Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)
Валерый Галубовіч
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 176с.
Мінск 1997
Збіральніцтва на Беларусі заўсёды было ўлюбёным заняткам не толькі сельскіх жыхароў, але і гараджан. Займаліся збіральніцтвам пераважна жанчыны. Выклю-чэнне складаў збор грыбоў, дзе першымі былі мужчыны. Ужо ў першай палове мая збіралі першыя баравікі, (мікольнікі). Калі пачыналі з'яўляцца жытнія каласы, высыпалі каласавікі, у жніўні — першай палове верасня з’яўляліся сапраўдныя баравікі і астатнія грыбы.
71
Дома грыбы ачышчаліся ад ігліц, лісця, імху, а потым сушыліся ў печы, дно якой старанна вымяталі венікам і засцілалі саломай. Сушаныя грыбы захоўвалі ў глінянай або ў драўлянай пасудзе ці ў падвешаных лыкавых вязках або палатняных торбах. Свежыя грыбы ў смажаным ці вараным выглядзе елі ў той час рэдка, бо зберагалі да зімы, да пастоў. Шмат сушаных грыбоў пастаўлялася на рынак.
3 ахвотай збіралі на Беларусі махавікі, якія займалі другое месца пасля баравікоў, бо яны амаль ніколі не чарвівелі. За добрыя грыбы ўспрымаліся чырвонагаловік, падбярозавік, масляк, рашэтнік, рыжык, зялёнка.
Рыжыкі раслі да позняй восені, збіралі ў іх толькі капялюшкі. Салёныя рыжыкі ў дубовых пасудзінах добра куплялі ў гарадах, што прыносіла сялянам дадатковы прыбытак.
Зялёнкі салілі на зіму таксама ў дубовай пасудзе, укла-двалі сырымі, кожны пласт перасыпалі соллю. Салёныя грыбы рэдка елі з мясам, пераважна іх спажывалі з хлебам або кашай.
Збіралі таксама лісічкі, апенькі, сыраежкі, радоўкі і іншыя грыбы. У лекавых мэтах шырока выкарыстоўвалі мухаморы. Сокам, які атрымлівалі пры награванні муха-мораў у печы, націраліся пры болях у суставах, а таксама труцілі мух.
У адрозненне ад грыбоў збіранне ягад было больш працаёмкім заняткам. Найбольш усяго збіралі чарніцы, яны амаль заўсёды радзілі. Збіралі іх у берасцяныя або ліпавыя корабы. Свежыя чарніцы елі з малаком, але большай часткай сушылі на сонцы або ў печах. Зімой з сушаных чарніц варылі кісель, спажывалі сушаныя чарні-цы і ў лекавых мэтах, частку прадавалі. Захоўвалі суша-ныя ягады ў драўлянай і глінянай пасудзе або палатняных торбах у каморах.
Але галоўнай ягадай на Беларусі і ў IX —XIII стст., як, дарэчы, і зараз, з’яўляліся журавіны. Каб стварыць сяля-нам аднолькавыя ўмовы для іх нарыхтоўкі, сельскія абш-чыны рэгулявалі збор журавін. Першы агульны выхад прызначаўся на сярэдзіну, другі — на канец верасня. На збор журавін выходзілі ўсе, бо к гэтаму часу ўраджай ужо быў сабраны, пасеяны азімыя. Журавіны захоўвалі ў бочках у халодных каморах і спажывалі ўсю зіму: дабаўлялі ў кіслую капусту, варылі з мёдам, гатавалі кісель, квас, асвяжальныя напоі, выкарыстоўвалі пры прастудных захворваннях. Шмат журавін ішло на продаж. 72
Акрамя гэтых ягад збіралі таксама суніцы, брусніцы, маліну, каліну, рабіну. 3 апошняй выраблялі рабінавую медавуху.
Пасля першых замаразкаў збіралі арэхі. Спачатку іх прасушвалі россыпам у цяні да той пары, пакуль не прывя-нуць чашачкі, а потым дасушвалі ў слаба напаленай печы.
Добры прыбытак прыносіў хмель. Нарыхтоўвалі яго пераважна жанчыны з першымі замаразкамі ў канцы ве-расня — пачатку кастрычніка. Сушылі хмель на печы, a потым захоўвалі пад страхой ці ў каморы. У асноўным хмель ішоў на продаж, шмат яго ў той перыяд вывозілася за мяжу. У некаторых мясцовасцях Старажытнай Беларусі хмель выкарыстоўваўся ў якасці даніны. Да збіральніцтва адносіўся і збор лекавых траў.
