EGOізмы  Сяргей Абламейка

EGOізмы

Сяргей Абламейка
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 224с.
Вільня 2004
33.79 МБ
Часам здаецца, што галоўная прабле- ма людзей — адсутнасьць пачуцьця меры.
Хоць і кажуць "аб густах і колерах не спрачаюцца...", але густ і мера існуюць аб’ектыўна, і аднаму яны дадзеныя, a іншаму — не.
Скандал — спадарожнік экстравагант- насьці.
КУЛЬТУРА
Нецярплівасьць — памылка некуль- турных і адна з прыкмет малой культуры.
Розум — у тым, каб своечасова пачаць, а культура — каб своечасова спыніцца.
КНІГІ
Кнігі бацькоў рэдка аказваюцца пат- рэбнымі іх дзецям.
Кніга — асабістая рэч.
Тыя бацькі шчасьлівыя, пасьля сьмерці якіх дзеці не прадаюць іхныя кнігі. I яны ж найбольш удалыя выха- вальнікі.
Нішто і ніколі не заменіць чалавеку кнігу. I гэта таму, што галоўная Кніга — Біблія, была дадзеная нам менавіта ў фор- ме кнігі, а ня ў выглядзе кампутарнай дыскеты, лязэрнага дыску ці відэастужкі.
VITA PUBLICA
грамадзкае жыцьцё
ГРАМАДЗТВА
Каб навязаць людзям свае погляды, не абавязкова выказваць іх уголас.
Трагедыя чалавецтва палягае на тым, што частка людзей адстойвае свае погля- ды, падсьвядома, а часам і сьвядома ве- даючы, што яны памылковыя.
Калі нехта абяцае прынесьці вялікую карысьць грамадзтву, можна не сумня- вацца, што яшчэ большую карысьць ён прынясе сабе.
Перш чым агітаваць "за", трэба добра
ўцяміць, што пераважную большасьць рэчаў у сваім жыцьці людзі робяць насу- перак.
• • •
Колькі надзеяў віруе ў галовах згодні- каў! А між тым, рэдка які зь іх не пад- рыхтаваў сабе пагібель, патураючы сва- волі тырана. • • •
Нават калі тыранія мае самы паслух- мяны і абыякавы народ, яна сёньня ня мае шанцаў абвесьціць сябе богаабранаю. На гэта ўжо ня хопіць людзкое дурноты.
•	• •
Сам народ памірае. He паміраюць толькі некаторыя ягоныя якасьці. Тыя, напрыклад, што дазваляюць назваць яго натоўпам. • • •
Розьніца паміж кіраўніком калекты- ву зь пяці чалавек і прэзыдэнтам краіны мінімальная. Іх яднае ігнарацыя інтарэ- саў падначаленых. • • •
Інстынкт самазахаваньня грамадзтва
прымушае яго высоуваць на вяршыню таго, хто здольны непрыняцьцем сябе актывізаваць нават самую індыфэрэнтную публіку.
•	• •
Параноікі ўспрымаюць сябе занадта сур'ёзна. Гэта і ёсьць прычына іх посьпе- ху.
У кожнай суполцы, руху ці грамадзе ёсьць людзі, якія прагнуць яе ўзначаліць, але ніколі так і не патрапяць гэтага зрабіць.
Некаторыя шукаюць аднадумцаў
толькі для таго, каб іх узначаліць.
Самы распаўсюджаны ў людзей тып кіраўніка — амбітны невук.
3 асаблівым імпэтам мы ўшаноўваем і адстойваем тых, чые гучныя імёны ро- бяць гонар партыі, у якую ўваходзім мы самі, — напісаў некалі Вавэнарг... прак- тычна пра ўсіх маіх знаёмцаў.
Матывы і памкненьні ў людзей адноль- кавыя. У іх розны інтэлектуальны ўзро- вень і, адпаведна, — розныя шляхі і фор- мы рэалізацыі сваіх памкненьняў. Дэфі- цыт маралі ў спалучэньні з прымі- тыўнасьцяй мысьленьня спараджае нізка- маральныя мэты і крымінальныя шляхі іх дасягненьня.
Дзіцяці цалкам хапае прызнаньня мамы, а пасьля — бацькоў. Па меры таго, як яно сталее, рамкі патрэбнага прыз- наньня пашыраюцца на клясу, школу, двор, вуліцу. У дарослых гэтая прага, часам, выходзіць на нацыянальны ўзро- вень. А ў некаторых вар'ятаў — на сусь- ветны, плянэтарны.
Назапашаныя чалавекам веды і дось- вед вельмі часта не перадаюцца нашчад- кам і адыходзяць разам зь іх носьбітамі ў нябыт. I вельмі добра. Інакш бы наступ- ныя пакаленьні мелі значна менш энэргіі і ахвоты нешта спазнаваць і да нечага імкнуцца.
