Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)
Валерый Галубовіч
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 176с.
Мінск 1997
Яркім прыкладам высокага ўзроўню майстэрства ста-ражытных беларускіх ювеліраў быў знакаміты крыж Еф-
Рыс. 24. Ліялы-тыгелі гродзенскіх ювеліраў
47
Рыс.'25. Крыж Лазара Богшы: 1,2 — вонкавы і адваротны бок адпаведна
расінні Полацкай, выкананы полацкім майстрам Лазарам Богшай у 1161 г. (рыс. 25). Каштоўнасць гэтага вырабу заключаецца ў высокамастацкай тэхніцы эмалі,.у цудоўным аздабленні. На ім быў зроблены надпіс аб даце вырабу крыжа, прозвішчы аўтара, кошце крыжа, волі заказчыцы — Ефрасінні Полацкай, якая напісанаў форме складанага закляцця. На думку многіх навукоўцаў, твор Лазара Богшы — гэта сапраўдная веха ў развіцці прыклад-нога мастацтва, які не мае аналагаў у ювелірнай справе Еуропы таго часу (рыс. 26).
Крыж быў зроблены па заказе полацкай княжны Еф-расінні Полацкай, унучкі знакамітага полацкага князя Уся-48
Рыс. 26. Крыж Лазара Богшы знізу (а) і зверху (6)
•I. Зак. 5059
49
Рыс. 27. Пласціны вонкавага боку крыжа Лазара Богшы
слава Полацкага для Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку. Даўжыня крыжа — 51 см, верхняе перакрыжаван-не — 14 см, ніжняе — 21 см. Аснова гэтага шасціканечнага крыжа зроблена з кіпарысу, на якую набіты залатыя, сярэ-50
Рыс. 28. Пласціны адваротнага боку крыжа Лазара Богшы браныя і пазалочаныя пласціны. Вонкавы бок крыжа мае дзевяць прамавугольных і дзве фігурныя залатыя пласціны, а таксама два невялічкія крыжыкі у цэнтры верхняга і ніжняга перакрыжаванняў. На адваротным баку меліся так-
51
сама дзевяць прамавугольных і дзве фігурныя залатыя пласціны. Усе пласціны прымацоўваліся маленькімі пазало-чанымі цвічкамі, былі аздоблены тонкімі эмалямі з лікамі святых і арнаментам. Акрамя таго, залатыя пласціны вонка-вага боку мелі восем адтулін для вялікіх каштоўных камянёў (рыс. 27). Залатыя пласціны адваротнага боку мелі чатыры адтуліны для захоўвання мошчаў святых (рыс. 28).
На вонкавым баку крыжа былі эмалевыя выявы Іісуса Хрыста, Божай Мацеры, Іана Крысціцеля, архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла, святых Ефрасінні, Георгія і Сафіі. На адваротным баку былі змешчаны вобразы заснавальнікаў праваслаўя Іана Златауста, Васіля Вялікага, Рыгора Бага-слова, Пятра і Паўла, Дзмітрыя і Панцелеймона. Эмалі былі белага, сіняга, чырвонага і зялёнага колераў.
Эмалі Лазара Богшы мелі адну характэрную асаблі-васць, якая моцна адрознівала іх ад астатніх ювелірных вырабаў з эмалямі. Эмалі наносіліся на ўжо апрацаваныя пласціны, чаго да гэтага ніхто з ювеліраў яшчэ не рабіў. Перагародкі паміж эмалямі напайваліся непасрэдна на пласціны. Майстру трэба было разлічыць каэфіцыент рас-шырэння кожнай масы эмалі ў адведзеным для яе месцы і тэмпературу плаўлення кожнай з іх.
Крыж быў зроблены ў свецкім стылі, які быў больш знаёмы аўтару па працы над іншымі ювелірнымі вырабамі. Шасціканечная форма крыжа — гэта візантыйская трады-цыя, даволі модная ў тыя часы і даволі шырока распаўсю-джаная ў Еўропе.
Лазар Богша быў свабодным рамеснікам, пры гэтым даволі багатым, праца яго вельмі высока аплочвалася. Кошт крыжа быў ацэнены ў 100 грыўняў серабра, а работа майстра — у 40 грыўняў, гэта значыць у 8 кг серабра. 1 кошт самога крыжа, і аплата працы ювеліра былі для таго часу вельмі і вельмі вялікімі. Для параўнання можна прывесці той факт, што ў XII ст. адна грыўня серабра раўнялася 20 нагатам. А футра адной лісы каштавала 5 нагат. Відавочна, што за сваю працу Лазар Богша мог набыць 160 футраў лісы. Нават калі вылічыць тыя грошы, якія майстар павінен быў выплаціць сваім памочнікам, a яна наўрад ці перавышала 1/3 частку вартасці работы, сума, якая заставалася ў рамесніка, усё роўна была вельмі вялікай.
