• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)  Валерый Галубовіч

    Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)

    Валерый Галубовіч

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 176с.
    Мінск 1997
    56.51 МБ
    Найбольш старажытнай і простай бараной была сука-ватка, або валакуша, ці, як называлі яе на Беларусі, "вершаліна", "астрога". Такая барана ўяўляла сабой частку ствала моцнага яловага дрэва (рыс. 5, й). Да старажытных і вельмі простых барон адносіцца і смык-барана, якая складалася з некалькіх сукаватых ялін, у якіх галіны з аднаго боку зусім адсякаліся, а з другога — завастраліся.
    Сяляне Старажытнай Беларусі ў IX —XIII стст. апра-цоўвалі глебу з дапамогай і больш удасканаленых барон, такіх як, напрыклад, барана-пляцёнка (рыс. 5, б). Яна 12
    Рыс. 4. Віды cox (рэканструкцыя):
    a — адназубая; 6, в — двухзубая (для каня); г, д — двухзубая для вала
    ўяўляла сабой 10 радоў моцных галін, якія пад прамым вуглом былі пакладзены адна на другую. У месцах перак-рыжаванняў галіны перапляталіся лазой і ўстаўляліся дубовыя або ясеневыя калкі, якіх усяго было 25. 3 трох бакоў барану-пляцёнку агінаў тоўсты дугападобны прут, які спераду ўтвараў дугу, да якой прымацоўваліся прыс-тасаванні для цяглавай жывёлы.
    Акрамя бараны-пляцёнкі сяляне выраблялі бароны з масіўных цёсаных брускоў, трывала ўмацаваных паміж 13
    a
    б
    в
    Рыс. 5. Тыпы барон
    сабой з дапамогай рамы, з моцнымі драўлянымі зубамі. Такія бароны былі шырока распаўсюджаны на Беларусі на працягу ўсяго перыяду феадалізму (рыс. 5, в).
    14
    Аралі і баранавалі на Беларусі з дапамогай цяглавай сілы коней або валоў. Як правіла, запрагалі адразу адну або дзве пары жывёл, што было характэрна і для больш позняга часу. Менавіта ў гэты перыяд на Беларусі пачала складвацца асаблівасць выкарыстання цяглавай сілы хатняй жывёлы: на захадзе больш прымяняліся валы, на ўсходзе — коні.
    I конская і валовая вупраж амаль не адрознівалася ад сучаснай. Галоўным элементам валовай вупражы было ярмо, а конскай — хамут У славян хамут упершыню нагадваецца ў старажытных пісьмовых крыніцах пачынаю-чы з XI ст., з гэтага часу існуе і ярмо. Хамут з дапамогай аглобляў, рамянёў і вяровак прымацоўваўся да прылад працы або колаў, а ярмо з дапамогай доўгага драўлянага дышла злучалася з той ці іншай прыладай працы.
    Акрамя прылад працы, з дапамогай якіх аралі і бара-навалі глебу і якія прыводзіліся ў дзеянне з дапамогай цяглавай сілы, насельніцтва Беларусі карысталася роз-нымі відамі ручных прылад для апрацоўкі глебы — маты-камі, рыдлёўкамі. Удзельная вага гэтых дапаможных сель-скагаспадарчых прылад працы была безумоўна меншай, чым прылад для ворыва, але іх роля была даволі значная. На асобных дзялянках, перш за ўсё ў гарадах, матыкі і рыдлёўкі былі нават асноўнымі земляробчымі прыладамі. Незаменнымі былі матыкі і рыдлёўкі пры лядна-агнявой сістэме земляробства, бо толькі з дапамогай іх можна было ўзрыхліць глебу каля пнёў.
    Старажытныя драўляныя матыкі мелі розныя формы і памеры, але ў асноўным усе былі падобныя адна на адну і ўяўлялі сабой прамую або трохі сагнутую палку даўжынёй каля 1 м з адным ці двума сукамі на канцы. Такія прымі-тыўныя матыкі існавалі на Беларусі япічэ і ў XIX ст.
    Больш дасканалай была матыка з жалезнай рабочай часткай. Такія матыкі сталі вядомы на Беларусі з VIII ст. Яе жалезная рабочая частка была невялікая, даўжыня ляза — каля 15 см. У цэлым у IX —XIII стст. на Беларусі існавала больш 20 тыпаў драўляных матык з жалезнай рабочай часткай (рыс. 6).
