EGOізмы  Сяргей Абламейка

EGOізмы

Сяргей Абламейка
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 224с.
Вільня 2004
33.79 МБ
Некаторыя з нас свае думкі захоўва- юць на канцы языка. Часам думка ўжо сказаная, а галава толькі пасьля дадумва- ецца, што гаварыць можа і ня варта было.
Большасьць з нас хавае, каб сказаць.
Ня ўсё з таго, што прыходзіць нам у галаву, павінна зь яе выходзіць.
Ня ўсё з таго, што хочацца, трэба га- варыць, як і ня ўсё з таго, што гаворыц- ца, — хочацца.
КРЫЎДА
Як у кожным жарце ёсьць доля праў- ды, гэтак і ў кожнай крыўдзе ёсьць доля прызнаньня сваёй віны.
•	• •
Асабліва безабаронны перад крыўдамі той, хто ўсё жыцьцё іх робіць іншым.
Як часта на нас крыўдуюць за тое, у чым мы не вінаватыя. I як часта тыя, хто крыўдуе, вінаватыя ў гэтым самі.
Ня бойцеся пакрыўдзіць навакольных. Усё роўна нехта пакрыўдзіцца.
Пакінь старыя крыўды. Калі табе ў гэты момант радыя, цешся і ты з гэтага.
ПАМЫЛКА
Часьцей за ўсё людзі памыляюцца на- конт сябе.
Нам уласьціва радзей памыляцца, чым заўважаць чужыя памылкі.
Мы часта памыляемся адносна нетры- валасьці свайго становішча, але яшчэ часьцей — адносна яго трываласьці.
Той, хто імкнецца да дасканаласьці, не заўсёды прыходзіць да Бога. Часам такія прыходзяць да... непамыльнасьці.
•	• •
Зрабіць высновы са сваіх памылак могуць толькі тыя, хто іх прызнае. Але не дамагайся гэтага ад людзей.
Створаная Хрыстом царква найбольш далікатна ставіцца да нас. Яна заабавя- зала нас прызнаваць ня ўсе свае памылкі, але толькі тыя, якія ёсьць грахом. I пра- панавала рабіць гэта ў цёмным закутку сабора сам-насам усяго з адным чалаве-
кам — сьвятаром. А каб людзям было яшчэ спакайней, царква заабавязала сьвя- тароў таямніцай споведзі.
Вось яна, міласэрнасьць і любоў Хры- ста да нас, а таксама і ступень веданьня Стваральнікам сваіх стварэньняў. А мы, часам, хочам, каб людзі прызнавалі свае памылкі перад намі...
Шмат цэркваў на зямлі ня маюць та- емства споведзі і гэтым пацьвярджаюць, што іх стварылі людзі, якія... ня маюць памылак.
Дзяржавы таксама рэдка калі прызна- юць свае памылкі. Іх жа ствараюць і імі кіруюць звычайныя "беспамылковыя” людзі. Таму мусіш ад дзяржавы максы- мальна ўнезалежніцца. Хаця... сілу яна прызнае. Як і ўсе "беспамылковыя".
Чалавек жа павінен расплочвацца за зробленае. Паколькі яму ўласьціва не прызнаваць свае памылкі, дык і недаўменьне з прычыны няшчасьцяў і нешанцунку выглядае заканамерным і зьяўляецца часткаю належнае заплаты.
Ці лёгка жыць без памылак? Лёгка. Цяжка іх не рабіць.
Ці цяжка жыць з памылкамі? Цяж- ка. Лягчэй іх не рабіць.
He памылісься — не пашкадуеш. Сябе.
Лепшы сродак выпраўленьня памылак — болып іх не рабіць.
Закаранеласьць у памылках — тое са- мае, што і закаранеласьць у грахох.
Аднаго разу памыляецца разумны, два разы — дурны, а тры разы — няварты.
Неразумна нарадзіць дзіця і асудзіць яго на свае ж памылкі. Але менавіта гэ- так робіць большасьць з нас.
У адным зь лістоў біскупа Пятра Бу- чыса з 1933 году: ... ня толькі слабыя неаднойчы памыляюцца ў сваіх надзеях, але й магутныя ў сваіх разьліках...
Беспамылковасьць — галоўная памыл- ка непамыльных...
Памылка выклікае павагу. Яна — веч- ная, бо будзе заўсёды; усеагульная, бо ўласьцівая ўсім; і на ёй — вучацца. Ап- рача таго, як сапраўды значная рэч, яна — і злавесная, бо бывае непапраўнаю.
ПОМСТА
Помста — істэрычная паводле сваёй прыроды і сутнасьці.