Уражвае і надпіс-закляцце Ефрасінні Полацкай аб тым, што той, хто вынесе крыж з манастыра або прадасць яго, будзе навек пракляты ўсімі святымі.
52
Безумоўна, праца над крыжом Ефрасінні Полацкай пат-рабавала ад Лазара Богшы першакласнага майстэрства, скла-даных тэхнічных і тэхналагічных прыёмаў, што паставіла яго на адно з першых месцаў сярод сусветных майстроў таго часу. На жаль, гэта святыня беларускага народа знікла са спецыяльнага сховішча Магілёўскага гістарычнага музея пры захопе горада нямецкімі акупантамі ў 1941 г.
Старажытныя рамеснікі Беларусі займаліся вырабам ювелірных прадметаў не толькі з каляровых металаў, але і са шкла і косці. У другой палове XIII ст. у Полацку была наладжана вытворчасць шкляных бранзалетаў. Полацкія бранзалеты значна адрозніваліся ад кіеўскіх, бо яны вы-рабляліся са свінцова-крэменязёмнага шкла з дабаўленнем тытану. Полацкія бранзалеты хутка выціснулі кіеўскія, якія да гэтага былі шырока распаўсюджаны на Беларусі.
Акрамя полацкіх майстроў вытворчасцю бранзалетаў займаліся рамеснікі Мінска і Друцка. У асноўным полац-кія, мінская і друцкія майстры выраблялі бранзалеты карычневага, сіняга, фіялетавага, зялёнага, бірузовага і жоўтага колераў, але перавага аддавалася сіняму і зялёнаму. Разнастайнымі былі і формы бранзалетаў: глад-кія, плоскія, кручаныя, вітыя і г.д.
Адным з самьіх упадабаных матэрыалаў для рамеснікаў Беларусі ў IX —XIII стст. была косць. 3 косці выраблялі грэбні, ручкі для нажоў, лыжак, шахматныя фігуркі, плоскія пласціны для ўпрыгожвання адзення, калчанаў для стрэл і іншыя рэчы. Як і ў апрацоўцы каляровых металаў, так і ў апрацоўцы косці рамеснікі Беларусі пра-дэманстравалі тонкае ювелірнае майстэрства, высокі мас-тацкі густ, шырокі кругагляд.
Сярод шматлікіх знаходак вырабаў з косці беларускімі археолагамі знойдзены сапраўдныя шэдэўры кастарэзнага майстэрства. Асабліва ўражваюць рэшткі аздаблення калча-наў для стрэл, якія былі знойдзены пры археалагічных рас-копках Мсціслава, Мінска і Друцка і адносяцца навукоўцамі да XIII ст. Гэтыя ўпрыгажэнні зроблены з ласінага рога і пакрыты вельмі тонкім арнаментам з прамых і касых ліній, квадратаў, трохвугольнікаў, ромбаў, крыжыкаў, а таксама вобразамі двухгаловых пачвар, чалавечых галоў і г.д.
Асабліва складаны арнамент нанеслі мсціслаўскія кас-тарэзы. Дванаццаць элементаў арнамента з розных геамет-рычных фігур не падобныя адзін на другі, хоць і супада-юць у розных дэталях. Выказваецца меркаванне, што гэтыя вельмі каштоўныя ўпрыгажэнні былі зроблены роз-53
Рыс. 29. Касцяныя пласціны з Мсціслава нымі майстрамі, бо маюцца мастацкія асаблівасці і розныя падыходы да тэхнікі апрацоўкі косці (рыс. 29).
Неабходна адзначыць, што аналагаў вырабам мсціслаўскіх кастарэзаў ва Усходняй Еўропе няма. Па-пер-шае, мсціслаўскія кастарэзы валодалі ўжо больш склада-най ювелірнай тэхнікай — прарэзвалі контур вобраза, а не вымалі фон. Па-другое, яны творча ўспрынялі дасягненні майстроў з Візантыі, Заходняй Еўропы і Арабскага Усходу і распрацавалі арыгінальныя ўзоры арнаменту, якія больш нідзе не сустракаліся (рыс. 30). 54
Касцяныя пласціны, зробленыя майстрамі з Мінска і Друцка, для ўпрыгажэння калчанаў маюць менш разна-стайны арнамент і саступаюць вырабам мсціслаўскіх ра-меснікаў як па тэхніцы выканання, так і па мастацкім ўзроўні. Але вырабы мінскіх і друцкіх кастарэзаў таксама выкананы арыгінальна, на высокім мастацкім узроўні, маюць вялікую навуковую і мастацкую каштоўнасць (рыс. 31).
