Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)
Валерый Галубовіч
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 176с.
Мінск 1997
Вуліцы старажытных беларускіх гарадоў былі даволі вузкімі, іх шырыня не перавышала 6 м. На такіх вуліцах дзве сустрэчныя падводы не заўсёды маглі раз’ехацца. Акрамя таго, вуліцы гарадоў у той час пакутвалі ад дажджоў і грунтовых вод, таму старадаўнія будаўнікі пакрывалі іх драўлянымі насціламі.
Першыя драўляныя насцілы на вуліцах гарадоў Стара-жытнай Беларусі з’явіліся яшчэ ў XI ст. Вуліцы Мінска, Полацка і іншых гарадоў захавалі рэшткі такіх драўляных насцілаў. Яны былі знойдзены і даследаваны археолагамі. Старыя насцілы пры гэтым не разбіраліся, а на іх зверху 5. Зак. 5059 65
Рыс. 40. Вырабы бондараў Беларусі IX —XIII стст. (рэканструкцыя): 1 — барылка; 2 — баклага; 3 - вядро
ўкладваліся новыя. Адна вуліца старажытнага Мінска захавала 13 такіх насцілаў, якія ўкладваліся адзін на другі ў перыяд з XI па XIV ст. (рыс. 39).
Неабходна падкрэсліць той факт, што вуліцы многіх гарадоў Полацкага княства былі замошчаны раней, чым многія гарады Заходняй Еўропы. У раннім сярэднявеччы рымскія маставыя былі закінуты, а новыя ў Заходняй Еўропе доўга не будаваліся, за выключэннем Візантыі, арабскай Іспаніі і гарадоў-рэспублік Паўночнай Італіі. Першая маставая ў Парыжы пабудавана ў 1184 г., у Германіі — у пачатку XIV ст., у Англіі — у 1417 г.
Будаўнічыя работы ў асноўным прыпадалі на летні час, які супадаў з перыядам сельскагаспадарчых работ. Гэта патрабавала даволі ранняй спецыялізацыі сярод тых ра-меснікаў, якія займаліся дрэваапрацоўкай.
У IX — XIII стст. у хаце гараджан і сялян у якасці мэблі шырока спажываліся спальныя палаці, прысценныя лавы, кухонныя палічкі. Разам з тым такія хатнія прадметы, як стол, табурэт, услон адрозніваліся ад сучасных, бо мелі замест ножак больш шырокую апору. У хатах з земляной або глінабітнай падлогай такая апора была больш зручнай.
Адным з самых старажытных і распаўсюджаных відаў рамяства па апрацоўцы дрэва было бандарства. У IX — XJII 66
Рыс. 41. Вырабы ганчароў Беларусі IX —XIII стст.
стст. бондары Старажытнай Беларусі выраблялі разнастай-ную драўляную пасуду. Нягледзячы на дрэнную захаванасць дрэва, рэшткі драўлянай пасуды — сценкі, днішчы, клепкі, жалезныя абручы, дрэваапрацоўчыя інструменты — былі выяўлены пры археалагічных раскопках у Полацку, Мінску, Бярэсці, Навагародку, Гародні і іншых гарадах Беларусі.
Старадаўнія бондары выраблялі бочкі, кадзі, кублы, цэбры, вёдры, баклагі і г.д. (рыс. 40). Акрамя таго, токарамі па дрэве ў XIII ст. выраблялася больш 25 відаў точанай з дрэва пасуды, сярод якіх былі чашы, міскі, талеркі, кубкі, каўшы, шкатулкі і інш. Вырабы бондараў і токараў па дрэве карысталіся шырокім попытам у ся-
67
лянскіх, панскіх і манастырскіх гаспадарках. Мноства такой пасуды набывалася на кірмашах і базарах.
Акрамя гэтых відаў рамяства на тэрыторыі Старажыт-най Беларусі ў IX — XIII стст. высокага ўзроўню дасягнула ганчарная справа. У X ст. адбыўся пераход ад тэхнікі ручной лепкі да ганчарнага круга. Да X ст. ганчарныя вырабы на тэрыторыі Беларусі выглядалі даволі проста. Гліняная пасуда была з тоўстымі сценкамі, не заўсёды акуратна абпаленая, з простым арнаментам. У XI ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’яўляюцца больш даскана-лыя формы ганчарных вырабаў. Так, у гаршках з’яўляецца высокая і шырокая гарлавіна, больш пакатыя плечыкі, форма іх становіцца больш профільнай (рыс. 41).
Калі рамеснікі выраблялі сваю прадукцыю на заказ, то такая пасуда мецілася спецыяльным кляймом (рыс. 42). Калі рамеснік пастаўляў свой тавар на кірмаш, то ў большасці выпадкаў ён вырабляўся без кляйма. Трэба адзначыць, што ў адрозненне ад многіх другіх рамеснік'аў ганчары жылі на ўскраіне гарадоў, бліжэй да радовішчаў гліны. Так, напры-клад, ганчары Віцебска жылі ў той час за Заходняй Дзвіной.