У IX —XIII стст. збіральніцтва рэгламентавалася звычаёвым правам, якое вызначала агульны парадак, спо-саб і час збірання. Парушэнні агульнапрынятых правіл і нормаў асуджваліся сялянскай абшчынай, аўтарытэт якой быў вельмі высокім.
Акрамя збіральніцтва важным промыслам як сялян, так і гараджан было рыбалоўства. У тыя часы рыбная лоўля была не толькі спосабам здабывання дадатковай ежы, але і папаўнення бюджэту за кошт продажу свежай-і вяленай рыбы.
У IX —XIII стст. тэрыторыя Беларусі была пакрыта шматлікімі азёрамі, па ёй працякала шмат рэк, якія былі ў той час багатыя рыбай. Вядомы даследчык М.Мяхоўскі ў пачатку XIV ст. адзначаў, што рэкі і азёры Вялікага княства Літоўскага "ў вышэйшай ступені багаты рыбай". Знаўца Віцебскай старыны А.Сапуноў пісаў, што нават у XIX ст. у Заходняй Дзвіне рыба "кішмя кішэла". Таму не будзе памыл-кай сцвярджаць, што ў больш ранні перыяд, перыяд IX — XIII стст., вадаёмы Беларусі былі таксама багаты рыбай. Невыпадкова, што адной з прычын, якія абумоўлівалі пася-ленне старажытных людзей каля вады, было рыбалоўства.
Аб шырокай распаўсюджанасці рыбнага промыслу на тэрыторыі Старажытнай Беларусі сведчаць археалагічныя раскопкі. Амаль на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі археолагі знаходзяць косці рыб, прылады для іх лоўлі — рыбалоўныя кручкі, блешні, астрогі, грузілы для сетак і г.д. Рыбу лавілі як з берага, так і з дапамогай чоўна. Даныя археалогіі, некаторыя пісьмовыя крыніцы больш позняга часу, этнаграфічныя даследаванні даюць усе падставы меркаваць аб тым, што ў IX —XIII стст. існавалі амаль усе
73
Рыс. 43. Сеткі (рэканструкцыя):
a — брэдзень; 6 — волак; в — крыга; г — венцеры
74
Рыс. 44. Бучы (рэканструкцыя): a — г — лазовыя; д — двухгорлавы з дранкі; е, ж — каркасна-сеткавая
вядомыя зараз спосабы лоўлі рыбы і прылады рыбаловаў, што лоўля рыбы была масавым і паўсюдным дапаможным здабываючым промыслам насельніцтва Беларусі.
У IX —XIII стст. арсенал рыбалоўных прылад у цэлым заставаўся такім, як і ў ранейшым. Гэта ўсё тыя ж рыба-лоўныя кручкі, восці, розныя сеткі, драўляныя вуды.
75
Аднак менавіта ў гэты перыяд больш шырока пачалі выкарыстоўвацца рыбалоўныя кручкі і восці з жалеза і вязаныя з ільну сеткі. Змены ў прыладах працы рыбакоў таго часу закранулі толькі матэрыял, з якога яны выраб-ляліся. Гэта станоўча адбілася на прадукцыйнасці рыба-лоўства, аднак прынцыповага ўдасканалення рыбалоўных прылад у гэты перыяд не адбылося.
Лоўля рыбы ў той перыяд шмат часу не займала. Паселішчы людзей знаходзіліся каля рэк ці азёр, таму дастаткова было прыйсці да вады, сесці ў човен і вытрасці тую ці іншую сетку, якія амаль круглы год стаялі ў вадзе. Усе рыбалоўныя прылады, пры дапамозе якіх насельніц-тва Беларусі ў IX —XIII стст. лавіла рыбу, умоўна падзя-ляліся на плеценыя і вудзільныя.
Самай вялікай плеценай прыладай быў невад. Яго даўжыня дасягала некалькіх сот метраў, а шырыня — ад 1,5 м на канцах да 0,5 м у сярэдзіне. Ён вырабляўся з моцных і тоўстых пяньковых нітак, якія былі скручаны ў 2 разы, зверху і знізу былі пяньковыя вяроўкі. Да верхняй вяроўкі ў якасці паплаўкоў прымацоўваліся дошкі, да ніжняй у якасці грузілаў — невялікія камяні. Канцы невада прымацоўваліся да драўляных палак. Каб змай-страваць невад, трэба было мець пэўны капітал, таму каштаваў ён у той час даволі дорага. Лавілі невадам адразу некалькі чалавек.
Болып распаўсюджанай і больш таннай прыладай працы рыбаловаў Беларусі ў IX — XIII стст. была падвало-ка — невялікі невад.
