Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)
Валерый Галубовіч
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 176с.
Мінск 1997
6. ІІІто Вы ведаеце аб ураджайнасці на Беларусі ў IX —XIII стст.? Якія крыніцы сведчаць аб гэтым?
' 7. Пералічыце культуры земляробства таго часу. Што вырабляла з іх насельніцтва Старажытнай Беларусі?
8. Што ўключае ў сябе паняцце "рост прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы"?
9. Якая роля належала ў той час жывёлагадоўлі?
10 Чаму развіццё сельскай гаспадаркі ў IX —XIII стст. было важнай перадумовай развіцця гандлю на Беларусі?
34
Літаратура
1. Алексеев Л.В. Полоцкая земля (Очеркя нсторнн Северной Бело-русснн в ІХ-ХПІ вв). М., 1966.
2. Воронйн Н.Н. Древнее Гродно //Матеряалы н нсследовання по археологйй СССР. М., 1954. Вып. 41.
3. Гуревйч Ф.Д. Сельское хозяйство й промыслы древнерусского Новогрудка // Краткде сообіценйя Янстнтута археологйй AH СССР М., 1965. Вып. 104.
4. Довженок В.Н. Землеробство Древней Русй. До середйны XIII ст. Кйев, 1961.
5. Зверуго Ч.Г. Верхнее Понёманье в IX —XIII вв. Мн., 1989.
6. Зеленйн Я.Г. Русская coxa, ее йсторйя й ввды. Очерк йз йсторнй русской земледельческой культуры. Вятка, 1907.
7. Коробушкйна Т.Н. Земледелйе на террйторйй Белоруссйй в Х-ХІІІ вв. Мн., 1979.
8. Пашуто В.Т. Голодные годы в Древней Руся //Ежегоднйк по аграрной нсторнн Восточной Европы. Мн., 1962.
9. Петров В.П Подсечное земледелйе. Кйев, 1968.
10. П’янкоў П.П. Аб часе з’яўлення ворнага земляробства на тэрыторыі Беларусі //Беларускія старажытнасці. Матэрыялы канф. па археалогіі БССР і сумежных тэрыторый. Мн., 1972.
11. Сержпутовскйй А.К. Земледельческяе орудня Белорусского Полесья //Матерналы по этнографйй Россйй. СПб., 1910.
12. Третьяков П.Н. Сельское хозяйство й промыслы //Нсторня культуры Древней Русн. Домонгольскйй перйод. Т.1. Матерйальная культура. М.;Л., 1948.
1.2 . РАЗВІЦЦЁ РАМЯСТВА Ў ІХ-ХІІІ стст.
Важнай перадумовай развіцця гандлю ў IX —XIII стст. стала далейшае разгортванне рамеснай дзейнасці насельніц-тва Старажытнай Беларусі, прадукцыя якой адыгрывала важную ролю ў пашырэнні таварных сувязяў таго часу. Менавіта ў гэты перыяд ствараюцца ўсе асноўныя віды прылад працы і інструментаў, значная частка якіх дажыла да нашых дзён і выкарыстоўваецца ў тэхніцы і быце.
Адным з самых распаўсюджаных відаў рамяства ў IX — XIII стст. была вытворчасць жалеза і яго апрацоўка. Зарад-жэнне рамяства па апрацоўцы металаў адбылося яшчэ ў VII— VIII стст., бо менавіта ў гэты час назіраецца якасны зрух у тэхніцы апрацоўкі металаў, з абшчыны выдзяляюцца спачатку рамесныя сем’і, а потым і самастойныя майстры, для якіх рамяство становіцца ўжо асноўным заняткам. Гэта быў толькі першы этап тэхнічнага прагрэсу, бо ў дакласавым грамадстве збыт рамеснай прадукцыі быў абмежаваны і не выходзіў за рамкі абшчыны. Гэтыя абставіны не садзейнічалі як агульнаму росту рамяства, так і яго спецыялізацыі.
35
Рыс. 13. Карта распаўсюджвання домніц у Полацкім княстве
IX —XII стст. (Складзена акад. Б.А.Рыбаковым.)
У IX —XIII стст., на этапе ранняга феадалізму, калі на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачынаюць складвацца пер-шыя дзяржаўныя ўтварэнні, рамкі збыту рамеснай вытвор-часці значна пашыраюцца і, як следства, паглыбляюцца дыферэнцыяцыя і спецыялізацыя рамяства. У гэты час наступае новы этап тэхнічнага прагрэсу, бо ствараюцца новыя прылады працы, новыя тэхнічныя і тэхналагічныя прыёмы. У самастойнае рамяство ператвараецца ў IX ст. і такі старажытны від гаспадарчай дзейнасці, як вытвор-часць жалеза і апрацоўка металаў.
