Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)
Валерый Галубовіч
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 176с.
Мінск 1997
Важнае значэнне для эфектыўнасці работы сярпа мае яго форма. Найбольш зручнай з’яўляецца форма, калі вугал
23
рэзання складае каля 50°. У сярпах, якія выкарыстоўваліся ў той час на Беларусі, формы вельмі блізкія да ідэальнай. Сучасныя сярпы адрозніваюцца ад сярпоў таго часу ў асноўным толькі якасцю сталі і знешнім афармленнем.
Сярпамі карысталіся пры збіранні азімай збажыны і большасці яравых. У той час існавала павер’е, што грэх касіць азімыя касой. Серп лічыўся жаночай прыладай працы, але для паскарэння жніва мужчыны таксама нярэд-ка браліся за сярпы.
Другой асноўнай прыладай працы на жніве была каса, але яна ў IX — XIII стст. значна адрознівалася ад сучасных. Па форме яна нагадвала прымітыўны серп з малым загібам ляза, якое ў сваёй сярэдняй частцы было прамое. Канец ляза быў злёгку загнуты або прамы. Гэта так званая каса-гарбуша. На Беларусі косы-гарбушы з'явіліся ў дру-гой палове I тысячагоддзя. Рала з шырокалапатачным наральнікам і каса-гарбуша ўзніклі хутчэй за ўсё аднача-сова, што стала яшчэ адным доказам пэўнага прагрэсу ў сельскагаспадарчай вытворчасці, які адбываўся напярэ-дадні ўтварэння першай раннефеадальнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі — Полацкага княства.
Каса-гарбуша належала да ўдарна-рэжучых прылад працы, бо яна не падразала расліны, як сучасныя серп ці каса, а падсякала іх пры ўдары. Таму пры ўборцы хлеба, які мог пачаць асыпацца пры ўдары, каса-гарбуша была непрыдатная. Найбольш адчувальнымі для ўдараў былі пшаніца, жыта і проса, менш — ячмень, авёс і гарох. Хутчэй за ўсё менавіта гэтыя культуры і ўбіралі ў IX — XIII стст. з дапамогай касы-гарбушы. Дарэчы, гэтыя куль-туры збіралі з дапамогай касы і ў больш позні час. Але талоўным назначэннем касы-гарбушы была нарыхтоўка сена для жывёлагадоўлі (рыс. 8).
Рыс. 8. Каса-гарбуша і серп
24
Выкарыстанне касы-гарбушы патрабава- ж ла вялікай фізічнай сілы, таму касілі толькі мужчыны. У той час каса-гарбуша становіц-ца толькі мужчынскай прыладай.
Апрацоўка сабранага хлеба' праводзілася на Беларусі як і ў больш познія часы. Зжаты хлеб звязвалі ў снапы. Снапы складвалі ў бабкі па 15 у кожны. Чатыры бабкі складалі капу. Ёсць падставы думаць.што капа ў той час налічвалі менавіта 60 снапоў, бо трады-цыяй у той час было называць капой такую меру, якая ўключае ў сябе 60 адзінак.
Капы звозіліся да гумна, дзе хлеб прасу-шваўся і захоўваўся. Гумно як месца захоўвання хлеба вельмі старанна ахоўвала-ся ў той час існуючымі законамі. За падпал гумна "Руская праўда” ўводзіла вельмі цяж- 0 кую кару: "Аже зажгуть гумно... то на гра- Рыс 9 цэп беж дом его". За крадзеж хлеба з гумна
"Руская праўда" накладвала даволі вялікі штраф у памеры 3 грыўны і 30 кун. Нагадаем, што конь тады каштаваў 3 грыўны, а карова — 2.
На гумне быў ток, які ўяўляў сабой роўную ўтрамба-ваную пляцоўку, дзе малацілі і ачышчалі зерне. Сяляне малацілі зерне цэпам, які складаўся з дзвюх частак — цап’ё і біч. Цап’ё — гэта доўгая драўляная ручка, да якой прымацоўваўся біч — рабочая частка цэпа (рыс. 9). Пад ударамі біча па снапах зерне высыпалася з каласоў. Пасля гэтага зерне выбіралі з саломы і ачышчалі. Для гэтага хлеб перасыпалі на ветры, падкідвалі рыдлёўкамі ўверх, пра-сейвалі з дапамогай сіта або рэшата.
У IX —XIII стст. хлеб захоўвалі на гумнах, у засеках, спецыяльных ямах, драўляных бочках, мяхах, плеценых з лазы корабах, а таксама ў вялікіх гліняных карчагах, у якіх змяшчалася больш пуда зерня.
