• Газеты, часопісы і г.д.
  • Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)  Валерый Галубовіч

    Эканамічны стан, побыт і гандаль Старажытнай Беларусі (IX-XIII стст.)

    Валерый Галубовіч

    Выдавец: Экаперспектыва
    Памер: 176с.
    Мінск 1997
    56.51 МБ
    Заходняй Дзвіне ішоў на захад да Балтыйскага мора. Гэта не толькі значна скарачала шлях у Заходнюю Еўропу, але і рабіла яго больш бяспечным: варагі былі не толькі здольнымі гандлярамі, але і не грэбавалі рабаваннем гандлёвых караванаў. Толькі ў X ст. варага-ваяра пасту-пова пачынае замяняць вараг-купец.
    Гандлёвыя адносіны з Візантыяй па Дняпры былі такімі інтэнсіўнымі і ажыўленымі, што Чорнае мора звалася ў той час Рускім. Буйнейшымі складскімі месцамі на Дняпры былі Кіеў і Смаленск, на Заходняй Дзвіне — Полацк. Два волака — паміж Лучосай і Оршыцай, паміж Бярэзінай і Улай — звязалі паміж сабой рачныя сістэмы Дняпра і Заходняй Дзвіны. Ля гэтых і іншых волакаў водны шлях перарываўся, таму што тавары неабходна было выгрузіць з лодак і паг-рузіць на колы, а лодкі валачы па сушы. Ля волакаў тавары затрымліваліся на некалькі дзён, a то і тыдняў, бо пераўлад-каванне тавараў і валачэнне рачных суднаў патрабавала шмат часу і людзей. Гэта садзейнічала канцэнтрацыі ў такіх месцах пэўнага гандлёвага капіталу, што прыцягвала да волакаў тых, хто шукаў заробку.
    Відавочна, што вялікі гандлёвы шлях з вараг у грэкі абагашчаў тыя землі, праз якія ён праходзіў. Сярод тых раннефеадальных дзяржаў і гандлёвых цэнтраў, што ля-жалі на шляху гэтага старажытнага гандлю, былі Полацкае княства і яго гарады.
    Усё гэта абумовіла значнае развіццё знешняга гандлю на тэрыторыі Старажытнай Беларусі ў IX —XIII стст., бо на яе тэрыторыі праходзіў як бы двухкалейны гандлёвы шлях з вараг у грэкі, а не аднакалейны, як у другіх землях. Таму невыпадкова, што ў Полацкай зямлі было шмат багатых гарадоў, але самымі багатымі былі Полацк і Смаленск. Акрамя іх значныя гандлёвыя абароты ажыццяўляліся так-сама ў Віцебску, Мінску, Тураве, Слуцку і іншых гарадах.
    Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Полацк і Смаленск добра дапаўнялі адзін другога. Смаленск зна-ходзіўся паміж Кіевам і Ноўгарадам і звязваў гэтыя гарады з Візантыяй і Скандынавіяй. Полацк у сваю чаргу па Заходняй Дзвіне звязваў Кіеў, Смаленск, Ноўгарад і Пскоў з Прыбалтыкай і Заходняй Еўропай.
    Найбольш ажыўленым гандаль з Візантыяй быў у IX — X стст. Ваенныя паходы кіеўскіх князёў на Візантыю, у якіх прымалі актыўны ўдзел і полацкія князі, за што Канстанці-нопаль быў вымушаны плаціць Полацку даніну, звычайна заканчваліся заключэннем мірных дагавораў. Усяго ў X ст.
    115
    было чатыры дагаворы: дагаворы кіеўскіх князёў Алега ў 907 і 911 гг., Ігара ў 945 г. і Святаслава ў 971 г., мэтай якіх было забяспечыць мірныя гандлёвыя адносіны "на всея лета, дондеже сеяет солнце н весь мнр стонть".
    Але гэтыя дагаворы вельмі часта не выконваліся, таму ўся ўвага грэкаў пры заключэнні гэтых мірных дагавораў была цалкам сканцэнтравана на тым, каб засцерагчы сябе ад ваенных нападаў з боку Кіеўскай Русі, накіраваць адносіны на шлях мірнага гандлю. У IX —X стст. было вельмі цяжка адрозніць гандляра ад рабаўніка, і калі да візантыйскіх берагоў набліжаліся чоўны, дарэчы, вырабленыя старажыт-нымі суднабудаўнікамі Беларусі і поўныя ўзброеных купцоў — дружыннікаў, то было яшчэ невядома, што яны будуць рабіць: ці прадаваць футры, мёд, воск, збожжа, іншыя тавары, а таксама нявольнікаў, ці рабаваць прыбярэжныя гарады. Нагадаем, што ў раннім сярэднявеччы гандляры былі таксама і спрытнымі піратамі і рабаўнікамі, яны адна-часова займаліся і гандлем і рабаўніцтвам. Візантыйскі імператар Канстанцін Пурпурародны адзначаў, што славяне прыходзяць у Царград і "радн войны", і "радн гостьбы". Гандлёвыя дагаворы паміж рускімі і грэкамі, у распрацоўцы якіх прымалі ўдзел смаленскія і полацкія купцы, заключалі-ся толькі тады, калі адзін з бакоў цярпеў паражэнне ў ваенных сутыкненнях.