Акрамя невада і падвалокі рыбакі Беларусі ў тыя гады прымянялі і такі від сеткі, як плавун. Гэта была сетка, якая не даставала да дна і ўтрымлівалася на паверхні вады пры дапамозе драўляных чурак. Перагарадзіўшы раку, рыбакі на чоўнах пускалі сетку па цячэнні, а потым заварочвалі адзін канец на бераг і выцягвалі плавун разам з рыбай на бераг.
Да плеценых прылад працы адносіліся таксама браднік, крыга, таптун і венцер (рыс. 43). Браднік уяўляў сабой сетку даўжынёй да 10 —15 м і шырынёй каля 1 м. Браднікам лавілі рыбу ўдваіх. Крыгу закідвалі ў ваду і цягнулі па дне, як невад і падвалоку. Таптун уяўляў сабой доўгі сетчаты мех даўжынёй у некалькі метраў. Падобным на яго быў венцер.
Самыя простыя віды плеценых прылад працы для лоўлі рыбы вырабляліся з прутоў лазы, вярбы, ляшчыны, яловага карэння. Такія самалоўныя пасткі, ці бучы, былі розных формаў і памераў (рыс. 44). Прымяняліся таксама 76
чарпакі, з дапамогай якіх буйная рыба вычэрпвалася з сетак. Выраблялі чарпакі з сетак або тканіны.
Над плеценымі прыладамі пачыналі працаваць у поўную луну, бо лічылася, што тады яны будуць абавяз-кова поўнымі.
Вудамі лавілі з берагоў, плытоў і чоўнаў. У якасці лясы выкарыстоўвалі конскі волас. Для грузілаў прымянялі невялікія каменьчыкі, паплаўкі выраблялі з сасновай, лазовай ці бярозавай кары. Выбар той ці іншай прылады залежаў ад пары года, характару вадаёма, віду рыбы, схільнасці і густу самога рыбалова.
У IX —XIII стст. на тэрыторыі Беларусі існавала вы-творчасць рыбалоўных кручкоў з кручанага жалеза. Для вырабу блешняў замест бліскучых надкосніц костак і эмалі клыкоў дзікіх кабаноў пачынаюць ужываць жалеза. Блешні, якія выраблялі ў старажытнасці, іх форма і памеры дайшлі да нашых часоў. Для падабенства з жывой рыбай знешнюю паверхню блешні пакрывалі арнаментам, а ўнутраную — лудзілі. Верагодна, што ўжо ў раннім сярэднявеччы блешні акрамя спосабу лоўлі рыбы, які быў вядомы яшчэ ў неаліце, прымяняліся і для лоўлі рыбы іншым спосабам, на так званую "дарожку". Блешню цяг-нулі на доўгім шнуры ўздоўж прыбярэжных зараснікаў, адкуль звычайна шчупакі палююць на рыбу.
Менавіта ў IX —XIII стст. лоўля рыбы вудай набывае характар аматарства, хаця феадальная арыстакратыя ад-давала перавагу паляванню з сабакамі і сокаламі. На наш погляд, нельга поўнасцю выключыць элементы спаборніц-тва і захапляльнасці і ў старажытных рыбакоў Беларусі з простага народа, але яны спалучаліся ў іх з галоўнай мэтай — здабыць рыбу на ежу, на выплату падаткаў і на продаж.
У цэлым сяляне і простыя гараджане крытычна ставілі-ся да захаплення вудай. Такі спосаб лоўлі рыбы яны ўспрыймалі як дарэмную трату часу, бо практычны розум нашых продкаў не мог пагадзіцца з тым, што лоўля рыбы вудай патрабавала шмат часу, а ўлоў часта не адпавядаў гэтым затратам. Цяжка сказаць аб тым, калі з’явіліся на Беларусі такія прымаўкі, як "3 вуды — абед худы", "Хто рыбу вудзе, гаспадаром не будзе", "Вуда і зайцы завядуць у старцы", але не будзе вялікай памылкай меркаванне, што сваімі каранямі яны ўзыходзяць да таго часу, калі лоўля рыбы вудай набыла характар аматарства і захапляльнасці.
Шырока спажываліся восці. Іх працоўная частка вы-раблялася з жалеза і прымацоўвалася да доўгага шаста
77
(рыс. 45). Такой прыладай білі буйную
рыбу — сома, ласося, шчупака. 1
Днём яе лавілі пры дапамозе пятлі з кон- I скага воласу на доўгім шасце. Такая пятля В асцярожна насоўвалася на галаву шчупака да № жабраў і рэзка выцягвалася з вады. ■