўпрыгожвае. Але дапа- магае.
Прэтэнзія бывае ня толькі прычынаю посьпеху, але й яго вынікам. У другім выпадку яе добра відаць на твары.
Адукаванасьць бывае формай прэтэнзіі небагатых людзей.
Арыстакратаў мала. Прэтэндэнтаў больш.
Некаторыя з нас не разумеюць, што ўпэўненыя не ў сабе, а ў сваёй прэтэнзіі. Як сьмешна глядзець на такога, з высока ўзьнятай галавой...
Людзі, якія кажуць, што ня маюць аўтарытэтаў, — памыляюцца. Яны самі для сябе — найвялікшы аўтарытэт.
Прэтэнзія часта не разумее, што робіць сябе недаступнаю менавіта для таго, каго (ці чаго) яна хоча.
Людзям з прэтэнзіяй трэба не забы- вацца, што яна хоць і важная, але не га- лоўная. Галоўная ўсё ж — праца.
У прэтэнзіі — свае праблемы. Бо заш- мат хоча ня толькі ад навакольных, але і ад сябе.
Па сутнасьці, саромеецца той, хто мае прэтэнзію. Бо хто яе ня мае, таму й не залежыць на чужой апініі.
Прэтэнзія стварае сваім адэптам праб- лемы, самая вялікая зь якіх — патрэба адпавядаць ёй.
Прэтэнзія прэтэнзію знаходзіць.
Дзьве прэтэнзіі сябруюць зьнешне, a ўнутрана — пераўзыходзяць адна адну.
Некаторыя сваю прэтэнзію неасьця- рожна перадаюць і сваім дзецям. Гэта кепска нават тады, калі дзеці маюць для яе падставы.
He апошнія людзі ў правінцыі — пер- шыя ахвяры прэтэнзіі.
Прычына прэтэнзіі — дурнота.
ЗАЙЗДРАСЬЦЬ
Агледзьцеся вакол, і вы заўсёды ўба- чыце вочы, якія глядзяць не на вас, а на тое, што вы маеце.
Зайздрасьць — зьява нярэдкая. Шмат што можа быць прадметам зайздрасьці, і шмат для каго. Але лепшыя з нас, зайз- дросьцячы, хочуць мець такую ж рэч, горшыя — тую ж.
У прынцыпе, зайздрасьць — станоў-
чая якасьць. Яна — усяго толькі адна з матывацыяў нашых паводзінаў і ўчынкаў; жаданьне мець тое, што мае іншы. А тое, што яна часта прыводзіць да адмоўных вынікаў, не яе, а наша бяда. Каханьне, напрыклад, — бясспрэчна добрая рэч — часам таксама прыводзіць чалавека да благіх вынікаў. Справа ў нашай мараль- насьці.
•	• •
Удалым людзям лёс часта пасылае зай- здрасьць, з-за чаго яны ня могуць да- цаніць сваю ўдаласьць.
Часам тое, што прыходзіць да нас зь лёгкасьцю, натуральна і без асаблівых намаганьняў, зьяўляецца прадметам шматгадовае пажадлівае жарсьці нейка- га нашага знаёмца. Таму наіўна зьдзіўляц- ца, што нашае права валодаць нечым ня ўсе прызнаюць, а некаторыя яшчэ й спра- буюць яго адабраць... • • •
Слухай тон і інтанацыю сваіх зайздросьнікаў. Гэта шмат скажа аб тва- ёй будучыні.
Нават той, хто ўважае сябе самым няшчасным небаракам, мусіў бы ведаць, што побач нехта заўсёды знойдзе падста- ву яму пазайздросьціць.
Калі вы думаеце, што ніколі нічога нікому не зрабілі кепскага — вы памы- ляецеся. Побач заўсёды ёсьць той, каму вы шкодзіце. Няважна, чым. Ці то сваёй працай, ці то колерам чаравікаў, ці то абліччам жонкі. Нечым.
Вельмі часта прычынаю нашых праб- лем ёсьць адсутнасьць пачуцьця небясь- пекі ў размовах. Памятайце пра ўсё ня- добразычлівае і зайздроснае вакол.
Калі важны для вас чалавек нечакана зьмяніў свае адносіны да вашай пэрсоны, пашукайце сярод ягонага атачэньня не- кага не зацікаўленага ў вас.
Некаторыя сярод нас маюць ад нара- джэньня дабрыню і набытую зайзд- расьць. Яны кідаюцца дапамагаць нека-
му, а дапамогшы — тут жа пачынаюць яму зайздросьціць.
Зайздросныя звычайна шмат маюць. Хто ня мае нічога — не зайздросьціць. Яму няма з чым параўноўваць.