Рэдка хто на зямлі не паддаецца аса- лодзе помсты, дастаўшы ўладу над крыў- дзільнікам. I рызыкуе, бо няма нічога больш хісткага, чым любая ўлада...
Ты можаш прыдумляць сабе шмат кар- цінаў свае помсты крыўдзільніку. Лепш, аднак, зрабіць намаганьні, каб ад яго ўне- залежніцца.
У прынцыпе, нішто не замінае прыс- тойнаму чалавеку зазнаць прыемныя па-
чуцьці пры выглядзе паразы жорсткага і самаўпэўненага нахабы.
Для таго, каб адплата зьдзейсьнілася, магчыма, трэба перастаць яе жадаць і быць гатовым да таго, што яна ня зьдзейсьніцца.
Помсьціцца можа і ня трэба, а вось
сьмяяцца — так.
РАСЧАРАВАНЬНЕ
Расчараваньне — доля ня толькі сла- бых і наіўных, але й моцных і разумных. Першыя расчароўваюцца ў чужых пера- кананьнях, другія — у сваіх.
Цынізм бывае двух тыпаў — прырод- ны і набыты. Другі — заўсёды вынік расчараваньня, разьвітаньня з ілюзіяй.
Тыя, хто расчараваўся да 40 гадоў, — мацнейшыя або шчасьлівейшыя за тых,
хто расчароўваецца пасьля 40. Калі вы расчараваліся і зразумелі ўсё да 30 гадоў — вы геній або проста асуджаны на посьпех.
Расчараваньня не пазьбегне ніхто. Ра- зумныя расчаруюцца ў людзях, нера- зумныя — у надзеях, а ўсе разам — у жыцьці.
СЬМЕРЦЬ
Калі даведваесься пра нечую сьмерць, значыць, ты яшчэ жывы.
Толькі пражыўшы жыцьцё, чалавек разумее, што сэнсу тузацца не было.
Улічваючы аднолькавы канец усіх людзей, ці мае сэнс самасьцьверджаньне?
Таму, хто ведае жыцьцё, лягчэй зь ім разьвітацца.
Эпітафія: не зайздрошчу жывым,
Калі чалавек памірае, адна думка не прыходзіць у галаву тым, хто плача па ім — ён БЫЎ, і з гэтым нават сьмерць нічога ня можа зрабіць.
Перад канцом скажу: я цешуся, што кахаў, жыў, быў. Але ня толькі. Я шчась- лівы, што думаў.
FILUM VITAE
нітка жыцьця
людзі
Як мала дасягнула цывілізацыя на Зямлі, калі нават яе лідэр — чалавек, нагэтулькі прымітыўны ў сваіх амбіцы- ях і заганах.
Мы хочам тое, што хочам. Мы даста- ем тое, што можам, А ўяўляем зь сябе тое... чаго ня можам.
Людзі ня любяць няўвагі. Зважайце калі не на іх, дык на гэта.
Маеце права любіць нешта ці не
любіць. Пры гэтым іншыя маюць такое ж права ацэньваць вас паводле гэтых ва- шых густаў.
Чым больш людзей, якія вас любяць, тым больш людзей, якія вас ня любяць.
Ня трэба аказваць людзям паслугі, аб якіх яны ня просяць.
Толькі той, хто добра ведае людзей, можа дацаніць каштоўнасьць адзіноты.
Людзі ня хочуць ведаць праўды аб сабе. Чым хутчэй вы гэта зразумееце, тым большая колькасьць людзей будзе вас любіць, і тым большы посьпех вас чакае.
Калі нехта кажа, што ня хоча, — ня
верце. Што яшчэ скажа той, хто ня можа?
Да сваіх дасягненьняў людзі часта ідуць па-рознаму. Яны аднолькавыя толькі ў сваіх заганах і хібах.
Думаць аб сабе добра — трэба. А вось гаварыць аб гэтым — не.
Большасьць людзей ня толькі жыве ў сваіх неправотах, але і хоча навязаць іх нам.
Добрых людзей значна менш, чым ах- вочых імі быць.
У некаторых людзях нам больш за ўсё не падабаецца тое, што яны ёсьць.
Як мала некаторыя людзі разумеюць! I жывуць...
Толькі моцныя могуць пачынаць на- ноў і новае. Слабыя вяртаюцца да таго, што яны лепш ведаюць і ўмеюць.
Куміраў лепш ведаць на адлегласьці, бо надта цяжкім бывае ўражаньне пры бліжэйшым знаёмстве.
Мала хто адмаўляе сабе. Большасьць адмаўляе іншым,
Калі мы некуды хочам, мы менш за ўсё думаем, як там будзе. Найперш нас цікавіць, як туды трапіць.
