Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)
Валерый Галубовіч
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 176с.
Мінск 1997
У I ст. н.э. на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца рала з жалезным рабочым наканечнікам. Яго выраблялі з жалезнай пласціны, якая выкоўвалася ў выглядзе трохвугольніка. Верх трохвугольніка быў нізам наральніка, а бакі асновы загіналіся і ўтваралі ўтулку. Верх наральніка быў заўсёды роўным, каб ворная зямля не замаруджвала рух рала.
Драўлянае рала з жалезным наральнікам было для свайго часу значным дасягненнем у агратэхніцы. У параўнанні з ралам без жалезнай рабочай часткі яно было буйным крокам наперад, бо давала магчымасць больш глыбока і якасна апрацоўваць значна большыя плошчы зямлі, падняць прадукцыйнасць працы і ўраджайнасць.
Рала з вузкалапатачным жалезным наральнікам у IX — XIII стст. было найбольш простым тыпам з ліку старажыт-ных ворыўных прылад працы селяніна Беларусі. Харак-тэрнай рысай такога тыпу наральнікаў было тое, што іх утулка была значна шырэй рабочай часткі, што выключала
7
Рыс. 2. Рала з вузка- (а) і шырокалапатачным (б) наральнікам: 1 — сцябло; 2 — ральнікі; 3 — трымак
магчымасць ужываць яго ў гарызантальным становішчы. Такое рала не магло падразаць глебу, як гэта робіць плуг, а толькі ўзрыхляла яе (рыс. 2, а).
Старажытнае рала складалася з трох частак: сцябло, ральнік і трымак. Асновай рала было сцябло, якое выраб-лялі з жэрдкі даўжынёй каля 3 м і таўшчынёй каля 8 — 10 см. Каля паловы метра ад задняга канца сцябла пад вуглом у 45° прымацоўваўся ральнік, які ўяўляў сабой драўляную чурку таўшчынёй 5 — 6 см і даўжынёй 50 см. На ральнік яго ўтулкай насоўвалася жалезная рабочая частка — на-ральнік. У канцы сцябла была ручка-трымак, з дапамогай якога ажыццяўлялася кіраванне ралам. Спераду сцябла меліся прыстасаванні для запрагання вала або каня.
Прадукцыйнасць працы пры выкарыстанні рала з жа-лезным рабочым наканечнікам хоць і значна ўзрасла, але ў цэлым была ўсё ж такі невысокай. Шырыня баразны не перавышала 8 —10 см. Яшчэ больш прадукцыйнасць працы дапамагло павысіць павелічэнне колькасці ральнікаў. Так 8
з’явіліся ралы з дзвюма, а потым і з трыма ральнікамі. У адрозненне ад рала з адным ральнікам двух- і трохзубыя ралы мелі дадатковую дэталь — калоду. Калода вырабля-лася з моцнага дрэва памерамі 1 м у даўжыню і 15 — 20 см у шырыню. У калоду пад вуглом 45° устаўляліся два ці болей ральнікі, яшчэ адзін прымацоўваўся да сцябла. Трымак у такім рале адсутнічаў, бо глыбіню баразны можна было рэгуляваць шляхам націскання на калоду рукой ці паклаўшы на калоду пэўны груз.
Шматзубае рала мела не вельмі шмат пераваг над адна-зубым. Як і апошняе, яно рабіла неглыбокія барозны, узрых-ляла толькі верхні пласт, не падразала яго і не зніпічала карані пустазелля. Таму тыя дзялянкі ворнай зямлі, якія апрацоўваліся ралам, хутка зарасталі бур’янам і пустазел-лем, што адмоўна ўплывала на рост культурных раслін.
Агратэхнічныя недакладнасці наральнікаў з вузкай рабо-чай часткай абумовілі з’яўленне ў другой палове I тысяча-годдзя н.э. больш дасканалай ворнай прылады працы — рала з шырокалапатачным наральнікам. Паверхня гэтага на-ральніка была, як правіла, пакатай, бо лязо было трохі заг-нута ўніз. Прымацоўваўся такі наральнік ужо не да сцябла, а да спецыяльнага гарызантальнага полаза (рыс. 2, б).