Трэба, аднак, адзначыць, што калі ў эпоху жалезнага веку вытворчасцю жалеза займаліся на Беларусі амаль у кожным паселішчы, то з узнікненнем гарадоў ёю сталі займацца ў асноўным вясковыя рамеснікі, якія жылі бліжэй да сыравіны. Гарадскія рамеснікі шляхам тавара-абмену, а потым і гандлю набывалі жалеза ў выглядзе зліткаў — так званых крыц — на мясцовых кірмашах, 36
пракоўвалі яго і з дапамогай шэрага кавальскіх аперацый выраблялі розныя прадметы. Рэшткі старажытных домніц і кузняў знойдзены археолагамі пры раскопках амаль усіх старажытных гарадоў Беларусі (рыс. 13).
Асновай тэхнікі вытворчасці жалеза і сталі ў той час было прамое аднаўленне жалеза з жалезнай руды. Гэты спосаб вытворчасці жалеза і сталі, які ў гісторыка-эка-намічнай і тэхнічнай літаратуры атрымаў назву "сырадут-ны", стаў, дарэчы, адным з найбуйнейшых вынаходніцтваў у гісторыі сусветнай гаспадаркі і на працягу амаль 3000 гадоў,.да з’яўлення чугуналіцейных печаў, быў адзіным спосабам атрымання чорных металаў.
Першыя наземныя сырадутныя печы на тэрыторыі Бела-русі з’явіліся прыкладна ў V ст. н.э. Да гэтага жалеза ад-наўлялі ў ямах ці ў гаршках на вялікіх кастрах. Аб’ём пер-шых печаў не перавышаў 0,15 — 0,2 м3. К канцу VIII ст. на-земныя сырадутныя печы дасягалі памераў 1 м у дыяметры.
Старажытныя домніцы будаваліся двух тыпаў: 1) на-земныя (на паверхні зямлі); 2) зямляначныя (на падлозе зямлянак).
Сырадутныя печы былі стацыянарнымі збудаваннямі і працавалі пры дапамозе штучнай падачы паветра, якое па-давалася мяхамі і вогнетрывалымі сопламі. Каб дастаць гатовую крыцу, у пярэдняй сценцы домніцы рабілі спецы-яльную адтуліну. Сцены вырабляліся з гліны або камення, таўіпчыня іх была ад 12 да 20 см. Форма печы была круглая, авальная ці цыліндрычная, вышьшёй ад 0,8 да 1,2 м. Унут-раны дыяметр такой печы дасягаў 60 — 80 см, а яе ўмяшчаль-насць раўнялася 0,3 — 0,45 м3. У XIII ст. з’яўляюцца больш
Рыс. 14. Старажытная домніца (рэканструкцыя)
37
дасканалыя тыпы сырадутных печаў, якія па сутнасці былі пераходнымі да чугуналіцейных домніц (рыс. 14).
Жалезныя руды на тэрыторыі Старажытный Беларусі былі распаўсюджаны паўсюдна. Па хімічным складзе гэта былі ў асноўным бурыя жалезнякі. У залежнасці ад месца ўтварэння жалезныя руды сустракаліся трох відаў: балот-ныя, азёрныя і лугавыя. Галоўнымі кампанентамі такой руды былі аксід жалеза і крэмнязём. У неапрацаваным выглядзе гэтыя руды для сырадутнай вытворчасці былі непрыгоднымі, таму старажытным металургам Беларусі прыходзілася іх абагачаць. Абагачэнне адбывалася шляхам прасушвання, абпальвання, здраблення, прамыўкі, прасейвання. У якасці паліва выкарыстоўваўся драўняны вуталь.
Рыс. 15. Крыца
Сумесь раздробленай руды і драўнянага вугалю засы-палася ў печ, дзе пры тэмпературы вышэй 1150 °C пера-тваралася ў металічнае жалеза. Жалеза атрымлівалася ў цвёрдым стане ў выглядзе рыхлай крыцы. Па заканчэнні плаўкі крыцу вымалі з печы і кавалі молатамі, у працэсе чаго выдзяляўся шлак, а крыца рабілася больш цвёрдай. Таварныя крыцы мелі форму тоўстай круглай аладкі дыя-метрам ад 14 да 17 см і масай ад 2 да 6 кг (рыс. 15).
Каб вывучыць характарыстыкі якасці жалеза, якое вы-раблялася нашымі продкамі ў тыя далёкія часы, навукоўцамі быў зроблены спектральны аналіз 54 узораў. Вынікі аналізу паказалі вельмі чысты хімічны склад жалеза, у якім шлакі не перавышалі 1 %, а астатнія прымесі былі не болей 0,5 %.
