• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)  Валерый Галубовіч

    Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)

    Валерый Галубовіч

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 176с.
    Мінск 1997
    56.51 МБ
    Складанай была і тэхналогія металаапрацоўкі, асабліва пры вытворчасці прадметаў, да рабочых частак якіх пра-д’яўляліся высокія патрабаванні. У прыватнасці, зброя (стрэлы, мячы, дзіды, кінжалы, баявыя тапары, шлемы, шпоры), прылады працы (косы, сярпы, матыкі, нажы, нажніцы, тапары, гарпуны), інструменты (зубілы, напільнікі, такарныя разцы, свёрлы, пілы, долаты, ста-мескі, цеслы, скоблі) і г.д. Усе гэтыя вырабы ў якасці сваіх рабочых частак мелі тэрмічна апрацаваную сталь.
    У IX —XIII стст. рамеснікі Беларусі прымянялі чатыры спосабы вытворчасці стальнога ляза: 1) уварванне; 2) наварванне; 3) выраб цэльнага стальнога ляза; 4) цэмен-таванне паверхні жалезнага ляза. Найбольш распаўсюджа-
    41
    Рыс. 19. Нажніцы
    Рыс. 20. Цуглі
    най тэхналогіяй была наварка стальнога ляза на жалезную рабочую частку. На другім месцы была тэхналогія выраб-лення цэльнастальной прылады, на трэцім — тэхналогія ўварвання стальнога ляза ў рабочую частку.
    Хаця жалеза было вельмі пластычным і вырабы з яго не ламаліся, усё ж рабочыя часткі зброі, прылад працы і інструмента не мелі неабходнай цвёрдасці і хутка тупіліся. Вырабы ж са сталі, наадварот, былі цвёрдымі, але па прычыне яе крохкасці не надта трывалымі. Таму ўжо ў старажытнасці кавалі навучыліся зварваць жалеза са стал-лю, калі вырдблялі тыя ці іншыя прылады працы або інструмент з жалезнай асновай і стальной рабочай часткай. У IX —XIII стст. такая тэхналогія была адной з самых распаўсюджаных у апрацоўцы металаў на Беларусі. Акра-мя таго, традыцыйным і даўнім спосабам злучэння дэталяў кавальскіх вырабаў былі заклёпкі.
    Асабліва цяжкай і складанай была аперацыя зваркі жалеза з высокаўгляродзістай сталлю. Складанасць гэтай аперацыі заключалася ў тым, што трэба было вельмі даклад-на вызначыць тэмпературу зваркі жалеза і сталі, таму што тэмпературы для іх розныя і хістаюцца ў вельмі вузкіх межах, а таксама ў хуткасць коўкі. Мікраструктурнае выву-чэнне зварных швоў паказала, што тэхніка зваркі старажыт-ных майстроў Беларусі стаяла на высокім тэхнічным узроўні.
    Рыс. 21. Замкі і ключы да іх
    42
    Гэта добра засвоеная і тонка распрацаваная тэхналогія зваркі дала магчымасць кавалям вырабляць высакаякасныя прыла-ды працы, зброю і інструменты. Рамеснікі па апрацоўцы металаў, якія эмпірычна засвоілі многія ўласцівасці жалеза і сталі і ўплыў на гэтыя ўласцівасці розных рэжымаў нагрэву і ахалоджвання, стварылі тонкую тэхналогію тэрмічнай ап-рацоўкі сталі. Ужо ў X ст. рамеснікі па апрацоўцы металаў валодалі амаль усімі тонкасцямі загартоўкі сталі або яе змякчэння, ці адпускання. Суцэльная або лакальная тэрміч-ная апрацоўка стала шырока практыкавацца таксама з X ст.
    Адным з найбольш складаных відаў рамяства па апрацоў-цы металаў у Старажытнай Беларусі была вытворчасць спру-жынных замкоў. Гэта даволі складанае прыстасаванне вы-раблялася з мноства асобных металічных дэталяў колькасцю да 40 штук. Спружыны рабіліся з вельмі тонкіх палосак жалеза і сталі, потым тэрмічна апрацоўваліся і злучаліся паміж сабой і з дэталямі замка пры дапамозе паяння.
    У якасці прыпою старажытныя замочнікі спажывалі чыстую медзь, радзей медзь з дабаўленнем свінца. У той час замочнікі ўжо добра ведалі ўласцівасці расплаўленай медзі, якая валодала высокай цякучасцю і ўтварала з жалезам надзейныя і трывалыя злучэнні. Награванне пры-пою і дэталяў замка адбывалася ў спецыяльным горане альбо сасудзе, які перад гэтым сам награваўся ў горане ці пры дапамозе паяльнай трубкі, якой шырока карысталіся ювеліры. Пры гэтым майстры прымянялі і флюсы, якія рабілі шво вельмі чыстым. Аб трывалых, роўных і вельмі чыстых швах сведчаць і мікраскапічныя даследаванні. Гатовыя замкі пакрываліся тонкім слоем медзі.