Характэрнай рысай такіх наральнікаў было тое, што іх рабочая частка, так званая лапатка, была заўсёды шырэй утулкі, што дазваляла выкарыстоўваць яго ўжо ў гарызан-тальным становінгчы. Рала з шырокалапатачным жалезным наральнікам не толькі ўзрыхляла верхні пласт зямлі, але і падразала яго, знішчаючы пры гэтым карані пустазелля.
Амаль адначасова са з’яўленнем рала з шырокалапатач-ным наральнікам у летапісах згадваецца і плуг. Яго непас-рэдным папярэднікам было менавіта рала з шырокалапатач-ным жалезным наральнікам. Пераўтварэнне рала ў плуг адбывалася шляхам удасканалення прылады для адвалу ўзаранай зямлі ў прыладу для пераварочвання пласта зямлі.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі плуг з'явіўся ўжо ў IX ст., аб чым сведчаць археалагічныя знаходкі чэрасла і наральнікаў для плуга ў Давід-Гарадокскім раёне Брэсц-кай вобласці. Плуг быў безумоўна больш дасканалай пры-ладай працы для ворыўнага земляробства, чым рала. Яго выкарыстанне падкрэслівае высокі ўзровень эканамічнага развіцця Старажытнай Беларусі.
Неабходна таксама падкрэсліць, што як на тэрыторыі Старажытнай Беларусі, так і на тэрыторыі ўсёй Усходняй і Заходняй Еўропы працэс развіцця і ўдасканалення сель-
9
скагаспадарчых прылад працы, як сведчаць пісьмовыя крыніцы і археалагічныя даследаванні, быў у той час у асноўным аднолькавым.
Рабочыя часткі старажытнага плуга — лемяхі па сваёй форме нагадвалі шырокалапатачныя наральнікі, але адрозні-валіся ад іх значна большай шырынёй лапаты. Памеры асобных лемяхоў дасягалі даўжыні 35 см, шырыні 17 і шырыні ўтулкі — 15 см. Каб падняць і павярнуць вялікі пласт зямлі, патрэбны былі дадатковыя прыстасаванні — паліца і чэрасло. Менавіта апошняе з’яўляецца адметнай рысай старажытнага плуга. Чэрасло выраблялі ў выглядзе жалезнага нажа даўжынёй каля 5 см і шырынёй каля 8 см. Чэрасло вертыкальна разразала пласт зямлі, лемех гарызан-тальна падразаў пласт глебы, падымаў і пераварочваў яго.
У X — XII стст. плуг працягваў удасканальвацца. З’яві-лася пярэдняе кола, да якога прымацоўваўся пярэдні край дышла. Колавы перадок надаў трываласць усёй сістэме, дзякуючы чаму плуг стаў рабіць роўныя барозны. У той час выкарыстоўваліся плугі як з колавым перадком, так і з бясколавыя. Звьгчайна з плугам працавала два чалавекі: адзін накіроўваў плуг, другі вадзіў каня ці вала.
Плуг быў больш прадукцыйнай прыладай працы, чым рала з шырокалапатачным наральнікам. Аднак найболь-шае значэнне плуга вынікае з рэзка ўзросшай якасці апрацоўкі глебы. Як вядома, галоўная мэта апрацоўкі глебы — зрабіць яе больш спрыяльнай для вырошчвання той ці іншай культурнай расліны. Гэта дасягалася ўзво-рваннем глебы плугам і перамешваннем верхняга і ніжняга пластоў з дапамогай паліцы, вынаходніцтва якой было вельмі важным дасягненнем таго часу.
Дзякуючы рыхленню глебы на большую, чым раней, глыбіню, пераварочванню падрэзанага верхняга пласта і яго перамешванню з ніжнім ворыва набывала такую струк-туру, якая спрыяла раўнамернаму пранікненню і размер-каванню ў глебе вільгаці, паветра і цяпла. Пры такіх умовах у глебе хутчэй адбываюцца біяхімічныя працэсы, якія ўзбагачаюць яе карыснымі рэчывамі. Акрамя таго, апрацоўка глебы плугам дапамагала весці больш эфек-тыўную барацьбу з пустазеллем.
Аднак з вынаходствам плуга насельніцтва Беларусі ў IX —XIII стст. не адмаўляецца і ад рала. Плуг падымаў і пераварочваў пласт зямлі, аднак не заўсёды мог яго добра ўзрыхліць, асабліва калі зямля ўзорвалася ўпершыню ці пасля перапынку, напрыклад пры апрацоўцы аблог. У ю
гэтых выпадках пасля плуга прымянялася яшчэ і рала, a потым і барана.
