• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)  Валерый Галубовіч

    Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)

    Валерый Галубовіч

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 176с.
    Мінск 1997
    56.51 МБ
    Разам з тым трэба адзначыць, што развіццю ўнутранага гандлю перашкаджалі шматлікія феадальныя міжусобіцы. Феадальная раздробленасць на Беларусі, пастаянныя войны, мытні, разнастайныя і шматлікія падаткі, рабаван-не купцоў перашкаджалі развіццю ўнутранага гандлю. Толькі ў XIII — XIV стст. па меры складвання і ўзмацнення адзінай беларуска-літоўскай дзяржавы — Вялікага княст-ва Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і іншых зямель — 100
    гэтыя перашкоды на шляху далейшага развіцця ўнутранага гандлю на Беларусі былі ліквідаваны.
    Тым не менш унутраны гандаль на тэрыторыі Беларусі ў IX —XIII стст. ведаў шматлікія формы. Існаваў дробны рознічны гандаль, які ажыццяўляўся гандлярамі-ванд-роўнікамі. Дробныя, сярэднія і больш буйныя гарады, многія вёскі і манастыры былі месцамі кірмашоў. Характэрнымі прыкметамі кірмашоў як формы ўнутранага гандлю былі наступныя: 1) адносна рэдкая перыядычнасць; 2) вялікая колькасць людзей з розных месцаў; 3) наяўнасць прывазных і мясцовых тавараў; 4) суправаджэнне гандлю забавамі, гульнямі і пацехамі. Кірмашы адбываліся ў адным і тым жа месцы ў адзін і той жа тэрмін некалькі разоў у год. Так як тэрміны кірмашоў у розных гарадах ці вёсках не супадалі, то купцы з адной ярмаркі пераязджалі на другую.
    Далейшы рост гарадоў і гарадскога насельніцтва, развіццё рамяства і гандлю, назапашванне лішкаў прадук-цыі садзейнічалі адасабленню ад кірмашоў гарадскіх і сельскіх базараў. Гандаль на іх праводзіўся рэгулярна ў святочныя і некаторыя іншыя дні. Буйныя гарады Бела-русі мелі па некалькі базараў. У Полацку — галоўным гандлёвым і рамесным горадзе Старажытнай Беларусі — было некалькі гарадскіх базараў, адзін з якіх знаходзіўся на беразе ракі Палоты, другі — у Верхнім замку, непа-далёку ад Сафійскага сабора. Пастаянныя базары мелі таксама Віцебск, Мінск, Тураў, Навагародак і іншыя старажытныя беларускія гарады. На гарадскіх базарах грошы мелі пакупную здольнасць і толькі там адбываўся грашовы гандаль.
    У большасці выпадкаў гарадскія і сельскія базары налад-жваліся непадалёку ад царквы. Увогуле з прыняццем на Беларусі хрысціянства гандаль знаходзіўся ў цеснай сувязі з царквой. Па-першае, царква сама мела патрэбу ў продажы прадметаў рэлігійнага культу. Па-другое, у дні рэлігійных свят у цэрквы, саборы і манастыры прыходзіла шмат веру-ючых. Заступніцай гандлю лічылася святая Параскева-Пятніца, таму дзень пятніца лічыўся заўсёды базарным днём.
    Неабходна ўлічваць і той факт, што ў эпоху ранняга феадалізму — IX —XIII стст. — эпоху пастаянных войнаў і феадальных міжусобіц, толькі адна ўлада выклікала да сябе павагу і прымушала пакланяцца ёй — улада царквы. Царква ў той час адыгрывала ролю прымірыцеля і вельмі часта была адзіным бяспечным месцам, дзе можна было схавацца ад праследаванняў і зберагчы сваю маёмасць.
    101
    У X —XIII стст. цэрквы і саборы будаваліся зусім інакш, чым у наступныя стагоддзі. Пад полам абс-талёўваліся падвалы для захоўвання найбольш каштоўных тавараў. Там, дзе ў сучасных царквах знаходзіцца хор, у X —XIII стст. будаваліся спецыяльныя камеры, дзе такса-ма захоўваліся тавары. У часы варожых нападаў царква станавілася крэпасцю, дзе хаваліся князь, жыхары з се-м’ямі і найбольш каштоўнай маёмасцю. Многія купцы пастаянна захоўвалі ў царкве тавары ці грошы, купецкія брацтвы — каштоўныя паперы, грамадскія касы і г.д. Толькі на алтар з-за павагі да рэлігіі не клалі ні тавараў, ні грошай, ні каштоўных папер. Часта каля камер, дзе захоўваўся тавар, будаваліся спецыяльныя сценныя шафы для купецкіх архіваў. У такіх шафах былі сховішчы для гандлёвых кніг, дагавораў, грамат і г.д.