Простыя людзі бываюць прымітыў- нымі ў сваіх поглядах, густах, звычаях. Затое так званыя інтэлектуалы — вельмі часта прымітыўныя ў сваёй зайздрасьці і пысе.
Да чужых жанчын чапляюцца зай- здросныя мужчыны.
•	• •
Зайздрасьць сэксу сябра — распаўсю- джаны тып зайздрасьці сярод мужчынс- кае часткі грамадзтва.
I непрыязнасьць, і варажнеча, і на- огул, увесь спэктар адмоўных людзкіх пачуцьцяў — часьцей за ўсё праявы толькі аднаго зь іх — зайздрасьці.
Асабліва зайздросныя здольныя асаб- ліва доўга памятаць крыўду.
Перш чым дзяліцца радасьцю, паду- майце аб зайздрасьці.
УДЗЯЧНАСЬЦЬ
I НЯЎДЗЯЧНАСЬЦЬ
Рэальная падзяка рэдка дасягае паме- раў чаканае.
Людзі да такой ступені няўдзячныя, што часта пачынаюць хваліцца сваімі дасягненьнямі нават перад тымі, каму яны імі й абавязаныя. • • •
Няўдзячнасьць тым больш прыкрая, чым больш вы зрабілі для няўдзячнага. I тым больш верагодная.
Кажучы "дзякуй”, мы не заўсёды дзя- куем...
Удзячнасьць — пераменлівая і загад- кавая. Вартаму яе — ня дзячаць, і вельмі часта дзячаць таму, хто падзякі не заслу- жыў.
Няўдзячнасьць бывае сьвядомая і несьвядомая. Брыдка, калі сьвядомую няўдзячнасьць маскіруюць пад несьвя- домую. Такіх выдаюць вочы.
Няўдзячнасьць — заўсёды неадплата, як і неадплата, вельмі часта, — няўдзяч- насьць.
На недахоп падзякі скардзяцца тыя, хто не разумее, што ўдзячнасьці сярод людзей значна меней, чым яе патрэбна.
Ад дэфіцыту крыві паміраюць, а ад дэфіцыту падзякі — не.
Дзякуючы за нешта людзям, не рабі выгляд, што ты ім абавязаны. Яны мо- гуць неадэкватна ацаніць сваю паслугу.
Няўдзячнасьць уласьцівая вельмі дур- ным і вельмі разумным.
Няўдзячныя не разумеюць, што доўга выкарыстоўваць людзей без падзякі нельга. Сярод неаддзячаных можа знайсь- ціся той, хто адпомсьціць за незаплату.
•	• •
Прыстойны адкажа на няўдзячнасьць з пачуцьцём меры. Той жа, хто мае яшчэ і веру, падзякі не чакае.
•	• •
Шмат хто моцна зьдзівіўся б, калі б зразумеў, што ў няўдзячнасьці да сябе вінаваты сам.
•	• •
Бывае, чалавеку важна зразумець, што ягоная парада будзе выкарыстаная без падзякі, і не даваць яе.
НЕДАСКАНАЛАСЬЦЬ
• • •
Горка бывае пераканацца ў недаска-
наласьці і прымітыўнасьці людзей на прыкладзе ўласных бліжніх... Але яшчэ горай бывае пераканацца ў гэтым на прыкладзе самога сябе.
Ведаючы, што мы кепскія, мы ўсё роў- на крыўдзімся, калі аб гэтым кажуць іншыя.
• • •
Якую думку мы часьцей за ўсё гонім ад сябе? Тую, якая нагадвае, што мы гор- шыя, чым сябе пераконваем.
Чым больш маем — тым болып здаец- ца, што маем менш.
Ці ёсьць тое, што нельга зьлічыць? Ёсьць. Нашыя хібы й заганы.
• • •
Формула працы: рэдка які кіраўнік ут- рымаецца ад спакусы абвесьціць вашыя да- сягненьні сваімі, а свае памылкі — вашымі.
• • •
3 прыказаньнем ”Не пажадай чужое
жонкі" згодны нават ня той, у каго ёсьць жонка, але той, хто бачыць, што яго жон- ку жадаюць. А выконваць гэтае прыка- заньне ахвочых яшчэ менш...
Якія там маральныя "забабоны"! Не- каторых з нас можа спыніць толькі паг- роза ўласнаму здароўю. Зрэшты, і такіх ня вельмі шмат.
Балюча бачыць чалавечую недаска- наласьць і быць сьведкам чалавечае сла- басьці — выніку гэтай недасканаласьці.
• • •
Нашая разгубленасьць пры першай сустрэчы з чалавечай подласьцю сьвед- чыць аб закладзеным у нас імкненьні да дасканаласьці. • • •
Той, хто не прызнае свае хібы перад іншымі, звычайна не прызнаецца ў іх і сабе. Таму шанцаў выправіцца ў яго прак- тычна няма.
