• Газеты, часопісы і г.д.
  • EGOізмы  Сяргей Абламейка

    EGOізмы

    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 224с.
    Вільня 2004
    33.79 МБ
    Добрыя робяць дабро не таму, што трэба, але таму, што добрыя.
    Зло існуе таму, што на яго ёсьць по- пыт, Прычым, сярод тых, хто яго папус-
    кае і нават робіць яму прамоцыю, ёсьць ня толькі злыя, але й добрыя людзі.
    Сярод нас нярэдка нараджаюцца абса- лютна таленавітыя злом людзі. 3 мален- ства, будучы ня вельмі адукаванымі, яны ў любой сытуацыі беспамылкова вызнача- юць свае прыярытэты, сваіх непрыяце- ляў і шляхі іх нэўтралізацыі. Іх энэргія ня мае межаў, калі справа датычыцца іх саміх. Яны памятаюць крыўды гадамі. Яны плятуць інтрыгі супраць любога, хто, як яны адчуваюць, адчувае іх. У іх няма іншае справы, як іх справа, дзеля гэтага яны могуць ня есьці, ня спаць і не адпачываць. Іх ахвярамі часта стаюцца наіўныя, даверлівыя і амбітныя, якіх яны выкарыстоўваюць і пасьля адрынаюць ад сябе. Гэткія ёсьць паўсюль: у турме, у царкве, на вяршыні грамадзтва і на яго- ным дне, сярод усіх народаў і нацыяў, ва ўсіх краінах і на ўсіх кантынэнтах. Кож- ны з нас можа назваць некалькі такіх падступнікаў.
    Зло ўвасабляецца ў людзях, каб быць пераможаным. Пасьля многіх сваіх пера- могаў... над намі.
    Мы абураемся посьпехамі зла ў гра-
    мадзтве і на зямлі ўвогуле і шукаем пры- чыну яго перамогаў. I не зьвяртаем увагі на посьпехі зла ў нас саміх, што і ёсьць прычынаю яго астатніх перамогаў.
    Добрыя справы робяць ня толькі доб- рыя людзі.
    Розьніца паміж добрым і дрэнным звы- чайна — у цане.
    СЯМ'Я
    Нас часта цягне за язык жаданьне дзіцяці паведаміць кожную навіну сваёй маме.
    Кожны хоча дапамагчы бацькам... I забывае.
    Кепска, калі бацькі больш вытанчаныя за дзяцей.
    Разумна паводзіцца бальшыню людзей
    вучыць жыцьцё. Шчасьлівыя тыя, каго навучылі гэтаму бацькі.
    Як часта нам хочацца перакласьці свой клопат на бліжняга. Лепш бы мы пера- кладалі яго на плечы далёкага...
    •	• •
    Для няўдалых сям'я застаецца апош- няй пляцоўкай для самасьцьвярджэньня. Для ўдалых — натуральнаю крыніцаю самапавагі.
    У вялікіх бацькоў часта бываюць нікчэмныя дзеці, а ў бацькоў нікчэмных вялікія дзеці — рэдкасьць.
    •	• •
    Людзі, якія маюць посьпех у асабістых кар'ерах, часта ня маюць яго ў выха- ваньні сваіх дзяцей.
    •	• •
    Ня варта казаць дзецям, што людзі кепскія. Кажэце ім, што людзі робяць кепскія ўчынкі. Кажэце таксама, што ім давядзецца сустрэцца з кепскімі людзь- мі, і верагоднасьць гэтага вельмі вялі- кая.
    Разумныя бацькі — гэта ня тыя, якія проста скажуць дзіцяці: змагайся, усе месцы занятыя, — але тыя, што навучаць яго самому ствараць месцы...
    Нашыя дзеці павінны быць гатовыя да таго, што ў сьвеце ўсё значна прасьцей, чым яны думаюць. Пры гэтым ім самім быць "простымі" не абавязкова. Дастат- кова ведаць пра "простых" і "простае".
    Куды зьнікаюць нашыя пачуцьці? Куды дзяецца любоў усіх дзяцей да іх мамаў? Можа, адзіны шанец уратаваць пачуцьцё — гэта матэрыялізаваць яго ва ўчынкі?
    Адзін толькі тып людзей даруе неспра- вядлівасьць да іх і ня помсьціць за яе — родныя.
    ЧАС
    Людзі, якія апярэджваюць свой час, павінны быць гатовыя да помсты "апя- рэджаных".
    Выраз "настальгія па тых часах" не зусім слушны. Настальгуем мы хутчэй не "па тых часах", а па сабе тагачасных.
    Усё ідзе хутчэй, чым мы думаем. Усё хутчэй і здарыцца.
    Чаканага толькі таму і чакаюць, што яно можа ня зьдзейсьніцца.
