Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)
Валерый Галубовіч
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 176с.
Мінск 1997
АД АЎТАРА
Сярод гуманітарных дысцыплін, якія актыўна ўплываюць на агуль-наадукацыйную і фундаментальную падрыхтоўку будучых эканамістаў вышэйшай кваліфікацыі, важнае месца належыць эканамічнай гісторыі Беларусі. Неабходнасць паглыблення гісторыка-эканамічных ведаў абумоўлена не толькі ўзнікшым' інтарэсам студэнтаў эканамічных спе-цыяльнасцяў да гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі, але і спробай адабраць з нашай далёкай і блізкай гісторыі тыя каштоўнасці і эканаміч-ныя прынцыпы, якія сябе а.праўдалі і вытрымалі выпрабаванне часам, і ўзяць іх на ўзбраенне.
Вывучэнне гісторыі гаспадаркі і яе асобных галін студэнтамі вышэй-шых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў эканамічнага профі-лю неабходна і таму, што яна з’яўляецца адной з асноўньіх крыніц "V факталагічнага і метадалагічнага забеспячэння ўсіх раздзелаў эканаміч- ' най навукі. Калі статыстычныя і сацыяльныя даследаванні дапамагаюць эканамісту ўявіць карціну сучаснасці, то эканамічная гісторыя — .карці-ну гістарычнага руху ад мінулага да сённяшняга часу, без чаго нёмагчі^іа__« прадбачыць доўгатэрміновыя тэндэнцыі эканамічнага развіцця. Аб-страктна-аналітычнае, лагічнае мысленне, якое выхоўваецца ў студэнтаў пры вывучэнні такіх прадметаў, як менеджмент, маркетынг, бухгал-тарскі улік, аўдыт, аналіз гаспадарчай дзейнасці, банкаўская справа, фінансы, грашовае абарачэнне і інш., трэба абавязкова дапаўняць эма-цыянальна-вобразным, асацыятыўным мысленнем, якое выхоўваецца менавіта ў працэсе вывучэння гісторыі развіцця народнай гаспадаркі і яе асобных галін.
Гісторыка-эканамічная навука ўплывае на фарміраванне светапогля-ду і эканаміста-тэарэтыка, і эканаміста-практыка, і эканаміста-выклад-чыка, 6о выхоўвае ў іх метадалагічную культуру, крытычнае, альтэрна-тыўнае мысленне, перасцерагае ад абсалютызацыі і дагматызацыі тэорыі і практыкі, дапамагае набыць навыкі як бы "аб’ёмнага" бачайня сацы-яльна-эканамічных праблем. Хуткасць, нестандартнасць сучаснага мыс-лення эканамістаў ва ўмовах рыначнай эканомікі будуць вызначацца не столькі аб’ёмам вузкапрафесійных ведаў, колькі ўсебаковай адукап'-'-ян. высокім узроўнем агульнай культуры, эрудыцыяй, шырынёй " ^угагля-ду. Агульнае культурнае развіццё, шырокая гуманітарн--Я падрыхтоўка — гэта каталізатар эканамічнага пазнання.
Забыццё ў недалёкім мінулым гісторыка-эканаміч'іых ведаў адмоўна сказалася на стане канкрэтных эканамічных дысцыплін- На жаль, амаль усе яны не даюць студэнтам уяўлення аб гістарычнрім развіцці свайго прадмета. Абмежаванае рамкамі сённяшняга дня выкладанне гэтых навук не дае магчымасці будучым спецыялістам зазірнуць не толькі ў мінулае, але і ў будучае сваёй прафесіі. Такая практыка вельмі часта прыводзіць да таго, што выпускнікі эканамічных навучальных устаі^ v не здольныя да пошуку новых, нетрадыцыйных формаў і метадаў гаспадарання, не падрыхтаваны да якіх-небудзь з^ен У існуючым гаспа-дарчым механізме, прывыклі працаваць ў яго н арматыўна-прававых
3
рамках. Гэты вакуум у пэўнай ступені і можа запоўніць спецкурс па эканамічнай гісторыі Беларусі "Гандаль старажытнай Беларусі" (IX — XIII стст).
