Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)
Валерый Галубовіч
Выдавец: Экаперспектыва
Памер: 176с.
Мінск 1997
Буйных капытных здабывалі з дапамогай лоўчых ям, аблаў, разнастайных загарадзяў — пастак. Іх узводзілі калектыўна, сумесна з паляўнічымі некалькіх вёсак. Най-больш пашыраны быў так званы двухсценак — рублены з бярвенняў, часам у некалькі кіламетраў калідор з мноствам глухіх адгалінаванняў. Як толькі звер заходзіў ў адзін з іх, выхад перакрывалі тоўстымі брусамі.
3 цягам часу неабмежаванае паляванне, скарачэнне плошчаў лясоў па прычыне павелічэння ворыва, рубкі лесу на таварную драўніну, вытворчасць паташу, смалы-жыві-цы, якія ў вялікай колькасці вывозіліся за мяжу, адмоўна ўплывалі на пагалоўе лясных звяроў. Адмоўна адбіваліся на пагалоўі дзікай жывёлы войны. Пад час вайны з кры-жакамі ў 1409—1411 гг. з Белавежскай пушчы кожны дзень вывозілі па 200 бочак мяса зубраў, ласёў, аленяў, дзікоў, касуль, коз і іншых звяроў. Дзічыну як правіянт для войска ў вялікай колькасці нарыхтоўвалі і ў будучым.
Першыя прававыя акты, якія рэгулявалі розныя пы-танні лясной гаспадаркі, знайшлі адлюстраванне ў "Рускай 82
праўдзе". Гэты юрыдычны помнік XI ст., з якога вядзецца пісанае рыбалоўніцкае, паляўнічае і бортніцкае права ўсходніх славян, прадугледжваў толькі крымінальную ад-казнасць за пашкоджанне рыбалоўных прылад, паляўнічых пастак, бабровых гонаў, уводзіў высокія штра-фы за браканьерства.
Паляўнічае іпчасце было зменлівым, таму яно, як і іншыя заняткі насельніцтва Беларусі ў IX —XIII стст., суправаджа-лася рознымі забабонамі і замовамі. Старажытныя паляўнічыя імкнуліся задобрыць лясных духаў ахвярамі, імітацыяй галасоў звяроў, пратыканнем чучалаў і малюнкаў звяроў стрэламі і дзідамі. Пры зборы на паляванне ўслых аб гэтым не гаварылі, з хаты выходзілі прыцемкамі, у лес заходзілі задам наперад, маўляў, ужо дадому вяртаюся. Усе рабілі наадварот: думалі і рабілі адно, гаварылі другое. Адсюль і сучаснае пажаданне: "Hi пуха, ні пяра!"
Сярод сялян асабліва папулярным было паляванне самаловамі. Па-першае, яно акупляла працоўныя выдаткі, а па-другое, такое паляванне зберагала час, бо не патраба-вала непасрэднай прысутнасці чалавека: самаловы самі або забівалі звера, або затрымлівалі яго. Паляўнічаму даводзі-лася толькі перыядычна правяраць самалоўныя пасткі і зноў іх наладжваць.
Самаловы падзяляліся на рухомыя і нерухомыя. Першыя пераносіліся з месца на месца, другія рабіліся з бярвенняў, калоў, жэрдак непасрэдна на месцы палявання. Да рухомых самаловаў адносіліся ступы, ступіцы, петлі, сеткі, сілкі. Па спосабе дзеяння рухомыя самаловы былі зашчамляльныя і давячыя. Першыя ўтрымлівалі звера за лапы, шыю, галаву або тулава, другія душылі або забівалі звера.
Старажытныя вьшаходнікі бліскуча выкарыстоўвалі на дзіва простыя па канструкцыі, але арыгінальныя па задумках самаловы. Пры гэтым улічваліся і тэхналагічныя асаблівасці драўніны. Так, калі звер наступаў на ступіцу, пружыністыя ляіпчынавыя пруты распрамляліся і зашчамлялі яго лапу. Калі нага лася ці аленя пападала ў ступу, якая ўяўляла сабой драўляны чурбак з адтулінай у форме перакуленай дагары бутэлькі, то рухацца далей звер не мог.
Разнастайнымі і эфектыўнымі былі самаловы на ваўкоў, напрыклад трызубец, а таксама зубчастыя і круглыя ваўкоўні. Самай старажытнай была зубчастая ваўкоўня. Яна будавалася з калоў, якія для моцы перапляталіся лазой. Гэты самалоў быў спіралепадобнай формы, на канцы якога ляжа-ла прынада. У сцены былі ўмацаваны вастрыём назад моц-
83
ныя, але гнуткія • дубовыя спіцы. Калі воўк прабіраўся наперад, спіцы прыгіналіся да сценак, але калі звер спраба-ваў рухацца назад, спіцы ўпіваліся ў воўчае тулава і маглі наскрозь праткнуць яго. Ад болю і страху воўк толькі страшэнна выў, баючыся пры гэтым нават варухнуцца.