    •	• •
    Дзеці і дарослыя — часавыя ворагі. Адныя прагнуць час прысьпешыць, а дру- гія — спыніць ці запаволіць.
    Кажуць, што час ідзе, бяжыць, ляціць... Кажуць нават, што яго выпра- меньваюць зоркі... А што, калі ўзяць такі ракурс — час выцякае, канчаецца. Літа- ральна для кожнай істоты і, увогуле, для ўсяго, што мае шчасьце ці няшчасьце быць, яго застаецца ўсё меней. Таму я і кажу — часу меншае. I для таго, хто яшчэ не нарадзіўся, часу таксама меншае. I да зьяўленьня, і да сьмерці.
    Кажуць, як чакаць — дык доўга, a як прайшло — дык хутка. Ня маюць ра- цыі, або часткова маюць. Усё ўвогуле хутка.
    Чым больш падзеяў за адзін дзень — тым ён даўжэйшы. А вось чым болей пра- цы — тым дзень карацейшы.
    Адзін разумнік некалі сказаў, што ме- навіта праца зрабіла з малпы чалавека. Я б не ацэньваў працу так адназначна. Менавіта яна забірае болыпую частку на- шага жыцьця.
    Неразумны той чалавек, які не заўва- жае хады часу. Ён бо яго і не шкадуе.
    Залежнасьць ад часу людзі пачынаюць адчуваць тады, калі яго не стае.
    Адзіны сродак павялічыць свой час — напоўніць яго падзеямі.
    У кожным чаканьні самы пакутлівы час — апошні.
    He сьпяшаюцца — маладыя і... дур- ныя.
    Дзьве рэчы сыходзяць незваротна — час і грошы.
    Частка людзей валодае рэдкай здоль- насьцю заўсёды знайсьці нейкую справу, каб згубіць троху часу.
    Страціўшы час, людзі не разумеюць, што згубілі і шанец, і яшчэ доўга не пакі- даюць марных надзеяў.
    Самападманам займаюцца тыя, хто спадзяецца нагнаць страчанае. Час, які вы ахвяравалі не на тое, — вы ахвяра- валі не на тое...
    Калі мы спрабуем нешта адкласьці ці
    адцягнуць, мы наіўна не разумеем, што скарачаем наступны кавалак адпушчана- га нам часу...
    СЬВЕТ I СУСЬВЕТ * • •
    Гэтым сьветам кіруе ня той, хто паві- нен быў бы, і ня тое, што павінна было б. Таму неразумна нечага дамагацца. Трэба проста жыць. Усё, што мы можам — гэта заставацца такімі, якімі мы ёсьць. Мена- віта гэтага найбольш ня хоча тое, што тут кіруе.
    У сьвеце панаваў бы хаос, калі б част- ка людзей не была створаная для таго, каб задаволіцца малым.
    • • •
    Фатальнага ў нашым жыцьці значна менш, чым мы думаем. Часта абставіны штурхаюць нас на пэўны выбар. Але, доб- ра падумаўшы, вы зразумееце, што тыя абставіны справакавалі самі.
    Сьвет мяняецца, мяняюцца людзі, мя-
    няюцца словы, якімі яны выказваюць свае пачуцьці. He мяняюцца толькі самі пачуцьці. Кожнаму наканавана зазнаць расчараваньне, нязьдзейсьненыя мары і невымоўны боль ростані з блізкім і да- рагім.
    У сусьвеце чалавечых пачуцьцяў болып за ўсё лунае — жаданьняў, а сярод іх — жаданьняў нязьдзейсьненых.
    Усё, што існуе на зямлі: рэчы, ідэі і вычварэнствы, — усё гэта некаму патрэб- нае. Няма нічога непатрэбнага.
    He сумнявайся, што ўсё паўтараецца. Усё паўтараецца.
    Вечнае — нядобразычлівец побач з вамі. • • •
    Сьветам кіруюць ня лепшыя якасьці людзей, а паветра, насычанае іх нялеп- шымі памкненьнямі.
    Бясконцасьць сусьвету немагчыма ўявіць таму, што ён — і не бясконцы.
    ІНТЭЛЕКТ
    Робячы высновы, не забудзься, што кожная зь іх — дачасная.
    Тое, што мы зразумелі, застаецца і сыходзіць разам з намі. Шчасьлівы той, хто здолеў гэта перадаць іншым. Назапа- шанае перадаць лёгка, зразуметае — амаль немагчыма.
    Інтэлектуалы шмат хочуць ад людзей.
    Інтэлектуал не заўважае, што перарос сваіх куміраў, і расчароўваецца ў іх, за- мест таго, каб падзякаваць.
    НАДЗЕЯ
    Недаўменьне — чаму ж здарылася бяда, ёсьць маленькаю рэштаю нашае на- дзеі на тое, што яна ня здарыцца...
