• Газеты, часопісы і г.д.
  • EGOізмы  Сяргей Абламейка

    EGOізмы

    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 224с.
    Вільня 2004
    33.79 МБ
    Вучаць усіх — мала хто вучыцца, і яшчэ менш — навучваецца.
    Часам трэба сказаць сабе: калі я не разумны, дык хто тады разумны?
    • • •
    Нават разумныя людзі шмат што ра- зумеюць позна.
    Як на разумнага чалавека, дык доб- рых месцаў ня так і мала.
    • • •
    Вернасьць ідэалам — часта прыкмета слабога розуму.
    Нягнуткасьць розуму — сьведчаньне яго адсутнасьці.
    Дурнота — саюзьніца зла.
    ГОНАР I ГОДНАСЬЦЬ
    Людзям уласьціва ганарыцца тым, да чаго яны ня маюць дачыненьня.
    •	• •
    Калі ганарыцца няма чым, ганарацца проста сабой.
    Наўрад ці мае годнасьць той, хто топ- ча яе ў іншых.
    Ганарлівыя, калі справа датычыцца іхнага гонару, часта забываюць пра яго.
    Нашая годнасьць урэшце аказваецца патрэбнаю толькі нам.
    •	• •
    Быў бы гонар, а чым ганарыцца — знойдзецца.
    ВЕТЛІВАСЬЦЬ
    Ветлівасьць нічога не каштуе, але пры- носіць неблагія дывідэнды.
    ГАСЬЦІННАСЬЦЬ
    У некаторых гасьцях мы чуемся вельмі ў гасьцях.
    Некаторыя гаспадары любяць пускаць гасьцям пыл у вочы ў выглядзе адсут- насьці пылу.
    Дзе палягае мяжа паміж гасьцін- насьцю, з аднаго боку, і нахабнасьцю таго, хто вырашае свае праблемы за кошт чу- жое гасьціннасьці, з другога? Яна паля- гае паміж вашай сумленнасьцю і чужой бессаромнасьцю. А можа і проста супа- дае з нашай нерашучасьцю.
    СЬМЕЛАСЬЦЬ
    Толькі пажыўшы, разумееш, што тое, што нам здаецца моцным, насамрэч — слабое. Сапраўды моцнае — сьмелае.
    Дзьве рэчы блытаюць заўсёды — сьме- ласьць і дурноту.
    ЭГАІЗМ
    Эгаізм — можа і ненармальная рэч,
    але гэта — норма нашага жыцьця.
    Самай важнай кожны лічыць тую па- дзею, у якой браў удзел сам.
    Некаторыя робяцца вельмі мэтана- кіраванымі, калі мэта — яны самі.
    Безнадзейна заняты сабой чалавек звы- чайна не заўважае, што ўсе вакол ужо заўважылі гэтую ягоную якасьць.
    Вартыя жалю людзі, якія губляюць інтарэс да кампаніі, калі іх перастаюць слухаць.
    На тое, што людзі эгаісты і дбаюць толькі пра сябе, наракаюць звычайна тыя, хто спадзяваўся, што людзі падбаюць і пра іх.
    Эгаіст хваліць толькі тых, чый аўта- рытэт уздымаючы, уздымаецца сам, або тых, хто, як ён спадзяецца, пахваліць і яго.
    Людзі з паблажлівай усьмешкай лю- бяць і паважаюць толькі сябе.
    Мы часта пытаемся, адкуль некаторыя людзі ведаюць, як паводзіцца ў пэўнай сытуацыі, — што казаць, чаго не казаць. За гэта мы нават прыпісваем ім надзвы- чайныя інтэлектуальныя здольнасьці. A насамрэч аказваецца, што яны ў сваіх паводзінах кіруюцца ня розумам, але пры- роднай падступнасьцю, злахітрасьцю ды
    іншымі чалавечымі заганамі. Уласны інтарэс — вось іх падручнік!
    Сустрэўшы зваду, можна й ня слухаць аргумэнтаў зваднікаў. Што б яны ні ка- залі, прычыны заўсёды будуць асабістыя.
    • • •
    Уласны інтарэс замінае нам часта ба- чыць нават бліжэйшую пэрспэктыву.
    Гэх, каб неправоты нашых бліжніх мы даравалі ім гэтаксама лёгка, як свае сабе!
    Нават дробныя людзі здольныя выяў- ляць вялікую волю, калі справа датычыц- ца іх саміх.
    Захапіўшыся, бывае, нейкім маладым чалавекам, мы не заўважаем, як празь некалькі гадоў зь яго вырастае пачварка, што пільнуе толькі свой інтарэс.
    Два эгаізмы цяжка суіснуюць у шлю- бе, затое квітнеюць у палюбоўніцтве.
    Як шчымліва і чуйна ставяцца сама- любцы да свайго здароўя! Як любяць яны паразважаць аб ім і паскардзіцца на хва- робы, сьвяткуючы ў душы маленькую перамогу ад усьведамленьня, што насам- рэч скардзіцца няма на што. Такія доўга жывуць. Але таксама паміраюць.