Даволі складанай для свайго часу была тэхніка вытвор-часці сталі, якую атрымлівалі шляхам далейшай перапра-цоўкі жалеза ў сырадутнай печы або ў кавальскім горане. Акрамя гэтых спосабаў існаваў спосаб атрымання з жалеза так званай цэментаванай сталі, але ён у той час быў менш распаўсюджаны.
Нагадаем, што першабытныя майстры па выплаўцы жа-леза былі адначасова і кавалямі. 3 узнікненнем гарадоў 38
Рыс. 16. Прылады працы кавалёў старажытнага Полацка адбылося размежаванне спецыяльнасцяў, кавальства вылу-чылася ў самастойнае рамяство, якое ў X —XI стст. размеж-авалася на гарадское і сельскае. Гарадскія рамеснікі, якія абслугоўвалі феадалаў і царкву, былі звязаны з рынкам, выраблялі больш складаную прадукцыю, бо вымушаны былі пастаянна ўдасканальваць сваё майстэрства, засвойваць тэх-нічныя дасягненні сваіх суседзяў. Праз гандаль яны мелі маг-чымасць знаёміцца з новымі ўзорамі і тэхнічнымі знаходкамі.
Нягледзячы на тое, што ў параўнанні з дрэвам, глінай, льном, лазой і іншымі шырокадаступнымі матэрыяламі жа-леза спажывалася ў больш абмежаваных памерах і каштава-ла значна даражэй, асартымент кавальскіх вырабаў у IX — XIII стст. быў даволі шырокі, а вырабы гарадскіх кавалёў Беларусі таго часу ўражвалі сваёй разнастайнасцю. Археа-лагічныя раскопкі ў Полацку, Мінску, Віцебску, Заслаўі, Слуцку, Пінску, Ваўкавыску, Тураве і іншых гарадах Бела-русі далі шматлікія знаходкі розных інструментаў і прылад
39
Рыс. 17. Наканечнікі стрэл
працы (рыс. 16), зброі (рыс. 17, 18), бытавых прадметаў (рыс. 19), вупражы для каня (рыс. 20) і г.д. Аб тым, што гэтыя рэчы былі зроблены рукамі мясцовых рамеснікаў, сведчаць разнастайныя кавальскія інструменты — кавадлы, молаты, малаткі, цвікарні, соплы ад кузнечных горнаў, клешчы, зубілы, прабойнікі. Усюды трапляюцца земляроб-ныя прылады працы — косы, матыкі, сярпы, сашнікі, наральнікі, інструменты для апрацоўкі дрэва — сякеры, долаты, цеслы, пілы. Прадметы бытавога і гаспадарчага прызначэння прадстаўлены рознымі замкамі і ключамі да іх
40
(рыс. 21), нажамі, лыжкамі, спражкамі і інш. Вельмі часта знаходзяць цвікі.
Металаграфічныя аналізы металічных пры- I 0 лад працы і разнастайных вырабаў з жалеза і сталі паказваюць, што рамеснікі Старажытнай Бела- I русі ні ў чым не саступалі рамеснікам суседніх I усходнеславянскіх княстваў, якія ўтварыліся | пасля распаду Кіеўскай Русі, а гарадскія кавалі зрабілі ў гэты час значны крок наперад як у тэхніцы апрацоўкі металаў, так і ў тэхналогіі. Яны шырока прымянялі гарачую коўку, у тым ліку і гарачую штампоўку, паянне, зварку, цэментацыю або тэрмахімічную апрацоўку сталі, абточку на тачыльным коле, абпілоўку напільнікам, рэзку, паліроўку, інкрустацыю, насечку, пакрыццё жа-леза каляровымі металамі і шмат іншае.
У іншым становішчы знаходзіліся сельскія ■ кавалі. Адсутнасць навейшых прылад, кантактаў з вырабамі замежных майстроў і нават майстрамі рЬІС. 18. бліжэйшых гарадоў станоўчага ўплыву на Баявы сельскіх рамеснікаў не аказвалі. Таму сельскае тапор кавальства было ў той час на значна ніжэйшым узроўні, сельскія кавалі прымянялі больш простую тэхналогію і забяспечвалі самыя неабходныя патрэбы сялян у прасцей-шых прыладах працы і прадметах бытавога прызначэння — сашніках, наральніках, матыках, цвіках, падковах і г.д.
У старажытных кавалёў Беларусі кузня размяшчалася ў асобным памяшканні. Там знаходзіўся кузнечны горан, паветранадуўныя мяхі, шматлікі інструмент, кавадлы, та-чылы і г.д. Форма кавальскіх прылад была вельмі блізкай да сучаснай.