Рыс. 30. Фрагменты арнаменту касцяных пласцін з Мсціслава
55
Рыс. 31. Касцяныя пласціны з Мінска (f), Друцка (.2 — 4)
Відавочна, што ў апрацоўцы косці ў розных гарадах Беларусі ў IX —XIII стст. існавалі свае мясцовыя традыцыі (рыс. 32). Але ў цэлым вырабы старажытных кастарэзаў Беларусі, іх высокае майстэрства, мастацкі густ, трывалыя сувязі і ўзаемаўплыў розных культур, творчае ўспрыманне іх дасягненняў яскрава сведчаць аб высокім для таго часу ўзроўні культуры насельніцтва Старажытнай Беларусі.
Шырокае распаўсюджванне на Беларусі ў гэты час атры-маў і такі від рамеснай дзейнасці, як апрацоўка скуры. Старажытнабеларускія гарбары са шкур бўйной і дробнай рагатай жывёлы, а таксама коней і дзікіх звяроў выраблялі скуры розных гатункаў, у асноўным сырамяць і чырвонадуб-леную скуру. У сваю чаргу чырвонадубленая скура падзяля-лася ў залежнасці ад якасці апрацоўкі на прасцяк і юхт. 56
Сырамяць выраблялі даволі проста. Шкуру ачышчалі ад валасоў з дапамогай касы або спецыяльнай прылады, так званага тупіка (рыс. 33), а потым разразалі на палосы. Палосы нацягвалі на слупы, добра змазвалі дзёгцем і доўгі час выцягвалі пры дапамозе моцнага кала. Потым палосы скручвалі ў рулон, клалі на калоду і білі па скуры драўляным молатам, так званай чакухай.
Чырвонадубленую скуру выраблялі шляхам залення вапнай з попелам. Мэта залення заключалася ў тым, каб аблягчыць ачыстку скуры ад валасоў. Заленне скуры адбывалася ў драўляных скрынях прамавугольнай формы. Пасля залення праводзілі дубленне расліннымі дубіцелямі, каб папярэдзіць яе гніенне. Потым скуру мялі, зноў дубілі і зноў мялі, пасля чаго яна набывала амаль аднолькавую таўшчыню без разрываў, дзірак і г.д.
Узоры прасцяка, якія былі знойдзены археолагамі пры раскопках старажытных беларускіх гарадоў, уяўляюць сабой даволі груба апрацаваную, крохкую, неафарбава-ную, цёмную і нетрывалую скураную прадукцыю. Аднак гэта ні ў якім разе не сведчыць аб нізкім узроўні гарбарнага рамяства ў Старажытнай Беларусі. Проста такі гатунак скуры быў вельмі танным і знаходзіў попыт на рынку сярод самага масавага пакупніка — сялян. У IX —XIII стст., калі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўжо выразна
Рыс. 32. Вырабы полацкіх кастарэзаў
57
Рыс. 33. Тупік для ачысткі воласу
Беларусі ўжо выразна наглядалася класавая дыферэн-цыяцыя, унутраны і знешні рынак патрабаваў як таннай нізкаякаснай чырвонадубленай скуры-прасцяку, так і больш высакаякаснай — юхту. Менавіта дабротйы юхт — найбольш яркі сведка высокага майстэрства гарбароў Старажытнай Беларусі.
Мяккасць і эластычнасць юхту надаваліся шляхам заквашвання скуры ў кіслых хлебных растворах, так зва-нага мякчэння кісялём, якое, як і дубленне, праводзілася ў драўляных скрынях. Пасля гэтага зноў праводзілі дуб-ленне карой лазы, дуба, асіны, бярозы, елкі і іншых дрэў, разміналі драўлянымі молатамі і скура рабілася асабліва мяккай і эластычнай.
Калі прасцяк звычайна не фарбаваўся і меў як бы натуральную афарбоўку, якую надавалі раслінныя дубіль-ныя матэрыялы, то юхт фарбавалі ў чорны колер, радзей у чырвоны. У якасці аднаго з дадаткаў пры фарбаванні ў чорны колер гарбары выкарыстоўвалі солі жалеза, якіх было дастаткова ў балотах і азёрах. Такая афарбоўка ў густы чорны колер была вельмі трывалай, бо солі жалеза, уступаючы ў хімічную рэакцыю з расліннымі фарбавальні-камі, утваралі на паверхні скуры трывалыя і ўстойлівыя да розных уздзеянняў, нерастваральныя ў вадзе злучэнні.