    Разам з тым неабходна падкрэсліць, што ўзброены ха-рактар гандлёвых экспедыцый купцоў з Кіева, Чарнігава, Полацка, Смаленска, Ноўгарада і іншых гарадоў у Візантыю быў абумоўлены неабходнасцю аховы гандлёвых караванаў ад нападаў з боку полаўцаў і печанегаў у час шляху праз Дняпроўскія парогі, а таксама тым, што гандаль каштоўнымі тканінамі быў манапалізаваны візантыйскім імператарскім дваром, які ўтрымліваў высокія манапольныя цэны на гэты тавар. Акрамя таго, на ўсе ўвозімыя ў Візантыю тавары ўводзілася высокае гандлёвае мыта, даходы ад якога таксама ішлі ў даход імператарскага двара. Таму ў гандлёвых дага-ворах з грэкамі старанна былі зафіксаваны ўсе тыя выклю-чэнні, якія рабіліся візантыйцамі для славянскіх купцоў.
    У IX —X стст. купцы з Кіеўскай Русі, сярод якіх было нямала купцоў з Полацка, Турава і іншых гарадоў Стара-жытнай Беларусі, былі адзінымі купцамі, якія мелі права бязмытнага гандлю ў сталіцы Візантыі — Канстанціно-палі. У гэты час менавіта Полацкае княства было адным з галоўных пастаўшчыкоў візантыйскіх тавараў у Прыбал-тыку і Заходнюю Еўропу. Толькі ў канцы X ст. у палачан 116
    з’явіліся канкурэнты ў асобе купцоў Венецыі, якія змаглі дабіцца для сябе шэрага прывілей у гандлі з Візантыяй.
    Водны шлях з вараг у грэкі быў сезонным і дзейнічаў не круглы год. У лістападзе на Беларусі рэкі замярзалі і пакрываліся льдом і толькі ў красавіку гандлёвы шлях зноў адкрываўся. На лоді$ах-аднадрэўках купцы з узброе-най аховай вялікімі караванамі - адпраўляліся ў далёкі шлях, каб разам пераадолець шматлікія перашкоды.
    А перашкод сапраўды было шмат. Умовы плавання па Чарным моры былі найбольш спрыяльныя з канца чэрвеня і да пачатку жніўня, калі яно было адносна спакойным і на ім амаль не было штормаў. Зборны пункт гандляроў быў ніжэй Кіева, каля Віцічэва, адкуль караваны пачыналі спуск па Дняпры. Самай вялікай перашкодай на гэтым шляху былі Дняпроўскія парогі — гранітная града, якая адгалінавалася ад Карпат на ўсход. Некаторыя парогі перагараджалі ўсё русла, некаторыя — толькі частку яго. Найбольш цяжкімі былі 7 парогаў: Стара-Койдацкі, Лоханскі, Званецкі, Нена-сыцкі, Волніцкі, Будзілаўскі, Вольны.
    3 гэтых парогаў самым небяспечным быў чацвёрты — Ненасыцкі, які быў каля 850 м даўжынёй і з перападам вады больш 4 м. He даходзячы да гэтага парога, купцы высаж-валіся на бераг і выгружалі тавары. Адна частка нявольнікаў, нягледзячы на тое, што былі скаваны, на ўласных плячах або волакам перацягвалі лодкі, другая — пераносіла тавары. Увесь гэты час ахова была гатова да бою. Астатнія парогі былі больш лёгкія; частка людзей ішла пешшу, а лодкі з таварамі з вялікай асцярожнасцю праводзіліся паміж камянёў, пры гэтым дно абмацвалі нагамі або шастом. Прай-шоўшы гэтыя парогі, купцы заўсёды кідалі ў ваду сярэбра-ныя манеты, якіх потым шмат знаходзілі на асушаных частках дна Дняпра ў час будаўніцтва Днепрагэса.