    Такая складаная для свайго часу тэхналогія паяння дазваляла замочнікам атрымліваць трывалыя злучэнні жа-лезных і стальных дэталяў і вырабляць надзейныя ахоўныя механізмы.
    У X —XI стст. паглыбілася дыферэнцыяцыя паміж гарадскімі і сельскімі рамеснікамі па апрацоўцы металаў. Праводзячы археалагічныя раскопкі, навукоўцы прыйшлі да высновы, што металічныя вырабы рэзка падзяляюцца на так званыя якасныя і звычайныя. Для вытворчасці якасных вырабаў патрабаваліся жалеза, сталь, зварка, тэрмічная апрацоўка і шмат іншых тэхнічных і тэхналагіч-ных прыёмаў. Для вырабу звычайных прадметаў хапала і простай кузнечнай коўкі.
    Якасныя прылады працы і інструменты сяляне Стара-жытнай Беларусі атрымлівалі ад гарадскіх рамеснікаў у 43
    працэсе тавараабмену і гандлю. На долю сельскіх рамесні-каў па апрацоўцы металаў прыходзілася каля 40 відаў вырабаў, вытворчасць якіх не патрабавала складаных тэх-налагічных прыёмаў, а на долю гарадскіх — больш 150 відаў прадметаў з жалеза і сталі.
    Відавочна, што ў X —XI стст. адбывалася далейшае раздзяленне і спецыялізацыя гарадскіх і сельскіх рамеснікаў Беларусі ў галіне апрацоўкі чорных металаў. Як следства, паглыбілася спецыялізацыя гарадскіх рамеснікаў. У XI — XII стст. толькі ў Полацку сярод рамеснікаў па апрацоўцы металаў налічвалася 16 спецыяльнасцяў, сярод якіх былі майстры па вырабе сярпоў, кос, тапароў, нажоў, зброі, цвікоў, замкоў, ювелірных упрыгажэнняў і г.д.
    Такім чынам, ёсць усе падставы зрабіць высновы аб тым, што ў Старажытнай Беларусі, як і на тэрыторыі Заходняй Еўропы і ў IX —XIII стст., назіраецца вылучэнне спецыяль-насцяў, што ў сваю чаргу патрабавала арганізацыі рамеснай вытворчасці. У XII —XIII стст. пачынаюць узнікаць інстыт-
    Рыс. 22. Старажытныя пісалы Беларусі: a — бронзавае з Навагародка (IX —XIII стст.); 6 — жалезнае з Друцка (XII ст.); в — жалез-нае з сярэбраным пакрыццём з Навагародка (XI-XII стст.)
    44
    Рыс. 23. Вырабы ювеліраў Беларусі XI —XIII стст.:
    1 — залатое скроневае кальцо; 2 — сярэбраная падвеска;
    3 — сярэбраны бранзалет; 4 — пацеркі; 5 — пярсцёнкі з золата, серабра і бронзы; 6 — спражкі, паясныя кольцы
    уты вучнёўства, зараджаюцца зачаткі рэгламентацыі рамес-най вытворчасці і прафесіянальных арганізацый рамеснікаў, якія ў будучым пераўтварыліся ў цэхі.
    Дзякуючы археалагічным даследаванням сёння добра вядомыя і вырабы старажытных майстроў па апрацоўцы металаў, так званыя "пісалы", з дапамогай якіх шырока распаўсюджвалася пісьменнасць сярод насельніцтва Бела-русі ў IX — XIII стст. Яны мелі выгляд завостранага стрыжня з лапаткай на супрацьлеглым канцы (рыс. 22). Лапаткі пісалаў былі розных формаў і памераў, што залежала ад густу майстра, маёмаснага стану пакупніка і моды таго часу. Пісалы заўсёды ўпрыгожваліся. Каля асновы лапаткі стры-жань вырабляўся ў форме яблыка, розных валікаў, ромбікаў.
    45
    Пісала пакрывалася серабром або бронзай, аздаблялася ар-наментам, фігурнай разьбой, рознымі выявамі і г.д. Яны выкарыстоўваліся по сваім назначэнні працяглы час, аб чым сведчаць сляды заточвання вострых канцоў і пацёртасці на лапатках. Пісалы вырабляліся з жалеза, бронзы і радзей з косці. Усяго археолагамі знойдзена каля 20 такіх вырабаў у Мінску, Навагародку, Друцку, Браславе. Адносяцца яны да XI —XIII стст. Вострай часткай гэтай прылады пісалі на дошчачцы, якая была пакрыта воскам, а лапаткай — заціралі напісанае. Акрамя таго, пісала выкарыстоўвалася для на-пісання на берасцянай кары, камянях і тынкоўцы.