Гандаль адыграў вялікую ролю ў фарміраванні і развіцці феадаль-ных адносін на Беларусі. Менавіта ён садзейнічаў росту таварнай вытворчасці сельскай гаспадаркі і рамяства, развіццю промыслаў, пераўтварэнню прадукту ў тавар, стварэнню рынку. Гандаль абумовіў з’яўленне новых тавараў, якія вырабляліся перш за ўсё для рынку, стаў важнай перадумовай узнікнення на тэрыторыі Беларусі ў сярэднявеччы цэхавай сістэмы арганізацыі рамеснай вытворчасці і фальваркава-панш-чыннай сістэмы ў сельскай гаспадарцы.
Вывучэнне гісторыі развіцця гандлю на тэрыторыі Старажытнай Беларусі ў IX— XIII стст. належыць да адной з важных праблем генезісу феадальнЫх адносін і ўключае ў сябе шэраг сацыяльных, эканамічных, культурных і палітычных пытанняў. Гісторыя гандлю як галіны народ-най гаспадаркі Беларусі патрабуе асвятлення ступені грамадскага падзе-лу працы, стану таварнай вытворчасці і промыслаў як галоўных пера-думоў развіцця тавараабмену, атаксама структуры гандлю, яго асноўных напрамкаў і формаў, гандлёвых сувязяў, цэн, попыту, грашовага абара-чэння. узроўню камерцыйнага права і іншых пытанняў. Профіль вучэб-нага дапаможніка і абмежаванасць аб’ёму паставілі аўтара перад неаб-ходнасцю надаць галоўную ўвагу менавіта гэтым пытанням.
Храналагічныя рамкі вучэбнага дапаможніка абмежаваны IX —XIII стст. Гэта тлумачыцца тым, што адзначаныя стагоддзі ахопліваюць перыяд складвання, развіцця і распаду першых раннефеадальных дзяр-жаўных утварэнняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Берасцейскага, Гарадзенскага, Навагародскага, Лідскага і іншых старажытных княстваў і зямель.
Крытычнае ўспрыманне спадчыннага эканамічнага вопыту дапамо-жа маладым эканамістам выявіць, якія ідэйныя і матэрыяльныя элемен-ты мінулага перайшлі ў сучаснае, у якіх выпадках страчаныя сувязі павінны быць адноўлеяы і ад якіх элементаў вытворчых адносін і эканамічнай ідэалогіі патрэбна зараз жа адмовіцца.
Падрыхтаваны аўтарам вучэбны дапаможнік "Эканамічны стан, побыт і гандаль старажытнай Беларусі" (IX —XIII стст.) з’яўляецца адной з першых спроб перагледзець многія застарэлыя погляды на гісторыю народнай гаспадаркі Беларусі, якія ўсталяваліся ў гісторыка-эканамічнай навуцы.
Аўтар будзе ўдзячны ўсім, хто прышле свае заўвагі і пажаданні па адрасе: 220672, Мінск-70, Партызанскі праспект, 26. Беларускі дзяр-ж’ўны эканамічны універсітэт, кафедра эканамічнай гісторыі.
ГЛАВА 1
ЭКАНАМІЧНЫ СТАН I ПЕРАДУМОВЫ РАЗВІЦЦЯ ГАНДЛЮ НА БЕЛАРУСІ
Ў IX—XIII стст.
1.1. РОСТ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ
IX — XIII стст. увайшлі ў гісторыю народнай гаспадаркі Беларусі як перыяд устойлівага росту сельскагаспадарчай вытворчасці, што ў значнай ступені было абумоўлена спрыяльным геаграфічным асяроддзем. He адбывалася рэзкіх змяненняў у клімаце Беларусі, які адыгрываў у тыя гады адну з галоўных роляў у развіцці земляробства і жывёлагадоўлі. Так, IX —XI стст. характарызаваліся мно-ствам ападкаў, a XII —XIII стст. — мяккімі дажджлівымі зімамі. У Іпацьеўскім летапісе пад 1190 г. гаворыцца, што ўзімку ў Пінску было так цёпла, што растаў увесь снег і пачалося бездарожжа, якое перашкодзіла войску кіеўскага князя дайсці да зямлі Літоўскай.
У цэлым клімат Старажытнай Беларусі быў спрыяль-ным для развіцця сельскай гаспадаркі. На поўдні і захадзе Беларусі цёплы перыяд працягваўся 250 — 260 дзён, у цэнтры — 230 — 235, на поўначы і паўночным усходзе — 225 — 227 дзён. Колькасць ападкаў, якая выпадала, была дастатковай для земляробства і жывёлагадоўлі, але пры-кладна раз у 10 гадоў назіралася павышаная вільготнасць.