Пэўная катэгорыя дзеячоў мае ўсьвя-
доміць сабе, што цынізм — мэдаль двухбаковы. Ён ня толькі дапамагае свайму носьбіту перамагаць, але й робіць яго патэнцыйнай ахвярай адна- Думца.
На вяршыні кар'еры — адстаўка.
Шмат каго з нас ратуе атачэньне. Калі б не яно, цяжка ўявіць, кім бы сёй-той стаў і дзе апынуўся. Асяродзьдзе — ня горшы выхавальнік.
Кансэрватар — ня толькі датрымлі- вае свае звычкі. Ён датрымлівае свае не- правоты.
Мы агулам наракаем на кансэр- ватараў, забываючы, што каштоўнасьць некаторых рэчаў для нас заключаецца менавіта ў іх нязьменнасьці.
Лідэрам уласьціва дадатнае для іх аса- біста блытаць з агульнай карысьцю.
Некалі Піфагор сказаў, што ня трэба разважацца з дзецьмі, жанчынамі і наро- дам. 3 таго часу зьмянілася ўсё, застала- ся нязьменнай толькі піфагорава рацыя.
Дэмагогія — шлях да сэрца народа.
Выкарыстаньне дэмагогіі ў палітыч- най барацьбе наўпрост залежыць ад ма- ральнага ўзроўню барацьбітоў. Залеж- насьць простая: чым больш дэмагогіі — тым менш маралі.
Дэмагога, у прынцыпе, можна пазнаць па твары. Дэмагог — заўсёды нахаба.
Дэмагогія — гэта дзейсны сродак для заваяваньня сымпатыяў плебсу таму, што запатрабаваньні ды інтарэсы плебсу — дэмагагічныя па сваёй сутнасьці: таму, хто цікавіцца каўбасой, яе і абяцаюць.
Народ, які не бароніць сваю дзяржаву са зброяй у выпадку сьмяротнай для яе пагрозы, ня варты гэтай дзяржавы.
Нацыяналіст — гэта той, чыя краіна не адпавядае ягоным уяўленьням.
Як і ўсе людзі, нацыяналісты таксама стамляюцца. Нацыянаваць.
Пасьпяховыя палітыкі працуюць з народам, які ёсьць. Нацыянальныя апа- зыцыйныя палітыкі працуюць з такім народам, які яны хацелі б мець.
Патрыятызм — гэта ня тое самае, што любоў і замілаваньне да радзімы. Высо- кая патрыятычная рэфлексія, на жаль, можа быць уласьцівая і апошняму хаму.
СПРАВА
Ня ўсе справы робяцца рукамі тых, хто іх робіць.
Нязробленая справа раздражняе, a зробленая — цешыць.
Справа патрабуе пашаны.
Няважна, хто калі пачаў. Важна — хто што робіць.
Адзін цешыцца, што разумее, а другі — што робіць.
Разумее — шмат хто. Мала хто робіць. • • •
Колькі б людзей не пачыналі справу, калі б ведалі, да якіх стратаў і расча- раваньняў яна давядзе!
Дурны весяліцца, разумны сьмяецца, спраўны — робіць. У вольны ад працы час ён успамінае, як быў разумным і сьмя- яўся з дурняў. • • •
Калі вы нечага ня робіце, няважна, чаму вы гэтага ня робіце. Вы гэтага ня робіце, а нехта зробіць.
Бяз нашых фантазіяў нам заставала- ся б толькі сумная рэчаіснасьць. Але ста- вімся мы да іх па-рознаму. Адны з нас хаваюцца ў летуценьнях ад рэчаіснасьці, а іншыя ўсяляк намагаюцца скараціць адлегласьць паміж імі.
Чым больш прымітыўная і дробная асоба, тым больш важнаю стаецца спра- ва, якую яна робіць.
ПРАЦА I ГРОШЫ
Ня важна, якую працу робіш, важна — як.
Толькі той, хто мае вялікія грошы, разумее, якая гэта... драбяза. • • •
Нельга сказаць, што ўсе працавітыя — пасьпяховыя. А вось тое, што ўсе пась- пяховыя — працавітыя, — так.
Розныя спосабы дэманстрацыі сваёй
незалежнасьці часта пакліканыя, каб сха- ваць толькі адну залежнасьць — ад гро- шай.
•	• •
Праца і ўзнагарода — адваротна адэк- ватныя. Чым больш грошай праца пры- носіць — тым яна лягчэйшая.
Мы залежым ад грошай. Але най- болып ад іх залежаць тыя, хто не разу- мее, што і грошы, асабліва іх наяўнасьць і колькасьць, таксама залежаць ад нас.