Людзі розныя. Нехта можа любіць няголеных дзеля таго, што ў яго самога шчэць не расьце, а нехта з-за гэтага ж можа іх ненавідзець. • • •
Ніхто ня любіць людзей, якія ўсё ве- даюць. Няхай ведаюць і аб гэтым.
Калі маеце якую добрую думку, не сьпяшайцеся дзяліцца ёю з навакольнымі. Лепш запішыце. Напісанае застаецца. A сказанае — крадзецца.
Сутыкнуўшыся з разумова абмежа- ваным і нахабным маладзёнам, пачы- наюць наракаць на "новае пакаленьне". Такія не разумеюць, што спрадвеку ў кож-
ным пакаленьні частка людзей нараджа- ецца "новым пакаленьнем".
He папярэджвайце. Ніхто вас не пас- лухае, пакуль сам не пераканаецца... і не пачне папярэджваць іншых.
Людзі з вусамі звычайна ставяцца да сябе з большай павагай, чым бязвусыя...
Чым болып будзеце казаць людзям пра сябе, тым больш яны будуць вас не любіць.
• • •
He тлумачце людзям тое, што зразу- мелі самі. Калі вы будзеце рабіць гэта настойліва, яны будуць толькі злавацца. Надзея, што яны зразумеюць, — ідэаль- ная, а рэчаіснасьць — рэальная.
Наракаеце, што нехта побач нічога ня робіць добрага? Цешцеся, што ён ня робіць нічога кепскага. Вам.
Ня трэба недаацэньваць людзей. Кож- ны зь іх хоча больш, чым вы можаце.
•	• •
He дазваляйце нахабам побач з вамі палагоджваць сваё асабістае коштам sa­mara імя.
Саступайце, але не пераступайце пры гэтым празь сябе. • • •
На нястачу ўвагі скардзяцца інфанты- лы.
Мы часта прыпісваем чалавеку безьліч адмоўных якасьцяў замест таго, каб прыз- наць, што мы яго проста ня любім.
Наіўна разьлічваць, што людзі нечым паступяцца дзеля вас. Гэта могуць зрабіць толькі вашыя родныя, дый тое ня ўсе.
Шмат хто хоча быць. Мала хто — ста- навіцца. А станавіцца цяжка яшчэ й таму,
што кожны з нас недзе падсьвядома разу- мее, што стаўшы — яшчэ нічога сабе не гарантуе.
Доўгая адукацыя — гэта часта толькі сублімацыя незадаволенага сэксу.
Сустрэўшы занадта, на тваю думку, годнага й самапаважнага чалавека, не сьпяшайся залічаць яго да амбітных ці нявартых. Можа ён ведае аб сабе тое, чаго ня ведаеш аб ім ты?
Кожны з нас ведае аб сабе больш, чым навакольныя аб ім. Таму і ацэньваем мы сябе інакш, чым яны нас.
Ня можаш дапамагчы, адмаўляй ад- разу. Гэтак застанецца больш шанцаў за- хаваць добрыя адносіны.
Часта кажуць, што людзі розныя. Зда- ецца, існуе столькі ж падставаў сьцьвяр- джаць, што яны — аднолькавыя.
Са шчырымі трэба быць асьцярож- ным. Яны пасьля спахопяцца і пачнуць помсьціцца на тым, хто міжволі стаў сьведкам іхнае слабасьці.
Калі цябе хваляць ці ганяць, ня трэба заўсёды ўспрымаць гэта як пахвальбу ці лаянку. Магчыма, некага проста цікавіць твая рэакцыя.
•	• •
Чым даўжэй жывеш, тым менш хочац- ца называць людзей людзьмі. Хочацца называць іх людцамі альбо людзечкамі, а можа, нават, і людчыкамі.
Сабе трэба дараваць радзей, чым лю- дзям.
Свайго, як і чужога, можна пазнаць адразу. Шкада, што мы часам забываем пра гэта і прымушаем сябе зьмяніць дум- ку аб чалавеку, аб якім яна ў нас ужо складзеная.
Народная мудрасьць пра тое, што вочы — люстра душы, слушная. Часьцей зазі- рай людзям у вочы. Яны шмат скажуць пра чалавека. Другое люстра душы — усь- мешка. Азірніся вакол, і ўбачыш, што вельмі многія людзі побач усьміхаюцца нядобра.
Зьвяртаючыся па дапамогу да людзей, не забудзься, што многія ня маюць чым дапамагчы, а большасьць — і ня мае жа- даньня.
Чужое любяць за тое, што добрае. A сваё — за тое, што сваё.
Калі табе нехта сапсаваў настрой, дык самы хуткі шлях яго палепшыць — гэта добра разважыць, ці варты настрою той, хто яго псуе.