Прадзенне і ткацтва былі таксама вельмі распаўсюджа-нымі відамі рамяства на Беларусі. Але на думку многіх даследчыкаў, гэтымі відамі вытворчасці займаліся ў
Рыс. 42. Ганчарныя клеймы на вырабах X —XIII стст.
68
асноўным жанчыны і галоўным чынам у зімовы час. Кожная сялянская і гарадская жанчына абавязкова ўмела прасці і ткасці, вырабляць тканіны з воўны, льну і канапель. Пры гэтым вырабляліся тонкія палотны з прыгожымі ўзорамі, чырвоным арнаментам, а таксама тоўстае сукно для верхняга адзення. Акрамя таго, жанчыны выраблялі тканіны для бялізны і потым шылі бялізну для сябе і сваёй сям’і.
3 авечай воўны вязалі не толькі панчохі, рукавіцы, але і верхняе адзенне. Каля в. Сенніца Мінскага раёна археола-гамі была знойдзена амаль цэлая жаночая сукенка з тонкай авечай воўны, складзеная ў некалькі разоў і абкручаная некалькі разоў бярозавай карой. Сукенка была чырвонага ці карычневага колеру, шытая ніткамі з вельмі роўнымі швамі.
Фарбы розных колераў для тканіны былі ў асноўным расліннага паходжання. Аднак ўжо ў той час навучыліся атрымліваць колеры шляхам камбінацый некалькіх фарбаў. Для таго каб зрабіць чорны колер больш яркім і стойкім, тканіну кіпяцілі з дабаўленнем тлушчу.
Займаліся на вёсцы і вытворчасцю рагожы. 3 гэтай мэтай ліпавую кару замочвалі ў вадзе, а потым раздзялялі яе на тонкія і мяккія валокны, з якіх і ткалі рагожу. 3 рагожы выраблялі розных памераў мяхі, якія карысталіся значным попытам на рынку.
Падагульняючы сказанае, трэба адзначыць, што рамя-ство на тэрыторыі сучаснай Беларусі дасягнула ў IX —XIII стст. значнага развіцця, стала важнай перадумовай раз-віцця тавараабмену, унутранага і знешняга гандлю. Ніяка-га перавароту ў развіцці тэхнікі плаўкі і апрацоўкі мета-лаў, косці, дрэва, скуры ў сувязі з пашырэннем і паглыб-леннем эканамічных адносін з варагамі, Візантыяй, Пры-балтыкай, шэрагам заходнееўрапейскіх краін не адбылося, бо ўзровень рамеснай вытворчасці на тэрыторыі Стара-жытнай Беларусі знаходзіўся ўжо на дастаткова высокім узроўні. Рамяство княстваў і зямель, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX —XIII стст., развівалася адным шляхам з перадавымі краінамі Заходняй Еўропы, не адстаючы ад іх, а ў асобных вытворчасцях, напрыклад ювелірнай справе, нават апераджала іх.
Пытанні для паўтарэння
1. Што Вы ведаеце аб тэхніцы вытворчасці металаў на Беларусі ў IX —ХПІ стст.? Апішыце яе.
2. Назавіце прылады працы, віды інструментаў і вырабы старадаўніх кавалёў Беларусі.
69
3. Дайце характар лс .ку тэхналагічных прыёмаў кавалёў Беларусі ў IX-XIII стст
4 Ахарактаоызуйце спосабы вьгтворчасці стальнога ляза на Бела-РУСі
5 У чым лаключас.нм каштоўнасць вырабу Лазара Богшы? Апішыце крыж Ефрасінн: ;У,;;аг: •
V. Якія нраі'м ўключала ў сябе тэхніка выгворчасці крыжа Еф-расінні Полацкай?
7. Што Вы ведаеце аб вытворчасці мсціслаўскіх кастарэзаў? Параўнайц- іх з вырабамі м> ,кіх рамеснікаў.
8. Што ўключала ў :яое тэхналогія вырабу скуры? Апішыце яе гатункі
7. Дай л класіфік. ыю тыпаў абутку на Беларусі.
10. Чаму развіцвё <ыяства ў XI —XIII стст. было важнай пераду-мовай разв: ця гандлю аа Беларусі?
Літаратура
1 Алскссее Л В. Полоцкая земля (Очеркл лсторлл северной Бело-русснн I 8 IX-XIII вв.) М., 1966.
2. Ал-^хееь Л.В Лазарь Богша — мастер-ювеллр XII в. //Сов. археологня. М.. 195“ № 3.