•	• •
Лічыцца, што грошы не прыносяць шчасьця. Сапраўды, гэта мы пачынаем адчуваць, калі грошы ёсьць, і канчаткова ўсьведамляем, калі грошы канчаюцца.
Ад грошай залежаць і тыя, у каго іх няма, і тыя, у каго яны ёсьць. Толькі дру- гія больш.
•	• •
За многім вакол нас стаіць нашмат больш людзкое працы, чым мы думаем. Нам уласьціва ня толькі недаацэньваць
людзей ды іхны плён, але й іхныя высілкі. I ўсе з нас, нават пэрсоны з заніжанай самаацэнкаю, схільныя свае ўласныя на- маганьні перабольшваць.
Простую праўду пра тое, што грошы трацяцца значна лягчэй, чым зарабля- юцца, трэба памятаць ня толькі тады, калі іх траціш, але й тады, калі іх зараб- ляеш.
У прынцыпе, усё чалавецтва падзя- ляецца на тых, хто грошы дае, і на тых, хто грошы бярэ.
Той, хто ня можа ашчадна распара- дзіцца трыма шэлегамі, змарнуе і мільён.
Мала хто любіць бедных сваякоў, і мала хто зь іх ня любіць сваякоў бага- тых. • • •
Мы часта плацім, забыўшы пра прын- цып: "Я заплачу вам тады, калі гэта бу- дзе трэба мне, а ня вам".
Нам столькі ўсяго трэба, што надыхо- дзіць час, калі трэба сказаць сабе — стоп, табе нічога ня трэба.
Мы наракаем на занятасьць і разуме- ем, якім яна была шчасьцем, толькі тады, калі застаемся па-за справамі.
Цяжка не лічыць чужыя грошы таму, хто сваіх ня мае.
Траціць грошы ўмеюць усе, ня ўсе зна- юць іх ашчаджаць.
Праца не надае здароўя. Яго надаюць яе вынікі.
Эканомія, бывае, прыносіць страты.
ПАЛІТЫКА
Дзеці ня любяць кашу, скажам, грэч-
ку ці панцак. I таму неразумна пытацца ў іх: "Хочаш кашкі?" Трэба пытацца: "Бу- дзеш грэчку халодную, ці табе падагрэць?" Ня трэба пакідаць ім выбару, дайце ім выбар бяз выбару. Падобны падыход ста- суйце і ў палітыцы, і да ўсяго на сьвеце. I будзеце мець посьпех. Сярод дарослых.
Грамадзянская супольнасьць — гэта калі нават тыя, каму няма чаго есьці, выходзяць на мітынгі ў абарону правоў чалавека.
• • •
Пасьля трыццаці рэвалюцыянэры па- вінны кідаць рэвалюцыю. Хто ня кідае — у таго інфантылізм, няслушнае выха- ваньне або... пакліканьне. I тады ёсьць падставы гаварыць пра ролю асобы ў гісторыі або пра гісторыю хваробы.
Узор фалыпу — абдымкі палітыкаў і іхныя ўсьмешкі пры гэтым.
Найлепшая палітыка — сапраўднае мастацтва.
Палітыкі — гэта людзі, якія рэалі- зуюць уласны інтарэс, прыкрываючыся папулярнымі лёзунгамі. Расчараваныя ў палітыцы — гэта тыя, хто не патрапіў рэалізаваць свой інтарэс праз палітыку. Яны і аб’ядноўваюцца на падставе супа- дзеньня асабістых, а не палітычных інта- рэсаў. У аснове палітычнага інтарэсу — інтарэс асабісты.
Мы падманваем сябе, калі кажам, што трэба ўмець складанае патлумачыць на- роду проста. Ня трэба тлумачыць. Трэба простымі сродкамі дамагацца ад яго скла- данага.
У чалавечых і палітычных канфлік- тах не бывае тупіковых сытуацыяў. Бы- вае тупая і нахабная няўступлівасьць таго з бакоў, які моцны. Вось і ўвесь тупік.
VITA PATRIAE
Памылкова думаць, што Беларусь важнейшая за Бога.
Як ня ўсе вернікі — хрысьціяне, гэ- так і ня ўсе беларусы — ліцьвіны.
Беларускую справу пачынаюць і ро- бяць адны, а ўзначальваюць і вядуць да- лей — абыякавыя да яе.
У Беларусі ня ўмеюць хваліць сваіх.
•	• •
Грошы рухаюць людзьмі. Для посьпе- ху беларушчыны патрэбна было б як мага болей грашовых месцаў.
•	• •
Беларусы любяць жыць. Гэта — нату- ральная прычына калябарацыі. Западна- русізм, саветызм і палянізацыя — ня больш чым формы калябарацыі тых, хто хацеў добра жыць, “людзьмі звацца”. Да таго ж, рацыянальныя ня ў прыклад pa-