Мы значна часьцей мяняем сваю дум-
ку, чым усьведамляем гэта. I яшчэ ра- дзей — прызнаем яе зьмену. • • •
Каб змагчы дурную звычку, аднаму хапае сказаць сабе "Годзе!", а другому ня хопіць і дашчэнту патаптаць сваю год- насьць, задавальняючы тую звычку. Але змагчы могуць абодва. Адзін адразу, другі — урэшце.
МАНА
Мана існуе не таму, што людзі хочуць хлусіць. Яна існуе таму, што людзі хо- чуць яе чуць.
• • •
Нават самыя сумленныя дзеля аднаго чалавека здольныя схлусіць. Дзеля сябе.
Мы хлусілі б значна менш, калі б ве- далі, колькі людзей нас разумеюць.
Стыль некаторых — мана.
Той, хто падманвае іншых, ня можа не падманваць і сябе. Самападман — бацька падману.
Як часта той-сёй з нас, спрабуючы да- весьці, што ён "чэсны", робіць гэта з да- памогай хлусьні.
Шчырасьць — ня толькі прыкмета добрых людзей. Мярзоцьце таксама бы- вае шчырым.
Схлусіўшы блізкаму чалавеку, мы не прызнаемся пасьля ў гэтым ня толькі таму, што ня хочам яго засмучаць, але й таму, што пакідаем сабе магчымасьць схлусіць яшчэ раз.
КРЫВАДУШНАСЬЦЬ
Сярод шматлікіх усьмешак, якія вам давядзецца ўбачыць у жыцьці, вельмі няшмат будзе шчырых.
Крывадушнасьць — заўсёды ўсьмеш- лівая.
Менавіта за самай шырокай усьмеш- кай хаваецца вузкае розумам.
Падхалім, цябе любіць чалавек. Але не захапляйся. Бо ўзьнясеш яго гэтак высока, што ён адтуль цябе ня ўбачыць.
3 усіх сродкаў у арсэнале падхалімства лісьлівасьць найбольш цяжка замас- каваць на твары. Хацеў быў падказаць лісьліўцам, як гэта зрабіць, а пасьля па- думаў — нашто? Жывуць жа яны добра і не хаваючыся.
Гэй-гэй! Чалавеча! Маеш жа дыбачкі і кукішкі. Што ж ты адразу на пузе папоўз?
• • •
Калі цябе хваляць ці моцна дзякуюць, не самападманвайся. Твая асалода можа быць усяго толькі вынікам добрага вы- хаваньня суразмоўцы.
Сьляпымі і дурнымі відушчых і разум- ных робіць падхалімства.
He сьпяшайся судзіць таго, хто трапіў у залежнасьць ад падхаліма. Прыйдзе яшчэ і твой чарод.
Мала які розум можа процістаяць лісьлівасьці.
Улешчаны розум — зьменшаны розум.
Падхалім павінен ведаць, што чыёсьці ўлешчанае самалюбства не гарантуе яму сталага посьпеху. Заўсёды можа знайсь- ціся нехта больш лісьлівы і знаходлівы. Да таго ж, той, хто любіць лісьлівасьць, не абавязкова шануе лісьліўцаў.
Які бедны сёй-той! Калі б ведаў ён, як мы яго разумеем...
Можна па-рознаму ставіцца да
лісьліўцаў, але нельга не прызнаць, што лісьлівасьць амаль заўсёды дасягае мэты.
Некаторыя з нас больш даражаць не сваімі знаёмцамі, але сваімі знаёмствамі зь імі.
Ня ўсе, хто ўмее нахіляцца, робяць гэта своечасова.
ПАДСТУПНАСЬЦЬ
I ПОДЛАСЬЦЬ
Правільна робяць тыя, хто ўсіх вакол сябе ўважае за дурняў, бо рэдка каго з нас такім не ўдаецца абдурыць.
Нармальнага чалавека падступнасьць шакуе і першы і дзясяты раз.
Прайдзісьветам кепска жылося б, калі б не было шчырых і сумленных людзей.
Калі гутарыш з новым знаёмцам, а ён менш гаворыць, а болей маўчыць ды слу- хае, не сьпяшайся ацэньваць яго як зася- роджанага, глыбокадумнага інтэлектуала. Магчыма, у гэты момант ён разважае над тым, як цябе лацьвей ашукаць...
Людзі, у якіх "бегаюць вочкі", у часе таго "беганьня" ліхаманкава абдумваюць, як лепш датрымаць свой інтарэс і, адна- часова, схаваць гэта ад суразмоўцы.