EGOізмы  Сяргей Абламейка

EGOізмы

Сяргей Абламейка
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 224с.
Вільня 2004
33.79 МБ
Калі падступнік канчаткова зразумее, што ня можа падмануць, ён цябе зьнена- відзіць.
Сярод тых, хто не глядзіць адкрыта ў вочы, — ня толькі тыя, каго абвіна- вачваюць, але й тыя, хто вінаваціць.
УПЭЎНЕНАСЬЦЬ
I САМАЎПЭЎНЕНАСЬЦЬ
Чым адрозьніваецца ўпэўненасьць ад самаўпэўненасьці? Выразам твару.
Самаўпэўненасьць таксама бывае на- стойлівай. Гэта — яе адзіная станоўчая якасьць.
Перакананасьць магла б быць добраю, калі б не была гэтак часта беспадстаўнаю.
Дачаснае ўсё, тым больш падставы самаўпэўненасьці.
Пакараньне самаўпэўненага — расча- раваньне.
Працьверазіць самаўпэўненага можа сумнеў у сваіх сілах. Зрабі нешта лепш за яго.
На памылках вучацца самаўпэўненыя, бо яны іх больш і робяць.
Дзеячы часта займаюцца дзейнасьцю толькі з-за таго, што вельмі добра дума- юць пра сябе. Прыблізна гэтак сказаў
адзін разумнік. Пагаджуся і дадам, што некаторыя "займаюцца дзейнасьцю", бо хочуць, каб пра іх добра думалі іншыя. Бо хто думае кепска пра сябе?
Варта толькі нам у чым-небудзь упэўні- цца, як злахітры лёс тут жа абвяргае на- шую перакананасьць у веданьні жыцьця.
СКВАПНАСЬЦЬ
Назапашваньне — гэта схаваная амбі- цыя і трансфармаваная прэтэнзія.
Сквапныя, вядома, спадзяюцца. Але галоўная іх праблема — недальнабач- насьць. Калі яны захварэюць і памруць — нават дзеці ня ўспомняць іх добрым словам.
Пытаньне, на якое ня можа адказаць сквапны, — нашто? Пытаньне, якім сквапны не цікавіцца, — каму пакінуць? Пытаньне, якога сквапны баіцца і гоніць ад сябе, — каму застанецца?
Ня толькі добрая ежа спрыяе здаро- ўю. У некаторых выпадках яму дапама- гае й голад. А бывае, што дапамагае ня сам голад, але ўсьведамленьне, колькі на ежы можна зэканоміць.
УПАРТАСЬЦЬ
Упартасьць мае шмат "сваякоў". Яна — сястра дурноты, але бывае і крэўнаю Ўдачы.
•	• •
Упартасьць — пастка для дурняў. Яны трапляюць у яе часта, сядзяць там падоў- гу і выбіраюцца адтуль, не паразумнеўшы.
•	• •
Калі ўпартыя дамагаюцца мэты — гэта добра. Кепска, калі яны ўпарцяцца.
Лепш быць упартым, чым зацятым.
Усе кажуць "упартасьць", а думаюць "зацятасьць".
Упартыя і зацятыя, калі гавораць пра посьпех, блытаюць сябе з настойлівымі.
Упартыя, зацятыя і настойлівыя ад- розьніваюцца адносінамі да сябе і людзей. Першыя думаюць аб сабе вельмі добра, другія — кепска аб усіх навокал, а трэ- ція — добра аб сабе і недастаткова кепс- ка аб навакольных.
Той, хто робіць усё насуперак, не заў- важае, як пачынае супярэчыць самому сабе.
Той, хто з вамі ўвесь час спрачаецца, мусіў бы мець адвагу прызнацца, што ён вас калісьці зьнелюбіў.
Упартасьць часьцей бывае праяваю амбіцыі, чым вынікам перакананьня.
He любіць упартых і тупых — мала. Трэба яшчэ самому такім ня быць.
Упарты не разумее, што для таго, каб самасьцьвердзіцца, значна важней зга- джацца, чым пярэчыць. • • •
Самыя заўзятыя пнуцца давесьці, што яны не прайгралі, нават тым, хто іх пе- рамог.
КАРЫСЬЛІВАСЬЦЬ
Карысьлівыя імкнуцца да моцных і ў гэтым сваім імкненьні неабачліва прамінаюць тых, хто заўтра стане яшчэ мацнейшым.
Жаданьне карысьлівых забясьпечыць сабе выгаду прымушае іх займаць месцы, дзе яны прыносяць карысьць іншым.
Значная доля ўсёй пагарды на зямлі мае тыя ж самыя матывы, што і пагарда прастытуткі, якая зразумела, што вы не яе кліент...