    Купцы ахвотна ў той час давалі грошы на будаўніцтва цэркваў, сабораў і манастыроў. Пры гэтым яны кіраваліся не толькі рэлігійнымі, а і меркантыльнымі інтарэсамі, бо матэрыяльна-тэхнічная база ўнутранага гандлю развівала-ся за кошт будаўніцтва каменных цэркваў, сабораў і манастыроў. Менавіта царква была месцам рэзідэнцыі купецтва, а царкоўныя служкі займаліся гандлёвай пе-рапіскай. Адначасова з царкоўнымі складамі купцы выка-рыстоўвалі для гандлю і свае хатнія пабудовы. Са сваіх хатніх кладовак купцы адпускалі тавар як дробнымі партыямі, так і оптам дробнарознічным гандлярам і непас-рэдна спажыўцам. Гэта былі зачаткі будучых лавак і магазінаў.
    Спачатку гандаль адбываўся непасрэдна ў царкве, дзе адначасова з прадметамі рэлігійнага культу гандлявалі таварамі мясцовых рамеснікаў і рамеснікаў замежных краін. Пазней гандаль быў перанесены на плоіпчу каля царквы.
    Як і ў Заходняй Еўропе, царкоўная плошча ў той жа час з’яўлялася і гандлёвай. Плошча перад царквой была як бы тым нейтральным месцам, дзе спыняліся ўсобіцы, варожасць і пад аховай Бога пачыналася мірнае жыццё, у дадзеным выпадку — мірны гандаль. У дзень адкрыцця гандлю над плошчай уздымалі крыж або сцяг князя. Гэта азначала, што гандаль асвячоны царквой ці ахоўваецца дзяржавай.
    На плошчы каля царквы, дзе адбываўся гандаль, заўсёды знаходзіліся вагі для ўзважвання тых ці іншых тавараў. Для ўзважвання буйных партый тавараў, нават 102
    цэлымі вазамі, выкарыстоўвалі "пудны рамень", ці бязмен вялікага памеру. Для больш дробных партый тавараў існавалі бязмены сярэдняга і меншага памераў. Каб вызна-чыць вагу таго ці іншага тавару, прымянялі гіры рознай вагі, якія ў той час мелі назву "званы". Вагі, гіры, а таксама меры даўжыні і вагі захоўваліся ці ў асобных памяшканнях на базарных плошчах, ці ў самой царкве, таму многія цэрквы і саборы мелі вялікі прыбытак у выглядзе платы за карыстанне царкоўнымі падваламі, камерамі, сценнымі шафамі, вагамі, мерамі даўжыні і г.д. За гэту старонку дзейнасці царквы адказваў царкоўны стараста.
    Узважванне тавараў адбывалася ў прысутнасці прадаўца і пакупніка вагаўшчыком, які збіраў спецыяльнае вагавае мыта на карысць мясцовых улад. Але мыта плаціў не той, хто прадаваў, а той, хто купляў тавар. Карыстацца ўласнымі вагамі для ўзважвання тавараў купцам не дазва-лялася.
    Нягледзячы на вялікую ўвагу, якая надавалася мерам і вагам, іх пастаяннай праверцы, сістэматычнай замене сапсаваных вагаў і гір новымі, пазбегнуць злоўжыванняў пры ўзважванні тавараў не ўдавалася. He было стандарт-ных гір, стандартных мер даўжыні, вельмі часта замест гір прыходзілася прымяняць звычайныя камяні.
    У пісьмовых крыніцах таго часу паведамляецца аб некаторых адзінках вагі, якія былі распаўсюджаны ў IX —XIII стст. на большай частцы тэрыторыі Беларусі:
    1)	полацкі беркавец, які раўняўсяіі полацкім пудам;
    2)	капа, якая раўнялася 8 лівонскім талантам, або прыкладна 4 полацкім пудам;
    3)	полацкі пуд, які ў той час важыў 18 кг;
    4)	полацкі паўпуд — 9 кг;
    5)	залатнік, які ў пераводзе на сучасныя грамы важыў каля 100.
    Торг або гарадскія ці сельскія базары былі месцамі, дзе адбываўся абмен. Гэта было адно з самых галоўных месцаў населенага пункта, цэнтр грамадскага жыцця. Тут аб’яўляліся загады князя, рабіліся аб’явы аб халопах, якія збеглі ад сваіх гаспадароў, аб страчаных і ўкрадзеных рэчах, аб злачынствах, якія былі здзейснены ў апошні час. Пры гэтым улічвалася, што базары наведваліся большасцю жыхароў і таму аб’явы даволі хутка даходзілі да самых шырокіх колаў насельніцтва. Пасля аб’явы на працягу трох дзён тыя, хто прынялі беглага халопа, знайш'лі страчаныя рэчы ці купілі крадзеныя, павінны былі вярнуць
    103
    іх гаспадарам. У Полацку прама на базарнай плошчы збіралася веча. Акрамя базараў прыезджыя купцы, у тым ліку і з замежных краін, маглі гандляваць сваімі таварамі адразу пасля прыбыцця — на беразе ракі.