    Эгаізм аднаго бывае прычынаю бедаў многіх.
    Інтарэс перамагае ідэю. Асабісты. На жаль.
    Як лёгка мы адмаўляем іншым у пра- ве мець тое, што маем самі.
    Самалюбца недальнабачна пагарджае чалавекам, які пасьля і вырашыць яго- ны лёс.
    Які маральны прагрэс мог бы чакаць чалавецтва, калі б людзі троху зьменшылі сваю карысьлівасьць!
    САМААЦЭНКА
    Падчас ацэнкі іншых мы заўсёды па- мыляемся наконт сябе.
    Мы выстаўляем сабе завысокую цану і пасьля дзівімся, чаму ніхто не купляе...
    Калі чыясьці самапавага ня мае ме- жаў, дык мае межы павага да яго з боку іншых.
    А ля Лец: цешыўся бязьмежнай сама- павагай.
    Мала пра сябе добра думаць. Трэба, каб і іншыя падзялялі гэтую вашую думку.
    Кожны з нас ведае аб сабе больш, чым навакольныя аб ім. Таму і ацэньваем мы сябе інакш, чым яны нас.
    •	• •
    Адэкватнасьць — нячастая госьця ў самаацэнках.
    Павярхоўны чалавек — павярхоўны і ў ацэнцы самога сябе.
    Усе людзі добрыя, калі пра сябе рас- казваюць.
    Заніжаная самаацэнка не выключае
    завышанае. У адной асобе.
    Неадэкватная самаацэнка ўласьцівая і тым, хто гэта разумее.
    АМБІЦЫЯ
    У адной сваёй якасьці нікчэмнасьць зьяўляецца вялікаю. У сваёй амбіцыі.
    Часам здаецца, што кожная амбіцыя — беспадстаўная. • • •
    Людзі трымаюцца неправотаў не таму, што не разумеюць гэтага. Была б амбі- цыя, а неправоты знойдуцца...
    3 усіх чалавечых імкненьняў і пары- ваў найменшае павагі заслугоўвае пыха.
    У людзей з напалеонаўскімі плянамі звы- чайна і маштаб самапавагі — напалеонаўскі.
    Ці ёсьць нешта саладзейшае за цукар? Ёсьць. Задаволеная амбіцыя. А што са- ладзейшае за яе? Беспадстаўна задаволе- ная амбіцыя.
    Пасыўнасьць можа быць ня толькі вынікам сьціпласьці, але й перакананае ў сваёй вартасьці амбіцыі.
    Мы можам дараваць нават здраду, ману і паклёп за адну толькі ўвагу да на- шае пэрсоны. Рэдка які здаровы сэнс можа перамагчы ўлешчаную амбіцыю.
    Недахоп глуздоў амаль заўсёды кам- пэнсуецца амбіцыяй.
    Амбітны ня можа быць добрым.
    ЖАНЧЫНА
    Жанчына дае, каб узяць. Мужчына бярэ, каб аддаць.
    Ператвараць сваю слабасьць у сваю сілу ня можа ніхто, апрача жанчын.
    Побач з эфэктнымі жанчынамі ўрэш- це апынаюцца не эфэктныя, але эфэктыў- ныя мужчыны.
    Жанчыны больш фальшывыя за муж- чынаў. Гэтак яны прыкрываюць сваю слабасьць і бароняць сваю чульлівасьць.
    У выпадку жанчыны фальш — цал- кам легітымная зброя ў барацьбе за выжываньне. У выпадку мужчыны фальш — прыкмета бабскай сутнасьці ягонага характару.
    Жанчыны ўплываюць на мужчын больш, чым самі мужчыны думаюць,
    але й часта менш, чым думаюць жан- чыны.
    Некаторыя жанчыны занадта відаво- чна выкарыстоўваюць мужчын. Трэба было б больш завуалявана, ды няма каму параіць: яны не кантактуюць з тымі, каго не выкарыстоўваюць.
    Жанчыны могуць выкарыстоўваць далёка ня ўсіх мужчын. Зрэшты, ад тых, каго яны ня могуць выкарыстаць, нічога й не залежыць.
    Жанчына, якая рухаецца па жыцьці, выкарыстоўваючы мужчын, бывае ўрэш- це сама выкарыстаная адным зь іх.
    Няма нічога болып неразумнага, як вінаваціць жанчыну ў тым, што яна вас выкарыстоўвае...
    Наіўны той, хто не разумее, што ў спрэчцы жанчыну менш за ўсё цікавіць сутнасьць справы.
    Для некаторых жанчын старасьць — гэта "крызыс жанру".
    •	• •
    Самы распаўсюджаны бізнэс жаночай паловы чалавецтва — замужжа.
