EGOізмы  Сяргей Абламейка

EGOізмы

Сяргей Абламейка
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 224с.
Вільня 2004
33.79 МБ
Прыстойным трэба было б ведаць ад пачатку, што нахабы ня толькі не рас- плочваюцца за зробленае, але й праба- чэньня не заўсёды просяць.
У жыцьці — як у натоўпе: калі ўпаў, старайся ўзьняцца сам. Рукі могуць так і не падаць.
Драпежнік зьядае слабога — унівэр- сальны прынцып жыцьця, які дзейнічае і сёньня, і нават у царкве.
Як гэта ні парадаксальна гучыць, але мы часам бываем неасьцярожна асьця- рожныя.
Ня бойцеся казаць вядомыя рэчы. Яны могуць быць невядомыя таму, хто вас слухае. • • •
Мы імкнемся да вяршыні, забываю- чы, што яна — канец шляху (і кар'еры). Далей шляху няма.
Кожны з нас павінен быць гатовы да таго, што ўрэшце ягоныя заслугі будуць пастаўленыя ў заслугу іншым.
Будучы перакананымі, што ў нас усё наперадзе, мы не заўважаем, як яно зас- таецца ззаду.
Сапраўдная прычына таго, што адбы- ваецца, заўсёды больш цынічная, чым мы думаем.
СТАРАСЬЦЬ I МАЛАДОСЬЦЬ • • •
Успамін аб маленстве шчыміць душу і сэрца, бадай, не таму, што мы хочам быць
маладзейшымі, а таму, што мама і баць- ка былі тады моцнымі, маладымі й пры- гожымі.
Спрадвечную супярэчнасьць паміж новым і старым ілюструем мы самі. Мы не разумеем старых, будучы маладымі, і мы ж не разумеем маладых, стаўшы ста- рымі.
Незалежную дзяржаву складаюць не- залежныя людзі, а цывілізаваную — не- залежныя старыя.
Пражыўшы доўгае жыцьцё, людзі ўсё роўна баяцца сьмерці, бо спадзяюцца, што хоць нешта з таго, па чым яны тужаць, — вернецца.
Сумна, калі людзі пад старасьць не разумеюць таго, што павінны былі б зра- зумець у маладосьці. I яшчэ горш, калі мы можам сказаць гэта пра сябе.
Вярніце старому хоць нешта з таго,
што ён страціў, — і гэтую вашую ласку дацэняць нябёсы.
Старасьць — ня толькі доля кожнага. Яна яшчэ й прыходзіць значна хутчэй, чым чакае той, хто яе не шануе.
• • •
Люблю назіраць. Малады хоча заняць нейкае становішча з дапамогай старога. Сядзяць у кампаніі іншых. Малады лісьлівіць і дагаджае старому страшэнна і ведае, што хлусіць. Стары млее ад улеш- чанага самалюбства і пры гэтым таксама ведае, што малады хлусіць. I што цікава: малады вельмі проста і хутка дамагаец- ца свайго.
He судзіце моцна старога. Проста пас- тарайцеся ўратаваць супольную справу.
Старых трэба шанаваць. Пры гэтым іх трэба добра ведаць. А родных старых — трэба любіць.
Любеце старых, калі хочаце, каб любілі вас...
Адзінота — не абавязковая спада- рожніца старасьці, але найбольш рас- паўсюджаная.
He стварайце старым праблемы. Ім і так цяжка змагацца з цэлым сьветам.
He прапусьціце момант, калі станеце старымі самі. Звычайна ён супадае з мо- мантам, калі вы ня толькі пачынаеце дбаць выключна пра сябе, але й хочаце, каб тое ж рабілі вашыя блізкія.
Расчараваньні часта называюць юнац- кімі. Я б сказаў, што яны — непазьбеж- ныя спадарожнікі сталасьці, а таксама — яе прычына й перадумова.
Мяжу паміж маладосьцю душы і інфантылізмам мы павінны праводзіць самі. Крый Божа, каб гэта рабілі за нас іншыя. Зь дзяцінства ў старасьць, міну- ючы сталасьць, — вось шлях тых, хто ня можа разьмежаваць у сабе маладое ды інфантыльнае.
Калі побач з вамі сталы чалавек па- чынае 'А памятаеш... ", не пераш- каджайце яму вярнуцца думкамі ў мала- досьць. Пройдзе колькі гадоў — і вярнуц- ца думкамі ў мінуласьць захочацца ўжо вам.
Юр, часта, — гэта нежаданьне прыз- наць сябе старым.
Годна старэць дапамагае плён.
Сьмеючыся са старых, мы дэман- струем сваю непадрыхтаванасьць да таго часу, калі пачнуць сьмяяцца з нас.
