• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)  Валерый Галубовіч

    Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)

    Валерый Галубовіч

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 176с.
    Мінск 1997
    56.51 МБ
    Асноўнымі прыладамі працы пры лядна-агнявой сістэ-ме былі жалезная сякера, матыка, адна- і шматзубая саха.
    Праца селяніна пры лядна-агнявой сістэме земляробст-ва была вельмі цяжкай, але і ўраджай у першыя гады быў для таго часу вельмі высокім. Нездарма менавіта ў той час нарадзілася прымаўка: "Што пасеяў на ляды, усе роўна, што ў закрамы". Ураджай сам-25 —30 або 19 — 28 ц/га не быў выключным. У літаратуры маюцца даныя аб ураджаях сам-60 —80 і нават сам-100. Нават пры крытычных адносі-нах да гэтых лічбаў трэба ўсё ж такі мець на ўвазе, што пэўныя падставы для высокага ўраджаю былі. Гэта і цалінныя лясныя глебы, якія былі добра ўдобраны лясным перагноем і попелам, і адсутнасць пустазелля пасля спаль-вання лесу. Але такія высокія ўраджаі былі толькі першыя год — два, потым звычайнымі былі ўраджаі сам-8— 12, сам-3 —5, сам-2 —3, бо такія глебы вельмі хутка спусто-шваліся і іх закідвалі на доўгія гады.
    19
    Высокай ураджайнасці пры лядна-агнявой сістэме маг-чыма было дамагчыся толькі змарнаваўшы шмат часу. Для апрацоўкі аднаго гектара зямлі пры такой сістэме земля-робства неабходна было каля 70 рабочых дзён у год, а пры ворыўным земляробстве з дапамогай цяглавай сілы. жывёл на апрацоўку аднаго гектара хапала 10 рабочых дзён у год. Відавочна, што, нягледзячы на даволі значныя ўраджаі, прадукцыйнасць працы пры лядна-агнявой сістэме не толькі не перавышала, а, наадварот, была значна меншай, чым пры ворыўным земляробстве. У IX —XIII стст. лядна-агнявога земляробства на тэрыторыі Старажытнай Бела-русі як сістэмы ўжо не існавала. У працэсе паступовага развіцця сельскай гаспадаркі яно было выціснута ворыўным. Але набытая пры лядна-агнявой сістэме прак-тыка расчысткі лясных угоддзяў пад ворыўнае земляроб-ства працягвала шырока прымяняцца, бо эканамічнае развіццё патрабавала павелічэння вытворчасці сельскагас-падарчай прадукцыі, дабіцца якога можна было шляхам павышэння прадукцыйнасці працы і пашырэння пасяўных плошчаў. Павышэнне прадукцыйнасці працы адбывалася ў той час за кошт удасканалення прылад працы і сістэмы земляробства, а пашырэнне пасяўных плошчаў — шляхам расчысткі лясных дзялянак.
    Расчыстка лясных дзялянак пад ворыўнае земляробст-ва ў X —XII стст. шырока выкарыстоўвалася і ў Заходняй Еўропе, аб чым сведчаць шматлікія пісьмовыя крыніцы. Даволі часта ў дакументах таго часу феадалы дазвалялі сялянам звальваць і спальваць лес у сваіх уладаннях з мэтай павелічэння плошчы ворыўных зямель. Аднак такую практыку нельга прымаць за лядна-агнявую сістэму земля-робства, характэрнай асаблівасцю якой была кароткатэрмі-новая эксплуатацыя вызваленых ад лесу дзялянак.
    Такім чынам, у IX —XIII стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі лядна-агнявая і абложная сістэмы земляробства прымяняліся толькі ў якг'ці спосабу асваення новых зя-мельных плошчаў для вс* ■ іўнага земляробства і толькі ў некаторых асобных раёна Пануючай сістэмай быў папар з двух- і трохпольным севазваротам.
    Узнікненне на тэрыторыі Беларусі двухпольнай сістэ-мы навукоўцы адносяць да VI —VII стст. н.э. Двухпольная сістэма была больш прадукцыйнай, чым папярэднія. Ворыўныя землі пасля аднагадовага адпачынку было знач-на лягчэй апрацаваць у параўнанні з тымі, якія шмат гадоў знаходзіліся ў аблозе. Больш высокай была і ўраджай-20
    насць, лепш апрацоўвалася глеба, шырэй пачынаюць пры-мяняцца арганічныя ўгнаенні.
    У XII —XIII стст. на тэрыторыі Беларусі пачынае выкарыстоўвацца і трохпольная сістэма земляробства, калі адна частка раллі засявалася азімымі, другая — яравымі культурамі, а трэцяя была пад парам. Чаргаванне азімых і яравых культур, сістэматычны папар, прымяненне ар-ганічных угнаенняў дазвалялі зберагчы структуру глебы і ўзбагаціць яе карыснымі рэчывамі.
    Звестак аб выкарыстанні арганічных угнаенняў на Бела-русі ў пісьмовых крыніцах IX —XIII стст. няма, аднак уласцівасці гэтых угнаенняў былі добра вядомы старажыт-ным земляробам нашай краіны. Прымаўка "Дай зямлі, і яна табе дасць" сваімі каранямі зыходзіць да пачатку з’яўлення ворыўнага земляробства, была даволі распаўсюджанай сярод усходніх славян і адлюстроўвае практычную мудрасць нашых продкаў.
    Такім чынам, у IX —XIII стст. найбольш распаўсюджа-най сістэмай земляробства была двухпольная сістэма пры яўнай тэндэнцыі яе выцяснення ў XII —XIII стст. трох-польнай. Разам з тым на поўначы Беларусі і на Палессі прымяняліся элементы лядна-агнявой і абложнай сістэм. Спалучэнне і суіснаванне ўсіх гэтых сістэм пры панаванні папару было характэрнай з’явай і для больш позніх перыя-даў ф'еадальнай гаспадаркі Беларусі. Такое становішча было характэрным і для краін Заходняй Еўропы, дзе ў IX —XIII стст. суіснавалі адны і тыя ж сістэмы земляроб-ства — папар з двух- і трохпольным севазваротамі і больш прымітыўныя — лядна-агнявая і абложная.
    Крыніцай агратэхнічных ведаў на Беларусі ў IX — XIII стст. быў практычны вопыт, які назапашваўся ста-годдзямі і перадаваўся з пакалення ў пакаленне. Сяляне добра ведалі ўплыў якасці апрацоўкі глебы і арганічных угнаенняў на ўраджай, снегу на палях, майскіх дажджоў і г.д. Веснавую сяўбу і азімых пачыналі па меры прылёту ці адлёту тых ці іншых птушак.
    Спосаб сяўбы на Беларусі ў той час нічым на адрозні-ваўся ад спосабаў, якія ўжываліся ў Еўропе. Селянін перакі-дваў цераз плячо кораб ці торбу з зернем, ішоў па раллі, браў рукой зерне і раўнамерна раскідваў яго па ўсёй плошчы ворыўнай зямлі. Асаблівая ўвага пры гэтым удзялялася таму, каб не заставалася агрэхаў — незасеяных кавалкаў зямлі. Пасля сяўбы сяляне займаліся праполкай, зберагалі пасевы ад патравы хатняй жывёлай, ляснымі звярамі і птушкамі.
    21
    Відавочна, што старажытныя земляробы Беларусі ў IX —XIII стст. валодалі значнымі для таго часу ведамі ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці. Той шырокі пе-ралік сельскагаспадарчых культур, якія вырошчваліся на Беларусі ў гэты час, патрабаваў даволі значных агранаміч-ных ведаў, таму што розныя культуры раслі на розных глебах, у розныя тэрміны, засяваліся і ўбіраліся рознымі спосабамі. Усе гэтыя веды земляробы Старажытнай Бела-русі павінны былі прымяняць на практыцы.
    Сяляне Беларусі вырошчвалі шмат культурных раслін: жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, проса, грэчку, гарох, бабы, лён, каноплі. На агародах вырошчвалі агуркі, капусту, цыбулю, часнок, буракі, моркву, розную зеляніну, у садах раслі пладовыя дрэвы.
    Але найбольш важнымі і распаўсюджанымі культурамі на тэрыторыі Беларусі ў IX —XIII стст. былі жыта, пшаніца, ячмень і авёс. Менавіта гэтыя культуры былі асноўнымі крыніцамі існавання насельніцтва і яго галоўным багаццем.