Перадузятасьць бывае шчырая і ўда- ваная. Удаюць перадузятасьць таму, у кім зацікаўленыя.
Адмоўнае стаўленьне да прапановы можа быць пакліканае дзьвюма прычы- намі — непрыняцьцем прапановы і жа- даньнем яе скрасьці.
Практыцызм — не такі кепскі, калі своечасовы. Практыцызм дзіцяці можа давесьці да бяды.
Гледзячы на лёс карысьлівых, хочац- ца перафразаваць расейскае выслоўе і ска- заць, што не яны ўпрыгожваюць месца, але месца некаторых зь іх... ратуе.
•	• •
Інтарэс і выгада — распаўсюджаны, але не ўнівэрсальны матыў. Зь яго дапа- могай нельга дамагчыся павагі людзей прыстойных.
НІКЧЭМНАСЬЦЬ
Заўсёдны спадарожнік нікчэмнасьці — самападман.
•	• •
У абмежаванага чалавека вузейшае ня толькі кола радасьцяў, але й перажы- ваньняў.
Колькі разоў ужо бывала, што пасрэд- насьць дзеля нечага высоўвалі наперад, a яна раптам пачынала думаць, што "пе- рад" ёй і належыць.
Уменьне надаць сабе важнасьці ўзвы- шае прымітыва ня толькі ў вачах улас- ных, але, на жаль, і ў чужых.
•	• •
He любіць простых — не азначае са- мому ня быць такім.
СЛАВАЛЮБСТВА
Славалюбца можа жорстка адпом- сьціць таму, хто замахваецца на сфэру, дзе ён дасягнуў славы.
ПАХВАЛЬБА
Прагнеш пахвалы — ведай, што хваляць не таго, хто заслугоўвае, а таго, каго трэба.
Той, хто імкнецца да пахвалы, не заў- важае моманту, як у сваім імкненьні да яе пачынае ганіць іншых...
Хвалько звычайна выбірае для пах- вальбы ня самую надзейную падставу.
Калі нехта хваліцца, што ён усіх па- канаў, нагадай яму, што ёсьць адна асо- ба, якую ён не пераможа, — ён сам.
Шмат каму для камфорту трэба вельмі мала. Напрыклад, троху пахвальбы...
Маладыя ня ўмеюць хваліць, бо самі яшчэ хваляцца.
СНАБІЗМ
Адзін толькі тып самападману падма- нвае ня толькі свайго носьбіта, але й не- каторых навакольных — снабізм.
Снабізм і прэтэнзія — брат і сястра, a спараджае гэтых "дзетак” абмежава- насьць розуму.
Шмат каму стала б не да сьмеху, калі б яны даведаліся, што ў момант, калі яны сабе падабаюцца, іншыя зь іх сьмяюцца...
Нярэдкі ў журналістыцы тып — ка- мэнтатар-сноб — не разумее, што памя- таць будуць не яго, а падзеі, якія ён ка- мэнтуе.
RATIO VIVENDI
сэнс жыцьця
BEPA I ГРЭХ
Нішто на сьвеце ня мае сэнсу, апрача Бога і Вас саміх.
У пекле насельнікаў хапае, хоць на зямлі большасьць спадзяецца на рай.
Нябёсы могуць дараваць і нястрыма- насьць, але кажуць, што ўзнагародж- ваюць яны менавіта ўстрыманьне.
Мы не пакідаем Стваральніку шанцаў ня быць міласэрным. Занадта мала ся- род нас цноты.
Роспач, паводле Эвангельля, — грэх. I здаецца, што надзея пасланая нам ня толькі для таго, каб грашыць і спадзя- вацца, але й для таго, каб спадзявацца і не грашыць.
Непахісны закон жыцьця. Большасьць людзей кіруюцца ў сваіх учынках выключ- на мэркантыльным інтарэсам, але вынікі іхнае працы ўсё роўна аказваюцца станоў- чымі і дадатнымі для грамадзтва. Магчы- ма, гэта і ёсьць Вышэйшы Плян.
Мы любім скардзіцца на свой нешан- цунак і на няўвагу нябёсаў да нашага лёсу. А між тым, як часта мы супраціўляемся натуральнай хадзе падзеяў нашага жыць- ця, не разумеючы, што гэта, магчыма, і ёсьць провід Божы!
Спасьцігнуць звышнатуральную бязь- межнасьць Госпада можна празь бязь- межнасьць ягонае цярплівасьці да нас...
Як часта карціць запытацца некато-
рых сьвятароў: ойча, ці чуў ты што-не- будзь пра Хрыста?