    Пісаламі карысталіся пісцы і граматныя гараджане на вузкіх раменьчыках, якія падвешваліся да паясоў. Больш заможныя маглі дазволіць сабе захоўваць пісалы ў скура-ных чахлах.
    Самым даступным матэрыялам для пісьма ў IX —XIII стст. былі драўляныя дошчачкі і кара бярозы, якія можна было нарыхтаваць у любой колькасці і ў любым куточку Беларусі. Пергамент быў вельмі дарагім, папера з’явілася на Беларусі толькі ў XIV ст., таму гэтыя прылады для пісьма былі недасягальнымі для шырокага выкарыстання. На дошчачках з дрэва вучыліся пісаць, а больш важныя дакументы пісалі на пергаменце і бяросце.
    Трэба падкрэсліць, што складванне першай раннефеа-дальнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі — Полацкага княства, развіццё народнай гаспадаркі, асабліва рамяства, гандлю, грашовага абарачэння, сродкаў і шляхоў зноеін абумовілі неабходнасць распаўсюджвання пісьменнасці. На наш погляд, разам з хрысціянскай рэлігіяй у аднолькавай ступені садзейнічала развіццю пісьменнасці сярод насельніц-тва Беларусі ў IX —XIII стст. і яго гаспадарчая дзейнасць.
    Адной з галін металаапрацоўчай вытворчасці з’яўляец-ца ювелірнае рамяство, якое ў IX —XIII стст. унесла вялікі ўклад у развіццё культуры беларускага народа. Знойдзе-ныя археолагамі на тэрыторыі Беларусі рэчы з золата, серабра, медзі, бронзы, розных сплаваў, косці, шкла свед-чаць не толькі аб высокім узроўні майстэрства рамеснікаў, прыкладнога мастацтва, але і аб развіцці гандлёвых ад-носін, шляхоў зносін, грашовага абарачэння.
    Калі балотнай, азёрнай і лугавой жалезнай руды было ў дастатковай колькасці (нават яшчэ ў канцы XIX ст. на балотнай рудзе працаваў чугунаплавільны завод у Бары-саўскім павеце), то радовішчаў каляровых металаў у той
    46
    час знойдзена не было. Золата, серабро, медзь і іншыя каляровыя металы прывозіліся з-за межаў Беларусі.
    Праца ювеліра пачыналася з прыгатавання сплаваў каштоўных металаў, з якіх па васковай мадэлі адлівалася форма таго ці іншага ювелірнага вырабу. Тэхніка вытвор-часці розных сплаваў і ліцейная сйрава атрымалі ў IX —XIII стст. значнае развіццё на Беларусі. Аналіз знойдзеных архе-олагамі ювелірных вырабаў сведчыць аб тым, што сплавы рыхтаваліся рознай якасці. У сярэбраных сплавах высокай пробы суадносіны серабра і медзі былі 1:2, у сплавах больш нізкай пробы — 1:7, а ў сплавах вельмі нізкай пробы ^1:14 і ніжэй. Старажытныя ліцейшчыкі выраблялі сплавы з медзі і цынку, медзі і волава і іншых металаў. Форма для адліўкі металаў, якія вырабляліся з мясцовых вапнякоў, розныя тыгелі і прылады для ліцейнай справы знойдзены археола-гамі ў Полацку, Мінску, Друцку, Віцебску, Браславе, Бары-саве і іншых гарадах Беларусі. Большая частка рэчаў адлі-валася па васковых мадэлях.
    Пасля падрыхтоўкі неабходнага матэрыялу ювеліры пачыналі коўку і чаканку, якія прымяняліся для вырабу пласцінчатых бранзалетаў, пярсцёнкау, званочкаў, падко-вападобных спражак, падвесак і г.д. ( рыс. 23). Ювеліры акрамя ўпрыгажэнняў для працы выраблялі інструменты вельмі маленькіх памераў (рыс. 24). Беларускія майстры ювелірнай справы валодалі тэхнікай дробнапуансоннай чаканкі. Каб зрабіць арнамент, трэба было 6 тыс. разоў у дзень ударыць маленькім малаточкам па маленькім зубіль-цы. Такая тэхніка зерні была распаўсюджана на Беларусі, а таксама ў Польшчы, Чэхіі і Славакіі, Ноўгарадзе, але амаль не прымянялася ў Кіеве.