Старажытны плуг быў не толькі больш дасканалай пры-ладай працы для ворыва, але і больш дарагой. Рала, у тым ліку і шматзубае, мог зрабіць амаль кожны селянін, ды і жалеза для наральніка патрабавалася не вельмі шмат. Для таго каб зрабіць плуг, патрэбны былі пэўныя веды, майстэр-ства і значная колькасць жалеза, якое ў IX —XIII стст. каштавала даволі дорага. Таму ў IX —XIII стст. мець плуг мог дазволіць сабе далёка не кожны селянін Беларусі. Акрамя таго, у той час у плуг звычайна запрагалі адну або дзве пары коней ці валоў, а такую колькасць рабочай жывёлы мела не кожная сялянская гаспадарка. Гэта было адной з прычын таго, што значная колькасць сялянскіх гаспадарак Беларусі ў IX —XIII стст. не мела магчымасцяў набыць плуг і адпаведную колькасць цяглавай сілы для яго і была вымушана апрацоўваць свае палеткі ралам.
У IX —XIII стст. разам з ралам і плугам сялянствам Беларусі прымянялася і такая прылада, як саха. Далейшы рост гарадоў і іх насельніцтва, развіццё рамяства і гандлю патрабавалі ўсё большай колькасці сельскагаспадарчай пра-дукцыі. Дасягнуць гэтага ў той час было магчыма як шляхам інтэнсіўным, у прыватнасці ўдасканалення прылад працы і сістэм земляробства, што патрабавала значнага часу, так і экстэнсіўным, напрыклад павелічэння ворыва за кошт вы-рубленага лесу, што давала даволі хуткую аддачу. Для ўзрыхлення глебы пасля вырубкі лесу і яго спальвання выкарыстоўваліся прымітыўныя прылады працы, якія былі больш зручнымі ў такіх умовах. Менавіта такой прыладай і стала саха з жалезнай рабочай часткай — сошнікам.
Увогуле саха прымянялася там, дзе пераважалі лёгкія глебы з тонкім пластом урадлівай зямлі, для якіх глыбокае ўзорванне, пераварочванне і перамешванне глебы з дапа-могай плуга былі нават шкоднымі і таму выкарыстанне плуга было немэтазгодным. Павышэнне прадукцыйнасці працы дасягалася прымяненнем шматзубых сох.
Сохі, якімі карысталася насельніцтва Беларусі ў той час, вызначаліся рознымі памерамі, формамі, тымі ці іншымі асалівасцямі канструкцый. Але ў цэлым іх можна ўмоўна падзяліць на сохі, якія працуюць: 1) пад вуглом да зямлі і толькі зверху ўзрыхляюць глебу; 2) у гарызантальным ста-новішчы да зямлі і знізу падразаюць пласт глебы. Да першай групы належалі сохі з сіметрычна ўмацаванымі сашнікамі, да другой — з асіметрычнымі сашнікамі.
11
Прыкладам адназубай сахі з’яўляецца беларуская сошка, якая існавала на Палессі яшчэ і ў XIX ст. Яе асноўнымі элементамі былі: рагач — моцны дубовы.ствол з тоўстым на канцы і загнутым коранем, да якога прымацоўвалася ручка, так званая мыліца. На сук у камеля насоўваўся невялікі лемех — сашнік, па баках якога прымацоўваліся дзве паліцы ў выглядзе выгнутых дошчачак для адкідвання зямлі (рыс.З). Да пярэдняга канца рагача прымацоўваліся аглоблі, у якія запрагалі каня або вала.
Ад сошкі мала чым адрознівалася саха, якая звычайна была толькі большых памераў і мела больш доўгі рагач. Сохі былі адна- і двухзубыя (рыс. 4).
Акрамя адзначаных прылад працы, з дапамогай якіх сяляне Беларусі апрацоўвалі глебу, у той час існаваў і шэраг іншых. Адной з іх была барана. Яе прымянялі для таго, каб разбіць вялікія кавалкі глебы пасля ўзворван-ня, ачысціць ворную зямлю ад карэнняў пустазелля і за-гарнуць зерне зямлёй. Барана на Беларусі была вядома ў X ст., аб чым сведчаць старажытныя пісьмовыя крыніцы і даныя археалагічных раскопак.