3. Алексеев Л В Художественные лзделля косторезов лз древнлх городов Белорусслл //Сов. археологля. М., 1962. № 4.
4. Безбородов М.А. Стеклоделле в Древней Русн. Мн., 1956.
5. Воронйн Н Н. Поселенле //йсторля культуры Древней Русн. Домонгольсклй перлод. Т. 1. Матерлальная культура. М.;Л , 1948.
6 Гуревйч Ф Д. Древностн Белорусского Понеманья. М.;Л., 1962.
7. Гурйн. Кузнечное ремесло Полоцкой землл IX —XIII вв. Мн., 1987
8 Довнар-Запольскйй М.В. йсторля русского народного хозяйства. Клев, 1911.
9 Дроченйна Н В. Рыбаков Б.А. Берестяная грамота лз Влтебска //Сов археологля. М., 1960. № 1.
10. Заюрульскйй Э.М Древнлй Млнск. Мн., 1963.
11. Загорульскйй Э.М Древняя лсторня Белорусслн. Мн., 1977.
12 Зверуго Я. Древнлй Волковыск. Мн., 1975.
13. Колчйн Б.А. Черная металлургля л металлообработка в Древней Русл. Автсреф. длс... канд. лст. наук. М., 1950.
14. Лысенко П. Города Туровской землл. Мн., 1974.
15. Ляўданскі А.Н., Палікарповіч К.М. Да гісторыі жалезнай прамысловасці на Беларусі па данных археалогіі //Сав. краіна. Мн., 1932. № 5
16. Медведев А.Ф. Древнерусскле плсала X —XV вв. //Сов. археологля. М., 1960 № 2.
17. Рыбаков Б.А Ремесло //Лсторля культуры Древней Русл. Домонгольсклй перлод. Т. 1. Матерлальяая культура. М.;Л., 1948.
18. Татур Г.Х. Очерк археологлческлх памятнлков на пространстве Млнской губернлн л ее археологлческое значенле. Мн., 1892.
19 Тйхомйров М.Н Древнерусскле города. М., 1956.
20. Штыхов В. Города Полоцкой землл (IX —XIII вв ). Мн., 1978.
21. Штыхаў Г.В Гарбарнае рамяство старажытнага Полацка //Весці АН БССР. Мн., 1961. № 3.
70
22. Штыхов Г.В. Опыт нсследовання древнеполоцкой кожн //Сов. археологня 1964. № 4.
23. Штыхаў Г.В. Шавецкае рамяство старажытнага Полацка //Весці АН БССР. Мн„ 1963. № 3.
24. Штыхов Г.В Древннй Полоцк IX —XIII вв. Мн., 1975.
25. ІЦапова Ю.Л. Стеклянные браслеты Полоцкой землн //Крат. сообшення о докл. н полевых нсслед. Ннстнтута археологнн. М., 1965. Вып. 104.
1.3. ПРОМЫСЛЫ НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ
У IX —XIII стст. значную ролю ў гаспадарчым жыцці насельніцтва Старажытнай Беларусі адыгрывалі промыслы. Безумоўна, з развіццём ворыўнага земляробства і жывёлага-доўлі, рамеснай і гандлёвай дзейнасці такія віды промыслаў насельніцтва, як збіральніцтва, рыбалоўства, паляўніцтва і бортніцтва страцілі сваё былое значэнне і ператварыліся ў пабочны занятак. Але было б вялікай памылкай недаацэнь-ваць гэтую старонку эканамічнай дзейнасці людзей, бо ме-навіта промыслы забяспечвалі насельніцтва гарадоў і вёсак Беларусі таго часу дадатковымі прадуктамі харчавання, рознымі відамі сыравіны, лекавымі сродкамі, якія не толькі задавальнялі асабістыя патрэбы, а і ў значнай колькасці пастаўляліся на продаж. Роля промыслаў асабліва ўзрастала пад час войнаў, непазбежным спадарожнікам якіх былі неўраджайныя гады і эпідэміі. У гэтыя гады збіральніцтва, рыбалоўства, паляўніцтва і бортніцтва дапамагалі выжыць не толькі асобным сем’ям і вёскам, але і цэлым рэгіёнам.
Найбольш старажытным відам промыслаў насельніц-тва Старажытнай Беларусі было збіральніцтва. У IX — XIII стст. збіралі ў асноўным грыбы, ягады, арэхі і лекавыя травы. Збіральніцтва як від гаспадарчай дзейнасці патра-бавала значных ведаў расліннага і жывёльнага свету нава-кольных лясоў, палёў, лугоў і балот. Назвы грыбоў, ягад, лекавых раслін, іх асаблівасці, месцы, дзе яны раслі, найбольш спрыяльныя тэрміны збору, тэхналогія прыга-тавання і ’захоўвання складалі ўжо ў тыя гады вялікую сістэму ведаў, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне.