• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)  Валерый Галубовіч

    Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)

    Валерый Галубовіч

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 176с.
    Мінск 1997
    56.51 МБ
    Але пры гэтым неабходна ўлічваць той факт, што такі ўраджай здымалі не з усёй плошчы ворыўных зямель, a толькі з той, якая засявалася. Неабходна мець на ўвазе, што плошча зямлі, якая засявалася ва ўмовах двухпольнай сістэмы, была ўдвая менш усёй раллі. У такіх умовах сярэдняя ўраджайнасць з 1 га раўнялася ўжо не 25 —26, a 50 — 52 пудам, або 8 — 8,3 ц/га, сам-6. Такая ўраджайнасць была трохі менш за тую, якая была ў паўднёвых чар-назёмных раёнах Маскоўскай дзяржавы ў XIV — XVI стст., аб чым дастаткова даных у пісьмовых крыніцах таго часу.
    Відавочна, што ў IX —XIII стст. узровень прадукцый-насці працы ў земляробстве Беларусі даваў магчымасць атрымліваць значную колькасць прыбавачнага прадукту. На падставе даных аб сярэдняй ураджайнасці з адзінкі зямельнай плошчы і велічыні плошчы зямлі, якую магла апрацаваць адна сялянская сям’я, можна прыблізна падлі-чыць і агульную колькасць прадукцыі, якую атрымлівала сялянская гаспадарка. Калі зыходзіць з таго, што ў сялян-скай гаспадарцы засявалася 4 га азімымі пры ўраджайнасці каля 50 пудоў з гектара, то ўвогуле такая гаспадарка атрымлівала 200 пудоў, або 32 ц, азімага хлеба. Трэба пры гэтым улічваць і ўраджай яравых. Такая колькасць значна перавышала патрэбнасці сям’і, якая складалася ў той час 30
    звычайна з 6 — 7 асоб, а таксама затраты, якія былі звязаны з вядзеннем гаспадаркі.
    Такім чынам, земляробства на тэрыторыі сучаснай Бела-русі ў IX — XIII стст. дасягнула ўжо такога ўзроўню прадук-цыйнасці, калі яно давала значна больш прадукцыі, чым гэта было неабходна для спажывання самім сялянам і іх сем’ям і пакрыцця выдаткаў на вядзенне гаспадаркі. Прыбавачны прадукт у земляробстве быў той асновай, на падставе якой развіваўся знешні і ўнутраны гандаль, рамяство, грашовае абарачэнне, сродкі зносін, адбываўся далейшы прагрэс у культурным жыцці, умацоўваліся феадальныя адносіны, расла маёмасная і сацыяльная дыферэнцыяцыя грамадства.
    У IX —XIII стст. земляробства было безумоўна галоўнай галіной сельскай гаспадаркі Старажытнай Бела-русі. Другой па важнасці галіной была жывёлагадоўля. Старажытныя пісьмовыя крыніцы і археалагічныя дасле-даванні сведчаць аб тым, што ў раннефеадальны перыяд насельніцтва Беларусі разводзіла коней, валоў, кароў, авечак, коз, свіней, хатнюю птушку.
    Аднак, нягледзячы на тое, што жывёлагадоўля забяс-печвала сялян і гараджан каштоўнымі мяса-малочнымі прадуктамі харчавання, а рамесную вытворчасць — каштоўнымі віДамі сыравіны (скурай і воўнай), жывёлага-доўля ў гаспадарчым жыцці Старажытнай Беларусі не адыгрывала рашаючую ролю. Адной з прычын гэтага былі не вельмі спрыяльныя ўмовы для развядзення жывёлы ў вялікай колькасці. У густых лясах, якімі была пакрыта ў той час уся тэрыторыя сучаснай Беларусі, было мала лугоў і пашаў. Папар з двух- і трохпольным севазваротамі быў вельмі слаба звязаны з жывёлагадоўляй. Акрамя таго, хатняя жывёла ў першую чаргу станавілася ахвярай раба-вання ў ходзе шматлікіх войнаў і феадальных міжусобіц. Але і ў гэтай галіне сельскай гаспадаркі таксама ствараўся прыбавачны прадукт, які шляхам тавараабмену паступаў на знешні і ўнутраны рынак.
    Станоўчы ўплыў на рост сельскагаспадарчай вытвор-часці аказвала ў той час сельская абшчына, якая выконвала важныя гаспадарчыя функцыі. Ва ўмовах раннефеадаль-нага ладу дробная сялянская гаспадарка без падтрымкі сельскай абшчыны ўвогуле існаваць не магла. Без карыс-танння абшчыннымі землямі — пашамі, лугамі, лясамі, водамі і балотамі — не маглі развівацца дапаможныя промыслы сялян. Асабліва важным было існаванне сель-скай абшчыны для жывёлагадоўлі, якая забяспечвала гас-
    31
    падарку цяглавай сілай, а сялянскую сям’ю — мясам і малаком. Адным словам, сельская тэрытарыяльная абшчы-на была такой арганізацыяй эканамічнага жыцця сельскага насельніцтва, дзякуючы якой падтрымлівалася жыццяз-дольнасць дробных сялянскіх гаспадарак.
    3 прыпыненнем абшчынных перадзелаў зямлі, якія, аднак, працягваліся ў шэрагу раёнаў Беларусі яшчэ і ў XII — XIII стст., селянін меў права карыстацца той зямлёй, якую апрацоўваў. Выкарыстоўваць зямлю для іншых мэт селянін права не меў. Кожная сялянская гаспадарка павін-на была прытрымлівацца пэўнага севазвароту, які быў агульным для ўсёй абшчыны, сеяць азімыя і яравыя толькі на тых плошчах, якія былі прызначаны для гэтага. Землі пад парам і пасля збору ўраджаю ператвараліся ў пашы агульнага карыстання, дзе пасвілася худоба. Абшчына пільна сачыла за тым, каб пасеў і збор ураджаю праводзілі-ся кожнай сялянскай гаспадаркай .ва ўстаноўленыя тэрмі-ны, рэгулявала правілы карыстання абшчыннымі землямі.
    Уся іншая зямля, якая не была занята пад ворыва, сенажаці і сядзібы, знаходзілася ў агульным карыстанні ўсіх членаў абшчыны. Кожны меў роўнае права паляваць, лавіць рыбу, збіраць у лесе дары прыроды, нарыхтоўваць паліва і лесаматэрыялы для будаўніцтва.
    У IX —XIII стст. сельская абшчына Беларусі была важнай формай сацыяльнай арганізацыі сялян, якая суп-рацьстаяла феадалам і іх намаганням павысіць эксплуата-цыю да таго ўзроўню, які пагражаў бы прадукцыйным сілам сельскай гаспадаркі.
    Сяляне ў той час дзяліліся на дзве асноўныя катэгорыі: 1) вольныя члены сялянскай абшчыны, якія былі эканаміч-на самастойнымі і неслі абавязкі толькі перад дзяржавай у асобе князя ў форме натуральнай, адпрацовачнай або грашовай рэнты; 2) феадальна залежныя сяляне, якія не мелі эканамічнай самастойнасці і трапілі тым ці іншым шляхам у залежнасць да феадала. Іх гаспадарка залежала ад волі і патрэб феадала. Пануючай у той час была натуральная рэнта, існавала і рэнта адпрацовачная. Вядо-ма была ўжо і грашовая рэнта, аднак як форма даніны.
    У IX —XIII стст. адзінкамі падаткаабкладання былі плуг або саха як мера зямельнай плошчы і дым як гаспа-дарчая адзінка. У эканамічных адносінах гэтыя адзінкі былі аднолькавымі і адзначалі індывідуальную сялянскую гаспадарку, якая апрацоўвала пэўную плошчу сельскагас-падарчых угоддзяў.
    32
    У пісьмовых крыніцах таго часу звестак аб памерах сялянскага землекарыстання няма. Але навукоўцы прыйшлі да высновы, што селянін у IX —XIII стст. мог апрацаваць плошчу зямлі каля 8 га. Разам з папарам плошча ў сялянскіх гаспадарках была каля 14 га. Менавіта такой была плошча аднаго плуга ці сахі як зямельнай меры.
    Трэба, аднак, падкрэсліць, што гэтая плошча ў той час адпавядала максімальным нормам сялянскага землекарыс-тання, але разам з тым яна адпавядала і найбольш поўным магчымасцям гаспадаркі селяніна Беларусі. Такую плошчу зямлі магла апрацаваць адна сялянская гаспадарка, якая мела неабходныя прылады працы, дастатковую колькасць цяглавай сілы і два-тры працаздольных члены сям’і, якія маглі ўвесь свой час аддаць працы на палетках.
    Але памеры сялянскага землекарыстання ўвесь час скарачаліся. Асабліва гэты працэс набыў сілу з сярэдзіны XI ст., калі феадалы пачалі значна пашыраць свае землеўладанні за кошт сялянскага землекарыстання, што прыводзіла да змяншэння памераў сялянскіх надзелаў. Таму адначасова з плугам як мерай зямельнай плошчы ўзнікае і такая мера, як рала. Рэальныя суадносіны паміж гэтымі адзінкамі падаткаабкладання пакуль невядомы, але шэраг навукоўцаў лічыць, што плошча рала была ўдвая менш, чым плошча плуга ці сахі.
    Натуральны характар сялянскай гаспадаркі ні ў якім разе не адзначаў, што ўся прадукцыя, якая выраблялася ў ёй, спажывалася на задавальненне ўласных патрэб сялян-скай сям’і. Існуючы ўзровень прадукцыйнасці працы, па-меры плошчы, ураджайнасць, магчымасці сялянскіх гас-падарак даюць падставу дапусціць, што каля трэцяй часткі ўсёй прадукцыі сялянскай гаспадаркі было прыбавачным прадуктам. Частка яго прысвойвалася феадалам, а частка ішла на абмен для забеспячэння гаспадаркі ўсімі тымі неабходнымі таварамі, якія сялянамі не вырабляліся.
    Прыбавачны прадукт ствараўся і ў гаспадарках феада-лаў. Ужо ў IX ст. на тэрыторыі Старажытнай Беларусі існаваў клас феадалаў, які падзяляўся па сваім маёмасным і сацыяльным стане на розныя групы, цесна звязаныя паміж сабой сістэмай феадальных адносін. Юрыдычна вярхоўным уласнікам зямлі на тэрыторыі княстваў і зя-мель Старажытнай Беларусі быў кнйзь, а залежныя ад яго больш дробныя феадалы валодалі меншымі землямі.
    У сваіх уладаннях феадалы мелі ўласныя гаспадаркі, якія былі заснаваны на працы залежных сялян. На працы
    3. Зак. 5059 33
    залежных сялян існавалі царкоўныя і манастырскія землеўладанні. Крыніцамі росту феадальнага і царкоўнага землеўладання былі княжацкія падараванні, захоп свабод-ных абшчынных зямель, скарачэнне сялянскага землеўла-дання, захопы ў выніку ваенных дзеянняў і г,.д.
    Эканамічным цэнтрам феадальнай вотчыны быў двор феадала, які быў добра ўмацаваны і падобны на заход-нееўрапейскі замак. Характэрнай рысай феадальных двароў на Беларусі ў IX —XIII стст. было аб’яднанне гаспадарчых функцый з адміністрацыйнымі і ваеннымі. Асноўнымі крыніцамі абагачэння класа феадалаў у той час былі феадальная рэнта і таварная вытворчасць ва ўласных гаспадарках, перш-наперш вытворчасць хлеба.
    Такім чынам, у IX —XIII стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі існавалі спрыяльныя ўмовы для развіцця сель-скай гаспадаркі і росту вытворчасці прадукцыі земляроб-ства і жывёлагадоўлі. Па меры росту попыту на таварны хлеб узрастала значэнне феадальных гаспадарак, але галоўную ролю ў вытворчасці таварнай сельскагаспадар-чай прадукцыі адыгрывалі ў той час дробныя сялянскія гаспадаркі. Каля трэцяй часткі ўсёй прадукцыі сялянскай гаспадаркі было прыбавачным прадуктам, значная частка якога паступала на абмен, што стымулявала развіцце ра-мяства, промыслаў, знешнягаі ўнутранага гандлю, шляхоў і сродкаў зносін, грашовага абарачэння на тэрыторыі Старажытнай Беларусі.
    Пытанні для паўтарэння
    1.	Дайце характарыстыку кліматычных умоў і глеб Беларусі ў IX-XIII стст.
    2.	Якія групы і віды прылад працы ведалі старажытныя земляробы Беларусі? Апішыце іх.
    3.	Калі на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’явіліся рала, плуг і саха? У чым іх адрозненне і адметныя рысы?
    4.	Што Вы ведаеце аб ручных прыладах працы ў земляробстве Беларусі таго часу? Якая роля належала кожнай з іх?
    5.	Ахарактарызуйце сістэмы земляробства, якія існавалі ў той час на Беларусі. У чым іх адметныя рысы, адрозненне і перавага?