    Такім чынам, на гарадскіх і сельскіх базарах Стара-жытнай Беларусі, як гэта было і ў другіх краінах Заходняй Еўропы, не толькі адбываўся тавараабмен, але і паведам-лялася аб ўсіх галоўных падзеях ў жыцці людзей.
    У IX —XI стст. тэрмінаў "гандаль", "гандляр", "купец" яшчэ не існавала, замест іх ужываліся словы "госць", "гасць-ба". Царкоўная плошча, на якой і адбываўся гандаль, мела назву "пагост". Гандляр гэтага часу — гэта перш за ўсё ваяр, добра ўзброены мячом і дзідай, акуратна апрануты. Атрыма-ныя грошы завязвалі ў паясы або клалі ў кошаль. Неад’емнай прыкметай гандляра былі маленькія вагі і некалькі мініяцюр-ных гірак, з дапамогай якіх яны ўзважвалі серабро і сярэ-браныя манеты. Вагі і гіркі некаторыя купцы захоўвалі ў асобных, прыгожа аздобленых шкатулках.
    Свой тавар купцы завязвалі ў цюкі і перавозілі іх у рачных суднах або на конях. Купцы, якія гандлявалі дробным таварам у розніцу, захоўвалі яго ў корабах, якія пераносілі за плячамі. Часта тавар перавозілі на колах. У IX —XIII стст. купцы з буйной партыяй тавару заўсёды адпраўляліся вялікімі караванамі з узброенай аховай. Ста-янка купцоў — лагер — меў назву "тавар". У той час словам "таварыш" называлі таго чалавека, які належаў адной стаянцы і аднаму лагеру купцоў. Перад адпраўлен-нем у далёкі шлях купцы заўсёды прыносілі ахвяры хрыс-ціянскім святым — Параскеве, Міколе, Міхаілу і інш.
    Узброеныя атрады купцоў не грэбавалі спалучаць ган-даль з ваеннымі нападамі і рабаўніцтвам. Як толькі ў такога атрада з'яўлялася магчымасць для рабаўніцтва, ён яе выкарыстоўваў. Пры гэтым рабавалі як у чужых землях, так і ў сваіх.
    Прыкладна ў сярэдзіне XI ст. адбываюцца важныя змены ў сацыяльным складзе гандляроў. Да гэтага часу і ўнутраны і знешні гандаль быў прэрагатывай пануючага класа феадалаў. У сярэдзіне XI ст. з’яўляюцца купцы-пра-фесіяналы, якія ў XII —XIII стст. непадзельна валодаюць і кіруюць усімі гандлёвымі справамі. Гэта, аднак, зусім не азначала, што правячая вярхушка класа феадалаў перас-тала займацца гандлем, яна працягвала прадаваць тавары, але ўжо з дапамогай спецыялістаў-купцоў. У XII ст. тэрміны "госць", "гасцьба" трывала'замацаваліся толькі за 104
    замежнымі гандлярамі, а тэрмін "купец" — за мясцовымі. Гэта стала следствам развіцця ўнутранага гандлю, узмац-нення сацыяльна-эканамічнага і палітычнага становішча мясцовага купецтва. У XII ст. купецтва пачынае складвац-ца ва ўплывовую грамадскую групоўку.
    Да XII ст. адносіцца зараджэнне камерцыйнага права. У шэрагу артыкулаў "Рускай праўды", якімі кіраваліся ў той час і на тэрыторыі старажытных княстваў і зямель Беларусі, змешчаны некаторыя нормы рэгулявання гандлю, крэдыту і грашовага абарачэння. Так, ужо ў XI —XIII стст. існавалі розныя формы крэдыту — доўга- і кароткатэрміновыя. Па кароткатэрміновых — праз месяц, па доўгатэрміновых пазы-ках разлік адбываўся праз год. ІІамеры працэнтаў у той час складалі 20 % гадавых. Чым больш было ўпэўненасці ў ліхвяра, які даваў "куны врез", гэта значыць пазычаў грошы пад працэнты, што грошы яму будуць вернуты ў тэрмін, тым меншым быў працэнт. Акрамя таго, улічвалася таксама наяўнасць іншых ліхвяроў-канкурэнтаў, становішча таго, каму пазычалі грошы: чым больш цяжкім яно было, Тым больш высокім мог быць працэнт. Але той ліхвяр, які браў "трн резы", гэта значыць 60 % гадавых, мог быць вельмі строга пакараны, у яго маглі канфіскаваць маёмасць.