Даволі пашыраным спосабам захоўвання хлеба на Бе-ларусі ў IX —XIII стст. былі спецыяльныя ямы. Звычайна кожная сялянская сям’я мела адну ці некалькі ям для захоўвання хлеба. Ямы былі розных формаў, глыбіні і памераў — цыліндрычныя, квадратныя, конусападобныя, некаторыя глыбінёй да 3 м. Сцены носяць сляды рыдлёвак, якімі яны былі выкапаны. Некаторыя ямы абмазваліся глінай і абпальваліся. Дно засцілалася бярозавай або сасновай карой.
25
Зерне малолі на ручных жорнах, аднак далёка не кожная сялянская сям’я ў той час мела свае ўласныя жорны. Старажытныя жорны мелі форму двух кругоў дыяметрам ад 30 да 50 см і таўшчынёй ад 5 да 10 см. Рабочая частка верхняга круга была трохі вогнутай унутр, ніжняга, наадварот, трохі выпуклай. Жорны вырабляліся з граніта, пясчаніку або вапняку.
Важным пытаннем з’яўляецца час узнікнення на тэрыто-рыі сучаснай Беларусі вадзяных млыноў. У Заходняй Еўропе вадзяныя млыны згадваюцца ў пісьмовых крыніцах X —XII стст., у старажытнарускіх — у другой палове XIII ст. Аднак, улічваючы даволі трывалыя эканамічныя ста-
сункі, якія існавалі ў той час паміж насельніцтвам Беларусі, рускімі княствамі і краінамі Заходняй Еўропы, можна мер-каваць, што вадзяныя млыны з’явіліся на тэрыторыі Бела-русі ў XII ст. Але значнага распаўсюджвання яны ў той час не атрымалі, асноўную ролю ў памоле зерня адыгрывалі ручныя млыны (рыс. 10).
У IX —XIII стст. з мукі насельніцтва Беларусі выпяка-ла хлеб. Печаны хлеб штукамі прадаваўся на базарах. Адзін з відаў хлебных вырабаў меў наз”у "каўрыжка", ён вырабляўся ў форме трохвугольніка. 3 прасеянай пшаніч-най мукі выпякалі салодкія шрагі з мёдам і макам. Да
хлебных вырабаў трэба аднесці і круглы каравай.
Акрамя хлеба з мукі прыгатаўлялі кісель і квас, у той час яны былі аднымі з найбольш распаўсюджаных страў. Квас умелі вырабляць з яблык. 3 ячменнай мукі варылі піва.
Зерне перараблялі на крупы, з якой варылі кашу. Менавіта каша і хлеб былі ў IX —XIII стст. асноўнай ежай насельніцтва Беларусі. Для пе-рапрацоўкі зерня на крупы выкарыс-тоўвалі ступы (рыс. 11). Найбольш пашыраным відам круп было пшано. Крупы вырабляліся з зерня пшані-цы, грэчкі і іншых культур.
3 тэхнічных культур ільну і кана-пель выраблялі валокны і алей. Ка-ноплі і лён з карэннем вырывалі з
Рыс. ІО.Старажытны ручны млын
зямлі і калатушкамі выбівалі зерне. Потым каноплі замочвалі ў вадзе, a лён рассцілалі на лугах. Праз пэўны
26
Рыс. 11. Драўляныя ступы XIII ст. (рэканструкцыя):
1,2 — нажныя; 3, 4 ~ ручныя час валокны ўжо добра аддзяляліся ад сцябла, іх высушвалі, мялі і расчэсвалі драўлянымі ці касцянымі грэбнямі. Пралі
Рыс. 12. Старажытная маслабойка (рэканструкцыя)
з дапамогай драўляных ручных верацён, на якія насаджвалі-ся гліняныя або каменныя грузілы, так званыя прасліцы.
3 семяні канапель і льну выраблялі алей. Для гэтага рабіліся спецыяльныя станкі з прымітыўнымі прэсамі, у якія паступова забівалі шмат кліноў. Адсюль і пайшла назва гэтага дзеяння "біць алей". Прыкладна так выціскалі і воск (рыс. 12).
Старажытныя пісьмовыя крыніцы таго часу ўтрымлі-ваюць вельмі скупыя звесткі аб эканамічным жыцці на Беларусі, няма ў іх і канкрэтных даных аб узроўні пра-дукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы.