3 першабытнаабшчыннага ладу былі вядомы розныя па форме лоўчыя ямы на ваўкбў, мядзведзяў, дзікоў, ласёў і іншых звяроў, якія дайшлі да нашага часу без істотных змен. Ямы капалі ля вадапояў, на звярыных сцежках. Каб скіра-ваць звера ў яму, з жэрдак гарадзілі плот з праходамі. Звер, які натыкаўся на плот, рухаўся ўздоўж яго, а ўбачыўшы праход, збочваў у яго і трапляў у яму. На дно ямы часта забівалі завостраныя калы, самі ямы абшывалі жэрдкамі.
Дробных пушных звяркоў, такіх як сабалі, куніцы, норкі, гарнастаі, бабры, барсукі, тхары, вавёркі, зайцы, паляўнічыя здабывалі з дапамогай петляў, сетак або драўляных самаловаў, зробленых непасрэдна ў лесе. У гэтым выпадку звера забівала ўзнятае бервяно або абцяжа-раная каменнем жэрдка.
Да самалоўных прылад належалі розныя па канструкцыі сеткі. Аднак у IX —XIII стст. з дапамогай сетак палявалі ў асноўным феадалы, бо сетка была дарагой паляўнічай пры-ладай, на яе выраб патрабавалася шмат пяньковых вяровак і часу. Такія сеткі былі не па кішэні сялянам.
Лоўля самаловамі практычна не мела элементаў захап-ляльнасці, а насіла чыста прамысловы характар. Ама-тарскім духам, захапляльнасцю былі прасякнуты тыя віды палявання, што засноўваліся на высочванні звяроў і адзі-наборстве з імі. У гэтых адносінах вызначалася паляванне на глушца, вельмі асцярожную і палахлівую птушку, мяса якой са старажытных часоў лічылася не толькі вельмі смачным, але і здольным зрабіць чалавека разумнейшым. Духам захапляльнасці і спартыўнасці быў прасякнуты і такі від палявання, як вабленне. 3 дапамогай рознага віду пішчалак, рагоў, драўляных і гліняных свісткоў старажыт-ныя паляўнічыя прываблівалі ласёў, аленяў, казлоў, ваўкоў, лісіц, рабчыкаў і г.д.
Такім чынам, паляўніцтва як дапаможны промысел было шырока распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі ў IX —XIII стст. У гэты перыяд яно набыло ўжо чыста прамысловы характар, галоўнай мэтай якога стала здабыванне футра — аднаго з асноўных экспартных тавараў таго часу.
Сярод дапаможных промыслаў, якія адыгрывалі знач-ную ролю ў гаспадарцы, выключнае месца займала бортні-84
Рыс. 46. Бортныя знакі
цтва. Гэты від промыслу пастаўляў на ўнутраны і знешні рынак таварныя мёд і воск. Разам з футрам мёд і воск былі аднымі з асноўных экспартных тавараў таго часу, бо цукру ў тыя гады яшчэ не выраблялі і мёд быў важным прадуктам харчавання, а хрысціянская рэлігія па меры свайго ўмаца-вання патрабавала шмат воску для вытворчасці свечак.
Як промысел пчалярства існавала яшчэ ў часы першабыт-наабшчыннага ладу. Першапачатковай і самай працяглай формай пчалярства было бортніцтва. Бортніцтва — гэта ўтрыманне і развядзенне пчол у натуральных і штучных дуплах жывых дрэў. Борць — гэта жывое дрэва з натураль-ным або штучным дуплом, якое заселена пчоламі. У адпа-
85
веднасці са звычаёвым правам асоба, якая знайшла ў лесе борць, магла аб’явіць яго сваёй уласнасцю. Для гэтага неабходна было паставіць на дрэве своеасаблівы знак, так званая знамя. Звычайна такія бортныя знакі былі ў выглядзе спецыяльнага кляйма — прамых ці крывых рысак, дужак, кольцаў, трохвугольнікаў і г.д- (рыс. 46). Некаторыя дас-ледчыкі лічаць, што гербы некаторых дваранскіх радоў паходзяць ад першапачатковых борцкіх знакаў.