    •	• •
    Пару разоў у жыцьці, шпацыруючы не- дзе ці робячы яшчэ нешта, вы можаце су- стрэць нагэтулькі прыгожую і дасканалую жанчыну, што, адкрыўшы рот і зьнямеў- шы, уражана пойдзеце за ёй у літаральным і ў пераносным сэнсах. Я б параіў спыніц- ца. "Нагэтулькі прыгожыя" заўсёды ціка- вяцца ня вамі. Яны заўсёды бяруць вышэй. А калі яна ўсё ж зьверне на вас увагу, тым горш для вас. Вас скарыстаюць.
    Ступень эгаізму жанчыны наўпрост залежыць ад яе прыгажосьці. Тут усё про- ста. Найбольш прыгожыя — найбольшыя эгаісткі.
    Бар'ерам на шляху пранікненьня інтэ- лекту ў галаву жанчыны зьяўляюцца
    ейны твар і пастава. А дакладней — сту- пень дасканаласьці рысаў гэтага твару і гэтай паставы. Нейкім надпрыродным чынам ужо маленькія дзяўчынкі, дзяся- тым пачуцьцём зразумеўшы, што іх твар і пастава — будуць прывабліваць, цал- кам губляюць інтарэс да кніжак і ўся- лякіх там разумных рэчаў... Здаецца, гэта і ёсьць таемства полу і яго наканаваньне.
    Самыя прыгожыя жанчыны — звычай- на самыя няшчасныя. Маючы высокія пат- рабаваньні да жыцьця і, натуральна, да муж- чын, яны ўрэшце патрапляюць закахацца ў таго, для каго яны — ня рэдкасьць...
    Інфантыльныя жанчыны выбіраюць сабе маладзейшых мужоў.
    Як сказаў адзін разумнік — жанчыны фатальна няўстойлівыя.
    Жанчыны памыляюцца, ігнаруючы заклікі мужчын.
    У поўнай адпаведнасьці з Эвангельлем
    можна падказаць мужу: наракаць на сваю жонку ён будзе датуль, дакуль яна будзе выяўляць самастойнасьць і ня ра- іцца зь ім.
    3 жанчынамі ўсё проста. Яны падзяля- юцца на прыгожых і не. Прыгожыя для дасягненьня сваіх мэтаў карыстаюцца прыгажосьцю. А непрыгожыя ўвесь час намагаюцца стаць прыгожымі і... скары- стацца са свае прыгажосьці.
    Непрыемнае відовішча — жанчына з упэўненасьцю і хваткай мужыка.
    Рацыянальныя кабеты выклікаюць супярэчлівыя пачуцьці.
    Здымаю капялюш перад тым, хто пер- шы параіў выслухаць кабету і зрабіць па- свойму.
    Актыўныя кабеты схільныя блытаць сэксуальны інтарэс да іх з інтарэсам да іх асобы.
    He жанчыны вінаватыя, што кар'ера многіх зь іх пралягае праз ложак.
    Найбольш актыўна да жанчын заля- цаюцца няўдачлівыя...
    Калі мараліст скептычна піша пра жанчын, гэта не азначае, што ён ня мае для іх ласкавых словаў.
    ЛЯНОТА
    Бязьдзеяньне ня мае апраўданьняў.
    На колькі працавітасьць дапамагае бяздарнасьцям, на столькі ж ейны анты- под — лянота — шкодзіць талентам. Містычная раўнавага ў сьвеце рэфлексіі.
    •	• •
    Гэта нядобра — ленавацца схадзіць на могілкі да сваякоў...
    •	• •
    Змагацца зь лянотай ухвальна, але
    бессэнсоўна. Пакуль вы зь ёю змагаецеся — нехта працуе.
    На ляноту наракаюць лянівыя, бо гэта — не праблема працавітых.
    •	• •
    Калі вы і хочаце, і лянуецеся — не спадзявайцеся.
    Той, хто лянуецца ўстаць, палянуецца і зрабіць.
    Добра было б ленавацца рабіць толькі нявартую справу.
    Многія з нас аддалі б шмат сваіх якась- цяў за адну толькі працавітасьць... але лянуюцца.
    Сярод людзей вельмі мала актыўных на карысьць іншых. Затое вельмі шмат пасыўных на шкоду сабе.
    Лянота — заразная, але інфікуецца ёй выключна адзін тып людзей — дурні.
    Пільнуйся лянівых і амбітных. Яны маюць звычку нахабна-зацягваць справу.
    Сярод нас нямала тых, хто ўвогуле ня ведае, што гэта такое — прымусіць сябе.
    Лянівы не разумее, што да нязробленае сёньня справы заўтра дадасца заўтрашняя.
    Лянівыя людзі ў сваіх размовах чась- цей ужываюць будучы час.
    Спраўны зробіць, гультай заплянуе.
    Лянівы чалавек ня толькі нічога ня робіць — ён яшчэ й ня любіць, калі яму аб гэтым нагадваюць.