    Калі надзея й не дапамагае нам добра жыць, дык, прынамсі, яна дапамагае нам лепш чуцца.
    Сумнеў азмрочвае надзею, а надзея робіць сумнеў менш пакутлівым.
    Калі няма нічога іншага, мы песьцім сваё самалюбства надзеямі.
    Надзея, не падмацаваная верай ці ве- дай — шкодная, бо падманвае. Тое, што мы трацім, мы трацім назаўсёды.
    ПРЫГАЖОСЬЦЬ
    Прыгожае — захапляе і цешыць. Але можа і раздражняць. Таго, хто яго ня мае.
    Хоць усе і ня могуць быць прыгожымі, але мала хто сябе такім не ўважае.
    Прыгожыя ўнутрана людзі вельмі ча- ста бываюць непрыгожыя зьнешне. I на- адварот.
    Прыгожае ня толькі песьціць вока і цешыць густ, але і спакушае.
    Звычка робіць прыгажосьць менш заў- важнаю.
    Насамрэч людзей якія здольныя ад- розьніваць прыгожае ад непрыгожага, — вельмі мала.
    АДВОЛЬНАЕ
    Магчы — прыемна.
    Прыемна, калі выпадковасьць на на- шым баку...
    Бывае, нам адмаўляюць у тым, чаго мы ня просім. • • •
    Губляесься, калі адчуваеш, што табе чужая чужая радасьць.
    I самыя лепшыя аказваюцца самымі звычайнымі.
    Пытаньне ня ў тым, можаце вы ці не. I ня ў тым, што і як. Пытаньне ў тым — ці трэба?
    Галоўнае, не адкуль вы. Галоўнае — дзе вы.
    Кожны хоча, каб вы ім пацікавіліся. Дзеля розных мэтаў, але кожны.
    Першы блін — заўсёды комам, але не ва ўсіх.
    •	• •
    Мець патрэбу — мала. Трэба, часам, і атрымліваць.
    Зялёная агароджа ўвосень перастае быць зялёнаю, а ўзімку — агароджаю. • • •
    Быць прасьцей ня могуць... простыя.
    1.	I. 1999.
    Ня ўсе знаёмыя людзі могуць сказаць адно аднаму: мы з вамі сустракаліся ад-
    нолькавую колькасьць разоў — колькі вы са мной, столькі і я з вамі...
    Калі нешта добра камечыцца, гэта ня значыць, што яно добра прасуецца.
    Станоўчы імідж — ня тое самае, што станоўчы вынік.
    Своечасова спыніцца — гэтак жа важ- на, як і мець адвагу пачаць ізноў.
    Ёсьць усё, што мы здольныя назваць, і яшчэ шмат з таго, што мы назваць ня можам.
    У тыдні вельмі шмат будзённых дзён, а ў месяцы вельмі мала тыдняў.
    He хваліцеся, што здымаеце кватэру з мэбляй — маеце рызыку памерці не ў сваім ложку.
    Калі мы стаім на беразе, нашыя
    позіркі рэдка скіраваныя на яго. Мы глядзім на супрацьлеглы.
    Лепш за ўсё ў дарагіх рэчах разьбі- раецца той, хто іх прадае, і сам ня мае грошы купіць.
    I ў адчыненыя дзьверы не заўсёды можна заходзіць.
    Слова "трэба" пагарджае нашымі жа- даньнямі. • • •
    Нікому нічога ня трэба даводзіць. Той, хто здольны ўспрымаць аргумэнты, і так на вашым баку.
    VITA ARTIUM
    мастацкае жыцьцё
    ТАЛЕНТ
    Талент бывае адзінаю станоўчай якась- цю свайго ўладальніка.
    Эгаізм, бясспрэчна, зьяўляецца найлеп- шым пабуджальнікам да працы. Але толькі ў бяздарнасьцяў. Сярод матыва- цыяў генія — ня толькі эга. Ёсьць там і ягоны... адказ сьвету.
    Тое, дзеля чаго чалавек застанецца ў гісторыі, ён робіць не таму, што трэба, але таму, што хоча.
    Той, хто не імкнецца ўвекавечыць сваё імя, часта мае на гэта болып шанцаў.
    • • •
    Той, хто здольны ацаніць, звычайна сам застаецца недацэненым.
    Талент і розум — розныя рэчы. Яны часьцей за ўсё і належаць розным лю- дзям.
    У таленавітым розуме прэтэнзія пася- ляецца радзей.
    Талент шмат глядзіць і слухае. Нехта гаворыць, ён — піша. • • •
    Як часта разумныя і глыбокія на слых словы, перанесеныя на паперу, аказваюц- ца бляклым прымітывам...
    Крытычнасьць і крытыцызм адрозь- ніваюцца... талентам. А таксама розумам, пачуцьцём меры і стылем.
    Талент ніяк не залежыць ад яго нось- біта.