    Галоўнай зерневай культурай было жыта. Другой па важнасці і распаўсюджанасці злакавай культурай была пшаніца. Сяляне вырошчвалі азімую і яравую пшаніцу. Пры археалагічных раскопках сустракаюцца два сарты пшаніцы — мяккая і цвёрдая. У параўнанні з сучасным зерне пшаніцы таго часу было дробным. Разнавіднасцю пшаніцы была полба. На Беларусі, дзе прыродныя ўмовы былі менш спрыяльнымі для пшаніцы, пасевы пад ёю саступалі пасевам пад жытам. Да ліку найстаражытней-шых злакавых культур належалі таксама ячмень і авёс, аднак авёс цаніўся ў 2 разы танней за жыта.
    Проса вырошчвалі адначасова з жытам і пшаніцай. У IX —XIII стст. проса займала значную частку палёў, асабліва на новых, толькі што вызваленых ад лесу дзялянках, якія былі вельмі спрыяльнымі для яго вырошчвання. Прадукт перапрацоўкі проса — пшано — быў адным з асноўных прадуктаў харчавання насельніцтва Беларусі ў той час.
    Пра грэчку на тэрыторыі Беларусі ў IX —XIII стст. звестак у пісьмовых крыніцах мала, але пры археалагіч-ных раскопках у Гродна знойдзена зерне грэчкі, якое датуецца X —XII стст.
    3 бабовых культур сяляне і гараджане вырошчвалі гарох і бабы, якія былі асабліва папулярнымі ў святароў.
    Культуры льну і канапель на Беларусі шмат упамінаюцца пісьмовымі крыніцамі таго часу. Назва месяца "кастрычнік" у беларускай мове бярэ свой пачатак са старажытных часоў, 22
    калі наступае час мяць і трапаць лён, адыходы ад гэтага працэсу і мелі назву "кастрыца". Лён і каноплі мелі пэўнае значэнне і ў харчаванні насельніцтва Старажытнай Беларусі, 6о з насення гэтых культур выраблялі алей.
    У IX —XIII стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі было развіта агародніцтва, якім займаліся не толькі сельскія жыхары, але і гараджане. Нездарма пра гарады сярэдня-вечча казалі, што яны напалову заселеныя, напалову за-сеяныя. 3 агародніцкіх культур разводзілі капусту, рэпу, мак, агуркі, гарбузы, буракі, моркву, рэдзьку, цыбулю, часнок, хмель, які ўжо ў той час выкарыстоўваўся пры гатаванні розных напояў.
    У садах раслі яблыні, слівы, грушы і вішні. Вырош-чванне пладовых дрэў пачалося на Беларусі даўно, яшчэ ў пачатку I тысячагоддзя. Асаблівую ўвагу развядзенню садоў надавалі царква і манастыры. Найбольш распаўсю-джаным пладовым дрэвам была яблыня.
    Як бачна, колькасць культурных раслін, якія разводзіла насельніцтва Беларусі ў IX —XIII стст., была даволі вялікай. У той час вырошчваліся амаль усе тыя культуры, якія былі вядомы і ў больш позні, і ў цяперашні час. У наступныя стагоддзі іх колькасць павялічылася ў асноўным за лік тых, якія былі завезены ў Еўропу з Амерыкі.
    Увесь цыкл сельскагаспадарчых работ завяршаўся збо-рам ураджаю. У той час, як і цяпер, збор ураджаю быў вельмі важнай і адказнай справай земляроба. Асаблівую важнасць пры гэтым набывалі тэрміны работ, бо жніво абмежавана часам, калі ўраджай ужо паспеў і яшчэ не пачаў асыпацца. У гэты абмежаваны час ад земляроба патрабаваліся вялікія намаганні і напружаная праца.
    Галоўнай прыладай працы пры зборы ўраджаю ў IX — XIII стст. быў серп, які ўзнік разам з земляробствам. Серп увесь час удасканальваўся як за лік матэрыялу, з якога вырабляўся, так і формай. Найбольш старажытнымі сяр-памі ўсходніх славян з’яўляюцца сярпы, якія былі зной-дзены археолагамі каля в. Чапліна Лоеўскага раёна Го-мельскай вобласці (датуюцца II ст. да н.э. — III ст. н.э.).
    У IX —XIII стст. сярпы мелі ўжо больш дасканалую форму, блізкую да сучаснай. Іх даўжыня па прамой лініі ад пяты да канца ляза хісталася ад 25 — да 35 см, шырыня ляза — ад 1,8 да 3,5 см. Сярпы ў той час вырабляліся з жалеза, але на рабочую частку ляза наварваліся сталёвыя пласціны.