•	• •
У эвангельскім сюжэце пра Тамаша Нявернага — аснова хрысьціянскага пас- туляту пра безумоўную веру, гэта зна- чыць, пра веру, якая не патрабуе дока- заў. Менавіта гэтак вернікі і вераць. Але кожны зь іх недзе глыбока ў душы ўсё роўна прагне цуду. He для доказу існа- ваньня Стваральніка. Для дапамогі...
•	• •
Прыстойнасьць, на жаль, — падстава для няпосьпеху сярод людзей і ў жыцьці. Недарэмна сьвятыя сыходзілі ў пус- тэльнікі.
У хваробы ёсьць два чыньнікі: цела дае прычыну/ а грэх — час і тэрмін.
Крыж на шыі не дапаможа таму, хто цьвёрда наважыўся зграшыць.
Грэх і спадарожнічае граху.
Пераадолеўшы спакусу, ня цешцеся асабліва. Яна мае звычку вяртацца.
Спакушаючыся, грэшнік можа кожна- га разу пры гэтым уяўляць сябе Апоста- лам Пятром і спадзявацца пасьля напра- віцца. Пры гэтым ён забывае, што, трой- чы здрадзіўшы Хрысту, Сьвяты Пётар пасьля памёр за Яго. А зь сёньняшніх грэшнікаў ніхто за Хрыста паміраць не зьбіраецца.
Спакуса — няважная. Важная пера- мога над ёй.
Энтрапія плянэты — грэх. • • •
Сутнасьць Хрыстовага запавету: не зьбіраць сабе скарбу на зямлі — лепш за ўсё ўсьведамляецца намі на могілках. Якраз за цьвінтарным плотам мы аб ім і забываем.
Часам нябёсы падкідаюць нам выпраба-
ваньне ў выглядзе зьяўленьня ў нашым жыцьці таго, што мы больш за ўсё ня любім.
Нельга блытаць паняверку зь нявераю. У паняверцы чалавек часьцей за ўсё бы- вае не са сваёй волі, а нявера — больш суб'ектыўны, аўтарскі стан.
•	• •
Мала прасіць у Госпада сілаў. Каб іх ужыць, патрэбныя і ўласныя намаганьні.
•	• •
Аптымізм нараджаецца ад безвыход- насьці — ад безвыходнай колькасьці на- шага граху. 3 нашае багны выйсьце можа быць толькі ў лепшы бок.
Шкада, але часьцей за ўсё грэх спы- няецца... расплатай за яго.
Пераадоленьне сябе ёсьць пераадолень- не спакусы.
Вельмі лёгка перамагчы спакусу з дру- гога разу, папярэдне паддаўшыся ёй.
Нібыта і нельга сумнявацца, што дас- танем дараваньне нябёсаў, але й як не сумнявацца?
Грэшнікі слабыя. Але для некаторых грахоў патрэбная і сіла. • • •
Жыцьцё можа быць да нас прыхіль- ным, але мы забываемся, што гэта зусім не азначае прыхільнасьці да нас нябёсаў.
Грэх тым болей цяжкі, калі, робячы яго, спадзяюцца на наступнае пакаяньне. • • •
Як часта хочацца сказаць некаторым: калі ты верыш у Бога, дык дазволь не паверыць табе... • • •
Бяз Бога сьвет ня меў бы сэнсу.
ДАБРО I ЗЛО
Няма такога зла, якому б эгаізм і ам- біцыя не прыдумалі апраўданьняў.
Той, хто дапамагае злу, вельмі рэдка не стаецца ахвярай гэтага зла.
Марна дзяліць людзей. Яны дзеляцца самі. Нізкае і злое ёсьць у кожным. Па- водле стаўленьня да гэтага ў сабе людзі і падзяляюцца. • • •
Злыя намеры значна часьцей робяцца злымі ўчынкамі, чым добрыя — добрымі.
Благія мэты прыводзяць да благіх вынікаў толькі добрых людзей... • • •
Цнота ня можа змагацца з заганаю ей- нымі сродкамі. Па-першае, у гэтым выпад- ку яна перастане быць цнотаю, а па-другое, яна абавязкова прайграе, бо страціць падт- рымку крыніцы сваёй беззаганнасьці...
Можна шмат разважаць над тым, чаму дабрыня заўсёды слабая і менш энэргіч- ная. Але адказу вы так і ня знойдзеце. Бо той, каго вы лічыце энэргічным і злым, сам сябе ўважае таксама добрым.
Злая воля больш актыўная за добрую. Таму яна часта й перамагае. Але актыў- ная яна менавіта таму, што недзе падсь- вядома разумее, што ўрэшце прайграе. Спрабуе ўратавацца.
•	• •
Мы любім добрых за тое, што яны ва- лодаюць скарбам, якога самі ня маем — дабрынёй.
Усё добра быць ня можа. А вось усё кепска — так.