    Рыдлёўка на Беларусі спачатку называлася "рыдля". У старажытнасці іх выраблялі з дрэва, як правіла, з дуба, з ручкай даўжынёй каля 1 м. Улічваючы, што драўляная рыдля вельмі хутка прытуплялася і псавалася, на яе пачалі насаджваць падковападобны жалезны наканечнік. Знутры гэты наканечнік меў спецыяльны паз, куды ўстаўлялася драўляная рыдлёўка, праз адтуліны наканечнік цвікамі пры-
    15
    Рыс. 7. Старажытныя рыдлёўкі
    мацоўваўся да яе. Драўляная рыдлёўка з жалезным рабочым наканечнікам ужо стала называцца "жалязняк" (рыс. 7).
    Асноўным прызначэннем ручных земляробчых прылад працы ў IX —XIII стст. была апрацоўка глебы на агародах 16
    у гарадах і сельскай мясцовасці, а таксама на будаўнічых работах.
    Такім чынам, на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX — XIII стст. існавала шмат разнастайных прылад працы па апра-цоўцы глебы. Дзякуючы цяглавай сіле валоў і коней выка-рыстоўваліся рала, плуг, саха і сошка, ручнымі прыладамі былі матыка і рыдля. У пачатку I тысячагоддзя натэрыторыі Беларусі з’яўляецца рала з вузкалапатачным жалезным на-канечнікам, у другой палове — рала з шырокалапатачным жалезным наканечнікам. У IX —XIII стст. насельніцтва Ста-ражытнай Беларусі ўжо карыстаецца плугам. У лясных раёнах з’яўляюцца розныя віды сох. Ручнымі прыладамі працы былі матыкі і рыдлі. Аднак з’яўленне новых, больш дасканалых прылад працы не прыводзіла да адмовы ад выкарыстання старых, больш прымітыўных, якія існавалі раней. I тыя і другія працягвалі адначасова прымяняцца ў сельскай гаспадарцы. Усе разам гэтыя прылады працы ства-ралі тэхнічную базу сельскагаспадарчай вытворчасці Бела-русі ў IX — XIII стст., якая ў цэлым забяспечвала параўналь-на высокую для таго часу якасць апрацоўкі глебы, што было галоўнай перадумовай росту ўраджайнасці палёў і таварнасці сельскай гаспадаркі.
    У цеснай сувязі з развіццём сельскагаспадарчых прылад працы знаходзілася і ўдасканаленне сістэм земляробства. Найбольш старажытным земляробствам было матыжнае. Яно характарызавалася пастаянным вырошчваннем тых ці іншых сельскагаспадарчых культур на зямельных дзялян-ках, якія знаходзіліся каля жылля. Але з цягам часу гэтыя дзялянкі страчвалі ўрадлівасць, іх пакідалі і апрацоўвалі новыя. Праз пэўны час, калі людзі вярталіся да старых дзялянак, яны бачылі, што іх урадлівасць аднавілася. Так на практыцы насельніцтва пераконвалася ў тым, што ўрадлі-васць глебы можна аднавіць, калі даць ёй нейкі час адпачыць. Развіццё сістэмы замляробства на працягу многіх стагоддзяў ад лядна-агнявой да травапольнай як раз і праяўлялася ў зменах суадносін часу эксплуатацыі і адпачынку глебы і чарговасці сельскагаспадарчых культур на зямлі.
    Ворыўнае земляробства было вядома насельніцтву Ста-ражытнай Беларусі ўжо ў першыя стагоддзі н.э. 3 дапамо-гай рала з вузкалапатачным жалезным наканечнікам сяля-не маглі апрацоўваць адносна вялікія на той час плошчы зямлі. Аднак ворыўнае земляробства патрабавала ад сялян увагі і пэўных захадаў па аднаўленні структуры глебы і яе ўрадлівасці. Так з’явілася аблога. калі чястка раллі пасля 2. Зак. 5059 ' 17
    страты ўрадлівасці пакідалася і значны час не апрацоўва-лася, зарастала травой, ператваралася ў сенажаці і пашы, а потым зноў распрацоўвалася і эксплуатавалася да таго часу, пакуль давала ўраджай.