Грамадскі падзел працы, які стаў вынікам далейшага прагрэсу ў галіне вытворчасці, станоўча паўплываў на рост вытворчасці сельскай гаспадаркі і рамяства. Ад кожнай галіны гаспадаркі патрабавалася пастаянна павялічваць прадукцыйнасць працы для задавальнення патрэб усё 28
большай колькасці людзей, якія былі занятыя ў іншых галінах.
Аддзяленне рамяства ад земляробства адбылося на тэры-торыі сучаснай Беларусі яшчэ ў першай палове I тысячагодд-зя н.э. Гэта адразу павялічыла вытворчасць тавараў на продаж. Выкарыстанне рала з жалезным наральнікам давала магчымасць селяніну вырабляць сельскагаспадарчай прадук-цыі больш, чым яму было неабходна. 3 дапамогай абмену селянін мог набыць сабе неабходную рэч рамеснай вытвор-часці. Таму ёсць падставы меркаваць, што гандаль сельска-гаспадарчымі прадуктамі існаваў на тэрыторыі Беларусі ўжо ў першай палове I тысячагоддзя н.э.
Доказам росту прадукцыйнасці працы ў сельскай гас-падарцы, развіцця грамадскага падзелу працы з’яўляецца рост гарадоў на Беларусі ў IX —XIII стст. як цэнтраў рамяства і гандлю. Менавіта гарадское насельніцтва было адным з галоўных спажыўцоў сельскагаспадарчай вытвор-часці. Але гараджане Беларусі ў IX —XIII стст., як і гараджане Заходняй Еўропы, не былі поўнасцю адарваны ад вядзення сельскай гаспадаркі, што, безумоўна, абмя-жоўвала попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю. Гарад-скія рамеснікі мелі свае агароды, хатнюю жывёлу, але ўласнай працай поўнасцю задаволіць патрэбы ў прадуктах харчавання гараджане ўсё ж не маглі. Значную колькасць прадуктаў харчавання і сыравіны яны атрымлівалі шляхам абмену.
У пэўнай ступені ўзровень прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы характарызуюць колькасць і праця-гласць неўраджайных гадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — XIII стст. У Заходняй Еўропе ў IX —XIII стст. неўраджаі і, як следства, галодныя гады выпадалі даволі часта. Толькі на працягу XI ст. у краінах Заходняй Еўропы пісьмовыя крыніцы адзначаюць каля 30 галодных гадоў.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі неўраджайныя і галод-ныя гады былі ў IX —XIII стст. не вельмі частай з’явай. Па даных летапісаў і археалагічных даследаванняў за перыяд з 1162 па 1250 г. яны адбываліся толькі 8 разоў і працягваліся год — два. Прычынамі неўраджаяў былі засухі, паводкі, град, суровыя зімы, нашэсце саранчы, але галоўнымі пры-чынамі былі войны і міжфеадальныя ўсобіцы.
Такім чынам, нягледзячы на тое, што ў перыяд феа-далізму ў краінах Заходняй і Усходняй Еўропы тэхнічны ўзровень земляробства быў для свайго часу параўнальна высокім, у цэлым ён быў усё ж такі недастатковым, каб 29
поўнасцю пазбегнуць неспрыяльнага ўплыву на ўраджай стыхійных з’яў, войнаў і міжфеадальных усобіц.
Прадукцыйнасць працы расла ў адпаведнасці з удаска-наленнем прылад працы, назапашваннем вопыту і ведаў земляроба. У IX — XIII стст. беларускі селянін мог за адзін працоўны дзень, выкарыстоўваючы пэўныя прылады працы, узараць 1/5 га зямлі або забаранаваць 1/2 га, засеяць 4 га, абмалаціць ураджай з 1/5 га. Максімальная плошча зямлі, якую магла апрацаваць у той час адна сялянская сям’я, састаўляла 7 —8 га. Такую плошчу зямлі можна было апрацаваць адным плугам.
Каб засеяць такую плошчу, патрабавалася 8 пудоў зерня на 1 га. Гэтая норма захоўвалася на Беларусі на працягу амаль усяго перыяду феадалізму.
Пра ўраджайнасць палёў на Беларусі ў IX —XIII стст. старажытныя пісьмовыя крыніцы сведчанняў не маюць. 3 улікам некаторых звестак у старажытных рускіх летапісах аб ураджайнасці ў суседніх рускіх княствах можна мерка-ваць, што на Беларусі яна складала прыкладна сам-3 —5. Такі ўраджай лічыўся высокім, а сам-2,5 —3 — сярэднім, ці 25 — 26 пудоў, альбо 3 — 4 ц/га.