Злое ў старых — вынік ня іх старасьці, але іх маладосьці.
Адно зь нямногага, што трэба шка- даваць — маладосьць. Калі яна ёсьць — добра. Ня страшна й калі яе ўжо няма. Кепска — калі яна сыходзіць у цябе на вачах: шкада прыгажосьці.
Перш чым плянаваць сваю старасьць, дажывеце да яе.
Бывае так, што стары чалавек, добра ўсьвядоміўшы свае памылкі, схіляе да іх маладога... Ніхто ня хоча заставацца са- мотным,
3 гадамі ўзрастае асьцярожнасьць, якая ў маладосьці здаецца нерашучась- цю і непатрэбным кампрамісам.
Людзям сярэдняга веку ня трэба было б пераймацца з прычыны блізкае стара- сьці. Палова жыцьця — ня ёсьць пало- ваю сьвядомага жыцьця.
На людзей пачынаюць забывацца ра- ней, чым яны адыходзяць.
Той, хто паразумеецца з восеньню, па- вінен паразумецца і са старасьцю, хоць лета ўсім шкада аднолькава...
Для некаторых з нас старасьць зьяў- ляецца тым, на што можна спаслацца, калі мы ня хочам нечага рабіць.
Ня ўсё новае добрае, як і ня ўсё старое — кепскае.
He забудзьмася, што ўсё старое некалі было маладым і новым.
Больш за ўсё пад старасьць нам по- мсьцяць незрэалізаваныя памкненьні й жаданьні, і яны ж часам ратуюць нас ад пекла.
Асьцярожнасьць ня толькі дапамагае, але й шкодзіць. Прычым асабліва пась- пяхова яна робіць гэта, калі спыняе ня словы, але ўчынкі, і ня ў сталыя гады, але ў маладосьці.
Малады чалавек адрозьніваецца ад немаладога... формаю падбародзьдзя.
Чым даўжэй жывеш, тым меней сабе падабаесься. Зьнешне.
•	• •
Чым даўжэй жывеш, тым больш кепскіх навінаў даведваесься пра сябе.
Сваю старасьць мы заўважаем на ад- нагодках.
•	• •
Ёсьць адно пачуцьцё, якому ня можа спачуваць маладая палова чалавецтва — гэта вострае адчуваньне блізкае старасьці і кароткасьці жыцьця.
СІЛА I СЛАБАСЬЦЬ
Крыніцаю сілы ёсьць жаданьне. Кры- ніцаю слабасьці — задавальненьне.
У адносінах паміж сабой людзі болып выяўляюць свае слабасьці, чым сілу.
Калі нехта крытыкуе чужую сла-
басьць, гэта зусім не азначае, што ён моц- ны. Наадварот, гэта можа азначаць, што ён яшчэ слабейшы.
Загану нельга зьмяніць. Можна зьмяніць заганнага чалавека. Але і ў гэ- тым выпадку мала ў каго хопіць... лю- бові да заганнага.
Калі нехта кажа, што даўно і пасьпя- хова змагаецца са сваім недахопам, мож- на не сумнявацца, што ён будзе змагацца зь ім яшчэ столькі ж.
Слабасьць — ня ёсьць апраўданьне.
СЯБРЫ I ВОРАГІ
3	узростам чалавек шмат што набы- вае — вопыт, веды, кантакты, грошы... Але вельмі рэдка — новых сяброў.
Калі мы сумуем па сябрах маленства — мы не разумеем, што сумуем па
чысьціні ў адносінах. Дзеці ня дзеляць сьвет, яго дзеляць дарослыя.
Сяброўства, звычайна, канчаецца тады, калі трэба выбіраць паміж сабой і сябрам. • • •
Дасягненьні не спрыяюць сяброўству.
Шчасьлівы той, хто ў 40 гадоў сябруе з тымі ж людзьмі, з кім сябраваў у 20.
Для кожнага можа надысьці час, калі ён сябруе з тым, хто сябруе зь ім.
Шчасьлівы той, хто сябруе з тым, з кім хоча.
У кожнага з нас ёсьць толькі адзін сап- раўдны сябар, які ніколі ня здрадзіць. Гэта — ён сам.
I навязьлівага сяброўства ня трэба ад-
кідаць. Што, калі яно здаецца такім толькі вам?
Той, хто мае шмат сяброў, звычайна ня мае ніводнага сапраўднага.
Сярод нас нямала такіх, каго адсут- насьць сяброў і няздольнасьць сябраваць прымушаюць кожнага знаёмца называць сябрам.
Як часта мы знаходзім ворагаў там, дзе шукаем сяброў!
КАХАНЬНЕ • • •
Колькі жанчынаў сталі нашымі ў на- шым уяўленьні? Магчыма, столькі, колькі іх пашкадавала ў думках аб нашай нера- шучасьці...