    За апошнім парогам пад характэрнай назвай Вольны неабходна было прайсці яшчэ адно небяспечнае месца, так званую Крарыйскую пераправу. Гэта было самае вузкае, сціснутае з абодвух бакоў скалістымі берагамі месца Дняпра, дзе караваны абстрэльваліся стрэламі печанегаў з абодвух берагоў. Пераадолеўшы гэтую пераправу, купцы прыносілі ахвяры на востраве Хорціца, які знаходзіўся пасярод Дня-пра, а таксама адпачывалі дзень-два. Пасля таго, як карава-ны праходзілі Днепр, яны ўздоўж узбярэжжа Чорнага мора, міма вусця Паўднёвага Буга і Дуная ішлі да Канстанцінопа-ля. Толькі тады, калі караваны праходзілі вусце Дуная, купцы пераставалі баяцца нападу рабаўнікоў.
    117
    Рыс. 48. Аксаміт
    118
    Рыс. 49. Павалока
    Калі нарэшце купцы дабіраліся да Канстанцінопаля, то перш-наперш яны павінны былі прадставіць мясцовым уладам граматы з княжацкімі ці баярскімі пячаткамі. Такія ж граматы прад’яўлялі і купцы іншых краін. Гэта было зроблена з мэтай як-небудзь адрозніваць гандляроў ад піратаў і рабаўнікоў. Пасля гэтага ўсе купцы перапісваліся і па спісе прапускаліся ў горад.
    У мэтах перасцярогі, каб славянскія купцы не маглі "сотворнть безчнння", улады Канстанцінопаля забаранялі купцам уваходзіць у горад групамі больш за 50 чалавек. Пры гэтым яны павінны былі быць без зброі і суправаджацца прадстаўнікамі грэчаскіх улад. Купцам з Кіева, Полацка, Смаленска, Ноўгарада і іншых гарадоў не дазвалялася жыць у самім горадзе, а толькі ў прадмесці, ў манастыры св.Мамы.
    119
    Калі купцы прыбывалі з таварамі, то ў гэтым выпадку максімальны тэрмін і знаходжання ў Царградзе вызна-чаўся ў 6 месяцаў. На працягу гэтага тэрміну яны атрымлівалі з імператарскіх запасаў так званую месячы-ну — хлеб, мяса, рыбу, віно, агародніну. Зімаваць у манастыры св. Мамы купцам не дазвалялася. Улічваючы звычаі ўсходніх славян, ім дазвалялася будаваць свае лазні. Прыкладна такія ўмовы мелі ў Царградзе купцы Генуі і Венецыі.
    Купленыя тавары аглядаліся "царовымі мужамі", свай-го рода маклерамі, якія ставілі на іх кляймо. Аднак купляць шмат каштоўных тканін не дазвалялася, бо візан-тыйскі імператарскі двор старанна захоўваў манапольна высокія цэны. Так, візантыйскіх павалок і аксаміту, гэтых вельмі прыгожых шаўковых тканін, дазвалялася купляць 10—19 кавалкаў агульнай даўжынёй менш 20 м (рыс. 48, 49). Калі купцы ад’язджалі дадому, грэкі забяспечвалі іх прадуктамі харчавання і некаторымі снасцямі — ветразямі, канатамі, якарамі.
    Як бачна, акрамя права на свабодны гандаль без упла-ты мыты купцы мелі шэраг абмежаванняў, якія тычыліся толькі пытанняў бяспекі Канстанцінопаля і колькасці ка-валкаў шаўковых тканін, якія мог набыць адзін купец. Дарэчы, такія ж абмежаванні былі ўведзены і для купцоў іншых краін. Бяспека саміх купцоў гарантавалася спецы-яльным кодэксам візантыйскага права. Такое прывілеява-нае становішча купцоў Кіеўскай Русі, у тым ліку Полац-кага, Тураўскага і іншых княстваў Старажытнай Беларусі, было заваявана з дапамогай зброі. У старажытнасці ган-даль пракладваў сабе шлях зброяй, але такое становішча не было працяглым, бо гандаль заўсёды імкнуўся ўкараніц-ца мірным шляхам, больш танным і больш эканамічна выгадным.
    Акрамя дарагіх візантыйскіх тканін купцы з Беларусі куплялі ў Канстанцінопалі каштоўныя металы — золата, серабро, а таксама ўпрыгажэнні з іх, моднае адзенне, асабліва для жанчын, разнастайныя царкоўныя прылады, іконы, багаслоўскую літаратуру, пергамент, вырабы са скуры, віно. Прывозілі вінаград, фінікі, чарэшню, яблыкі, ігрушы, вішню, слівы. Менавіта пад уплывам грэкаў ва ўсходніх славян, у тым ліку і на Беларусі, з’явілася садаводства.