На думку многіх айчынных і замежных навукоўцаў, клімат у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў IX —XIII стст. быў увогуле блізкім да сучаснага, цёплым, з вялікай колькасцю атмасферных ападкаў.
Першарадную ролю ў сельскагаспадарчай вытворчасці адыгрываюць глебы. Нягледзячы на тое, што працэс глебаўтварэння адбываецца пастаянна, за апошнія 800 — 900 гадоў істотных змен у якасці глебы на тэрыторыі Беларусі не адбылося.
Па меХанічным складзе ўсе глебы Беларусі падзяляюц-ца на суглінкавыя, пылавата-суглінкавыя, супясчаныя і пясчаныя. У залежнасці ад месца ўтварэння яны падзяля-юцца на дзярновыя (утварыліся пад лугавой травяністай
5
расліннасцю), падзолістыя (пад лясной расліннасцю), ба-лотныя (пад былымі балотамі).
На тэрыторыі Беларусі пераважаюць дзярнова-пад-золістыя глебы. У IX —XIII стст. яны займалі значную частку тэрыторыі сучасных Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей. Гэтыя глебы характарызу-юцца мяккай структурай, у цэлым яны ўрадлівыя, але даволі адчувальныя да засухі і павышанай вільготнасці.
Самымі ўрадлівымі глебамі на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца дзярновыя, якія ў асноўным размешчаны ў Слуцка-Нясвіжска-Навагародскім рэгіёне. У IX —XIII стст. найбольш урадлівыя глебы былі на Тураўшчыне і Полаччынне. Па знешнім выглядзе дзярновыя глебы на-гадваюць чарназём. Глебы поймаў рачных далін па ўрадлі-васці блізка падыходзяць да дзярновых.
Такім чынам, у IX-XIII стст. і клімат, і глебы Бела-русі былі прыдатнымі для земляробства і жывёлагадоўлі.
Якімі ж прыладамі працы апрацоўвала глебу ў тыя часы насельніцтва Старажытнай Беларусі?
Вядома, што ўзровень развіцця земляробства заўсёды вызначаецца менавіта прыладамі працы. Прылады, якімі карысталася ў той час насельніцтва Беларусі, умоўна можна падзяліць на дзве асноўныя групы: 1) якія пры-водзіліся ў дзеянне з дапамогай цяглавай сілы хатняй жывёлы; 2) ручныя. Галоўную ролю адыгрывалі прылады працы першай групы, бо яны былі больш прадукцыйнымі і імі апрацоўвалася большая частка раллі.
Ад ворыўных прылад працы IX —XIII стст. да нашага часу дайшлі толькі жалезныя рабочыя наканечнікі, якія ў вялікай колькасці знаходзяць навукоўцы падчас археа-лагічных раскопак. Яны маюць розныя масу, форму і памеры, бо ў той час яшчэ не вырабляліся стандартныя прылады працы, як не вырабляліся яны, дарэчы, і ў больш познія часы. Акрамя таго, на форму і памеры маглі паўплываць вартасць жалеза, якое каштавала тады вельмі дорага, аплата працы рамесніка, якая таксама залежала ад велічыні і формы той ці іншай прылады працы.
Але, нягледзячы на разнастайнасць вагі, формаў і памеру, рабочыя наканечнікі ворыўных прылад працы можна падзяліць на чатыры тыпы: 1) наральнікі для рала; 2) лемяхі для плугоў; 3) сошнікі для сох; 4) наканечнікі для рыдлёвак. Адпаведна з гэтым можна вызначыць чаты-ры асноўныя віды прылад працы для апрацоўкі глебы, якімі карысталася ў IX —XIII стст. насельніцтва Беларусі: 1) рала; 2) плуг; 3) саха; 4) рыдлёўка.
6
Рыс. 1. Віды старажытнага рала
Самай старажытнай прыладай працы земляроба Бела-русі было рала, якое з’явілася яшчэ ў эпоху бронзы, адначасова з ворыўным земляробствам (рыс. 1). Спачатку рала было драўляным і не мела жалезнай рабочай часткі. Яно ўзорвала глебу канцом драўлянага стрыжня, так зва-нага ральніка, які выраблялі з самых цвёрдых парод дрэва, выбіраючы пры гэтым і самыя моцныя яго часткі, напры-клад камель. Такія прылады працы захаваліся на Палессі нават да XIX ст., але ў той час яны выкарыстоўваліся ўжо як культыватары па мяккай глебе.