Шкада, што няшчаснае каханьне больш доўгае і трывалае, чым шчасьлі- вае.
He дамагайцеся таго, хто вас ня хоча. Ён вас так і не захоч'а.
Калі нельга інакш, можна кахаць і вачыма.
Палюбоўных раманаў паміж людзьмі, якія сымпатызуюць адно аднаму, магло б быць значна болып, каб не... лянота.
Колькі жарсьцяў у нашым жыцьці спа- раджае рэўнасьць! Гэта тым больш дзіўна, што ў пераважнай большасьці выпадкаў яна — беспадстаўная.
Каханая жанчына — каханая і на ра- ніцу.
Добра пра жанчынаў ня скажа той, хто не кахаў.
Каханьне — доля дасканалых. Болып простыя кіруюцца жарсьцямі. Але ёсьць
паміж двума гэтымі пачуцьцямі і яшчэ адна мяжа — маладосьць.
Жарсьць і каханьне — розныя рэчы. Жарсьць падпарадкоўвае вас свайму аб'- екту, кідае да ягоных ног. Каханьне — ураўноўвае.
Аднабаковаму каханьню наканавана ператварыцца ў жарсьць.
Жарсьць, сама будучы залежнасьцю ад свайго аб'екту, спараджае і нашую залеж- насьць ад сябе.
Адносіны паміж двума — таямніца Божая, паміж трыма — таямніца д'яб- лава.
У шлюбнай здрадзе бяруць удзел чаць- вёра.
Каханьне — фэтыш.
Безнадзейна закаханым магло б дапа- магчы ўсьведамленьне таго, што мы так- сама — сысуны, і, апрача высокіх памк- неньняў, кіруемся таксама зусім жывёль- нымі рэчамі, напрыклад... пахамі.
Розум каханьню не памочнік.
Жаданьне быць падманутым — не апошні складнік каханьня.
Некаторыя раўніўцы ня могуць зразу- мець, што адзіны іхны канкурэнт — яны самі.
Людзі часта і самі не разумеюць, што аб'ект іхнага каханьня насамрэч зьяў- ляецца ўсяго толькі суб'ектам дасяг- неньня іх мары або сродкам рэалізацыі іхнай жа амбіцыі.
Сапраўдны мужчына — гэта той, хто можа ганарыцца сваёй жонкай, а не сваімі палюбоўніцамі.
ПОСЫІЕХ I НЯЎДАЧА
Своечасова зразумець — вось посьпех у жыцьці! Большасьць бо разумее, калі ўжо позна...
Посьпеху на зямлі значна менш, чым людзей.
Беспадстаўным мы звычайна называ- ем чужы посьпех.
•	• •
Часам для посьпеху дастаткова вельмі добра думаць... аб сабе.
•	• •
Мы заўсёды больш вінаватыя ў сваіх няўдачах, чым гатовыя гэта прызнаць.
Нельга сказаць, што ўдача заўсёды ўзносіць на вяршыню нявартых. Значна часьцей яна ўзносіць на вяршыню таго, каго ўважаем нявартым мы.
Свае посьпехі мы часьцей называем провідам Божым, чым свае няўдачы.
Адзін з нашых закідаў пасьпяховым — няўвага да нашае пэрсоны. Закід няс- лушны. Той, хто рухаецца наперад, — наперад і глядзіць.
Адна з перадумоваў посьпеху — наву- чыцца адмаўляць.
Посьпех і здрада — вось два спрадвеч- ныя спадарожнікі!
Гісторыя посьпеху часта — гэта гісто- рыя прастытуцыі.
Прыстойнасьць і посьпех — рэчы час- та не сумяшчальныя. Таму з асабліваю скрухай я назіраю ў некаторых прыстой- ных гатоўнасьць стаць пасьпяховымі.
Вяршыня посьпеху тым вышэйшая,
чым ніжэй чалавек згодны ўпасьці дзе- ля яе.
Усё вырашае ўзровень амбіцыі.
Некаторыя з нас, наракаючы на няў- дачы, не разумеюць, што яны папросту занадта прыстойныя для посьпеху.
Наракаючы на няўдачы, мы часта про- ста не разумеем, што тое, чаго мы ня робім, абавязкова зробіць нехта іншы.
Калі людзі пачынаюць дзяліць посьпех, тады канчаюцца сяброўства і шчырасьць паміж імі.
Чым хутчэй малады чалавек перака- наецца, што ён ня самы лепшы і ня самы разумны, тым большая верагоднасьць, што зь яго нешта атрымаецца. I парадокс. Якраз тыя, хто ўважае сябе лепшым за астатніх, часьцей за ўсё дамагаюцца посьпеху і нешта ствараюць у гэтым жыцьці.