    Працягласць эксплуатацыі зямельных плошчаў пры аб-ложнай сістэме залежала ад розных фактараў, галоўным чынам ад якасці глебы і тэхнікі яе апрацоўкі. Там, дзе глебы былі больш урадлівымі, пяць гадоў запар сеялі жыта, проса, авёс, ячмень і пшаніцу. Пасля гэтага дзялянцы давалі тры гады адпачыць, а потым скошвалі траву і зноў пачыналі апрацоўваць. Там, дзе глебы былі менш урадлівымі, пасля трох гадоў эксплуатацыі зямлі давалі ёй адпачынак на 7 —10 гадоў, потым зноў апрацоўвалі і эксплуатавалі 3 гады.
    Але абавязковай умовай абложнай сістэмы земляробст-ва была наяўнасць вялікіх плошчаў свабоднай зямлі. Таму для IX —XIII стст., перыяду ранняга феадалізму на тэры-торыі Беларусі, калі зямля ў асноўным ужо знаходзілася ў прыватнай уласнасці феадалаў, абложная сістэма не была пануючай у сельскагаспадарчай вытворчасці.
    Аблога аднаўляла ўрадлівасць глебы прыродным шля-хам, выключна за кошт сіл самой прыроды. Гэты працэс патрабаваў доўгага часу, вялікіх плошчаў свабодных і пры-датных для земляробства зямель, а таксама вялікіх намаган-няў земляроба. Таму далейшае развіццё земляробства і жывёлагадоўлі патрабавала з’яўлення ў IX —XIII стст. больш дасканалай сістэмы земляробства, пры якой працэс аднаўлення ўрадлівасці глебы рэгуляваў бы сам вытворца сельскагаспадарчай прадукцыі. Паляпшэнне апрацоўкі глебы больш дасканалымі прыладамі працы прывяло да з’яўлення паравой сістэмы земляробства, або папару. Аднак у IX —XIII стст. працягвалі прымяняцца і больш прымі-тыўныя сістэмы земляробства.
    У насельніцгва сучаснай Беларусі найбольш старажыт-най сістэмай земляробства было лядна-агнявое. Пры такой сістэме дзялянкі змяняліся праз 3 — 4 гады. Дарэчы, лядная сістэма была ўласціва ўсім народам Еўропы на пэўным этапе іх развіцця. У гэтых адносінах насельніцтва Старажытнай Беларусі ў першай палове I тысячагоддзя нічым не адрозні-валася ад сваіх заходніх суседзяў. Аднак элементы лядна-аг-нявой сістэмы захаваліся на тэрыторыі асобных раёнаў Беларусі, напрыклад на Палессі, нават да XIX ст.
    Першым крокам пры лядна-агнявой сістэме земляроб-ства быў выбар дзялянкі. Найлепшымі лічыліся землі з сугліністымі ці супясчанымі глебамі, роўныя ці трохі 18
    нахіленай плоскасці, якія добра асвятляліся сонцам і захоўваліся ад халодных паўночных вятроў. На дзялянцы павінна было расці як мага менш вялікіх дрэў, лепшым лічылася, калі рос тонкі, але густы лес з бярозы, альхі, лазы, арэшніку, елкі. Адметнай рысай, якая ўказвала на добрыя якасці глебы, з’яўлялася наяўнасць у лесе маліны, чарніц, суніц, брусніц, дурніц, а таксама грыбоў, розных траў, асабліва канюшыны і вікі.
    Найбольш адказнай справай лядна-агнявой сістэмы земляробства было спальванне лесу. Для гэтага выбіраўся сухі дзень з невялікім ветрам. Звалены лес падпальвалі з падветранага боку, полымя раўнамерна размяркоўвалі па ўсёй дзялянцы з дапамогай доўгіх жэрдак. Пры гэтым сяляне ўважліва сачылі за тым, каб агонь пранікаў на глыбіню не менш 5 см, бо толькі ў такім выпадку можна было паспяхова змагацца з пустазеллем. Попел з дапамо-гай грабель рассоўвалі па ўсёй плошчы. Калі дзялянку рыхтавалі пад пасевы азімых, тады лес палілі восенню, a калі пад пасевы яравых — вясной. Падсечка і спальванне лесу патрабавалі ў сярэднім 90 рабочых дзён на 1 га зямлі.
    Спаліўшы лес, дзялянку рыхтавалі для пасеву: збіралі рэшткі дрэў, узрыхлялі глебу, потым сеялі і баранавалі. Такая дзялянка эксплуатавалася не больш трох — чатырох гадоў запар, а потым яна закідвалася. Да яе звярталіся толькі тады, калі яна зноў зарастала лесам, якога было дастаткова, каб зноў спаліць, выпаліць пустазелле і ўдоб-рыць глебу.