У IX —XIII стст. амаль кожная сялянская сям’я на Беларусі мела ў лесе свае борці і стойлы. Стойла — гэта дрэва, на якім сяляне ставілі адну ці некалькі калод для развядзення пчол. Пчол сяляне паважліва называлі Божай мухай. За карыстанне борцямі сяляне плацілі невялікі натуральны аброк мёдам. Дрэвы, на якіх вадзіліся пчолы, карысталіся ў сялян вялікай павагай і рубіць іх лічылася вялікім грахом.
Аб штучным развядзенні пчол пісьмовыя крыніцы па-чынаюць паведамляць з XIII ст., але ў працах арабскага пісьменніка X ст. Ібн-Руста можна знайсці звесткі аб тым, што ўсходнія славяне яшчэ ў X ст. выраблялі з дрэва калоды і падвешвалі іх на дрэва.
Старажытнае бортніцтва сваімі каранямі паходзіць ад дзікага пчалярства і ў сваім развіцці прайшло чатыры асноўныя этапы: 1) ахова і догляд дзікіх лясных пчол у натуральных дуплах, якія пчолы засялялі самі, без дапа-могі чалавека; 2) ахова і догляд пчол у натуральных дуплах, якія загадзя былі падрыхтаваны чалавекам, на-прыклад ачышчаны і г.д.; 3) развядзенне пчол у штучных дуплах; 4) развядзенне пчол у калодах, якія прывешваліся ў лесе да дрэў. Найбольшага росквіту бортніцтва дасягнула ў класічны перыяд свайго развіцця — VIII —XVII стст.
Развіццю бортніцтва на Беларусі вельмі спрыяла наяўнасць вялікіх змешаных лясных масіваў, парослых ліпай, верасам, маліннікам, чарнічнікам і іншымі меданос-нымі дрэвамі і травамі. Бортніцтвам займаліся ва ўсіх кутках Старажытнай Беларусі. В.Концкі, аўтар выдадзенай у 1612 г. у Рэчы Паспалітай кнігі "Навука аб пчолах", якая стала першай у свеце навукова-метадычнай працай аб пчалярстве, адзначаў, што Белая Русь славута многімі багаццямі, у тым ліку і "пчоламі, шчодрымі на мёд, не абдзелена". Пчалярская лексіка трывала замацавалася ў назвах многіх населеных пунктаў Беларусі, а таксама ў гербах г. Ігумен і Клімавічы.
Пастаянны попыт на мёд, воск станоўча ўплываў на развіццё бортніцтва. У IX —XIII стст. удасканальваліся 86
тэхніка вырабу борцяў, спосабы прываблівання і догляду ггчол, бортныя прылады працы. Абагачаўся гістарычны вопыт пчалярства, паглыбляліся тэарэтычныя і практычныя веды, фарміраваліся звычаі і традыцыі бортніцтва. У гэты перыяд узнікла бортнае права, спачатку звычаёвае, а потым і пісанае. У вядомым юрыдычным помніку XI ст., "Рускай праўдзе”, аб бортніцтве гаворыцца як аб старажытным занят-ку насельніцтва, вызначаюцца нормы крымінальнай адказ-насці за бортныя злачынствы: "Аже сукрадеть борть, то 12 грнвнн", "Аже рознаменаеть борть, то 12 грнвнн", гэта значыць за крадзеж і знішчэнне знакаў уладальнікаў борцяў спаганяўся такі ж штраф, як за забойства халопа. За падпал борці злачынца чакала выгнанне. У Полыпчы пісанае борт-нае права пачало дзейнічаць значна пазней, толькі ў XIV ст.
Адначасова з заканадаўчымі актамі па ахове бортніцтва існавала і звычаёвае права, якое ў ад даленых пунктах Бела-русі было больш эфектыўным. Парушаць нормы звычаёвага права мала хто адважваўся, бо крадзеж мёду лічыўся такім жа цяжкім злачьшствам, як і забойства. Мянушка "пча-ладзёр" на ўсё жыццё ганьбіла злодзея і ставіла яго па-за межамі сялянскай абшчыны. Яго судзіў сялянскі абшчынны суд, або "копны суд", які быў строгім, хуткім, але, па агульным прызнанні, справядлівым. Суд збіраўся ці на ўскрайку лесу, ці на скрыжаванні дарог і яго прыгаворы, нават смяротныя, абскарджанню не падлягалі і адразу пасля прыняцця рашэння прыводзіліся ў выкананне. Аб вялікім значэнні бортніцтва для насельніцтва Беларусі сведчыць той факт, што нават у XVIII ст. за крадзеж пчол і мёду сялянскі суд прыгаворваў сялян да смяротнай кары праз павешанне.